Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
ка яны сустракаюцца за межамі Заходняй Русі.
У Наваградку знайдзены наступныя культавыя вырабы:
Каменныя крыжыцельнікі (10 экзэмпляраў). Усе знаходкі, за выключэньнем адной, паходзяць з Малага крыжы, замка Пяць цельнікаў зроб
Мал. 94. 1 — выраб з лазурыту, 26 —
7 , 8 — абломкі энкалпіонаў.
лены з гліністага сланца. Сярод іх два гладкія роунабаковыя. Пры гэтым маленькі да канца не апрацваны. Другі цельнік, захаваны часткова, запаліраваны. Роўнабаковыя крыжыкі
з глшістага сланца, вапняка і другіх мясцовых парод знайдзены ў Ваўка
1 Павлова К.В. Раскопки могильника близ Новогрудка// КСИА. 1965. Вып. 104. С.103.
2ПавловаК.В. 1) Могильники у деревень Молничи и Сулятичи// КСИА. 1974. Вып. 139. С. 63, 68; 2) Раскопки у деревень Селец и Ботаревка в Понеманьни // КСИА. 1977. Вып. 148. С. 87,90.
3 Шмидт Е.А. К вопросу об изменении погребального обряда в Смоленской земли после середины XII ст. // ЗСА. С. 289.
234
Духоўная культура
выску і Тураве'. Два цельнікі гранёныя. Цалкам захаваны экзэмпляр з па будовы ХІП ст. 3x2,2 см, падобны да знаходкі з Пскова2.
Рэдкай знаходкай быў цельнік з троху звужанымі канцамі(3,7x2x8 см). На ім выбіта пляцёнка3, што нагадвае арнамент наваградскіх драўляных вырабаў і, праз гэта, можа быць вырабам мясцовага камянярэза. Разам з тым, як ласкава паведаміў В.Г. Пуцко, каменны крыж з такім самым арнаментам знайдзены ў старажытным Галічы.
Два цельнікі з ружовага шыферу, відавочна, былі прывазныя. Не цалкам захаваны далікатны крыжык з пабудовы з фрэскамі (шырынёй 2,5 см) мае квадратнае скрыжаваньне і зкругленыя бакі, упрыгожаныя валікамі. Другі крыж з культурнага слоя 3,7x3,2 см таксама з квадратным скрыжаваньнем і закругленымі канцамі. Канцы ўпрыгожаны ўрэзанымі лініямі . Крыжы з ружовага шыферу былі разнастайныя па форме. Аб гэтым сведчаць знаходкі з Каладзяжына, Сярэдняга Паволжжа5 і іншых месцаў.
Тры цельнікі з шэрабелага гладкага камяню, што нагадвае мармур — «карсунчыкі», аднатыпныя. Яны роўнабаковыя 2,5x1,82 см і паходзяць з жылых пабудоў XII ст.6. Аналагічныя крыжы добра вядомыя ў мнопх помніках. У Заходняй Русі яны знайдзены ў Мінску і Бярэсьці7. Сустракаюцца ў Падняпроўі, у ПаўднёваЗаходняй Русі, на тэрыторыі вяцічау і другіх тэрыторыях. У самым найменьні такіх крыжоў прыгадваецца места іх вырабу — Херсанэс.
Металічныя крыжы — цельнікі (7 экзэмпляраў) знайдзены выключна на Малым Замку. Аб вырабе металічных цельнікаў на Малым Замку сведчыць ліцейная форма, на абедзьвух баках якой маюцца паглыбленьні для адліўкі тонкіх металічных крыжоў9. Вырабаў, якія адлітыя ў дадзенай форме знайсьці не ўдалася. Відавочна, да мясцовых рэчаў належыць бронзавы роўнабаковы крыжык 2x2 см.
1 Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск, 1975. С. 60; Лысенко П.Ф. города Туровской земли. Минск, 1975. Мал. 9,29.
2 ДН. Мал. 76,7; Гроздилов Г.П. Раскопки древненого Пскова // ACU. Uo2. Вып. 4. Мал. 53,10.
3ДН. Мал. 91,7.
7 ЮраЛ^^ // АП УРСР. 1962. Вып. XII. С. 118; Алихова А.Е.
Русский поселок XIIIXIV вв. у с. Березовка // МИА. 1962. С. 80., мал. 2,16.
6 ДН. С. 44., мал. 49,20; 66,14. п
7 Загорульскийй Э.М. Возникновение Минска. Минск. 1982. Таб. XX,5; Лысенко П.Ф. Берестье. Минск. 1985. С. 325., мал. 229. _ „ , „ с к
8 Ханенко Б.И. и В.И. Древнени Русские. Киев, 1899. С. 8., табл. 1,26; Rauhut L. Wczesnosredniowieczne materialy z terenow Ukrainy w Panstwowym muzeum archeologicznym w Warszawie // MW. 1960. Tab. XX,1; Никольская Т.Н. Земля вятичей. M., 1981. Мал. 103,4.
