• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    У выніку археалагічных работ на тэрыторыі Наваградка была даследвана плошча больш за 3000 кв. м. Сабраная пры гэтам калекцыя налічвае больш за 23 500 нумароў керамікі і каля 11 000 нумароў індывідуальных знаходак. Акрамя таго мы маем звесткі аб старажытнарускім храме і 105 пахаваньнях на хрысьціянскіх могілках, што размешчаны на тэрыторыі Малага Замка, а для ваколіц гораду  матэрыялы шэрагу паселіпічаў і каля 100 курганаў7.
    1 Рапапорт П.А. Военное зодчество западнорусских земель XXIV вв // МИА.  1967.  Вып. 147.  С. 122.
    2 Ткачев М.А. Исследования памятников военного зодчества Белоруссии //АО 1969 года. — 1970. — С. 312; Ткачев М.А. Исследования памятников оборонного зодчества Белоруссии //АО 1970 года.  1971.  С. 307308.
    3 Малевская М.В., Шолохова Е.В. Раскопки культовых сооружений новогрудского детинца // АО 1973 года. — 1974. — С. 376—377; Малевская М.В. Архитектурный комплекс новогрудского детинца XIIIXIV вв. //ДГС.  С. 122.
    4 Каргер М.К. Раскопки церкви Бориса и Глеба в Новогрудке. // КСИА  1977  Вып. 150.  С. 7985.
    5 Гуревич Ф.Д. Древности Белорусского Понеманьня. М., 1962. С. 179,184186, 194195, 203, 204; Шаблюк В.В. Исследования в Белорусском Понеманьне. //АО 1983 года. — 1985. — С. 413.
    6 Павлова К.В. Погребальные памятники окрестностей Новогрудка // КСИА — 1981. — Вып. 166. — С. 7883.
    7 У апрацоўцы разнастайных матэрыялаў Наваградскай экспедыцыі вялікую дапамогу аказалі прадстаўнікі дакладных і прыродазнаўчых навук, а таксама археолагі, якія спецыяльна займаліся даследваннем пэўных катэгорый рэчаў. Гэта — М.У. Малеўская (кераміка), В.А. Галібін і Д.В. Наумаў (каляровыя металы, шкло), Г.А. Вознесенская і Л.С. Хомутова (жалезныя вырабы), Ю.Л. Шчапава (шкло), Е.І. Оятева (скураныя рэчы), І.Л. Ногід і Н.Б. Селіванова (кераміка, вырабы з камяню, растворы, фрэскі), Н.А. Кірьянава, В.А. Калеснікаў і М.М. Якубцінер (сельскагаспадарчыя
    46
    Пісьмовыя крыніцы і іх атрыбуцыя ў працах гісторыкаў
    Вынікі археалагічнага вывучэньня Наваградка, у святле якіх па новаму ўспрымаюцца нешматлікія пісьмовыя крыніцы аб гэтым горадзе, дазваляюць ставіць праблемы паходжаньня гісторыі гэтага помніка з капца X да канца XIII стст.1. Матэрыялы Наваградка ва ўсіх выпадках, калі гэта магчыма, мы параўноўваем з дадзенымі іншых заходнерускіх гарадоў. Гэта спрыяе акрэсленьню таго месца, якое займаў Наваградак сярод іншых гарадоў Заходняй Русі.
    Напісаньню работы аб Наваградку спрыяла праца многіх даследчыкаў. У кнізе аб пасадзевакольным горадзе ўспамянуты археолагі, якія кіравалі раскопамі на Малым Замку. Пры даследваньні Замкавай гары такімі былі: М.У. Малеўская, І.Д. Зільмановіч, К.В. Паўлава, Т.С. Панамарова, К.Т. Кавальская, Л.Г. Панічава і М.В. Нікалаеў. Наша праца пачалася і здзейснілася ў аддзеле славянафінскай археалогіі (раней — трупа славянарускай археалогіі ЛАІА). Напрацягу трох дзесяцігоддзяў аўтар карыстаўся нязменнай сяброўскай падтрымкай сваіх калет па аддзелу. Сваю працу аўтар з удзячнасьцю прысвячае ўсім, хто дапамагаў яе здзяйсненьню.
    Глава 1. Шсьмовыя крыніцы а іх атрыбуцыя ў нрацах гіеторыяаў
    У Іпацеўскім летапісе пад 1235 г. успамінаецца Ізяслаў Новгородский «по том же лете Данил возведе на Кондрата Литву Миндога, Ізяслава новгородского»2 . У 30я гады XIII ст. польскі князь Конрад Мазавецкі спрабаваў заключыць саюз з крыжакамі, каб абараніць сябе ад Валыні і Літвы, а ў стане Данііла быў наваградскі правіцель Ізяслаў, імя якога ў летапісе болып не сустракаецца.
