Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
5 Львова З.А. Стеклянные бусы Старой Ладоги // АСГЭ. 1968. Вып. 10. С. 89; Щапова Ю.Л. Стеклянные бусы... С. 173.
6 ДН. Мал. 12,2; 13,1,2; Павлова К.В. Могильники у деревень... Мал. 19,8.
218
Гандль. Знешнія сувязі _______
абрадам трупапакладаньня', які ў гэтых месцах усталёўваецца не раней XI ст Мазаічныя пранізкі — архаічны від пацерак. У Ладаге ён характэрны для культурнага слою VIIIIX стст. і радзей X ст.2. У Наваградку, як можна пераканацца, такія пацеркі былі распаўсюджаны пазней. Часам да сярэдзіны XI ст., як датуецца мазаічная пацерка з Лукомля .
Глазчатыя (5 экзэмпляраў). На Малым Замку знайдзены чорная пацерка з рэльефным арнаментам з белага і чырвонага шкла і дзьве жоўтыя з белымі і чырвонымі кветкамі. Дзьве апошнія знайдзены ў пабудовах канца X і першай паловы XI ст. Па адной глазчатай пацерке знайдзена ў курганных магільніках4. Аналагічныя знаходкі вядомыя в Віцебску, Мінску, гарадзішчы на Менцы5 і некаторых іншых заходнерускіх помніках.
Бочкападобныя з залатой пракладкай (9 экзэмпляраў). На паселішчы знайдзены толькі дзьве такія пацеркі, адна з іх у пабудове другой паловы XI ст. Астатнія паходзяць з курганаў6. Аналагічныя пацеркі характэрныя для многіх гарадоў Заходняй Русі (Ваўкавыск, Віцебск, Лукомль іінш.)7. ...
Адзіная срэбнашкляная цыліндрычная паходзіць з магільніка каля в. Мольнічы. У старажытнарускіх помніках падобныя пацеркі датуюцца канцом X — пачаткам XII ст.8.
Рабрыстыя з жоўтага і сіняга шкла (4 экзэмпляры). Адна з пацерак знайдзена ў пабудове першай паловы XI ст. разам з лімоннымі і глазчатай. Больш дробныя належалі да пабудовы першай паловы XII ст.9. Рабрыстыя пацеркі знайдзены таксамаў Віцебску, Оршы і Ваўкавыску10.
Ягадападобныя (2 экзэмпляры). Зроблены з жоўтага і зялёнага шкла. Абедзьве пацеркі знайдзены ў пабудовах другой паловы XII ст. на Малым Замку, хаця ў літаратуры датуюцца X — пачаткам XII ст.11.
1 ДН. Мал. 5,3; Павлова К.В. Раскопки курганов... С. 8. Мал. 1,1.
2 Львова З.А. Op. cit. С. 6567.
3 Штыхов Г.В. Op. cit. С. 50. _ п
4 ДН. С. 18. Мал. 5,2; 15,4; Павлова К.В. 1) Могильники у деревень... Мал. 19,9;
2) Раскопки могильника... С. 100.
5 Штыхов Г.В. 1) Города... Мал. 50,8; 2) Пацеркі з Вщебска... Мал. 1,2; Загорульский Э.М. Op. cit. С. 235.
6 ДН. Мал. 17,2; Гуревич Ф.Д. Древнености... Мал. 97,5; Павлова К.В. Могильники у деревень... Мал. 19,4.
7 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 75; Штыхов Г.В. 1) Пацеркі з Вщебска. Мал. 1,26, 2) Города... Мал. 17,2. . , „ ГТ
8 Павлова К.В. Могильники з деревень. Мал. 19,6; Фехнер М.В. Op. cit. Прил. VI,4,6.
9 ДН. Мал. 15,3; 30,3. _ „
10 Штыхов Г.В. 1) Пацеркі з Віцебска. Мал. 1,21; 2) Города... С. 98, Зверуго
Op. cit. С. 77. с .,
11 ДН. С. 85., Мал. 49,6; Фехнер М.В. Op. cit. Прил. V., Мал. 5,11.
219
Глава UV
Плоскавыпуклыя (2 экзэмпляры). Шкло іх сіняе і зялёнае. Знайдзены на Малым Замку. Адна з іх належала да пабудовы другой паловы XII ст. Разам з тым, падобныя пацеркі вядомыя ў магільніку Бірка1.
Прызматычныя пацеркі, падражаньне сердалікавым (3 экзэмпляры), з’яўляюцца рэдкімі знаходкамі2.
Прызматычная пацерка з сіняга шкла з беларамбічнымі ўстаўкамі. Знайдзена на Замкавай гары. Датуецца ХХІ стст.3.
