• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    30
    Пра кнігу і яе аўтара
    гэтай першай вялікай рабоце праявіліся рысы яе навуковадаследчыцкай дзейнасьці, якія адрозніваюць і ўсе наступныя яе працы, — спалучэньне філіграннага аналізу канкрэтных рэчаў з шырокімі выхадамі да праблемаў гісторыкасацыяльнага, этнагенетычнага і культурнага значэньня. Кожную рэч яна разглядае з боку яе прызначэньня, функцыянальнага выкарыстаньня, храналагічнай прыналежнасьці, не выпускаючы з віду і фармальнамастацтвазнаўчыя дэталі (у гэтым плане для Ф.Д. Гурэвіч не існуе нічога дробнага альбо нязначнага, усё прымаецца да ўвагі і знаходзіць сваё тлумачэньне), у сукупнасьці з іншымі матэрыяламі, часам вельмі рознароднымі, і ў супастаўленьні з матэрыяламі другіх археалагічных арэалаў і комплексаў. Такім чынам, яна адкрывае цэлыя гісторыкакультурныя пласты, якія ў суадносінах з пісьмовымі крыніцамі як бы самы па сабе выводзяць аўтара да заключэньняў, што маюць абагульняючае тэарэтычнае значэньне. Іншымі словамі, Ф.Д. Гурэвіч прадстаўляе сабой той рэдкі тып вучонага, які аднолькава валодае майстэрствам канкрэтнага аналізу матэрыялу і яго глыбіннай інтэрпрэтацыяй, разглядам асобнай рэчы ў розных гістарычных, этнічных і культурных вымярэньнях і розных зрэзах часу. I ў выніку ёй удаецца аднавіць нейкую бачную панараму жыцьця людзей далёкіх ад нас эпох з іх заняткамі, гандлёвымі і культурным! сувязямі, рэлігійнымі прадстаўленьнямі.
    Як ужо адзначалася, археалагічныя даследваньні ў Калінінградскай вобласьці ўключалі ў сябе нашмат больш шырокі рэгіён. Ф.Д. Гурэвіч многа займалася праблемамі прыбалтыйскага ўплыву і месцам прыбалтыйскіх плямёнаў у фарміраваньні насельніцтва старажытнай Прусіі. Менавіта ў тэты час, г.зн. у пачатку 50х гадоў, у яе ўсталяваліся навуковыя кантакты з вучонымі Прыбалтыйскіх рэспублік СССР — гэтыя кантакты сталі трывалымі і ператварыліся ў сяброўскія, яны не перарываліся до самага апошняга часу. Перш за ўсё, з Х.А. Моора і М.Х. Шмідэльхельмам з Эстоніі, Э.Д. Шноорэ, Э.С. Мугурэвічам з Латвіі, П.З. Кулікаўскасам, Р.К. Кулікаўскене, А.З. Таўтавічусам з Летувы. Пастаянны абмен думкамі з прыбалтыйскімі вучонымі, рэцэнзіі на іх працы, прафесійная арыентацыя ў матэрыяльнай культуры балтаў значна пашырылі кругагляд даследваньняў Ф.Д Іурэвіч. Гэты вопыт вельмі дапамог ёй у далейшых даследваньнях — яна адкрыла ўзаемаўплыў багатай металічнай культуры Прыбалтыкі і залатарства ў Наваградку і ў іншых гарадах Беларускага Панямоньня. Праблемы археалагічнага вывучэньня Калінінградскай вобласьці і ПаўднёваУсходняй Прыбалтыкі неразрыўна звязаны з добра вядомай нарманскай тэорыяй, даследчыца ўключаецца ў тэту праблему з уласным поглядам на яе. Яна рэгулярна ўдзельнічае ў канферэнцыях, што прысвечаны Скандынаўскім краінам, друкуе артыкулы ў Скандынаўскіх зборніках, у якіх раскрывав ролю скандынаўскіх калоній і культуры на тэрыторыі старажытных прусаў і славян.
