Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
4 ВолкайтеКуликаускене Р.К. Крестэнколпион из городища Майшагола// Тези пленарных и секцийных доповидей (выник польових археологичных дослиджень 19701971 рокив на територирии Украини). Одесса, 1972. С. 366367.
5 ДН. Мал. 94,4; Ханенко Б.И. и В.И. Op. cit. Таб. VI,78.
238
Духоўная культура
Мал. 95. 13 — абразкі, 4 — гемма.
239
Глава HIV
дзяцца ў руках князёў. У больш позніх помніках браты ўзброены коп’ямі. Барыса, як правіла, паказваюць з барадой, а Глеба без барады1.
Прыняўшы такую храналогію іканаграфіі Барыса і Глеба, наваградскі абразок, на якім браты трымаюць у руках мадэлі цэркваў, трэба аднесьці да часу, калі іх лічылі цаліцелямі, г.зн. да канца XI ст. У тэты час ён быў адліты. Аднак, у Наваградак абразок трапіў не раней першай паловы XII ст., паколькі, як наказана вышэй, у нашым горадзе няма хрысьціянскіх рэалій раней гэтага часу.
Алавяністая бронза абразка аналагічная складу метала энкалпіёнаў кіеўскага паходжаньня. Наш абразок таксама трэба разглядаць як імпарт з Кіева. Прамыя аналогіі яму невядомыя. В.І. Лесючэўскі, не спасылаючыся на крыніцу, пісаў, што сярод знаходак, якія зроблены ў розны час у Дзесяціннай царкве, ёсьць створка маленькага абразка, з выявай Барыса, які трымае ў руцэ храм. На другой створцы, па мяркаваньню аўтара, павлина была знаходзіцца выява Глеба2. Не выключана, што абразок з Дзесяціннай царквы быў адліты ў адной форме з наваградскай знаходкай. Пакуль жа, апошняя, верагодна з’яўлясцца адзіным абразком — складнем з выявай першых рускіх пакутнікаў.
Крыніцазнаўчае даследваньне наваградскага абразка можа мець свой працяг. На думку Лесючэўскага і Алешкоўскага, выявы Барыса і Глеба на энкалпіёнах прадстаўляюць з сябе частку агульнай кампазіцыі капіруемага іканапіснага арыгіналу і браты былі прадстаячымі каля якогасьці цэнтру. Трохчасткавая кампазіцыя вядома ў Барысаглебскай іканаграфіі на фрэсках храма Нярэдзіцы ў Ноўгарадзе, дзе паміж Барысам і Глебам стаіць альбо Хрыстос, альбо бацька братоў — князь Уладзімір. У цэнтры мог быць проста крыж, як гэта ёсьць на Барысаглебскім амулецезмеевіку XII ст. з дзяржаўнага Гістарычнага Музея ў Маскве3.
3 паўсюдным пашырэньнем культа Барыса і Глеба на Русі, ён прыходзіць і ў заходнерускія землі. Сыны Усяслава Полацкага і Усеваладкі Гродзенскага насілі імёны Барыса і Глеба'1. У пачатку XII ст. у княжацкай рэзідэнцыі Бельчыцы паблізу Полацка ўзводзіцца Барысаглебскі манастыр5. Барысу і Глебу быў прысвечаны храм на Каложы, пабудаваны за межамі гарадскіх умацаваньняў — ён з’яўляецца цэнтральным помнікам манументальнага дойлідства гродзенскай архітэктурнай школы6. Вядома аб Барысаглебскіх
1 Лесючевский В.И. Выжгородской культ Бориса и Глеба в памятниках искусства // СА. 1946. Вып. VIII. С. 240—241; Алешковский М.Х. Русские глебоборисовские энколпионы 10721150 годов // Древнерусское искусство. Художественная культура домонгольской Руси. М., 1972. С. 104123.
2 Лесючевский В.И. Op. cit. С. 241242.
3 Лесючевский В.И. Op. cit. С. 241; Алешковский М.Х. Op. cit. С. 107108.
4 ПСРЛ. 1962. Вып. И. Стб. 315; Алексеев Л.В. Полоцкая земля. М., 1966. С. 252.
3 Воронин Н.Н. Бельчицкие руины // Архитектурное наследство. 1956. Т. 2. С. 6.
6 Воронин Н.Н. Древнее Гродно //МИА. 1954. Вып. 41. С. 78104, 140.
240
Духоўная культура
могілках паблізу старажытнага Турана. У 1909 г. Мінскай гісторыкаархеалагічнай камісіяй там быў адкрыты саркафаг з ружовага шыферу, у якім знайдзены чалавечыя косьці і парчовыя ніткі'. Назва могілак і саркафаг дамангольскай пары даюць падставу мяркаваць, што на тэрыторыі могілак мог знаходзіцца Барысаглебскі храм. Выявы Барыса і Глеба захаваліся на фрэсках Пятніцкай царквы Бельчыцкага манастыра.
