Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
*ДН. С. 39. Мал. 31,4.
2 ДН. Мал. 55,13; 62, 2; Гуревич Ф.Д., Джанполадян Р.М., Малевская М.В. Ор cit. С. 12. Табл. VIIIIX.
3 Тамсама
4ДН. Мал. 53,12.
5 ДН. С. 96., Мал. 72,2; Гуревич Ф.Д., Джанполадян Р.М., Малевская М.В. Ор cit. Табл. XI,2.
6 Lamm CJ. Mittelalterliche Glaser und Steinschnittarbeiten aus dem nahen Osten Berlin, 1930. Taf. 127,2; 132,22.
222
Гандль. Знешнія сувязі
Мал. 91. Фаяпсавая чашка.
У заходнерускіх гарадах блізкаўсходняе мастацкае шкло прадстаўлена большай колькасьцю знаходак, чым візантыйскае. У Слоніме знайдзены абломак тонкасьценнай пасудзіны, афарбаванай з сярэдзіны палоскамі ружовага і блакітнага колераў. Паверхня яго распісана золатам. На ёй нанесены арабскі надпіс: «Салім вучоны»1. Цікавы келіх з арабскім надпісам з Мсьціслаўля. Абломкі пасудзін з шклоробчых майстэрняў Блізкагаі сходу прысутнічаюць у Ту
раве, Гродне, дзе знайдзены абломак шкляной пасудзіны, распісанай цёмначырвонай, жоўтай і зялёнай эмальлю і ў Віцебску. У апошнім, у слаях ХІІХІІІ стст. сустракаюцца абломкі пасудзін з безколернага і сіняга шкла, з характэрным роспісам золатам і эмальлю2.
Блізкаўсходняе мастацкае шкло знайдзена і ў другіх старажытнарускіх гарадах — Кіеве, Ноўгарадзе, Гарадку, Старой Разані і Тмутаракані. Шмат рэштак шкляных пасудзін сірыйскай вытворчасьці атрымана пры раскопках на Гарадзішчы пад Ноўгарадам. У другіх цэнтрах Усходняй Еўропы фрагменты такіх пасудзін вядомыя ў Херсанэсе, Волжскай Балгарыі, у курганах прадгор’я Каўказа і ў гарадах Закаўказья (Дзвін, Ані)3.
Пры рэдкасьці вышэй пералічаных знаходак, цікава адзначыць абломак шкляной чары з імітацыяй арабскага надпісу, знайдзены пры раскопках горада Аполе ў Польшчы4. Адначасова з візантыйскімі і сірыйскімі шклянымі пасудзінамі ў Наваградак былі прывезены фаянсавыя пасудзіны з іранскіх майстэрняў. Знайдзена 43 фрагменты такіх пасудзін, якія належаць да 15 экзэмпляраў, з якіх толькі дзве пасудзіны паходзяць з Замкавай гары. Вялікая частка фаянсавага посуду пакрыта люстравым роспісам, які робіць эфект металічнага бляску. Гэты роспіс наносіўся на абпаленую глазураваную (паліваную) рэч, пасля чаго прадмет абпальваўся другі раз3.
1 Пех Г.И. Раскопки древнего Слонима // Древности Беларуси. Минск, 1966. С. 279.
2 Алексеев Л.В. Смоленская земля. М„ 1980. Мал. 12; Полубояринова М.Д. Ор. cit. Мал. 2,88; Яніцкая М.М. Op. cit. С. 103; Звесткі аб знаходках у Віцебску паведаміў Л.В. Калядзінскі.
3 Бусятская Н Н. Художественное стекло стран Ближнего Востока на территории Восточной Европы // Вестник МГУ. 1972. Вып. 2. С. 8489; Дадзеныя аб знаходках на гарадзішчы атрыманы ад Е.Н. Носава.
4 Holubowicz W. Opole w wiekach XXII. Katowice, 1956. S. 251., rys. 101.
5 Художественная керамика средневековогоИрана. Л., 1971. С. 3.
223
Глава IIV
Іранскі фаянсавы посуд з’яўляецца ў пабудовах Малага Замка першай паловы XII ст., пры гэтым у пабудове з фрэскамі былі знайдзены фрагменты, якія належалі да трох пасудзін. Абломкі трох фаянсавых пасудзін адносіліся таксама да адной з пабудоў другой паловы XII ст.’.
Рэдкай знаходкай для старажытнарускага гораду стала цалкам адноўленая чара, знайдзеная ў паўночным раскопе Замкавай гары. Яна прадстаўляе з сябе дванадцацілопасную пасудзіну на паддоне. Вышыня чары 11 см., дыяметр (уверсе) — 12 см. Чару пакрывае чырвонакарычневы роспіс. Звонку гэта геаметрычны арнамент, а з сярэдзіны лініі, палосы і стылізаваныя арабскія літары. У музеях і прыватных зборах вядомыя лопастныя чары з двубаковым роспісам, якія маюць пяць, восем, дзесяць і 16 лопасьцяў. У апошнім выпадку пасудзіна датавалася першай чвэрцю XIV ст.2.
