Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
ПРА КНІГУ I ЖЕ АЎТАРА
Кніга Ф. Д. Гурэвіч «Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак)» з'яўляецца працягам кнігі тае ж аўтаркі «Старажытны Наваградак», што выдадзена ў 1981 годзе ў Ленінградзе. Абедзьве манаграфіі прысвечаны гісторыі вельмі цікавага горада на Беларусі, які стаў сапраўдным археалагічным адкрыцьцём даследчыцы, вывучэньню якога яна прысвяціла каля трыццаці гадоў і які займае асаблівае месца ў яе творчай біяграфіі. Значэньне Наваградка як культурнага і адміністратыўнага цэнтра, а яд XII стагоддзя і як цэнтра невялікага княства Старажытнай Русі, вынікае з усяго зместу дадзенай манаграфіі. Але погляд на гэты выдатны археалагічны помнік раскрываецца яшчэ больш поўна і глыбока, калі разгледзець яго ў сувязі з агульнымі даследчыцкімі зацікаўленьнямі аўтара, якія ўзнікалі і фарміраваліся на працягу 50ці гадоў яе жыцьця ў навуцы і якія зрабілі яе вядомым спецыялістам у галіне вывучэньня старажытнай і сярэдневяковай культуры ПаўднёваУсходняй Прыбалтыкі і Беларускага Панямоньня. Таму мы каротка асвятлім вехі асабістай і навуковай біяграфіі Ф. Д. Гурэвіч.
Фрыда Давыдаўна Гурэвіч нарадзілася 1 студзеня 1912 г. (19 снежня 1911 г. па старым стылі) у Рызе, у сям'і гэбрэяўрамеснікаў, якія паходзілі з мястэчка Прэлі —
27
Пра кнігу і яе аўтара
на той час Дзвінскага навету Віцебскай губерні. На час яе нарадждэньня сям'я была раздзелена — маці жыла ў Прэлях, а бацька ў Пецярбургу, навучаючыся рамяству абутніка. Калі пачалася Першая сусветая вайна, ў ліпені 1914 году маці з маленькім дзіцем на руках, пакінуўшы ўсё, паехала ў Пецярбург. Ад таго часу сям'я засталася ў Пецярбургу назаўсёды. Тэты горад шмат што вызначыў у лёсе Ф. Д. Гурэвіч, яна захавала любоў да яго на ўсё жыцьцё і балюча перажывала разлуку з ім у перыяд вайны, падчас эвакуацыі. Нягледзячы на тое, што пасля вайны ў яе была магчымасЦь застацца жыць у Маскве, яна імкнулася ў родны горад і вярнулася туды ў 1946 г. з тым, каб ужо ніколі не развітацца з ім.
Дзяцінства і юнацтва Фрыды Давыдаўны Іурэвіч прыйшліся на гады рэвалюцыі і наступныя за ёй гады голаду, разрухі, НЭП'у. Сям'я жыла бедна, да таго ж у 1917 і 1919 гг. у ёй з'явіліся яшчэ дзве дачкі. Старэйшую падкармлівалі ў спецыяльных сталоўках, якія арганізавалі амерыканцы для хворых і асабліва аслабленых дзяцей. Калі Ф.Д. Гурэвіч споўнілася 7 гадоў, яна паступіла вучыцца ў школу, якая называлася Советская единая трудовая школа, але хутка перайшла ў 5ю нацыянальную гэбрэйскую школу і закончыла яе ў 1929 г. Як і шматлікія яе аднагодкі, Ф’Д Іурэвіч у юнацтве была захоплена рэвалюцыйнай стыхіяй, уступіла ў піянерскі атрад — спачатку пры Ваеннападкоўным заводзе (былым заводзе Поселя), які знаходзіўся на Малым праспекце Васілеўскага вострава, потым пры заводзе «Красный гвоздильщик». 3 вялікім захапленьнем, нават з энтузіязмам, удзельнічала яна ў грамадскіх асветных арганізацыях тыпу «Далоў непісменнасьць», у драматычных прадстаўленьнях так званых жывых газет, такіх як «Касьцёр», «Сіняя блуза». Трэба сказаць, што сацыяльную актыўнасьць, грамадскі тэмперамент Ф.Д. Гурэвіч захоўвала на працягу ўсяго жыцьця — была камсамолкай, членам партыі. Ёй выпала жыць у няпростую савецкую эпоху. Фармаваньне Ф.Д. Іурэвіч як вучонага, яе творчыя гады нашмат супалі з хмурымі гадамі ідэалагічных «праработак». Асабіста яе яны не закранулі, але ад іх пацярпела нямала яе калег і сяброў. Сама Ф.Д. Гурэвіч не прымала ўдзел у падобных кампаніях, заўсёды кіравалася ў сваіх паводзінах прынцыпамі асабістай прыстойнасьці і чэснасьці, што нярэдка прыносіла ёй горкія перажываньні. Яе жыцьцё ў пэўнай ступені можа быць прыкладам таго, як і ў вельмі неспрыяльных умовах вучоны можа захоўваць навуковую добрасумленнасьць і чалавечую годнасьць. Іолькі той, хто сам перажыў гэтыя гады і прайшоў праз цяжкія выпрабаваньні, можа зразумець, як «шмат каштуе» такая жыцьцёвая пазіцыя. Страшныя падзеі нашай гісторыі не абыйшлі Ф.Д. Іурэвіч, як тысячы і тысячы людзей яе пакаленьня, але, канечне, лес для яе быў спрыяльны — яна змагла рэалізаваць свае здольнасьці і аказалася шчаслівейшай за многіх сваіх сучаснікаў, ясна ўсведамляла і цаніла гэта, радуючыся кожнаму пражытаму дню. Былі ў біяграфіі ФД Іурэвіч і асабістыя драмы, якія яна змагла перанесьці стойка і з годнасьцю.
