Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
1 Древняя Русь. Город, замок, село. М., 1985. С. 4748, 49.
268
Аб культуры і сацыяльным абліччы старажьгтарускага Наваградка
пісьменнасьці, маёмаснай дыферэнцыяцыі і іншыя прыкметы культуры, уласьцівыя вядучым старажытнарускім гарадам. «Археалагічныя характарыстыкі разгледжаных паселішчаў — піша аўтар — большай часткай паказальнікаў сходныя з характарыстыкамі 10 буйнейшых цэнтраў Русі, адрозніваючыся толькі з боку колькасьці, але не якасьці»’.
Выснова А.В. Кузы вельмі важная. 3 яе вынікае, што не існавала старажытнарускай правінцыйнай культуры. Трэба пры гэтым адзначыць, што колькасныя паказальнікі, якімі дыспануе археалогія вельмі ўмоўныя. Як правіла, стольныя гарады раскапаны шмат большай плошчай чым малыя. Пры гэтым, звяртае на сябе ўвагу, як мы адзначылі ў адпаведных главах гэтай працы, колькасьць зброі ў Ваўкавыску, колькасьць прыладаў для пісьма, знайдзеных у тым самым Ваўкавыску і Яраполчы Залескім. Падобныя прыклады можна павялічваць. Наваградак, у гэтым плане займае асобнае становішча. Адзіная для старажытнарускага арэалу канцэнтрацыя заможнага насельніцтва ў вакольным горадзе, спрыяла таму, што асобныя бакі старажытнарускай культуры праявіліся ў ім ярчэй чым у шэрагу стольных гарадоў. Багаты квартал з вялікімі асьцекленымі дамамі (якому няма аналагаў), а таксама размах знешніх, асабліва іншаземных сувязей вылучаюць Наваградак сярод астатніх старажытнарускіх гарадоў.
У працэсе вывучэньня сацыяльнай арганізацыі старажытнарускага рамяства, у літаратуры даўно пастаўлена праблема аб магчымасьці існаваньня аб’яднаньняў рамеснікаў у старажытнарускіх гарадах. Яна яшчэ не вырашана, да гэтай праблемы даследчыкі звяртаюцца і, несумненна, янічэ будуць звяртацца і ў гэтых умовах, квартал залатароў — гаспадароў багатых дамоў вакольнага горада Наваградка з’яўляецца каштоўнай крыніцай.
У выніку Наваградак гэты малы старажытнарускі горад у XII і XIII стст. па пэўных баках культуры не толькі стаіць у шэрагу буйнейшых гарадскіх цэнтраў, але і мае свае, толькі яму ўласьцівыя культурный асаблівасьці.
Наваградак у гэтым плане не адзіны. На тэрыторыі Чорнай Русі, у Гродне, таксама малым старажытнарускім горадзе, верагодна ў 70я гг. XII ст. узнікае самастойная архітэктурная школа, для якой характэрна незвычайная структура плана і своеасаблівая аздоба фасадаў. Акрамя культавых будынкаў, там адкрыты рэшткі грамадзянскіх пабудоў, аздобленых часам багацей, чым падобныя збудаваньні Полацка і Смаленска2. Як вядома, усе іншыя старажытнарускія архітэктурныя школы ўзніклі ў стольных гарадах. Надумку П.А. Рапапорта, складаньне будаўнічай арганізацыі ў Гродне адбывалася шляхам пераходу сюды майстроў з некалькіх старажытнарускіх цэнтраў3. Тым не меньш складаньне арыгінальнай архітэктурнай школы ў Гродне, на наш погляд, належыць да тае ж з’явы, якая адзначана для стара
1 Куза А.В. Малые города в Древненай Руси // ДГ. С. 64.
2 Раппопорт П.А. Зодчество Древней Руси. Л., 1986. С. 124130.
3 Раппопорт П.А. Op. cit. С. 132.
269
Глава IX
жытнарускага Наваградка. Не выключана, што падобныя асаблівасьці будуць выяўлены пры даследваньні другіх гарадоў і праблема ўкладу малых гарадоў у культуру Старажытнай Русі атрымае новы імпульс.
Археалагічныя работы ў Наваградку адкрылі старажытнарускі горад, які больш чым на два з паловай стагоддзя старэйшы, чымсьці першы ўспамін аб ім у летапісу. У святле археалогіі ўдалася вызначыць этапы яго развіцьця з канца X і да канца XIII стст. і прачытаць асобныя старонкі ў гісторыі культуры гэтага помніка. Шмат праблем, якія датычаць культуры летапіснага Наваградка і сфармуляваны ў адпаведных главах нашай работы, чакаюць свайго вырашэньня. Яго змогуць даць далейшыя археалагічныя работы як на тэрыторыі гораду так і ў «Наваградскай Зямлі».