Фрагмент лопастнай пасудзіны з аднабаковым роспісам належыць да знаходак Малага Замка. Вішнёвы роспіс у выглядзе арабескі нанесены звонку. Верагодна наваградская знаходка належала да лопастной чары, падобнай да чары з гарадзішча OpenКала ў Азербайджане3.
Абломкі трох пасудзін належалі адкрытым чарам на паддоне. Двубаковы роспіс іх жоўты і карычневы. Форма чараў, колер роспісу і яго арнамент набліжае наваградскія знаходкі да чары з кліўлендскага музея4. У пабудове другой паловы XII ст. знайдзены абломкі чары з двубаковым сінім і карычневым роспісам. Захавалася выява твару чалавека на верхняй унутранай частцы аднаго з венчыкаў. Выявы галоў людзей на дне і ля венчыкаў чараў даволі характэрныя для іранскіх пасудзін ХПХШ стст.5. Відавочна,
Мал. 92. Абломкі фаянсавых пасудзін.
да чары належаў яшчэ адзін абломак з двубаковым чырвоным і сінім роспісам па белым фоне6.
Сярод фрагментаў фаянсавай керамікі з люстравым роспісам шэраг знаходак належыць закрытым пасудзінам. Такі абломак сьценкі з цёмнакарычневым роспісам і арабскім надпісам, які нанесены белай фарбай. Верагодна, ён належаў да куўшына, прыкладам таго, што
1 ДН. Мал. 29,1,2,4,5; 53,2,5,10,13,16,17.
2 SPA №№ 650,663,668; Lane A. Islamic pottery from the ninth to fourteen centuries A.D. London, 1956. P. 33. № 74; Hein W. Friihe islamische Keramik im osterreichischen Museum fur angewandte Kunst in Wien. Wien, 1963. Taf. Ill; RosenAyalon M. La potene islamique. Paris, 1974. Pl. LXIX, p.
3 ДН. Мал. 29,1,4; 53,10; SPA V,N 616.
4 ДН. Мал. 84,4., C. 110.
5 ДН. Мал. 48,1,2; SPA V, N 730.
6 ДН. Мал. 53,2.
224
Гандпь. ЗнешнЫ сувязі
апублікаваны А. Поупам’. Абломкі сьценак ад закрытых пасудзін з вакольнага гораду накрывала арабеска вішнёвага колеру, а з Замкавай тары сінія і карычневыя скругленыя лініі і кропкі, найесеные золатам.
На тэрыторыі Малага Замка пабытавалі і іншыя фаянсавыя пасудзіны з Ірапа. Знайдзена частка донца на паддоне. На белым фоне яго рэльефна наказаны птушыныя лапы, выкананыя кобальтам і марганцам. Гэту знаходку можна супаставіць з чарай XII ст. з калекцыі Э. Хічкока, на дне якой маецца выява драпежнай птушкі. Фігура яе рэльефная і афарбавана ў чырвоны, сіні і зялёны кодеры2.
Асобную трупу складалі фаянсавыя пасудзіны з кракелюрамі. Абломкі іх адносіліся да чатырох экзэмпляраў. Гэта былі венчык мініяцюрнай пасудзіны (дыяметр 4 см), пасудзіна з атагнутым венчыкам, які распісаны золатам, пасудзіна з гравіроўкай па сырым цесьце, пакрытая ярка сіняй палівай і пасудзіна, на паверхні якой, акрамя кракелюраў, нанесены люстравы роспіс. Паралелі насудзінам з кракелюрамі вядомыя ў прыватных зборах3.
На тэрыторыі Заходняй Русі абломкі іранскай керамікі з люстравым роспісам знайдзены ў Полацку і Лукомлі. У апошнім гэта абломак блюда, якое ўпрыгожана арабескай4.
У кнізе «Старажытны Наваградак» адзначалася, што іранскі фаянсавы посуд рэдка сустракаецца ў старажытнарускіх гарадах. У апошнія гады становішча некалькі змянілася. Акрамя ўспамянутых знаходак у Полацку і Лукомлі, такія пасудзіны пабытавалі ў Ноўгарадзе, Смаленску, Тмутаракані, Гарадзішчы пад Ноўгарадам. Асабліва цікавыя знаходкі іранскіх фаянсавых пасудзін у ПаўночнаУсходняй Русі. У Старай Рязані на сядзібах баяр і рамеснікаў сабраны фрагменты, якія належалі, прыкладна 30 такім пасудзінам. Выразнай знаходкай з’яўляецца паліваны збанок з Суздаля з эпіграфічным арнаментам5. Цікава, што добра вывучаны іранскі фаянсавы посуд Старой Разані, істотна адрозніваецца ад адпаведных пасудзін Наваградка. Так у Старой Разані няма вырабаў з горада Кашана, якія прадстаўлены ў нашым горадзе. У Кашане, на думку А. Поўпа, выраблялі самы дарагі фаянсавы посуд6. У Старой Разані вылучаецца прадукцыя Рэя, а таксама кераміка, блізкая да іранскага фаянсавага посуду, што знайдзены ў Азер
1 ДН. Мал. 59,24; SPA, V, N 649.