Шарападобныя чорныя з хвалістай інкрустацыяй з белага, жоўтага і блакітнага шкла (3 экзэмпляры). Падобныя пацеркі вядомыя ў Мінску і Бярэсьці4. У Ноўгарадзе такія пацеркі з’яўляюцца ў XII ст. і пабытуюць да XIV ст.5.
Шарападобныя паліхромныя (3 экзэмпляры). Дзьве з іх знайдзены ў пабудове другой паловы XII ст. Паралелі такім пацеркам вядомыя ў паўднёварускіх помніках (Белая Вежа, Данецкае гарадзішча)6.
Адзінкавымі знаходкамі з’яўляюцца зялёныя пацеркі: цыліндрычная і квадратная ў сячэньні з уключэпьнем белага шкла, а таксама буйная бітрапецэпадобная з празрыстага бледназялёнага шкла з жалабкамі на паверхні7.
Такім чынам, колькасьць пацерак са шкла, што зварана па «антычным» рацэпце перавышае 560 штук, з іх больш за 500 прыходзіцца на бісер, які пабытаваў в Наваградку даўжэй чым у іншых старажытнарускіх помніках.
Устаўкі (2 экзэмпляры) з зялёнага шкла. Знайдзены па адным экзэмпляры ў абедзьвух частках гораду.
Пярсьцснкі (2 экзэмпляры). Абодва паходзяць з Малага Замка. Абломак пярсьцёнка з карычневага шкла з інкрустацыяй належыць да інвентара пабудовы першай паловы XI ст. Па заключэньню М.У. Малеўскай, ён блізкі да шкляных вырабаў Закаўказзя ХХІ стст.8. Сіні пярсьцёнак, распісаны сіняй і блакітнай эмальлю, знайдзены ў пабудове другой паловы XII ст., па характару роспісу блізкі да шкляных вырабаў Карынфу і Херсанэсу9.
Сярод знаходак Малага Замка ёсьць шаўковы пояс і абрыўкі залатых нітак, якімі магла быць разшытая якаянебудзь тканіна. Пачынаючы з XI ст.
'ДН.С. 65.
2 Фехнер М.В. Op. cit. С. 170. Прил. V., Мал. 5,16.
3 Фехнер М.В. Op. cit. С. 170171.
4 Загорульский Э.М. Op. cit. С. 235; Лысенко П.Ф. Бярэсци. С. 276.
5 Щапова Ю.Л. Стеклянные бусы... С. 177; Колчин Б.А. Op. cit. С. 169
6 ДН.С. 65., Мал. 49,1,12.
7 ДН. С. 61, 65., Мал. 49,15.
8 ДН. С. 22., Мал. 12,1; Малевская М.В. О датировке нижнего горизонта Новогрудка // КСИА. 1965. Вып. 104. С. 89.
9 ДН. С. 65., Мал. 49,19; Davidson G. Op. cit. Р. 262, 263; Якобсон А.Л. Средневековый Херсонес (XIIXIV вв.) // МИА. 1950. Вып. 17. С. 17.
220
Гандль. Знешнія сувязі
вытворчасьцю шоўка займаліся гарады Эллады і Пелапанесу, а гандль ім праходзіў праз Канстантынопаль’.
Візантыйскія культавыя вырабы будуць разгледжаны ў наступнай главе.
Аб некаторых наваградскіх знаходках, што звязаныя з імпартам, сведчыць падражаньне рэчам візантыйскай работы. Прыкладам можа быць касьцяная пласцінка з разнымі медальёнамі, якія запоўнены васьмікутнымі зоркамі. У свой час гэта пласцінка зацікавіла А.У. Банк, якая бачыла ў ёй падражаньне пласцінкам са слановай косьці з такім самым арнаментам, імі абкладвалі вырабленыя ў Канстанцінопалі скрынкіларцы.
Такая ж касьцяная пласцінка знайдзена ў Смоленску'.
Калі наваградская, як і смаленская пласцінкі, былі вырабамі мясцовых кастарэзаў, то майстры павінны былі мець перад сабой канстанцінопальскія ўзоры. Разам з тым, такія пласцінкі маглі быць не мясцовымі, а херсанэскімі падражаньнямі. У 1964 г. пры раскопках Херсанэсу былі знайдзены рэшткі скрынкі, абкладзенай пласцінкамі з косьці хатняй жывёлы. Скрынка была выкладзена пласцінкамі з арнаментам, аналагічным арнаменту наваградскай і смаленскай пласцінак. Васьмікутныя зоркі ў крузе былі выразаны на пласцінцы з косьці ў сярэдневяковым пахаваньні Херсанесу3. Іакім чынам, падобныя рэплікі візантыйскіх пласцінак слановай косьці маглі вырабляць у Херсанэсе і з гэтага гораду трапляць у Старажытную Русь.