270
Дадаткі
Дадаткі
Археалагічныя работы на тэрыторыі Замнавай тары
Стацыянарныя даследваньні на тэрыторыі Замкавай гары адбываліся напрацягу 12 сезонаў (1959,1962,19681971,1973,1974,1977,19831985 гг.). Да гэтых работ трэба прылічыць зачыстку сьценак ямы на пляцоўцы ў 1956 гт., у выніку якой былі адкрыты рэшткі культурнага слоя старажытнарускай пары. За час палявых доследаў былі разбіты тры раскопы агульнай плошчай 664 кв. м у паўночнай, паўднёвай і паўднёваусходняй частках пляцоўкі (раскопы 13).
3за інтэнсіўнай забудовы пляцоўкі Замкавай гары пачынаючы з XIV ст., раскопы прыйшлося разбіваць бліжэй да краёў пляцоўкі. Культурны слой старажытнарускага гораду ляжаў пад магутным слоем (месцамі дасягаў трох метраў) познесярэдневяковага гораду. Астаткі будаўніцтва гэтага часу амаль паўсюды былі разбураны. У тых выпадках, калі комплексы XIV ст. і больш позняга часу захаваліся, яны ўключаны ў тэкст.
Стратыграфія Замкавай гары ўпершыню была выяўлена пры зачыстцы сьценкі ямы ў 1956 г. Амаль пад дзёрнам паказаўся развал каменю і цэглы (28x15 см), які сягаў на глыбіню да 1 м. Другі развал цэглы знаходзіўся на глыбіні 1,60 м, а трэці і чацьвёрты на глыбіні 1,80 і 2,20 м. На глыбіні 3 м паказаліся астаткі негарэлага дрэва і сустракаліся знаходкі ХІІХІІІ стст. Глыбей немагчыма было працягваць зачыстку сьценкі.
Магутнасьць культурнага слоя ў раскопе 1, мяркуючы па разрэзах яго паўночнай і ўсходняй сьценак складала 3,403,60 м. У паўночнай сьценцы напластаваньні з камянем і цэглай і знаходкамі XIVXVII стст. складалі ад 1 да 1,80 м пад імі знаходзілася напластаваньне таўшчынёй 1,401,50 м, насычанае будаўнічымі рэшткамі і матэрыяламі XII—XIII стст., пад якімі на падсыпцы з пяску адзначаецца культурны слой таўшчынёй 2030 см з матэрыяламі не пазней XI ст. У разрэз паўночнай сьценкі трапіла частка пйрчанага насыпу, які засыпаны пазней за вал.
У разрэзе ўсходняй сьценкі гэтага ж раскопа верхние напластаваньне таўшчынёй 2,40 м было інтэнсіўна насычана абломкамі цэглы і другімі будаўнічымі рэшткамі. Сярэдняе напластаваньне з матэрыяламі ХІІХІІІ стст. мела таўшчыню каля 1 м. Ніжняе, з матэрыяламі не пазней XI ст. адзначалася не па ўсім разрэзе. На працягу шасьці метраў (кв. ІКЛ) непасрэдна на мацярыку ляжала другое напластаваньне.
Максимальная магутнасьць культурнага слоя зафіксавана ў паўднёвым раскопе (2). Ён дасягаў амаль пяці метраў. 3 іх да познесярэдневяковага гораду належыла напластаваньне да 1,20 м. Сярэдняе напластаваньне таўшчынёй да 2,40 м з запушчанымі ў яго драўлянымі слупамі, было падсылана слоем пяску таўшчынёй 80 см, пад якім знаходзілася трэцяе напластаваньне. Апошняе ляжала на мацярыку. У разрэз трапіла яма глыбінёй 40 см, запоўненая зямлёй з рэшткамі драўніны і камянямі.
271
Дадаткі
Мал. 103. Замковая гора. Размяшчэньне раскопаў.
У заходняй частцы раскопа 3, плошча якога склада 240 кв. м, старажытнарускага культурнага слою не было. Аб яго існаваньні сведчыла кераміка, амфара, шкляныя бранзалеты і іншыя знаходкі XII—XIII стст. Слаі, што належалі да старажытнарускага гораду захаваліся ва ўсходняй частцы. Яны ляжалі пад слаямі познесярэдневяковага гораду, што мелі таўшчыню да 3 м. Культурны слой, які адносіўся да XII ст. (таўшчынёй да 40 см), быў падасланы слоем пяску таўшчынёй да 60 см. Ніжэй знаходзіўся слой XI ст., насычаны шчэпкамі, якія ляжалі на мацярыку. Напластаваньні з матэрыяламі больш раньняга часу ў гэтых разрэзах не адлюстраваліся.
