• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Цяжка растлумачыць пранікненьне шахмат арабскага тыпу на тэрыторыю Заходняй Русі ў XI ст. Што тычыць іх распаўсюджаньня ў XII і XIII стст., то гэта можа быць звязана са з’яўленьнем у гэтых зямлях шклянога і фаянсавага посуду мусульманскага Усходу, аб чым гаварылася ў папярэдняй главе.
    1 Штыхов Г.В. Исследвання в Северной Белоруссии // АО 1969 г М 1970 С. 309, 310; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 19,3; Лысенко П.Ф. Op. cit. мал. 11,2; Алексеев Л.В. Op. cit. Мал. 68,1012; Линдер И.М. Op. cit. С. 70, 9193, 9596.
    2 Рыбина Е.А. Шахматы на Руси (о типологии шахматных фигур) // ЗСА. С. 217.
    1976 ^^ЗО0^^ П°СеЛения и кУРганы в Северной Белоруссии // АО 1975. М„
    GassowskaЕ. l)Op.cit.S. 167;2)Wsprawiedatowaniawczesnosredniowiecznych szachow znalezionych w Sandomierzu // Archeologia Polski. XV,2 S 548554
    5 ДН. C. 71., мал. 55,13.
    6 Лысенко П.Ф. Op. cit. C. 4144; Зверуго Я.Г. Op. cit. C. 124.
    252
    Духоўная культура
    Мал. 101. Кіпылічныя літапы на Стеках жылой паба боны.
    Мал. 102. 19  кніжныя зашпількі, 10, 12  шахматных фігуры, 11 — ігральная костка.
    253
    Глава IIIV
    Яшчэ адна шахматная фігура — пешка з косьці належыць да больш позняга часу, да XIV ст. і блізкая па форме фігурам каралей гэтага часу, якія знайдзены ў Полацку і Друцку1.
    Ад другіх гульняў гараджан захавалася ігральная костка — астрагел з прабітымі на ім шасьцю адтулінамі. Такая ж костка знайдзена ў Браслаўлі2.
    Аб музычных густах гараджан ускосна дае прадстаўленьне касьцяная вухачыстка (даўжынёй 10 см), якая ляжала на падлозе дома з фрэскавым роспісам. Яе навершые выканана ў выглядзе фігуры музыканта, які сядзіць на лаўцы кубічнай формы і грае на трохструнным трапецэпадобным інструменце, які стаіць на падстаўцы. Струны інструмента вертыкальна нацягнуты на дошцы. Музыкант безвусы і безбароды. Валасы яго каротка падстрыжаны, а галаву пакрывае плоская шапка, насунутая на лоб. Шырокая сарочка, перахопленая поясам, спускаецца да кален3.
    На фрэсцы лествіцы КіеваСафійскага сабору паказаны музыкант, апрануты ва ўсходні касьцюм. Ён грае на трапецэпадобным інструменце з сям’ю вертыкальнымі нацягнутымі струнамі. Сярод розных упрыгожаньняў сьценаў царквы Пакрава на Нерлі тройчы прадстаўлены цар Давід. У яго левай руцэ знаходзіцца трапецэпадобны інструмент з чатырма вертыкальна нацягнутымі струнамі. Наваградскаму інструменту бліжэй другіх па форме трохструнны інструмент, на якім грае цар Давід, пасучы авечак. Гэта выява маецца ў славянскім рукапісу 1397 г.4.
    У заходнерускіх пісьмовых крыніцах падобныя інструменты называліся псалтырам (psalterim). У рукапісу IX ст. з Анжэра (Францыя) ёсьць малюпак прамавугольнага, вертыкальна пастаўленага інструмента і кісьцяў рук. Пад малюнкам напісана па латыні «Ніс est David filius Jesses, tenens psalterium in mani (bus) suis. Hoc est forma psalterii» — «Гэта Давід сын Іессея, які трымае псалтыр у сваіх руках. Такі выгляд псалтыра»5.
    Слова «псалтыр», якое абазначае струнны музычны інструмент у Старажытнай Русі было вядома з XII ст. і, звычайна, успаміналася разам з гуслямі ў тых выпадках, калі гутарка ішла аб урачыстых песняспевах. «Встани слава моя, въстани в псалтири и гуслех» — гаворыць Данііл Заточнік6. На мініяцюры славянскага зборніка XIIXIV стст. з выявай пара Давіда, кінаварам напісана «Хваліце яго ў псалтыры і гуслех».
    1 Линдер Op. cit. С. 124.
    2 Алексеев Л .В. Op. cit. Мал. 44,11.
    3ДН. Мал. 30,20.
    4 Кондаков Н.П. О фресках лестниц КиевоСофийского собора // ЗРАО. 1888. Вып. 3. С. 292293., таб. XIII; Воронин Н.Н. Зодчество ПоуначоУсходняй Руси. М., 1962. Т. 1. Таб. IV, 3; VI,1; Фаминцын А.С. Гусли — русский народны инструмент. СПб., 1890. С. 80.
