Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Шкло наваградскага ліціка, згодна аналізу, аказалася тыпова візантыйскім: натрыевакальцыевакрэмнязёмным з дамескам марганцу. Па дадзе
1 Munos A.L. L’Art Bizantine a 1’exposition de Grottaferrata. Roma, 1906, fig. 86; Vickers M.A. A note on glass medailons in Oxford //JGS, 1974, XVI, P. 1819
2 Ross M.C. Catalog of tne Bizantine and early medieval antiquities in the Dumbarton Oaks collection. I. Washington, 1962, P. 9091, pl. LVII, 108.
3 Гуревич Ф.Д. Новые данные о секляных иконкахлитиках на территории СССР // ВВ. 1982. Вып. 43. С. 180; Gurevich ED. New Find of glass medalions in the USSR//JGS. 1982,24. P. 4448.
4 Ross M. Op. cit. P. 8891.
5 Wentzel H. Das Medaillon mit dem Hl. Theodor und die venezianishen Glaspasten in byzantinishen Stil. In: Festschrift fur Erich Meyer zum 60 Geburtstag. Hamburg, 1959. S. 64. _
6 Банк A.B. Два литика из недавних раскопок // Зборник IXX Народного музеиа. Београд, 1981. С. 222.
243
Глава I IIV
ных трасалагічнай лабараторыі ЛАІА (заключэньне Г.Ф. Карабковай), абразок, пасля таго як ён быў адліты, дадаткова не апрацоўвалі. Гэта, прынамсі, азначае, што такія ліцікі былі вырабамі масавай вытворчасьці.
З’яўленьне ліціка ў Наваградку можна звязаць з рэальным паломніцтвам. Вышэй адзначалася, што над 1262 г. летапісец успамінае аб хрышчэньні язычніка, князя Войшалка ў Наваградку. Пасля хрышчэньня, стаўшы рэўнасным хрысьціянінам, Войшэлк вырашыў зрабіць вандроўку да святых месцаў. Летапіс двойчы паведамляе аб паломніцтве Войшалка. Першае паведамленьне належыць да 1255 г., калі князь прыходзіць да Данііла ў Узвышша і просіцца ісьці ў Візантыю, на Афон (Святую Гару). Данііл паказваеяму шлях праз Венгрыю, але Войшалк не змог трапіць у Візантыю і дайшоўшы да Балгарыі вярнуўся'. Другое сведчаньне аб імкненьні Войшалка трапіць у Святую Зямлю маецца пад 1262 г. Прыняўшы хрышчэньне ў Наваградку, Войшалк з’яўляецца ў Данііла ў Галічы, хрэсьціць унука Данііла Юрыя Львовіча, пастрыгаецца ў манастыры на Карпатах (Полонына), а потым рушыць на Афон. «Войшелк же не може дойти до Святой горе, зане мятеж бы велик в тых зямлях и приде опять в Новгородок... и оучини себе монастырь на реце на Немне межи Литвою и Новым городком и тоу живяше несмотря на укоры своего отца Миндовга»2.
Ёсьць усе падставы лічыць, што летапісец піша двойчы аб адным і тым самым паломніцтве Войшалка. Відавочна, што ў 1255 г. князь не мог пайсьці на Афон. Ён яшчэ быў язычнік. Можна сабе дапусьціць, што двойчы апісаныя падзеі адбываліся наступным чынам. Пасля хрышчэньня Войшалка ў Наваградку ў 1262 г., ён накіроўваецца да Данііла, а адтуль, праз Венгрыю, імкнецца трапіць на Афон. Аднак, зза хваляваньняў, якія ў тэты час былі ў Візантыі, князь змог дайсьці толькі да Балгарыі і быў вымушаны вярнуцца ў Наваградак, якім кіраваў, заснаваў манастыр на Нёмане і пасяліўся ў ім. Трэба думаць, што ліцік з’явіўся ў Наваградку ў выніку гэтага паходу. Абразок мог набыць наваградзец са світы Войшалка на Балканах. Аб тым, што падобныя ліцікі былі распаўсюджаны ў Балгарыі сведчыць знаходка шклянога літага абразка з выявай святой Сафіі ў горадзе Каліакра3.
Культавыя вырабы Наваградка трэба дапоўніць знаходкай, якую зрабілі пры даследваньні Барысаглебскай царквы. Гэта акруглая (дыям. 2 см) гемма з сіняга шкла са скошанымі краямі. На яе вонкавым баку выразаны фігуры трох барадатых людзей, якія трымаюцца за рукі, над іх галавамі нанесены дзьве галінкі. Твары людзей па краях навернуты да цэнтральнай фігурьі. На тэрыторыі Старажытнай Русі вядомыя дзьве аналагічныя гем
'ПСРЛ.Т. II. Стб. 830831.