9 ДН. Мал. 85,11.
235
Глава IIIV
Мал. 95. 1,2 — энкалпіёны, 3 — бронзавы абразок.
У культурным слоі адначасова знайдзены два бронзавыя крыжы з выемчатай эмальлю. Адзін з іх 3x2,6 см, з трохлопаснымі канцамі', а другі 2,2x1,8 з прамавугольнымі. Крыжы з выемчатай эмалью ў ХІХІІІ ст. выраблялі ў Кіеўскай зямлі. Яшчэ адзін цэнтр па вырабу такіх самых крыжоў, з’явіўся ў XII ст. на тэрыторыі Латвіі2.
У пабудове другой паловы XII ст. знайдзены абламаны бронзавы цельнік з скругленымі канцамі. Скрыжаваньне яго запоўнена зялёнай эмальлю. Аналагічны крыж знайдзены ў курганным магільніку каля в. Засьвір Мінскай вобласьці3.
Бронзавы крыж 2,8x1,8 см з квадратным скрыжаваньнем і прамавугольнымі канцамі (васьмікутны) мае паралелі ў Прыдняпроўі'1. Тамсама вядома аналогія цельніку 4x2,5 см, на адным баку якога выява Хрыста, а на другім выразаны літары ХС5. Яшчэ адзін бронзавы крыж (4x2,5 см) са стылізаванай выявай Багародзіцы і пашыранымі
канцамі, да некаторай ступені, нагадвае цельнік, што захоўваўся ў музеі Кіеўскай духоўнай акадэміі6.
Энкалпіёны (9 экзэмпляраў), з якіх чатыры прыходзяцца на Малы Замак і пяць на Замкавую гару. Цалкам захаваліся толькі два энкалпіёны. Знаходка з Малага Замка 2,8x1,8 см, вырабленая з залатой бронзы, на
1ДН. Мал. 85,11.
2 Малым В.А. Крестики з эмалью // Славяне и Русь. М., 1968. С. 117; Мугуревич Э.С. Крестовидные подвески XIXV вв. Archelogija un etnografija. 1974. XI. 1pp. 220239.
3ДН. С. 82., мал. 66,12.
4 ДН. С. 56., мал. 49,23.
5 ДН. С.47., мал. 35,2.
6 ДН. С. 93., мал. 69,3.
236
Духоўная культура
адным з бакоў мела выяву чатырохканцовага крыжа1. Складні гэтага тыпу вядомыя сярод старажытнарускіх помнікаў (Ноўгарад, Прыдняпроўе, Яраполч), а таксама на тэрыторыі Польшчы (Драгічын, Обровсц каля Грубешова)2. Ва Усходняй Латвіі знайдзена ачэльле, у якім было некалькі такіх энкалпіёнаў і трохлопастныя крыжыкі з выемчатай эмальЛІ°3 ■ u О "
Другі энкалпіён, захаваны цалкам (6x4 см), знайдзены на Замкаван тары. На яго вонкавым баку выява ўкрыжаваньня, над якім нанесены «мальтыйскі» крыж. На канцах захаваліся медальёны са сьцёртымі выявамі. На адваротным баку выгравіраваны васьміканечны крыж, а па баках акруглыя медальёны, запаўненьне якіх сьцёрта. Падобныя складні добра вядомыя. Л.В. Аляксееў адзначае іх у Друцку, Кіеве, Ноўгарадзе, Княжай тары, Каневе, Грыгараўцы, КамянцыПадольскім, Вырбычцы і на Паўночным Каўказе4.
На рэштках створак двух складняў, знайдзеных у абедзьвух частках гораду, выявы былі толькі рэльефныя. Энкалпіён з Малага Замка меў у скрыжаваньні фігуру Хрыста і пагрудныя фігуры ў медальонах па баках . На Замкавай тары ацалеў абломак з выявай святога ў медальёне. На тэрыторыі Беларусі падобныя складні знайдзены ў Гродне і Мінску. Сустракаюцца яны таксама ў Падняпроўі, Яраполчы Залескім, на рускім паселішчы ў Сярэднім Паволжжы6 і на іншых помніках.
На тэрыторыі Малага Замка знайдзены абломак энкалпіёна са слядамі пазалоты7. Паралелі яму невядомыя. Сярод знаходак Замкавай тары — абломкі трох складняў створка ў дзьве пятлі, адна з якіх дыяметрам 2,4 см належала вялікаму энкалпіёну.
