• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    4	Кверфельдт Э.К. Керамика Ближнего Востока. Л., 1947. С. 5657.
    3	ДН. С. 56; Павлова К.В. 1) Раскопки могильника... С. 100,103., Мал. 38,1; 2) Могильники у деревень... С. 63. Мал. 19,8; Фехнер М.В. Op. cit. С. 152.
    6	Штыхов ТВ. 1) Древний Полоцк. С. 014; 2) Города... Мал. 50,4,15; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 78.
    7	Фехнер М.В. Op. cit. С. 154155.
    226
    Гандль. Знешнія сувязі
    зафіксавана апрацоўка крышталя на Замкавай тары. Аднак, гэта адбывалася не раней XII ст. Крыштальныя пацеркі з Наваградскіх курганоў датуюцца не пазней XI ст. Яны разам з сердалікавымі былі прывезены з Сярэдняй Азіі'. Заходнерускія паралелі крыштальным пацеркам з Наваградскіх курганаў вядомыя ў Полацку, Віцебску і Ваўкавыску. У апошнім яны знайдзены на гарадзішчы Муравельнік, якое існавала з канца X да пачатку XI ст.2. Разам з сердалікавымі і крыштальнымі пацеркамі знайдзена адзіная амеціставая пацерка. Яна сустрэта пры раскопках курганаў каля в. Сялец .
    Пры раскопках Замкавай тары ў 1977 г. знайдзены акруглы бронзавы выраб, на якім нанесены арабскія літары. Нажаль, на дадзеным раскопе слой старажытнарускага часу быў разбураны больш позняй забудовай і аб яго існавані можна было мякаваць толькі па рэчам — кераміцы, шкляным бранзалетам і некаторым іншым знаходкам, якія пабытавалі да XIII ст. Таму няма пэўнасьці, што дадзеная знаходка належыць да цікавага для нас часу.
    На заканчэньні адзначым находку з Замкавай тары, якая прадстаўляе з сябе прамавугольны адшліфаваны цёмначырвоны камень з белымі ўкрапленьнямі. Петрографічны аналіз знаходкі (зрабіла Н.Б. Селіванава) паказаў, што тэта порфірыт, які распаўсюджаны ў розных горных абласьцях.
    Археалагічныя матэрыялы паказваюць старажытнарускі Наваі радак як месца на рэдкасьць шырокіх сувязяў. У раньнюю пару свайго існаваньня, яго кантакты з іншымі старажытнарускімі землямі і краінамі за межамі Русі, не вылучаюць наш горад сярод іншых заходнерускіх гарадоў. Увесь наваградскі імпарт канца X—XI стст., пачынаючы з каляровых металаў, заканчваючы ўпрыгожаньнямі, адпавядае характеру прывазных тавараў Полацка, Мінска, Ваўкавыска і некаторых другіх гарадоў Заходняй Русі. Наваградак гэтага часу вылучаецца толькі большай колькасьцю бісеру, характэрнага для гарадскога магільніка, што, відавочна, тлумачыцца асаблівасьцю ўбору наваградскіх жанчын. Пачынаючы з XII ст., калі на тэрыторыі Малага Замка фарміруецца вакольны горад з яго багатым кварталам, а на Замкавай гары ўзнікае феадальны двор, асартымент і колькасьць імпарту вылучае Наваградак сярод многіх іншых, у тым ліку стольных, гарадоў Старажытнай Русі.
    Якім шляхам трапілі ў Наваградак шматлікія старажытнарускія і іншаземныя тавары? Наібольш значнай воднай артэрыяй зямлі, да якой належыць наш горад, з’яўляецца Нёман. У свой час археолаг Е. Антаневіч
    1 Павлова К.В. 1) Раскопки могильника... С. 100; 2) Могильники у деревень...
    С. 63; Фехнер М.В. Op. cit. С. 155156.	аг
    2 Штыхов Г.В. 1) Древний Полоцк. С. 104; 2) Города... Мал. 50, 2; Зверуго Я.Г.
    Op. cit. С. 78.	1 1 г
    3 Павлова К.В. Раскопки курганов у деревень... Мал. 1,1. С. 86.
    227
    Глава IIV
    звярнуў увагу, што ў літаратуры недастаткова ацэнена роля Нёмана, як воднага шляху ў знешніх сувязях1. За апошні час роля Нёманскага гандлёвага шляху падкрэслена ў работах З.М. Сяргеевай і В.Н. Зоценко2.