Натэрыторыі Заходняй Русі вядомыя прадметы металічнай і каменнай пластыкі з выявамі святых братоў — энкалпіёны з Друцка і Гродна, абразкі з Мсьціслаўля і Копысі, створка абразка з Полацка. У Полацку знайдзены каменны абразок з выявай Барыса. Барыс альбо Глеб наказаны на свінцовай пломбе з Мінска. Істотна прылучыць да гэтым знаходак «Барысавы камяні» Полацкай зямлі — манументальныя помнікі эпіграфікі XII ст. .
У XII ст. культ Барыса і Глеба трапляе ў Наваградак, што праяўляецца ў пабудове Барысаглебскага храма. У кнізе «Старажытны Наваградак» адзначаны фрагмент фрэскавага роспісу з багатага жылішча вакольнага горада, на якім паказана галава маладога князя, магчыма, Глеба4. Бронзавы абразок з выявай Барыса і Глеба з’яўляецца яшчэ адным сведчаньнем шанаваньня святых братоў у хрысьціянскім Наваградку.
Паўднёварускі культ Барыса і Глеба пападае ў Наваградак двума шляхамі. Непасрэдна з Кіева, адкуль быў прывезены абразокскладзень і праз полацкіх і візантыйскіх будаўнікоў, а таксама праз фрэскістаў, якія пабудавалі наваградскую царкву і распісалі яе сьцены і сьцены багатай жылой пабудовы.
У культурным слоі горада знайдзены тры каменныя аоразкі. 3 Замкавай гары паходзіць прамавугольны (5,2x4,2 см) абразок з шэрага каменя, на якім выразана паясная фігура Міколы з>евангельлем у левай руцэ. Лік святога пашкоджаны. Захаваліся валасы і частка барады. Т.В. Нікалаева датуе тэты абразок XIII ст. і лічыць вырабам скарэй адукаванага рамесніка чым майстра прафесіянала5.
Абраз Міколы, які займаў выключнае месца ў рэлігійнай свядомасьці жыхароў Старажытнай Русі і адлюстраваўся ў каменнай пластыцы6, атрымаў сваё ўвасабленьне і ў заходнерускіх каменных абразках. Такі паўкруг
1 Каргер М.К. Новый памятник зодчества XII ст. // КСИА. 1965. Вып. 100. С. 131.
2 Штыхов Г.В. Древний Полоцк. Минск, 1975. С. 122.
3 Алексеев Л.В. Op. cit. Мал. 1,1,9,10,11; Штыхов Г.В. 1) Древний Полоцк. С. 116;
2) Города Полоцкай земли — Автореферат докторской диссертации. Киев, 1983. С. 45; Загорульскийй Э.М. Op. cit. С. 286; Николаева Т.В. Древнерусская мелкая пластика из камня XIXV вв. // САИ. Серия Е 160, С. 142., таб. 62,2.
4 ДН. С. 121.
5 Николаева ТВ. Op. cit. С. 145.
6 Порфиридов Н.Г. Древнерусская каменная пластика и яе сюжеты // СА. 1У Вып. 3. С. 202203; Успенский Б.А. Культ Николы на Руси в историкокультурным освещении // Ученые записки Татрусского Гос. Университета. 1978. Вып. 463. С. 86.
241
Глава IIIV
лы абразок з ружовага сланца, дзе Мікола паказаны з евангельлем у руцэ (выпадковая знаходка). У Мінску знайдзены прамавугольны абразок з светлашэрага сланца. На ім выразаны двое святых — Мікола з евангельлем і Стэфан. Вышэй іх знаходзіцца блаславіцель — СпасЭмануіл1.
Надумку Т.В. Нікалаевай, значная колькасьць абразкоў у заходнерускіх землях і разам з тым іх адарванасьць ад вялікіх культурных старажытнарускіх цэнтраў сведчыць пра іх мясцовы выраб2. Гэта выснова распаўсюджваецца і на наваградскага Міколу.
На тэрыторыі Малага Замка знайдзены абломак акруглага абразка з ружовага шыфера. На ўм выразана галава чалавека, шасьціканцовы крыж і літары: ХС. Над німбам маецца літара «О»3. Абразок з такога ж камяню, што знайдзены каля Дзесяціннай царквы ў Кіеве, з падобнымі выявай і надпісам, Т.В. Нікалаева, разглядае як прысвечаны Хрысту Эмануілу4. Аб паходжаньні наваградскага абразка сведчыць, у першую чаргу, матэрыял, з якога ён зроблены. Для каменных кіеўскіх абразкоў тыповы твар з міндалепадобнымі вачамі, акантаванымі здвоенымі лініямі, выразна адчэрчаны нос, а таксама шасціканцовы крыж5. Гэтыя асаблівасьці ўласьцівыя і нашай знаходцы.