    3 Фаминцын А.С. Op. cit. С. 79.
    6 Слово Даниила Заточника по редакциям XII и XIII вв. и их переделкам / под ред. Н.Н. Зарубина. Л., 1932. С. 4.
    254
    Духоўная культура
    «Псалтірь красен гусльмі» гаворыць подпіс да другой мініяцюры гэтага зборніка1.
    Аб шырокім распаўсюджаньні гусляў у Ноўгарадзе сведчаць археалагічныя матэрыялы. Пры раскопках знайдзена 26 экзэмпляраў гэтага інструмента. Ноўгарадскія гуслі былі пяці, шасьці і дзевяціструнныя. Наібольш раньнія пяціструнныя гуслі датуюцца сярэдзінай XI ст.2. Дошка яд пяціструнных гусляў паходзіць з Польшчы, з Гданьска, дзе яна дату ецца XII ст.3.
    У адрозненьне ад гусляў, псалтыр прызначаны для выкананьня псалмоў і быў, верагодна, запазычаным інструментам. У азбукоўніку XVI ст. аб ім гаворыцца насупнае: «Псалтирь во Евреях бо сотворе, сосуд древян, в нем бяху десять струн и нарицаша той сосуд по гречески псалтирь, по славянски песневец»4.
    Такім чынам, наваградскі музыкант з выявы на вухачыстцы граў на псалтырь!5 . Рэальнасьць нашага музыканта і яго інструмента падцьвярджаецца касьцяной шахматнай пешкай з Ваўкавыска. Гэта фігура чалавека, які ў левай руцэ трымае барабан, а ў правай стрыжань для ўдару — вашчагу6. Дзіўнае падабенства наваградскага і ваўкавыскага музыкантаў. У абодвух адзін тып твару, прычосак, шапак і сарочак. Такое падабенства ў абліччы музыкантаў дае падставы мяркаваць, што кастарэзы, якія іх рабілі, паказалі старажытнарускіх музыкантаўпрафесіяналаў7. Наваградскі музыкант дае прадстаўленьне аб песьняры, што іграў на псалтыры ў доме багатага гаражаніна.
    Духоўнае жыцьцё наваградцаў, у святле археалагічнага матэрыялу, прадстае вельмі разнастайным. Язычніцтва, якое існавала ў Наваградку пазней чым у другіх старажытнарускіх гарадах не зрабіла яго адсталым. Пісьменныя жыхары з’явіліся ў ім яшчэ да прыняцьця хрысьціянства. Распаўсюджаньне пісьменства ў язычаскай Русі засведчана рознымі дадзенымі.
    1 Описание миниатюр из славянской псалтири XIIIXIV вв. библиотеки А.И. Xлудова. Древности. // Труды Московского археологического общества. М., 1873. Серия. III. Вып. 5, 6. С. 25.
    2 Колчин Б.А. Коллекция музыкальных инструментов древненого Новгорода / / ПКНО 1978. М., 1979. С. 176179; Янин В.Л. Op. cit. С. 87.
    3 Jazdzewski К. Najstarsze zachowane gesle slowianske // Z otchlani wiek6w. 1950. 12. S. 1318.
    4 Фаминцын A.C. Op. cit. C. 9495.
    5 Існуе іншае мяркаванне наконт прызначэння тае рэчы, якую Ф.Д.Гурэвіч лічыць за «вухачыстку» — М.Нікалаеў і П.Канакоў атрыбутуюць яе як плектр, якім гралі на струнных музычных інструментах кшталтам гусляў (Нікалаеў М., Канакоў П. Паспрабуем прачытаць «ілюмінацыю»//Мастацтва Беларусі. 1988. С. 3941.) — заўвага перакладчыка.
    6 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 19,1. о о
    7 Гуревич Ф.Д. Изображение музыкантов в Древненай Руси // СА. 1965. Вып. 2. С. 280.
    255
    Глава 11IV
    Гэта дагаворы з грэкамі 911 і 945 гг., знаходкі касьцяных пісалаў у Ноўгарадзе другой паловы X ст., кірылічны надпіс «горушча» на гнёздаўскай амфары другой чвэрці X ст.' і некаторыя іншыя матэрыялы. Стылі язычаскага Наваградка з’яўляюцца яшчэ адным доказам з’яўленьня ўжытковага пісьма ў дахрысьціянскай Старажытнай Русі. Толькі ў асяроддзі, якое ведае пісьмо, маглі з’явіцца надпіс «Олексій» і кірылічныя літары у дамах, што пабудаваны адначасова з заканчэньнем будаўніцтва Барысаглебскай царквы. 3 хрысьціянізацыяй гораду, граматнасьць гараджан развіваецца больш актыўна, аб чым можна мяркаваць па вялікай колькасьці графіці і развіцьцю кніжнай справы.
