Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
' Загорульский Э.М. Op. cit. С. 261262.
2 ДН. Мал. 20,10; Горюнова В.М. Поселок ремесленников на Ловати. //проблемы археологии. Л., 1978. С. 143.
3 ДН. Мал. 21,1; 33,7; 7,72; 1,6; 10,77,14; Алексеев Л.В. Op. cit. Мал. 22,29; Штыхов Г.В. Древний Полоцк. С. 53.
4ДН. С. 143.
3ДН. Мал. 19,18; 45,7; 78,7; 85,11.
Алексеев Л.В. Op. cit. Мал. 22,2; Штыхов Г.В. Города... С. 107; Загорульский Э.М. Op. cit. табл. XVIII,7,8; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 188.
128
Рамяство
Мал. 44. 1 — матрыцы, 2,6 — пласьціны, 8,9 — накладкі, 11, 13, 15, 16, 19 загатоўкі, 3,4 цьвікі, 5 — бубеньчык, 7 — прывеска, 10, 12, 14 — вырабы, 20 — абломкі тыгляў.
матрыцы ўваходзілі ў інвентар адной з гаспадарчых пабудоў. Астатнія сустракаюцца на поўдзень ад астатніх. Пераходзім да іх апісання:
Матрыца для колта дыяметрам 4 см. На яе выпуклай старане выразаны фігуры двух сапастаўленых грыфонаў, раздзеленых пляцёнкай.
Матрыцы для ліліяпадобных пласцінаккрынаў (2 экзэмпляры). Даўжыня іх 4 см. Адна з матрыц гладкая, другая рубчатая.
Матрыцы для бляшак (3 экзэмпляры). Дзве квадратный (старана 1,5 см), трэцяя прамавугольная 2x1,7 см з раслінным арнаментам.
Матрыца для калодачак даўжынёй 1,5 см.
Матрыца для бранзалетаў з галавой жывёліны (даўжыня 3,5 см).
На тэрыторыі Беларусі матрыцы для колтаў з выявай грыфона,
крынападобных прывесак і калодачак знайдзены на гарадзішчы Вішчын Гомельскай вобласьці1. Аднак галоўная маса такіх матрыц паходзіць з паўднёварускіх і некаторых іншых гарадоў і паселішчаў. Гэта — Княжая гара, Вышгарад, Райкі,
1 Загорульский Э.М. Исследования Вищинского замка. // ДГС. Минск. 1983. С. 88.
129
Глава IV
Ізяслаўль, Сахноўка, а таксама Ўшчыж і Сярэнск1. Арнамент Наваградскай матрыцы для колта даволі блізкі да выявы на колце з Церахава, былой Арлоўскай губерні, а рубчатую матрыцу да крынападобнай прывескі, подобную на нашу, апублікаваў Б. А. Рыбакоў2.
На тэрыторыі Беларусі, на ўспамянутым гарадзішчы Вішчын, знайдзены скарб, у якім былі колты, крынападобныя прывескі і іншыя ціснёныя ўпрыгожанні. Адзначым таксама знаходкі срэбнага колта ў Бярэсьці і двух колтаў і крынападобнай прывескі ў Мінску3. Асобныя упрыгожанні, ціснёныя з матрыц, аналагічныя да наваградскіх, вядомыя, пераважна, з Кіева, Кіеўскай зямлі, а таксама ў Чарнігаўскай, Пераслаўскай і некаторых іншых землях4.
Вярнуўшыся да серыі наваградскіх матрыц, нельга не адзначыць, што ўсе яны былі сканцэнтраваныя на тэрыторыі дзяцінца і зусім адсутнічалі ў вакольным горадзе з яго развітым залатарствам. Дзве бронзавыя матрыцы знайдзеныя на Малым Замку, значна адрозніваюцца ад матрыц Замкавай тары і выкарыстоўваліся для ціснення фігурных бляшак.
Бронзавыя пінцэты (2 экзэмпляры). Даўжыня іх 6 см. Знаходкі пінцетаў з бронзы, якія служылі, як і жалезныя, як маленькія ціскі, даволі рэдкія. У
1 Рыбаков Б.А. Ремесло Древней Руси. М., 1948. С. 306317; Корзухина Г.Ф. Русские клады ІХХІІІ вв. Л., 1954. С. 71; Каргер М.К. Op. cit. С. 394395; Пескова А.А. Древний Изяславль. // КСИА. 1981. Вып. 164. С. 68; Никольская Т.Н. Земля вятичей. М., 1981. С. 227.
2 Гущин А.С. Памятники художественного ремесла Древненай Руси. М., 1936. Табл. XIV.3; Рыбаков Б.А. Op. cit. Мал. 81.
3 Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 259; Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Табл. XVII,1,2,4.