    Галоўныя пісьмовыя сведчаньні аб Наваградку (Новгородок, Новгород, Новый город) змяшчаюцца ў ГаліцкаВалынскім летапісу, які захаваўся ў выглядзе асобнай часткі Іпацеўскага і паведамляе аб падзеях 12381292 гг. Гэта важнейшая крыніца па гісторыі Заходняй і ПаўднёваЗаходняй Русі, як паказалі яго даследчыкі, у сваёй першай частцы была напісана па заказу Данііла Галіцкага, верагодна, у г. Холм, а ў пазнейшы час атрымаў дапаўненьні і перарабляўся пры яго браце Васільку Раманавічу3.
    культуры), Н.М. Ермолава і В.І. Цалкін (косці жывелы, птушак і рыб), Л.М. Казей і І.І. Салівон (антрапалагічныя матэрыялы). Аўтарсардэчнаўдзячны гэтым спецыялістам, праца якіх дазволіла даць больш поўную атрыбуцыю старажьггнасцям Наваградка.
    1 Ілюстрацыі прадстаўлены матэрыяламі, якія атрыманы пры раскопках Замкавай гары і тымі старажытнасцямі Малага Замка, якія не былі ўключаны ў раней выдадзеную кнігу.
    2 ПСРЛ. М„ 1962. Т. II. Стб. 776.
    3 Черепин Л.В. Летописец Даниила Галицкого// Исторические записки. — 1941. — Вып. 12. — С. 232252; Пашуто В.Т. Очерки по истории ГалицкоВолынской
    47
    Глава I
    Першыя ўспаміны аб Наваградку адносяцца да паходаў Данііла ў Панямоньне. Пад 1252 г. паведамляецца, што «Данило же и Василко поидоста к Новоугороду». Адначасова валынскія князі заваявалі і іншыя гарады гэтай зямлі — Ваўкавыск і Слонім, а таксама Здзітаў. Вартая ўвагі фраза, якой заканчваюцца звесткі аб гэтым паходзе: «и поимаша грады многы и звратишася в домы»1.
    Заваяваньне гарадоў Панямоньня было не трывалае, бо ўжо пад наступным 1253 г. летапісец паведамляе аб новым паходзе Данііла. У ім, акрамя Васілька, удзельнічалі сын Данііла Леў, сват Цягак «з половцй» і пінскія князі. Кампанія апісана вельмі выразна. Раць валынскіх князёў дайшоўшы да ракі Шчары — прытока Немана, не захацела рухацца далей. Даніілу прыйшлося прыкласьці шмат намаганьняў, каб закончыць паход. «Мудростью речь створи» гаворыцца ў летапісу аб князі «яко срамоту имяешь от Литвы и от всих земель, аще не дойдем и вратим». Паход быў закончаны і яго заканчэньне адзначана наступнымі словамі: «наутрея же плениша всю землю Новгородскую»2.
    Трэці паход на Наваградак таксама праходзіў пад главенствам князя Данііла. Ён вядомы пад 1255 г.: «Даниил же пошедшоу на воину, на Литву, на Новъгородок»3.
    Дзеяньні Данііла па авалоданьню Наваградкам, якія праявіліся ў паходах 1252,1253 і 1255 гг. павінны былі адлучыць цэнтр Наваградскай зямлі ад Літвы, якая ў асобе князя Міндоўга, пранікла туды некалькі раней. Ваеннымі сродкамі гэтага не ўдалася дасягнуць і ў той жа год, калі адбыўся трэці паход на Наваградак, паведамляецца аб мірных дагаворах Літвы і Валыні. Міндоўг, праз пасрэдніцтва свайго сына Войшалка, выдав сваю дачку замуж за Шварна — сына Данііла, а Войшалк ад імя Міндоўга перадае Наваградак яшчэ аднаму з сыноў Данііла Раману, а ад сябе «Вослоним и Волковыеск»4. Перадачу Наваградка Раману праз Войшалка летапісец другі раз адзначае пад 1257 г.5.
    Сеўшы ў Наваградку, Раман, па прозьбе бацькі, прыходзіць да яго на дапамогу для барацьбы з яцьвягамі. «И посла по Романа в Новъгородокъ и приде к немоу Романъ со всими Новогродци»6. Аб залежнасьці Рамана, князя Наваградскага ад Міндоўга, можна гаварыць на падставе яго слоў да Данііла: «прислаша Миндовгь к Данилу пришлю к тобе Романа и Новгородце абы пошелъ ко Возвяглю оттоуда и къ Кыеву»7.