2 ПСРЛ. Т. II. Стб. 858859.
3 Кузманов Г. Византийска иконкамедалион з рядък образ на св. София // Апхеология. София, 1975. Т. 3. С. 5154.
244
Духоўная культура
мы. Адна з іх адкрыта Смаленскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Д.А. Аўдусіна і паходзіць з культурнага слоя XIIXIV стст. На смаленскай гемме з блакітнага шкла выдрапаны такія ж фігуры і ў такіх самых позах, што і на наваградскай, але без галінак’. Яшчэ адну гемму здабыў В.В. Хвойка пры раскопках старажытнага Белгарада і апублікавала Т. Арнэ. Яна авальная з светласіняга шкла з выдрапанымі фігурамі мужчын, якія трымаюцца за рукі2.
Геммы, падобныя знайдзеным у Наваградку, Смаленску і Белгарадзе добра вядомыя сярод старажытнасьцяў Паўночнай і Заходняй Еўропы. Па гемме, што знайдзена ў 1871 г. у горадзе Зондэнбург на востраве Альзен у Даніі, гэтыя вырабы атрымалі найменьне «Alsengemmen». Атрыбуцыяй i храналогіяй «Alsengemmen» займаліся некалькі пакаленьняў вучоных. Каталог іх, які ўключыў 84 экзэмпляры і даследваньне, прысвечанае «Alsengemmen» здзейсніў заходнегерманскі вучоны О.Ф. Гандэрт. Са знаходак у Старажытнай Русі аўтару была вядома толькі белгарадская гемма3.
Больш паловы цікавых для нас гемм — 46 экзэмпляраў, што сістэматызаваў Гандэрт, упрыгожвалі царкоўныя рэчы. Нярэдка ў аправе з пазалочанага срэбра ці золата, яны прымацоўваліся да пераплётаў богаслужбовых кніг, крыжоў, рэлікварыяў і іншых вырабаў культавага абіходу. У гэтай функцыі «Alsengemmen» часьцей за ўсё выкарыстоўвалі ў Германіі XIXV стст.4. Астатнія еўрапейскія геммы гэтага тыпу з’яўляюцца выпадковымі знаходкамі.
Наваградская гемма мае шмат паралеляў сярод заходніх знаходак. Выява трох барадатых мужчын з галінкамі ёсьць на гемме Зондэнбурга на Альзене, якая дала назву ўсёй серыі падобных гемм, а таксама ў Нідэрландах (Франекер, Ідаард), ФРГ (Оснабрюк, Эдэвехт), на востраве Готланд і ў іншых месцах5.
У Барысаглебскі храм Наваградка заходнееўрапейская гемма, відавочна, трапіла як культавы выраб. Не выключана, што яна звязана з залатым кальцом, на якім былі выгравіраваны словы малітвы на лаціне, што знайдзена ў доме, сьцены якога былі распісаны фрэскамі. Абедзьве знаходкі з Заходняй Еўропы маглі належаць жанчыне, якая прыехала ў Наваградак6.
1 Даркевич В.П. Гемма из Смоленска // КСИА. 1965. Вып. 104. С. 38 41.
2 Arne TJ. Alsengemmen aus Russland // Wiener Prahistorische Zeitschrift, 1916 III, H. 34, S. 9294.
3 Gandert O.E Die Alsegemmen. 36 Bericht der RomischGermanischen Komission. Berlin, 1956. S. 156222.
4 Gandert O.F. Op. cit. S. 189191.
5 Gandert O.E Op. cit. S. 207, 210, 214.
6 Гуревич Ф.Д. Об одной группе стеклянных гемм из древнерусских городов // ПКНО. 1985. С. 515521; Gurevich ED. Alsengemmen from Ancient Russian Towns / /JGS. 1986. V. 28. P. 2429.
245
Глава IIIV
Мал. 96. 13 — абломкі амфар з графіці, 4,5 — стылі.
Абломкі люстраўхорасаў з багатых дамоў мы аднеслі да інтэр’еру жыльля. Адпаведная знаходка з Замкавай тары, магла быць звязана з храмам, які там знаходзіўся.