    Хрысьціянскія могілкі багатага квартала вакольнага гораду першай паловы XII ст. з вялікай колькасьцю пахаваньняў, могуць сведчыць на карысьць таго, што існаваўпіая на Малым Замку царква, паблізу якой узніклі могілкі, магла быць старэйшай за Барысаглебскі храм, які пабудаваны не раней другой чвэрці XII ст.
    Сацыяльныя вярхі Наваградка, даспеўшыя для хрысьціянізацыі, ўспрымаюць новую веру досыпь хутка. Гэта праяўляецца ў распаўсюджаньні розных мясцовых і прывазных культавых вырабаў, якія пабытавалі ў багатых пабудовах першай паловы XII ст. У 60я гады XIII ст. Наваградак з’яўляецца горадам, у якім прымае хрышчэньне Войшалк і адтуль адпраўляецца паломнікам у Святую зямлю. Пасля заканчэньня няўдалага паломніцтва, правіцель Наваградка закладае манастыр на граніцы Наваградскай зямлі і пасяляецца там.
    Манастыр, які заснаваў Войшалк (в. Лаўрышава на Нёмане) быў цэнтрам праваслаўя краю і існаваў да 1836 г.2. Яму належала Евангельле з мініяцюрамі XIV ст., якое зараз захоўваецца ў бібліятэцы Чартарыйскіх, у Кракаве3. Цалкам верагодна, што з часу свайго заснаваньня манастыр распаўсюджваў хрысьціянства сярод язычнікаў літоўцаў, землі якіх знаходзіліся на другім беразе Нёмна. Археалагічныя матэрыялы і дадзеныя лінгвістыкі паказваюць, што з тэрыторыі Беларусі хрысьціянства трапляе ў Летуву4. У далучэньні літоўцаў да хрысьціянскай рэлігіі мог адыграць сваю ролю Наваградскі манастыр, што знаходзіўся на граніцы з Літвой.
    1 Воронин Н.Н., Кузьмин А.Г. Op. cit. С. 116117; Медзьведев А.Ф.Ор. cit.C. 65; Авдусин Д.А. Гнездовская корчага // МИА. 1970. Вып. 176, С. 1113.
    2 Описание церквей ... С. 66.
    3 Свенцицкий И.С. Лаврышевское евангелие начала XIV ст. // Известия отделения русского языка и словесности. 1913. XVIII. 1. С. 206207; Терещатова О.В. Зарождение монументальной живописи в период формирования белорусской народности // ЭБ. С. 221.
    4 Гуревич Ф.Д. Культурные связи древнерусских городов на территории Белоруссии с Прибалтикой// Проблемы Этногенеза и этнической истории балтов. Вильнюс, 1985. С. 97102.
    256
    Аб культуры і сацыяльным абліччы старажытнарускага Наваградка____________
    Глава 9. Аб культуры 1 сацыяльным абліччы старажытнарускага Наваградка.
    Прадстаўлепьне аб матэрыяльнай і духоўнай культуры Наваградка, а таксама аб яго сацыяльным абліччы было б няпоўнае, без выяўленьня таго месца, якое ён займаў сярод іншых старажытнарускіх гарадоў і, у иершую чаргу, сярод гарадоў Заходняй Русі, матэрыялы якіх мы сістэматычна супастаўлялі з наваградскімі.
    У главе 2 узнікненьне і першапачатковая гісторыя Наваградка параўноўвалася з адпаведнымі працэсамі, што адбываліся ў другіх паселішчах Панямоньня. Як можна мяркаваць па дадзеных археалогіі, дагарадскі і гарадскі перыяды ў гісторыі Наваградка супалі з часам складаньня другіх старажытнарускіх паселішчаў гэтай зямлі.
    Не заўсёды паселішча дагарадскога характару ў Панямоньні перарасталі ў гарады. Так сталася з гарадзішчам Індура недалёка ад Грод на, якое раскапала К.Т. Кавальская. Гэта гарадзішча размешчана на мысавым узвышшы недалёка ад ракі. Наібольш высокая яго частка занята пляцоўкай, агароджанай валам вышынёй 1 м і рвом. Вал абкружаў таксама Другую пляцоўку, у заходняй частцы якои захаваліся рэшткі трэцяга вала. Культурны слой магутнасьцю да 1 м, адзначаны на другой пляцоўцы паблізу вала, у той час як у цэнтры таўшчыня слоя дасягае толькі 20— 40 см. Знаходкі гарадзішча Індура прадстаўлены раньнекружальным посудам ХХІ стст., сярод якога сустракаецца заходнеславянскі. Цікавая знаходка тут касьцяной пласцінкі для арнаментаваньня глінянага посуду. Варта адзначыць знаходкі жалезных наканечнікаў стрэлаў, інкруставаную шпору і спражку ад аброці каня.