    Гэтай мініяцюрнай жанчыне быў уласьцівы сапраўдны навуковы азарт, які кідаў яе на вывучэньне новых, невядомых яшчэ археалагічных комплексаў і які вызначаў павароты яе навуковага лёсу. Так было з Калінінградскай вобласьцю, а ў 1956 г. яна зацікавілася Заходняй Беларуссю, якая таксама адкрылася для палявых работ расійскіх вучоных толькі пасля Другой Сусветнай вайны. 3 тых часоў гэты рэгіён стаў асноўнай
    31
    Пра кнігу і яе аўтара
    сферай навуковых інтарэсаў Ф.Д. Іўрэвіч. У басейне Верхняга Нёмана яна знайшла шэраг гарадзішчаў, неўмацаваных паселішчаў, курганных і грунтовых магільнікаў I тысячагоддзя н.э. і XI—XIV стст. Выхад ўсвет манаграфіі «Древности Белорусского Понеманья» (М.Л., 1962) і навуковапапулярнай кнігі «Древние города Белорусского Понеманья» (Минск, 1982), раздзелены перыядам у дваццаць гадоў, але тым не меньш абедзьве кнігі цесна звязаны паміж сабой, іх можна разглядаць разам. Абедзьве прысвечаны гарадам Панямоньня, усе звесткі аб гісторыі якіх абмяжоўваліся вельмі скупымі ўспамінамі ў летапісах канца XII стагоддзя. Уважліва прааналізаваўіны матэрыялы археалагічных помнікаў вельмі вялікага храналагічнага дыяпазону — ад апошніх стагоддзяў н.э. да сярэдзіны Іга тысячагоддзя н.э., супаставіўшы іх з дадзенымі археалагічных раскопак XI—XIV стст. і з пісьмовымі сведчаньнямі, аўтар прыходзіць да важных высноваў эгнагенетычнага характару. Яна паказвае, пгго засяленьне Беларусі ад старажытных часоў да ўтварэньня беларускай народнасьці ішло неперарыўнымі хвалямі, якія складаліся з розных этнічных кампанентаў, якія змешваліся, зліваліся і ўзаемадзейнічалі адзін з другім, а таксама адны з іх асімілявалі другіх. Гэта былі першабытныя плямёны, падобныя да насельніцтва суседніх тэрыторый — верхняга Падняпроўя, паўднёвай Прыбалтыкі, г.зн. славянскія і ўсходнелітоўскія плямёны. Ф.Д. Гурэвіч пераканаўча паказала, наколькі памылковая ўстойлівая думка гісторыкаў аб тым, што славяне з'явіліся на гэтай тэрыторыі не раней XI стагоддзя. Археалагічны матэрыял сведчыць, што ўжо ў канцы I тысячагоддзя н.э. у Беларускім Панямоньні выразна ўсталявалася славяналітоўская этнічная мяжа, якая захоўвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Ужо з канца X — пачатку XI стст. Беларускае Панямоньне прадстае як адзін з выразных асяродкаў старажытнарускай культуры, які ўвабраў у сябе шматлікія элементы культуры як суседняй паўднёвазаходняй Русі, так і Заходняга і Балтыйскага ўплыву.
    У навуковапапулярнай кнізе «Древние города Белорусского Понеманья» таксама шмат месца аддадзена характарыстыкам інтэнсіўнага культурнага абмену. Тут сьцісла, у вельмі лаканічнай форме падведзены вынікі археалагічных даследваньняў старажытных гарадоў — Ваўкавыска, Гродна, Наваградка. Аўтар пераносіць ўглыб на 100—200 гадоў у параўнаньні з летапіснымі звесткамі час іх уэнікненьня, аднаўляе этнічнае і сацыяльнае аблічча гэтых гарадоў, падкрэслівае, што гэта былі цэнтры высокаразвітага рамяства і культуры, якія ажыцьцяўлялі сувязі як з суседнімі гарадамі Кіеўскай Русі і Прыбалтыкі, так і з вельмі аддаленымі регіёнамі, аж да Візантыі, мусульманскага Усходу, Закаўказьзя. Прадставіўшы гарады Панямоньня ва ўсім багацьці іх гаспадарчага і культурнага раэвіцьця, Ф.Д. Гурэвіч зрабіла неацэнны ўклад у вывучэньне старабеларускай гарадской культуры XII—XIII стст., надала ёй новыя фарбы і новае гучаньне.
    Археалагічнае даследваньне Заходняй Беларусі стала стымулам для ўсталяваньня навуковых кантактаў з польскімі вучонымі, якія адгукаюцца на яе публікацыі, яна, у сваю чаргу, друкуе рэцэнзіі на працы польскіх археолагаў у савецкіх навуковых выданьнях. Ф.Д. Іурэвіч прымала актыўны ўдзел у розных канферэнцыях і кангрэсах, што прысвечаны гісторыі і культуры славян, шэраг яе работ надрукаваны ў беларускіх, польскіх і амерыканскіх часопісах.
    32
    Пра кнігу і яе аўгара
    У кожнага даследчыка ёсьць свае навуковыя сюжэты і помнікі, якія маюць асаблівую прыцягальную сілу і праца над іх вывучэньнем выклікае стан вялізнага творчага ўздыму. Безумоўна, такім помнікам стаў для Ф.Д. Гурэвіч Наваградак — адзін э найцікавейшых старажытных гарадоў, абъект напружанай барацьбы паміж самаўладцам Літоўскай зямлі Міндоўгам і выдатным палітычным дзеячам Русі Даніілам Галіцкім яшчэ ў XIII ст. Раскопкі гэтага археалагічнага помніка пад кіраўніцтвам Ф.Д. Гурэвіч праводзіліся з 1956 да 1985 г. Ужо першыя разведачныя доследы паказалі, што Наваградак рэзка адрозніваецца па асноўных археалагічных параметрах ад тыповых гарадскіх паселішчаў лясной паласы XII—XIII стст. Пазнейшыя сістэматычныя стацыянарныя археалагічныя даследваньні шматкрат толькі падцвярджалі першапачатковыя назіраньні. Кніга Ф.Д. Гурэвіч «Старажытны Наваградак» характэрызуе гэты непаўторны ў многіх адносінах помнік.