Наваградскія складні, форму якіх можна было вызначыць, тыповыя для помнікаў Старажытнай Русі. Г.Ф. Карзухіна разглядала гэтыя вырабы як прадукцыю кіеўскіх рамеснікаў і лічыла, што адбывалася эвалюцыя ад больш раньніх (XI пачатак XII стст.) складняў з суцэльнай рэльефнай
'ДН. Мал. 91,5.
2 Ханенко Б И и В.И Op. cit. Таб. 1,28,29; Садова М.В. Ювелирные изделия Древнеиого Новгорода (XXV вв.). М„ 1981. С. 57., мал. 18,5; Antoniewcz L Br^zowy krzyzyk skladany znalezony w Drohiczyme nad Bugiem, pow. Semiatycze // WA. 1J57. 24. S. 368369; Gaewski L. Br^zowy krzyzyk skladany znalezony w Obrowcu, pow. Grubieszow.//WA 19591960. 26. S. 345.
3 Мугуревич Э.С. Восточная Латвия и соседние земли в XXI11 вв. 1 ига., іноэ. Таб X 5
4 Алексеев Л.В. Мелкое художественное литье из некоторых западнорусских
земель (кресты и иконы Белоруссии) // СА. 1974. Вып. 3. С. 206207., мал. 1,2.
6 Алектем Л.В.' Op. cit. С. 217218. Мал. 1,10,11; Загорульский Э.М. Op. cit. Таб. XVII,16; Алихова А.К. Op. cit. Мал. 3,1.
7 ДН. Мал. 66,9.
237
Глава IIIV
арнаментацыяй да энкалпіёнаў са сплошчайымі фігурамі, што з’явіліся, прыкладна, у другой чвэрці XII ст.1. Некаторыя папраўкі ў даціроўку Г.Ф. Карзухінай унеслі А.А. Медынцава і М.В. Сядова2. На думку В.Г. Пуцко, эвалюцыя вырабленых у Кіеве энкалпіёнаў храналагічна супадае са зменай формаў іншых відаў пластыкі, уключаючы каменныя рельефы, корапластыку і тарэўтыку3.
Знаходка ў Наваградку абломку складня, які адрозніваецца ад кіеўскіх вырабаў, можа значыць, што падобныя рэчы выраблялі ў інПіых месцах. Так ад характэрных кіеўскіх энкалпіёнаў адрозніваецца складзень гарадзішча Майшагола ва ўсходняй Летуве4.
У абедзьвух частках гораду знайдзена шэсьць абразкоў: два з іх бронзавыя, тры каменныя і адзін са шкляной масы. На абломку абразка з Малага Замка на адным баку прадстаўлены Хрыстос, на другім расьцвіўшы крыж. Падобны абразок вядомы ў Падняпроўі (Вяцічы)5.
Другі бронзавы абразок паходзіць з Замкавай тары. Гэта прамавугольны складзень з алавяністай бронзы 5x4,5 см з вушкам. Абразок вельмі пацярпеў ад агню. Тым не меньш на яго створках можна было заўважыць рэльефныя выявы чалавечых фігур. Іх атрыбуцыя належыць І.І. Плешанавай. Гэта — фігуркі Барыса і Глеба. На правай створцы наказаны Барыс, у плашчы, з сагнутай правай рукой. У выцягнутай левай руцэ ён трымае мадэль аднаглавага храма са шлёманадобным купалам. Частка створкі, дзе павінна была быць наказана галава, пашкоджана. Левую створку займае фігура Глеба. Як і Барыс, ён апрануты ў плашч. На яго галаве княжацкая шапка з круглай тульяй. У выцягнутай правай руцэ Глеб трымае мадэль такога ж храма, як і Барыс, левая рука Глеба апушчана.
Культ Барыса і Глеба — першых рускіх святых — шырока адбіўся ў творах старажытнарускай літаратуры і мастацтва. Па высновах В.І. Лесючэўскага і М.Х. Алешкоўскага, якія займаліся даследваньнем гэтага культу, шанаваньне святых братоў не было аднолькавае. На першым этапе, пераважна ў XI ст., Барыса і Глеба шанавалі як лекараў і цаліцеляў і паказвалі з мучаніцкімі крыжамі і мадэлямі храмаў. Пры гэтым, браты фігуравалі без бародаў. 3 пачатку XII ст. Барысу і Глебу пакланяліся як воінамзаступнікам Рускай зямлі, з крыжамі ў руках і з мячамі на поясе. Часам мячы знахо
1 Корзухина Г.Ф. О помниках «Корсунского дела» на Руси (по материалам медного литья) // ВВ. 1958. Вып. 14. С. 133.
2 Медынцева А.А. О датировке некоторых типов энколпионов // Археологический сборник МГУ. М., 1961. С. 6568; Седова М.В. Op. cit. С. 61.
3 Пуцко В.Г. Древнейшие типы киевских энколпионов // ТДСД. С. 162.