У дадатак да абразкоў, якія апублікавала Т.В. Нікалаева далучым абразок з ружовага шыферу, знайдзены ў Звенігарадзе: на ім выявы двух апосталаў, якія плачуць6.
У культурным слоі Замкавай тары знайдзены абламаны круглы абразок (дыям. 4,5 см) з чорнага сланца альбо стэатыту. Па краі яго маецца выступаючая рамка, а выява прадстаўляе Багародзіцу з Дзіцяткам тыпу «Замілаваньне». Абразок належыць да візантыйскіх вырабаў. 3 такога ж матэрыялу і такой жа формы і памераў у Херсанэсе знайдзены абразок з выявай Хрыста Пантакратара. 3 гэтага ж гораду паходзяць іншыя абразкі са стэатыту7. Не выключана, што наваградская знаходка была вырабам херсанэскага камнярэза.
У 1974 г. пры распрацоўцы культурнага слоя XVXVI стст., сярод пад’ёмнага матэрыялу быў знайдзены шкляны абразокліцік. Гэта найменьне даецца літым шкляным вырабам, якія апрацаваныя як камеі. На наваградскім авальным ліціку (4,7x3 см) выява сцэны Раства. Зправа відаць Марыю — яна тры
1 Штыхаў Г.В., Захаренка П.Н. Старажытныя скарбы Беларусі. Мінск, 1971. С. 44; Загорульскийй Э.М. Op. cit. С. 228., таб. XXI,3.
2 Николаева Т.В. Op. cit. С. 43, 146.
3ДН. Мал. 91,6.
4 Николаева Т.В. Op. cit. С. 51.
5 Николаева Т.В. Op. cit. С. 19.
6 Свешников И.К. Новые находки произведений древнерусского искусства из Звенигорода // ЗСА. С. 227.
7 Искусство Византии в собраниях СССР. Каталог выставки, 2. М„ 1977. № 616 617, 619, 620, 624, 625.
242
Духоўная культура
маецца за яслі, якія абапіраюцца на дзьве аркі. Злева сядзіць Іосіф з кіем у руцэ. Галовы Марыі і Іосіфа абкружаны німбамі. У яслях ляжыць немаўля Хрыстос. Над яслямі відаць галовы асла і быка, якія схіліліся над младзенцам. У верхний частцы абразка маецца гречаскі надпіс «НГЕІІНС ІС».
Наваградскі ліцік адліты ў адной форме яшчэ з двума абразкамі. Адзін з іх захоўваецца ў музеі хрысьціянскіх старажытнасьцяў Ватыкану, а другі, які паходзіць з Александры!, у Ашмолен музеі Оксфорда. Аб тым, што ўсе тры абразкі адлітыя ў адной форме сведчыць не толькі іх матэрыял, форма, сюжэт і кампазіцыя, але і брак адліўкі ў выглядзе палоскі ў ніжняй частцы1.
Авальныя ліцікі меньшага памеру з аналагічным сюжэтам і кампазіцыяй, але ў люстэркавым адбітку захоўваюцца ў музеі ДумбартанОкса2. На тэрыторыі нашай краіны маецца больш за 20 абразкоў ліцікаў невядомага паходжаньня з біблейскімі сюжэтамі (Дзярж. Эрмітаж, Дзярж. Гістарычны музей, Аружэйная палата і інш.)3.
Абразкі ліцікі ў вялікай колькасьці вядомыя ў музеях Заходняй Еўропы і ЗША. У літаратуры яны трактуюцца як знакі паломнікаў. М. Рос, які датуе гэтыя абразкі ХІХІІІ стст., бачыць у іх вырабы візантыйскага паходжаньня, якія выраблялі ў Канстанцінопалі і пасля яго падзеньня ў 1204 г.4. Заходнегерманскі вучоны Г. Венцэль, якому належыць каталог абразкоўліцікаў, за візантыйскія лічыць толькі невялікую іх колькасьць, і мяркуе, што галоўная маса абразкоў была зроблена ў Венецыі ў XIII ст. На думку даследчыка, шкляныя ліцікі былі знакамі паломнікаў і займалі прамежкавае становішча паміж масавымі свінцовымі знакамі і дарагімі памятнымі знакамі са слановай косьці5. Погляды Г. Венцэля падзяляла А.У. Банк. Разглядаючы наваградскі абразок яна адзначае, што іканаграфічны варыянт яго кампазіцыі незвыклы для Візантыі, негледзячы на грэчаскі надпіс. Яслі ў выглядзе вежападобнага збудаваньня ў два паверхі з аркамі ўнізе, блізкія заходнееўрапейскай іканаграфіі. Трактоўка фігур таксама адрозніваецца ад візантыйскай6.