Хрысьціянізацыя насельніцтва, звычайна, звязваецца з распаўсюджаньнем пісьменнасьці. Аднак, у Наваградку прылады пісьма — стылі вядомыя яшчэ ў дахрысьціянскі час. Наібольш раньняя знаходка стылю належыць да пабудовы 13', г.зн. другой паловы XI альбо мяжы ХІХІІ стст. Яшчэ адно пісала знайдзена ў пабудове 6 Малага Замка2, якая існавала ў самым пачатку XII ст., у той час як Барысаглебская царква і першыя культавыя знаходкі Наваградка з’яўляюцца не раней другой чвэрці XII ст. Такім чынам,
пісьменнасьць у багатых насельнікаў вакольнага гораду распаўсюдзілася на некалькі дзесяцігоддзяў раней, чым яны прынялі хрысьціянства.
У Наваградку знайдзены 14 пісалаў з жалеза, бронзы і косьці. Усе яны, за выключэньнем аднаго стылю з Замкавай тары, былі прыналежнасьцю багатых жылішчаў Малага Замка альбо адносіліся да культурнага слоя гэтай часткі гораду. Магчыма, што касьцяных пісалаў на самой справе было больш. У пабудове першай паловы XII ст. знайдзены жалезны стыль з лапатачкай, як бы паўторам формы лапатачкі касьцяных пісалаў, вядомых у Ноўгарадзе другой паловы X альбо першай паловы XI стст.3.
Сярод наваградскіх пісалаў, даўжыня якіх 1013 см, вылучаюцца 4 тыпы:
тып 1 (2 экзэмпляры). Лапатачка іх мае паўкруглую форму. У заходнерускіх гарадах падобныя сустракаюцца ў Друцку і Мінску4.
тып 2(1 экзэмпляр) з лапатачкай трапецэпадобнай формы. Аб ім гаварылася вышэй.
1 ДН. Мал. 17,4.
2 ДН. Мал. 23,1.
3ДН. Мал. 22,1; Медзьведев А.Ф. древнерусские писала XXV вв.//СА. 1960. Вып. 2. Мал. 1,2.
4 Медзьведев А.Ф Op. cit. C. 73; Загорульскийй Э.М. Op. cit. Мал. 152,5.
246
Духоўная культура
тып 3 (4 экзэмпляры). Лапатачкі іх маюць форму вузкага бакальчыка з адцягнутымі краямі. Тры пісалы паходзяць з пабудоў XII ст. На лапатачцы бронзавага стыля нанесены раслінны арнамент. У Заходняй Русі падобныя пісалы знайдзены ў Ваўкавыску, Браслаўлі і Друцку. Дадзены тып стыляў больш за іншыя распаўсюджаны ў гарадах Старажытнай Русі’.
тып 4 (3 экзэмпляры). Трохвугольныя лапатачкі з выступамі альбо зубчыкамі па краях. Адзін з жалезных стыляў інкруставаны белым металам. Заходнерускія стылі дадзенага тыпу знайдзены ў Ваўкавыску і Мінску2.
Асобныя лапатачкі стыляў не захаваліся. Ад адзінай знаходкі на Замка
Мал. 97. Графіці з Барысаглебскай царквы.
вай тары ацалеў жалезны
стрыжань. На Малым Замку без лапатачак знайдзены жалезны, бронзавы і касьцяны стылі. На стрыжні апошняга выразаны знак3.
Наваградскія прылады пісьма, падобныя да пісалаў іншых заходнерускіх гарадоў, належаць да агульнарускіх тыпаў. Трэба лічыць іх вырабамі мясцовых рамеснікаў. Магчыма, што асобныя бронзавыя пісалы былі прывазныя. Аб імпарце бронзавых стыляў у Заходнюю Русь сведчаць пісалы з Ваўкавыска і Бярэсьця з крыжападобнай прорэззю на лапатачцы. Яны ідэнтычныя знаходкам з Віцічава і Звенігарада4.
’ ДН. мал. 23.1; 28,1; 51,2; Зверуго Я.Г. Op. cit. мал. 38,14; Загорульский Э.М. Op. cit. Мал. 152,24; Алексеев Л.В. Полоцкая земля. М„ 1966. Мал. 68,1,2,4; Медзьведев А.Ф. Op. cit. С. 76. or.., п
2 ДН. Мал. 76,10; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 38,11; Загорульскии Э.М. Op. cit. Мал. 152,1.
3ДН. Мал. 71,2; 76,1.
4 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 123; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 390, мал. 260.
247
Глава 11IV
Стылі Наваградка, як і ўсе прылады такого кшталту, выкарыстоўваліся для пісьма на навошчаных дошчачках, надобных на тыя, піто знайдзены ў Ноўгарадзе і Бярэсьці’.
Прылады пісьма Наваградка належаць да агульнарускіх тыпаў. Пераважаньне жалезных стыляў над бронзавымі, што адзначыў А.Ф. Мядзьведзеў, характэрна і для наваградскіх знаходак.