Але вернемся да гадоў яе юнацтва. Сям'я працягвала жыць вельмі бедна. Да таго ж пасля адмены НЭП'у Пецярбург захінула безпрацоўе. Бацька штодзень хадзіў на чорную біржу з надзеяй атрымаць хоць якуюнебудзь працу, але, як правіла, надзеі былі дарэмныя. На прадукты былі ўведзены «заборныя» кніжкі, па якіх выдавалі толькі 400 г хлеба і больш нічога. I ўсётакі, нягледзячы на жабрацкае
28
Пра кнігу і яе аўтара
становішча і, здавалася б, поўную безвыходнасьць, бацькі падтрымалі жаданьне дачкі працягваць сваю адукацыю. Ф.Д. Гурэвіч паступіла ў Педагагічны Інстытут ім. Іерцэна, які скончыла ў 1932 г., атрымаўшы спецыяльнасьць выкладчыка гісторыі (ва ўстановах тыпу рабфака). Разам з мужам — В.Г. Рэвуненкавым, пазней вядомым гісторыкам Новага часу — яна па размяркаваньню была накіравана ў Томск, дзе працавала асістэнтам кафедры сацыяльнаэканамічных дысцыплін у Сібірскім Горным Інстытуце. Вярнуўшыся ў Ленінград у 1934 г., Ф.Д. Гурэвіч паступіла ў аспірантуру Дзяржаўнай Акадэміі Матэрыяльнай культуры (ГАІМК) па гісторыі заходнееўрапейскага сярэднявечча. У 1938 г. яна абараніла дысертацыю па тэме «Саксонскае паўстаньне 1073—1075 гг.» 4 снежня 1937 года Ф.Д. Іурэвіч прынялі на працу ў Інстытут Гісторыі Матэрыяльнай Культуры (пазней — Ленінградскае Аддзяленьне Інстытута Археалогіі), з якім было звязана ўсё яе жыцьцё аж да скону 2 верасня 1988 г.
У гады Вялікай Айчыннай вайны яе, як маці дваіх маленькіх дзяцей, камандзіравалі на работу ў інтэрнат, які стварылі для эвакуацыі з Ленінграда дзяцей супрацоўнікаў Акадэміі Навук. У1941—1942 гг. інтэрнат размяшчаўсяўг. Цюшы Татарскай АССР, у 1942—1944 гг. разам з Ленінградскімі супрацоўнікамі ІГМКа яна жыла і працавала ў Ташкенце. У той час тэты калектыў калег прадстаўляў з сябе адну вялікую сям'ю, дзе было ўсё — і праца, і частае недаяданьне, і хваробы, і боль ад страт, але было і тое, што ва ўсіх выпадках жыцьця ратуе людзей і дапамагае ім выжыць — задорны, нязгасны гумар. Галоўным чынам, аб ім вядома з расказаў і ўспамінаў эвакуіраваных вучоных, у тым ліку і ад самой Фрыды Давыдаўны. Але захавалася і пісьмовае сведчаньне — рукапісны гумарыстычны зборнік вершаў «Ожерелье памятных дней», датаваны 23 мая 1944 г. і прысвечаны, як напісана натьпульным аркушы, «заведующей культмассовым сектором Объединенного Месткома Ленинградских Институтов Академии Наук СССР Фриде Давыдовне Гуревич». Тэты самадзейны зборнік гумарыстычных вершаў Ф.Д. Іурэвіч захавала, таксама як і вялікую перапіску, якую яна вяла, будучи ў эвакуаций ўТашкенце, з роднымі і калегамі з блакаднага Ленінграду, Масквы, Фрунзэ, Уіадзівастока. Тут усе лісты — жывыя сведчаньні няспыннага ні пры якіх абставінах жыцьця ва ўсіх яго шматлікіх праявах — ад штодзённых пабытовых дробязяў да высокіх навуковых памкненьняў. Цяпер яны з'яўляюцца унікальнымі дакументамі ваеннай эпохі.
Прыехаўшы з Ташкента ў 1944 г. у Маскву, Ф.Д. Гурэвіч была прынята на працу ў маскоўскі ІГМК, дзе працавала да 1946 г. і вярнулася ў Ленінград, у родны інстытут, з якім, як ужо гаварылася, была злучана да канца жыцьця.