Стратыграфія Замкавай тары паказвае на перапад магутнасьці культурнага слоя з поўначы на поўдзень. Розніца паміж яго таўшчынёй складае больш за 1,5 м. Напластаваньні Замкавай тары адпавядаюць той самай карціне, якая назіралася на Малым Замку, дзе таксама адзначана пры чляненьні культурнага слою. Розніца ў тым, што на Замкавай тары культурны слой позняга гораду
272
Дадаткі
273
Дадаткі
0.400.200000.200.400.600.801.00 120 1.40 ~ 160 1.802.002.20240 2.602.803.003.203.403.60ЗВО4.004.204.404604.80500
о
2 М
g / ЩП 1 ШИ 3
4
gg о
^ 11
leg) 12 Ш із HID '4
Мал. 107. Раскоп 2. Разрэз усходняй сьценкі. 1 слой дзёрну, 2,3 гумус, 4 цэгла, 5 ракушнік, 6 абпаленая гліна, 7 зала, 8 вапняк, 9 — сатлелае дрэва, 10 — пясок, 11 — гарэлае дрэва, 12 — бярвеньні, 13 — жвір, 14 — тлен дрэва, 15 — бярвеньні ў насыпе вала, 16 — камяні, 17 — арганічныя астаткі, 18 — неабпаленая гліна, 19 — насып вала, 20 мацярык.
274
Дадаткі
быў больш магутны і адлюстроўвае актыўную забудову гораду ў перыяд развітага і позняга Сярэдневечча. Сярод будаўнічых астаткаў Замкавай гары ХІІХІП стст. не было цэглы так характэрнай для слою гэтага часу на Малым Замку. Гэта тлумачыцца тым, што ў раскопе на апошнім стаялі багатыя дамы, у будаўнічым матэрыяле якіх была цэгла. На Замкавай гары такія комплексы ў нашы раскопы не трапілі.
Пераходзім да выкладу атрыманых матэрыялаў, пачынаючы апісаньне з наібольш раньніх, як гэта мела месца пры характарыстыцы дадзеных Малага Замка.
Раскоп 1.
Астаткі першапачатковага паселішча. Дзяцінец XI ст.
Да бясспрэчных будаўнічых астаткаў, якія звязаны з першапачатковым засяленьнем Замкавай гары мы залічаем участак, што ляжаў вузкай паласой пад насыпам старажытнага вала і прасочаны ў кв. кв. БД 1722. На пясчанай падсыпцы мацярыка ляжаў вуглісты слой таўшчынёй 25 см. У кв.кв. Б. на глыбіні 147169 см, шчыльна да паўночнай сьценкі адкрыты два рады абпаленых камянёў і скапленьнне залы. Пад камянямі знаходзіліся абломкі двух згарэўшых бярвеньняў, якія былі, відавочна, вуглом пабудовы. У кв. В 20 сустракаюцца скапленьні неабпаленай гліны. Вялікае скапленьне неабпаленай гліны адкрыта на граніцы кв.кв. ВГ 20—21, яно займала плошчу 130—50 см. Сярод другіх будаўнічых астаткаў была абгарэлая дошка даўжынёй 120 см. Шчыльна да яе прытыкала пляма гліны 40x30 см.
У вуглістым слоі знайдзена кераміка I, II, III і V тыпаў1, даволі вялікі тачыльны камень са слядамі запрацаванасьці, вялікі наканечнік утульчатай двушыповай стралы і железны выраб невызначанага характару.
Культурны слой з будаўнічымі рэшткамі і знаходкамі, што ляжаў пад валам, з’яўляецца наібольш пераканаўчым матэрыялам, які сведчыць аб першапачатковым засяленьні Замкавай гары. Супастаўляючы знайдзеную ў гэтым сло' кераміку з керамікай Малага Замка, трэба адзначыць, што на апошнім гаршкі 1 тыпу характэрныя для пабудоў з мацярыка і некаторых ямаў, г.зн. для канца X ст. Гаршкі II тыпу з’яўляюцца ў пабудовах першай паловы XI ст., у Навагралі магільніку і іншых магільных помніках ваколіц Наваградка, а гар \ ўпершыню вядомыя ў пабудове 23 (першая палова XI ст.)2. Паколь ар складаюць каля 40 % керамікі першапачатковага паселішча Замкавай гары падставы лічыць, што апошняя была заселена не раней за XI ст.