Бясспрэчна мясцовымі падражаньнямі візантыйскага паліванага посуду былі блюда і чара на паддоне з Малага Замка. Апошняя, з некалькі змененымі прапорцыямі паўтарыла херсанэскія ўзоры4.
У Наваградак праніклі таксама вырабы з краін мусульманскага ўсходу. Наіболып выразныя знаходкі гэта шкляны і фаянсавы посуд. Спынімся на характарыстыцы шклянога посуду.
За час раскопак знайдзены абломкі ад 12 шкляных пасудзін, пяць з якіх належаць да Малага Замку і сем да Замкавай тары. Наібольш раньняя пасудзіна знайдзена ў пабудове першай паловы ХП ст., гэта сінезялёная
1 Гуревич Ф.Д. Византийский импорт... С. 76; Сюзюмов М.Я. Экономика пригородов византийских крупных городов // ВВ. 1966. Вып. XI. С. 70; Фехнер М.В. Шелковые ткани как источник для изучения экономических связей Древней Руси // История и культура Восточной Европы по археологическим данным. М., 1971. С. 208.
2 ДН. Мал. 86,5; Банк А.В. Константинопольские узоры и местные копии (по материалам прикладного искусства) // ВВ. 1973. вып. 34. С. 192; Даркевич В.П. Светское искусство Византии. М., 1975. С. 276., ил. 392.
3 Даниленко В.Н. Некоторые итоги раскопак Херсонеса Таврического (19581964) // Ученые записки Пермского ГосударственногоУниверситета. 1966. Вып. 143. С. 80., Мал. 4; Белов Г.Д. К изучению экономики и быта позднесредневекового Херсонеса // СА. 1941. Вып. 7. С. 242. Мал. 10.
4 Малевская М.В. Поливная керамика древнего Новогрудка// СА. 1969. вып. 3. С. 196.
221
Глава IIV
рыфлёная шклянка з накладным! ніцямі каля венчыка. Такія пасудзіны выраблялі ў Сірыі1.
У пабудовах другой паловы XII ст. знайдзены абломкі чатырох пасудзін, з якіх дзве пасудзіны належалі да аднаго дома. Яны прадстаўлялі з сябе келіхі з безколернага шкла; роспіс золатам, а таксама белай, чырвонай і зялёной эмальлю. На адной з пасудзін ёсьць рэшткі роспісу, які складаўся з геральдычных птушак у перабіўку з шасьціпялёсткавымі разеткамі, запоўненымі кропкамі. На асобных пасудзінах захаваліся арабскія надпісы2. Адзін з іх чытаецца як «Алі». Магчыма, што ад падобнай пасудзіны паходзіць абломак з Замкавай тары з астаткамі пазалоты і кропкамі, нанесенымі сіняй эмальлю. Стыль роспісу і тэхніка выкананьня дазваляюць аднесьці гэтыя келіхі да вырабаў сярэдневяковай Раккі3. У трупу больш позніх ракскіх пасудзін могуць быць далучаны фрагменты з пабудовы другой паловы XII ст.: безколернай пасудзіны з астаткамі фрызу і роспісу белай, чырвонай і сіняй эмальлю і маленькі абломак сіняй пасудзіны са стылізаванымі арабскімі літарамі, нанесенымі белай эмальлю і аточаных золатам4.
У пабудове XIII ст. Малага Замка знайдзены абломак келіха з безколернага шкла, распісанага золатам. Арнамент складаецца з пікападобных фігур і чатырохлістнікаў, аточаных чырвонай эмальлю — гэта характэрна для шкляных пасудзін, якія выраблялі ў Алеппо5.
На тэрыторыі Замкавай тары знайдзены абломкі трох шкляных пасудзін з безколернага шкла, распісаных чырвонай і сіняй эмальлю і аточаных золатам. Роспіс двух пасудзін прадстаўлены, галоўным чынам, арабескамі. Паверхню трэцяга пакрывалі фігурныя палосы з чырвонай і сіняй эмалі, аточаныя золатам. Месца паміж палосамі запоўнена залатым роспісам з гравіроўкай. Роспіс нашых пасудзін нагадвае арнаментацыю шкляных пасудзін, што выраблялі ў Алеппо6.
Яшчэ адзін фрагмент пасудзіны з безколернага шкла, што знайдзены на Замкавай гары, быў звонку спрэе пакрыты сіняй эмальлю, па якой золатам нанесены ломаныя лініі і трохвугольнікі, а таксама гравіроўка. Мяркуючы па ўнутраным баку абломка, перад тым як нанесьці звонку эмаль, яго паверхня была пакрыта палосамі чырвонай эмалі. Аналогію пасудзіне знайсьці не ўдалася, але па характару роспісу яе трэба лічыць прадукцыяй блізкаўсходняй майстэрні.