У гарманічнай натуры Ф.Д. Гурэвіч спалучаліся актыўны ўдзел у багатым знешнімі падзеямі жыцьці з імклівым ростам і дасканаленьнем унутранага свету. Уся яе жыцьцёвая энэргія з юнацтва была накіравана на самаадукацыю, яна інтэнсіўна ўпітвала і засвайвала культурный каштоўнасьці, спасьцігала навуковыя веды, якія былі цяпер у яе распараджэньні, перш за ўсё, традыцыі пецярбургскай навуковай школы. I тое, што Ф.Д. Гурэвіч стала не толькі вучоным з шырокім навуковым кругаглядам, але і надзвычай эрудзіраваным чалавекам у галіне мастацтва, літаратуры, музыкі, цікавым суразмоўцам, які мог на роўных гаварыць с любой навуковай альбо
29
Пра кнігу і яе аўгара
тэатральнамастацтвазнаўчай аўдыторыяй, з'яўляецца цалкам яе асабістай заслугай, вынікам яе няўёмнай цікаўнасьці, прагі да пазнаньня розных бакоў жыцьця і людзей. Трэба сказать, што гэтую юнацкую захопленасьць і тое, што мы называем маладой душой, яна захавала да канца сваіх дзён. Дасёньня многія, хто ведаў яе, памятае яе звонкі голас, успамінае як лёгка яна збіралася, пачуўшы аб якімнебудзь цікавым мерапрыемстве — лекцыі, канцэрце, сустрэчы з пісьменьнікамі альбо журналістамі. Як і ўсіх прыстойных людзей, яе захапіла хваля дэмакратызацыі і свабоды слова ў канцы 80х гадоў, дадала свежы струмень жыцьцёвай сілы і аптымізму ў яе адкрытую на ўсякую добрую справу душу. У гэтых адносінах яна была нашмат маладзейшая за некаторых сваіх больш маладых калег.
Пачаўшы свой шлях у навуцы як гісторыкмедыевіст, які мае справу, галоўным чынам, з пісьмовымі крыніцамі, Ф.Д. Гурэвіч, дзякуючы свайму сапраўды бурнаму навуковаму тэмпераменту, скора змяніла прафесійную арыентацыю, звярнуўшыся да рэчавага матэрыялу, да археалогіі, якая стала яе сапраўдным прызваньнем. Хаця вопыт работы з пісьмовымі помнікамі вельмі спатрэбіўся ёй пазней, значна пашырыўшы крыніцавую базу і храналагічныя рамкі яе даследваньняў, даючы большую аргументаванасьць і доказную сілу яе высновам. Супастаўленьне рэчаў з дадзенымі пісьмовых крыніц, перш за ўсё, летапіснымі звесткамі, — трывалая і характэрная рыса яе даследчыцкага падыходу, пачынаючы з першых археалагічных адкрыцьцяў.
Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, яна звярнулася да археалагічнага помніка славянскага паганства — Збручскага ідала, напісала падрабязны артыкул аб ім. Дасёньня гэта праца застаецца адзіным падрабязным апісаньнем славутага помніка. Пасля вайны Ф.Д. Гурэвіч канчаткова ввязала сваю навуковую дзейнасьць з археалогіяй.
Папрацаваўшы некалькі палявых сезонаў на раскопках Старой Ладагі — у экспедыцыі, начале з членамкарэспандэнтам АН СССР В.I. Раўданікасам, Фрыда Давыдаўна Гурэвіч у 1949—1951 гг. звярнулася да археалагічнага даследваньня зямлі старажытных прусаў — Калінінградскай вобласьці, якая пасля вайны адышла да СССР. Яна стала першым савецкім даследчыкам, які пачаў археалагічныя пошукі ў гэтым буйнейшым регіёне і памежных з ім тэрыторыях, адкрыла шмат невядомых раней гарадзішчаў, селішчаў, магільнікаў. Вынікам гэтага стала вялікая работа «Из истории ЮгоВосточной Прибалтики в I тысячелетии н.э. (По материалам Калининградской области)» (МИА. 1960. № 76. С. 328—451), дзе даецца абагульняючая характарыстыка тыну паселішчаў, гаспадаркі, эканамічнага і сацыяльнага жыцьця старажытных прусаў. Асабліва варта вылучыць праблему этнічнай гісторыі і этнічнага складу ПаўднёваУсходняй Прыбалтыкі ўвогуле, у першую чаргу Ўсходняй ПрусііКалінінградскай вобласьці. На аснаваньні матэрыялу, які яна сама здабыла і якому дае сваю інтэрпрытацыю, Фрыда Давыдаўна прыходзіць да высновы аб устойлівасьці этнічнага складу гэтага регіёну ў I і пачатку II тысячагоддзя н.э., які складаўся, галоўным чынам, з розных прускіх плямёнаў, культура якіх, развіваючыся самастойна, знаходзілася ў цесным узаемадзеяньні з культурамі як блізкіх, так і вельмі аддаленых суседзяў — балтыйскіх, славянскіх, германскіх плямёнаў, так сама, як і з культурай народаў Цэнтральнай Еўропы і Прычарнамор'я. У