    Значэньне Нёмана в сувязях са знешнім светам наібольш пераканаўчае для Гродна і Турэйска, якія заснаваныя на гэтай рацэ, а таксама Ваўкавыска і Слоніма, якія звязаныя з Нёманам яго прытокамі. Што датычыць Наваградка, то мы ўжо адзначалі, што ён быў ад далены ад суднаходных рэкаў і значную частку шляху (каля 30 км) тавары прыходзілася дастаўляць сухапутнымі шляхамі3. Магчыма, што сухапутныя дарогі былі карацейшыя. У чатырох км ад Наваградка працякае безымянная рэчка, на якой знаходзяцца паселішча і магільнікі (разгледжаны ў главе 2). Гэта помнікі ля вёсак Сялец, Гардзілоўка і Гарадзечна. У апошняй рэчка, аб якой гутарка, упадае ў раку Валоўку, прыток Сервечы — левага прытоку Нёмана. Такім чынам, не выключана, што тавары прыбывалі па Нёману ў па гэтай сістеме рэкаў.
    Знаходкі бязмена і гірак рознай вагі сведчаць аб пэўных гандлёвых аперацыях у Наваградку. Мірныя і ваенныя ўзаемаадносіны з Валыньню і Літвой, а таксама планаваны паход князя Рамана з наваградцамі да Возвягля, а потым да Кіева, бясспрэчна ўплывалі на знешнія сувязі Наваградка. Нават у святле гэтых пісьмовых сведчаньняў відавочна, што жыхары Наваградка мелі непасрэдныя кантакты з асобнымі старажытнарускімі землямі і Прыбалтыкай, у выніку якіх у горад маглі трапіць прывазныя вырабы. Недарагія іншаземныя тавары прывозілі паломнікі. Паломніцтва пакінула свой след у гісторыі культуры Наваградка і больш падрабязна будзе разгледжана ў наступнай главе.
    Вышэй адзначалася роля Кіева як галоўнага пастаўшчыка прывазных тавараў у Наваградак. Кіеў пастаўляў не толькі вырабы сваіх рамеснікаў, але і быў буйнейшым транзітным цэнтрам, праз які перапраўляліся па Дняпру ў Старажытную Русь тавары, што ішлі з Візантыі і яе правінцый і многія вырабы з краінаў мусульманскага Усходу4.
    Пэўныя кантакты назіраюцца паміж Наваградкам і Херсанэсам, які знаходзіўся на перыферыі візантыйскага свету. Тыпы наваградскіх амфар ідэнтычныя херсанэскім. Падобныя амфары, на думку А.Л. Якабсона,
    1 Antoniewicz J. Niektore spedniowieczne skarby pruskie i litewskie i ich zwiazki z Rusia. // Liber Josepho Lostrzewski octogenanrio a veneratoribus dicatus. WroclawWarszawaKrakyw, 1968. S. 550.
    2 Сергеева З.М. О подковообразных фибулах... С. 37; Зоценко В.Н. Импорт изделий ЮгоВосточной Прибалтики в Киев (X  первая половина XIII вв.) //ДГ. С. 36.
    3 ДН. С. 155; Гуревич Ф.Д. Внешне связи древнерусских городов Понеманья // КСИА. 1982. вып. 171. С. 47.
    1 Даркевич В.П. 1) светское искусствоа... С. 296; 2) Международные связи. // Древняя Русь, город, Замак, село. М., 1985. С. 391, 395; Бусская Н.Н. Op. cit. С. 88; Рыбина Е. А. Археологические очерки новгородской торговли. М„ 1978. С. 1921; Асташева Н.И. Op. cit. С. 123.
    228
    Гандпь. Знешнія сувязі
    выраблялі ў самым Херсанэсе’. 3 партыі сініх візантыйскіх флаконаў, што распісаны золатам і эмальлю, частка асела ў Херсанэсе, а іншыя трапілі ў Наваградак і Тураў. Гэта ж датычыць шкляных пасудзінаў з выступамі на ўнутранай частцы сьценак і келіхаў, што зроблены ў сірыйскіх майстэрнях2. У Херсанэсе знайдзены абломак іранскай фаянсавай чары з люстравым роспісам з выявай твару чалавека3, што нагадвае знаходкі з Наваградка. Вышэй адзначалася, што ў абодвух гарадах былі ў карыстаньні скрынкі, выкладзеныя разнымі пласьцінамі з касьцей мясцовай жывёлы. Такія скрынкі падражалі канстанцінопальскім. Далучым да гэтага наваградскую паліваную чару, на якой паўторана херсанэская аздоба. Можна сабе ўявіць, што на шляху паўднёвага імпарту ў Старажытную Русь, у тым ліку і Заходнюю, ён трапляў у Херсанэс, які далучаў да яго сваю прадукцыю, а затым каштоўныя тавары ішлі да Кіева. Здзіўляе пры гэтым, што паміж Кіевам і Наваградкам няма такога падабенства ў асартыменце візантыйскаусходніх тавараў, якое назіраецца паміж Херсанэсам і Наваградкам.