4 Гуревич Ф.Д. К истории культурных связей дренерусских городов Понеманьня с Киевской землёй. Л., 1974. С. 2324; Килиевич С.Р. Детинец Киева IX первой половины XIII веков. Киев, 1982. Мал. 72.
130
Рамяство
Мал. 46. 1 — бляшка, 2,3 — пласьціны, 4,6 — абрэзкі,
5 — накаваленка.
заходнерускіх гарадах пінцэты, былі, галоўным чынам, з жалеза. Бронзавы пінцэт знайдзены толькі ў Мінску1.
3 інструментарыям залатароў можна звязаць і некаторыя іншыя знаходкі. Цікавы бронзавы трохвугольпы выраб даўжынёй 7 см, адзін канец якога закруглены, а другі сплошчаны і на ім нанесены зарубкі. Гэты выраб, верагодна, з’яўляўся накаваленкай, аб чым сведчаць сляды шматлікіх удараў на яго паверхнях. На выпуклым баку яго можна было пракоўваць полыя рэчы. Медная пасудзіна з тонкімі сьценкамі, атагнутым венчыкам і пераплеценымі краямі сьценак і донца мае прамую паралель у Кіеве, у
1 Загорульский Э.М. Возникновение Минска. С. 213.
131
Глава IV
«майстэрні мастака». На думку М.А. Каргера, такая пасудзіна патрэбная была для падагравання нейкага рэчыва1. Для залатарскіх работ мог выкарыстоўвацца і бронзавы песьцік дыяметрам 2 см (захаваўся не цэлы)2. 3 інструментарыем залатарства мы звязваем таксама вялікую (даўжыня 12 см) бронзавую іглу, якой можна было рабіць гравіроўку і тачыльныя камяні з жалабком, каб заточваць подобный іглы3.
Па шматлікіх знаходках інструмента бронзаліцейшчыкаў і залатароў, можна мяркаваць аб работе з ім. Так сьценкі тыгляў аплаўленыя, у некаторых з іх захаваліся рэшткі каляровых металаў а ў сярэдзіне тыгля пабудовы 5 на Малым Замку былі кроплі аплаўленага золата4. У абедзьвух частках гораду, а таксама ў магільніках і селішчы Гардзілоўка знайдзены вырабы, адлітыя ў формачках Малага Замка, якія будуць разгледжаны ніжэй. Знайдзеная на Замкавай тары срэбная прывескакрын, была адціснута з адпаведнай матрыцы. Пры жаночым шкілеце, даследваным на могільніку Малага Замка знаходзіліся 12 квадратных бляшак з срэбра, пакрытага золатам5. Гэтыя бляшкі зроблены з матрыцы Замкавай гары.
Аб мясцовай апрацоўцы каляровых металаў сьведчаць нарыхтоўкі6 і бракаваныя вырабы. У значнай колькасьці знайдзены зліткі, абломкі і абрэзкі бронзы і іншых каляровых металаў, а таксама бронзавага дроту. На Малым Замку такіх знаходак было каля 150, на Замкавай гары больш за 60. Памеры і форма іх разнастайныя: ад дробных застылых кропель і абрэзкаў металу да буйных пласцінак, зліткаў і скруткаў дроту7. Сыравіна для вырабу срэбных вырабаў сустракаецца адзінкава. Адзначым срэбны злітак у выглядзе лентападобнага бранзалета з дзяцінца Замкавай гары. Аналогіі яму маюцца ў скарбе XI ст. з Ладургі (Латвія) і пахаванні залатара XII ст. у магільніку Граўжай Літоўскай ССР8. Зрэдку сустракаюцца абломкі срэбных рубленных грыўнаў9. Сляды работы з золатам захаваліся толькі на Малым Замку. Там мела месца выплаўка гэтага металу, аб чым сведчыць запаўненне тыглю, аб якім успаміналася, і кропля золата весам 5,4 грама. Аб выкарыстанні золата для вырабу нелітых вырабаў сведчаць асобныя знаходкі золата і яго абломкі’0.
*ДН. С. 105. Мал. 82.
2 ДН. Мал. 85,5.
3ДН. Мал. 87,8,11.
4 ДН. С. 56.
5 Павлова К.В. Могильник на территории окольного города Новогрудка. // КСИА. 1967. Вып. НО.Мал. 10.
6 ДН. Мал. 40,1; 45,4.
7ДН. Мал. 12,3; 37,9; 78,9,10.
8 Urtans W. Senakie depoziti Latvija. Riga, 1977. Lpp. 184185, att. 92, 68; Vaitskunskiene L. Grauziu auksakalis. // Труды АН Литовской ССР. 1981. Серия A. Вып. 1. p. 1, 9.