    Руси. М., 1950. С. 113121; Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. М., 1959. С. 1843; Еремин И.П. Волынская летопись 12891290 гг. // Труды отдела древнерусской литературы. — 1957. — Т. XIII. — С. 102117.
    1 ПСРЛ. Т. II. Стб. 816.
    2 Тамсама, стб. 818819.
    3 Тамсама, стб. 828829.
    4 Тамсама, стб. 830831.
    5 Тамсама, стб. 838.
    6 Тамсама, стб. 831.
    7 Тамсама, стб. 838.
    48
    Пісьмовыя крыніцы і іх атрыбуцыя ў працах гісторыкаў
    Пасля забойства Міндоўга (пад 1262 г.) «Войшелк нача княжити в Новегороде». Маецца даволі вялікае апісаньне таго, як тэты князь язычнік прымае хрысьціянства ў Наваградку «и крестися тоут в Новегородье» і яго актыўных дзеяньнях як неафіта'. Праз год Войшелк «поиде с Пиняны к Новоугородоу и оттоле поя со собою новгородце и поиде в Литвоу княжить»2 .
    Пад 1268 г. летапісец паведамляе, што у Наваградку правіць Шварн. «Тогда же Шварнови соущю в Новегородце». Адтуль «вборзе» князь ідзе на Валынь дапамагаць сваім сваякам у барацьбе супраць Польшчы3.
    Адзін з апошніх і самых яркіх успамінаў аб Наваградку захаваўся пад 1274 г. Валынскі князь Леў — сын Данііла, збіраючыся ў паход на Наваградак, просіць дапамогі ў татарскага хана Менгіцімура і апошні дае войска на чале з Ягурчынам. У валынскай раці было шмат і рускіх князёў. Летапісец адзначае ваяводу Задняпроўскага, Рамана Дабранскага з сынам Алегам, Глеба, князя Смаленскага, «инихъ князии много тогда бо бяхоу, вси князи в воли в Тотарьскои... и тако поидоша вси воборзе к Новоугородкъоу». Аб’яднанае войска прыбыло ў Панямоньне. Начлег быў на рацэ Сервеч — прытоку Нёмана. На досвітку «начаша изряживати полкы и тако идоша к городоу». Зправа ішлі татары са сваім палком, побач з імі Леў са сваім палком, а злева князь Уладзімір са сваім палком. «I тако придоша к городоу и сташа около его». Паход был зімой і з наваградскіх узгоркаў падымаўся пар ад бягучай вады. Леў абхітрыў саюзнікаў «взя околнии град ни с татары, а детинець остася». Гэта выклікала гнеў астатніх князёў, якія лічылі «тако оже бы имъ вземше Новъгородокъ тоже потом поити в землю Литовьскоую, но не идоша гневом про Льва и тако возвратишася во свояси тако же от Новгородъка»4.
    Праз тры гады да валынскіх князёў даходзяць звесті, што горад зваявалі татары. «Мьстислав, Володимир, Юрьи тако рекоушче «оже поидемь к Новоугородъкоу, а тамо оуже татарове извоевали все»5.
    Весткай ад 1277 г. заканчваюцца пісьмовыя сведчаньні, якія бясспрэчна датычаць старажытнага Наваградка, і якія зафіксаваныя ГаліцкаВалынскім летапісам. Звесткі аб «новгородцах», якія аплаквалі разам з немцамі, суражанамі і жогдамі смерць князя Ўладзіміра Васільевіча6, маглі і не адносіцца да жыхароў нашага гораду.
    Запісы ў ГаліцкаВалынскім летапісе аб Наваградку паведамляюць аб падзеях гісторыі гораду на працягу чвэрці XIII стагоддзя (12521277 гг.) і прысвечаны памкненьням Валыні і Літвы ваеннымі і мірнымі сродкамі ава
    1 ПСРЛ. Т. П. Стб. 858859.
    2 Тамсама, стб. 861.
    3 Тамсама, стб. 864865.
    4 Тамсама, стб. 871874.
    5 Тамсама, стб. 876877.
    6 Тамсама, стб. 920.
    49
    Глава I
    лодаць гэтым горадам. Расказ аб хрышчэньні язычніка Войшалка ў Наваградку таксама паказвае яго жаданьне замацавацца ў хрысьціянскім горадзе.
    Сведчаньні ГаліцкаВалынскага летапісу аб Наваградку не асабліва абільныя. Ён успамянуты 11 разоў, але пры ўсім гэта наібольш каштоўная крыніца аб старажытным Наваградку, да якой прыйдзецца неаднаразова вяртацца.