    Не ўсе вырабы траплялі ў Наваградак з тых аддаленых земляў, дзе яны былі зроблены. Так адзіная ракавіна каурі з вакольнага гораду, радзімай якой з’яўляецца Індыйскі альбо Ціхі акіян, належыць да катэгорыі любімых упрыгожаньняў прыбалтыйскага насельніцва4, і, скарэй за ўсё, трапіла ў Наваградак з Прыбалтыкі. Наваградскія сердалікавыя пацеркі дасягалі нашай тэрыторыі не з Сярэдняй Азіі, адкуль гандлявалі такімі вырабамі, а верагодна, з Полацкай зямлі, дзе сердалікавыя пацеркі спалучаюцца са знаходкамі вялікай колькасьці куфічных манет. Граніцы распаўсюджаньня абедзьвух катэгорый знаходак супадаюць5. У Наваградку ж зусім не было арабскіх манет.
    Іншым шляхам трапляе ў Наваградак «келіх Ядвігі». Шматлікія падражаньні яму ў XVIIXVIII стст., на думку Ю.Л. Шчапавай, могуць сведчыць на карысьць таго, што ў Сярэднявечча з Канстанцінопалю была вывезена вялікая партыя такіх пасудзін. На тое, што такія існавалі паказваюць металічныя аправы «келіхаў Ядвігі» мяжы XIII і XIV, а таксама XIV стст.6. Мы трымаемся раней ужо выказанага ў літаратуры мяркаваньня, што гэтыя келіхі сталі здабычай крыжакоў. Калі сапраўдны Наваградскі «келіх Ядвігі» аказаўся там у пабудове другой паловы XII ст., наібольш верагодным прадстаўляецца, што ўся партыя была вывезена з Канстанцінопаля пад
    1 Якобсон А.Л. Рецензия на работу: Антонова И.А., Даниленко В.Н., Романчук А.И. Средневековые амфоры Херсонеса// СА. 1973. Вып. 3. С. 287.
    2 Колесникова Л.Г. Op. cit. Мал. 2,4.
    3 КосцюшкоВалюжинич К.К. Отчет о раскопках в Херсонесе Таврическом // ИАК. 1906. Вып. 20. С. 55., Мал. 27.
    4 ДН. С. 98,100.
    3 Штыхов Г.В. Города ... С. 116; Фехнер М.В. Op. cit. С. 154.
    6 Schmidt R. Die Hedwigsglaser und die verwandten faimidischen Glas und Kristallschnittarbeiten. //Jahrbuch des Schlesischen Museums fur Kunstgewerbe und Altertumer. В. IV. Breslau, 1912. S. 56, 58, 59.
    229
    Глава IIV
    час крыжовага походу 11471149 гг„ калі крыжакі двойчы рабавалі візантыйскую сталіцу. Адзін з келіхаў праз Заходнюю Еўропу і Польшчу трапіў ў Наваградак'. Астатнія, якія нарадзілі серыю падражаньняў, не ацалелі. Апублікаваны нядаўнім часам кавалак «келіха Ядвігі» з Венгрыі, другой сапраўднай пасудзіны гэтага віду, аб якім успомнена вышэй, падцвярджае шлях келіхаў з Канстанцінопаля праз Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. Трапіўшы з Канстантынопалю на Захад наш келіх, каб трапіць у Наваградак, павінен быў прайсьці той шлях, якім дастаўлялі ў Панямоньне іншыя заходнееўрапейскія рэчы. 3 Германіі, на Прагу, Кракаў (там знайдзены падражаньні «келіху Ядвігі» )2, па Вісле, Заходнім Бугу праз Драгічын. 3 Заходняга Буга на Прыпяць тавары перапраўлялі волакам3. Ад прытоку Прыпяці Ясельды тавары дастаўлялі волакам у басейн Нёмана.
    Калі сярод прывазных тавараў Наваградка старажытнарускага паходжаньня вядучая роля належала Кіеву і другім паўднёварускім зямлям, то сярод іншаземнага імпарту пераважалі вырабы візантыйскіх майстэрняў Сірыі і Ірана, адкуль дарагія і больш сьціплыя вырабы прыбывалі партыямі. Шматлікія вырабы з суседняй Прыбалтыкі і слабей прадстаўлены тавары з краін Паўночнай, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.