    У першай частцы кнігі чытачу прадстаўляецца крыніцавая база, на якой будуецца далейшае даследваньне, — апісаны асаблівасьці стратыграфіі, выяўлены асобныя археалагічныя комплексы, зроблена размяркаваньне рэчавага матэрыялу, вызначаны храналагічныя рамкі асобных будаўнічых перыядаў. У другой частцы аўтар дэманструе, як гэты матэрыял працуе ў якасьці паўнавартаснай гістарычнай крыніцы, на аснове якой робіцца рэканструкцыя гаспадаркі, побыту, штодзённага жыцьця гораду ХХІІІ стст., перш за ўсё яго рэдкіх і вельмі незвычайных па свайму віду багатых кварталаў і жылых пабудоў з фрэскавым роспісам па сьценах. Археалагічны матэрыял Наваградка дае падставы гаварыць аб наяўнасьці ў ім своеасаблівых карпарацый рамеснікаў. I ў гэтай сваёй рабоце Ф.Д. Гурэвіч прадстала як вучоны, які мае асаблівы даследчыцкі дар, ў якім за скрупулёзным аналізам канкрэтных рэчаў прадстае жывое аблічча цэлага гораду і яго пульсуючага жыцьця. Наваградак становіцца ў адзін шэраг з выдатнымі гарадамі Старажытнай Русі, ў той жа час вылучаючыся сваёй непадобнасьцю і асаблівай спецыфікай у параўнаньні з імі. Гісторыя Наваградка, такім чынам, упісвае новую старонку ў культуру дамангольскага перыяду ў цэлым. Гісторыя Наваградскага Замку прадстаўлена ў кнізе, якую чытач трымае ў руках і якая ёсьць вынікам шматгадовых даследваньняў аўтара. Апошнюю кропку ў ёй Ф.Д. Гурэвіч паставіла літаральна напярэдадні сваёй смерці.
    Гэта апошняя савецкая археалагічная кніжка па беларускай археалогіі. I хіба што адна з наілепшых савецкіх археалагічных манаграфій. Тое, што яна спазнілася амаль на пятнаццаць гадоў не змяньшае вартасьці выданьня. Вынікі археалагічных раскопак Замкавай гары Наваградка нарэшце ўбачыць зацікаўлены чытач: гісторык, археолаг, культуролаг, краязнавец. Багатая эрудыцыя і велізарная працаздольнасьць аўтара, педантычнасьць і паслядоўнасьць яе палявой работы даюць магчымасьць «загаварыць» наваградскім узвышшам, а нам пацікаваць за працай, памкненьнямі і лёсам жыхароў аднаго з самых старажытных беларускіх гарадоў.
    Вартасьць археалагічных матэрыялаў, якія прадстаўлены ў кнізе, непераходная. Што датычыць да інтэрпрэтацый і тлумачэньня тых ці іншых асобных знаходак ці комплексаў (рэчаў, пабудоў etc.), сёньня, напэўна, яны былі б трошку іншыя. Ф.Д. Іурэвіч уважліва сочыла за літаратурай па спецыяльнасьці і сумежных дысцыплінах і старалася ўлічваць усё, што дапамагае глыбей зразумець прыроду тае ці
    33
    Пра кнігу і яе аўгара
    іншае э явы, функцыі знайдзенай певядомай рэчы, прызначэньне раскапанай пабудовы. За апошнія гады, калі аўтара ўжа не было, а праца чакала свайго выдаўца — выйшла багата кніг па археалогіі Беларусі і сумежных краін — наіперш Летувы, таксама Польшчы, Расіі, Украіны. Актывізавалася работа гісторыкаў палітычнай гісторыі часоў Кіеўскай Русі і першых двух стагоддзяў існаваньня Вялікага Княства Літоўскага. Манаграфія Ф.Д.Гурэвіч стане ў гэты шэраг вельмі дарэчы. Хаця безумоўна шкада, што кнігі аднаго з галоўных апанентаў Фрыды Давыдаўны, выдатнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча выйшлі ўжо пасля яе смерці: Ермаловіч М. I. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2000; ён жа: Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд. Мн., 1994; ён жа: Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990., іх палеміка пабудаваная толькі на невялічкіх раньніх артыкулах Міколы Іванавіча, які, у сваю чаргу, не меў магчымасьці бачыць невыдадзены рукапіс падагульняючай манаграфіі аб раскопках старажытнага Наваградка. Мікола Ермаловіч так ніколі не прыняў Наваградак — стаЛ'ЦУ Вялікага Княства Літоўскага — як горад Чорнай Русі, лічыўшы апошні тапонім пазнейшым стварэньнем гісторыяграфіі.