9ДН. Мал. 72,4.
10 ДН. С. 45, 56. Мал. 33,5; 59,3,5.
132
Рамястве
Мал. 47. 1,2 — вісочныя (скроневыя) кольцы, 3 — абломак спражкі, 4 — бляшка, 5, 6 — пярсьцёнкі, 7 — булаўка, 8, 12, 13 — пласціны, 911 — іглы, 1417 — вырабы.
133
Глава IV
У лабараторыі археалагічнай тэхналогіі ЛАІА зроблены хімічны аналіз разнастайных знаходак, звязаных з залатарствам Наваградка. Матэрыялы Малага Замка аналізаваў Д.В. Навумаў, а Замкавай тары В.А. Галібін. 3 пяці тыгляў Малага Замка ў запаўненні чатырох аказаліся металы з меднай асновай і з розным дамескам волава, свінца і цынку. Аналіз золата, што знойдзена ў пятым тыглі, паказаў, што гэта быў двухкампанентны сплаў золата і срэбра, састаўлены, прыкладна, у аднолькавых суадносінах, з незначным дамескам іншых элементаў. Аплаўленыя кавалкі металу аказаліся па хімічным складзе блізкія металу тыгляў. Такім чынам, можна заключыть, што ў Наваградку перапрацоўвалі і пераплаўлялі металы рознага хімічнага складу — медзь, сплавы медзі з волавам, свінцом і цынкам, а таксама золата са срэбрам. Сярод 55 прааналізаваных вырабаў, шмат якія па сваім хімічным складзе аказаліся блізкія да металу ў тыглях і аплаўленых кавалках. Разам з тым сустракаліся вырабы з даволі складаным хімічным складам. Па заключэнню Д.В. Навумава, майстэрні на тэрыторыі Малага Замка былі невялікія. Тут выраблялі прадметы побыту і ўпрыгожанні, пераплаўляючы выйшаўшыя з ужытку рэчы. Ізноў атрыманыя вырабы не заўсёды супадалі з тымі, якія ішлі на пераплаўку, што надае ім незвычайнасьць хімічнага складу.
Хімічны аналіз зроблены для 40 знаходак з Замкавай гары. Вельмі цікавае заключэнне В.А. Галібіна аб тым, што 26 з іх, у тым ліку ўсе матрыцы, злітак, а таксама культавыя вырабы былі з аднаго сплаву алавяністай бронзы. Іх адрознівае таксама падабенства іншых прымесяў — свінцу, цынку і інш., што дазваляе мяркаваць аб адным паходжанні гэтых рэчаў.
У выніку раскопак вядома каля 600 знаходак з каляровых і шляхетных металаў, якія можна звязвать з мясцовым рамяством. На Малы Замак іх прыходіцца 412, на Замкавую гару 158, а на акругу каля 50. Вышэй разглядаліся інструменты, прылады працы, нарыхтоўкі і адходы вытворчасьці. Вырабы, што зроблены ў Наваградку і адносяцца да гандлю і духоўнага жыцьця, будуць характэрызаваныя ў адпаведных главах. Зараз жа гутарка пойдзе аб упрыгожаннях і прадметах убору і бытавых вырабах, якія можна разглядаць як прадукцыю наваградскіх рамеснікаў.
Наібольш шматлікай катэгорыяй знаходак з’яўляюцца ўпрыгожанні і прадметы ўбора (больш за 260). На Малым Замку такіх знайдзена 187, на Замкавай тары 26, у акрузе больш за 50. Пераходзім да іх разгляду.
Павязка са срэбных пазалочаных бляшак (12 экзэмпляраў). Аб гэтых бляшках, ціснёных з матрыцы Замкавай тары, успаміналася вышэй. Яны знайдзены на чэрапе жаночага касьцяка, адкрытага на могілках Малага Замка. Падобныя бляшкі вядомыя ў Панямонні, у магільніку Дварчаны Скідзельскага раёна Гродзенскай вобласьці, дзе яны таксама ляжалі на чэрапе жаночага пахавання1.
1 Гуревич Ф.Д. Древнености... С. 189.
134
Рамяство
Паўкольцы ад ачэльля (2 экзэмпляры). На Замкавай гары знайдзены бронзавыя бракаваныя паўкольцы. Знешняя паверхня іх аформлена ў выглядзе паўшароў, аддзеленых на адным з паўкалец паяскамі, «над зернь». Даследчык гэтых знаходак В.А. Назарэнка, лічыць іх часткай ачэльля і мяркуе, што прататыпам для іх маглі служыць «аграфы» скароу, што знайдзены ў Полацкай зямлі. Разам з тым, наваградскія знаходкі блізкія дужкам кіеўскіх ачэльляў1.