2 ДН. С. 41., Мал. 29,2; Lane А. Op. cit. Р. 126, pl. 40.
3 ДН. С. 47,67,82., Мал. 37,4; 53,2,5,10,13,17; 66,25,26; Lane А. Op. cit. pl. 52: SPA V.N598.
4 Штыхов Г.В. 1) Древний Полоцк. Минск, 1975. Мал. 33,8; 2) Раскопки в Лукойле //Древности Беларуси. Минск, 1969. С. 321., Мал. 15,6.
5 Даркевич В.П., Стародуб Т.Х. Op. cit. С. 192; Куглюковский П.И. Исследование древнего жилища в г. Суздале // АО 1973 г. М., 1974. С. 61; Звесткі аб знаходках у Гарадзішчы паведаміў Е.Н. Носаў.
6 Pope A . U. Suggestion towards the indicution of medieval iranian faience // Иранское искусство и археология. М.Л., 1939. С. 176.
225
Глава IIV
байджане, Паўночным Хорасане і Харэзме1. Такія адрозненьні ў іранскім імпарце паказваюць, што асартымент гэтай прадукцыі ў Старажытнай Русі быў вялікі і прыбываў з розных цэнтраў Ірану.
У межах нашай краіны іранскі паліваны посуд, у тым ліку з люстравым роспісам быў шырока распаўсюджаны. Ён сустракаецца на тэрыторыі Сярэдняй Азіі, дзе побач з прывазнымі пасудзінамі зафіксавана работа майстра, які прыехаў з Рэя2. Фаянсавы посуд з Ірана знайдзены ў гарадах Азербайджана, Арменіі і Грузіі, а таксама ў Паўночным Прычарнамор’і3. Такім чынам, іранская фаянсавая кераміка і, у прыватнасьці, распісаная люстрам, якая па словах Э.К. Кверфельдта, з’яўляецца вяршыняй росквіту керамікі феадальнага гораду4, пранікла ў побыт сацыяльных вярхоў Усходняй Еўропы і дзяржаў Азіі.
Імпартам мусульманскага Усходу ў Наваградку былі сердалікавыя пацеркі (10 экзэмпляраў). Толькі дзьве з іх знайдзены ў самым горадзе, астатнія паходзяць з курганаў. Форма пацерак — прызматычная і 14гранная. Пабытаваньне пацерак з сердаліку ў Наваградку і яго магільных помніках не выходзіць за межы XI ст., што адпавядае распаўсюджаньню дадзенага тыпу пацерак на тэрыторыі Старажытнай Русі5. Аналагічныя сердалікавыя пацеркі ў Заходняй Русі сустракаюцца ў Полацку, Віцебску, Гарадзііпчы на Менцы і Ваўкавыску6. Па заключэньню М.В. Фехнэр, галоўная маса сердалікавых пацерак была прывезена з Сярэдняй Азіі, адкуль іпюў гандль камянямі, у першую чаргу сердалікам7.
Крыштальныя шматгранныя пацеркі (3 экзэмпляры), знайдзены толькі ў магільніках. Яны таксама належаць да сярэднеазіяцкага імпарту. Вышэй
1 Даркевич В.П., Стародуб Т.Х. Op. cit. С. 192.
2 Вактурская Н.Н Классификация средневековой керамики Хорезма (IXXVII вв.) // Керамика Хорезма. М., 1959. С. 328; Пуганенкова Г.А. К открытию люстровой керамики Мерва XII ст. // Известия Академии наук Туркменской ССР. 1960. Вып. 4. С. 8495.
3 Ибрагимов Ф.А. Иранская фаянсовая керамика из раскопок средневековых городов Азербайджана // Тезисы докладов II всесоюзной конференции по искусству и археологии Ирана и его взаимосвязь с искусством других народов в Средние века. М., 1973. С. 24; Макадзе М.А. Несколько люстровых образцов с городища Дманиси (ХПХШ вв.).//Тамсама С. 25; Шелковников Б.А. 1) Поливная керамика из раскопок г. Ани. Ереван, 1957. С. 69; 2) Фаянсы, расписанные люстром по белой непрозрачной глазури з ОренКала // МИА. 1959. вып. 67. С. 302323; Мамаиашвили Н.Ф. К истории производства и потребления фаянса в средневековой Грузии // Археологические памятники Феодальной Грузии. Тбилиси, 1969. С. 124125.