Лікі ў нашым жыцці
Міхась Булавацкі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 95с.
Мінск 2024
3 гэтымі аркушыкамі ў дадатак да падручніка вучні будуць працаваць дома. Бо на наступным (магчыма, і не на наступным варыянты і тут ёсць) уроку ім трэба будзе паказаць, як добра яны засвоілі тэму. Паказаць, намаляваўшы ЛАС па памяці (на гэта будзе адведзена каля 15 пачатковых хвілін урока) і расказаўшы яго змест. Першае ад усіх, другое выбарачна (зноў жа ў В. Шаталава на гэтае “выбарачна” процьма варыянтаў, пра якія можна прачытаць у яго кнігах) з адпаведнымі адзнакамі і за адно, і за другое.
Пасля гэтага настаўнік мае права перайсці да трэнінгу навучэнцаў у выкарыстанні нованабытай інфармацыі. Нагадаем: па праграме ён мае яшчэ мінімум 10 урокаў. 10 урокаў інтэнсіўнага паўтарэння і развязвання задач паступова нарастальнай складанасці. Задач, не прывязаных да адпрацоўвання формулы агульнага элемента, ці формулы сумавання элементаў арыфметычнай прагрэсіі, ці якойсьці іншай адной формулы, а задач у прасторы ўсёй тэмы ва ўсёй яе шматстайнасці. Праз такія задачы, дзе дастасоўваюць не адну формулу, зафіксаваную ў назве ўрока, а некалькі формул, якія трэба выбраць з пэўнага мноства наяўных, і фармуюцца навыкі разгалінаванага мыслення.
Тэма не вельмі багатая на формулы, таму для іх засваення да ўзроўню актыўнага выкарыстання задач патрабуецца няшмат. Прапанова для самастойнага развязвання задач (ці як называюць гэта настаўнікі: хатняе заданне; мы ж будзем называць самазадачы) можа змяшчаць 2530 заданняў. Гэтыя прадумана адабраныя настаўнікам заданні вучні могуць развязваць як дома, так і на ўроках (калі настаўнік выдзяляе час на самастойную працу).
Натуральна, настаўнік непрыкметна рэгулюе і кантралюе гэты працэс. На наступным уроку, калі вучні атрымаюць адзнакі за веданне зместу тэмы, пачынаецца калектыўнае развязванне задач па тэме. Каля дошкі настаўнік (! бо першыя запісы афармлення павінны быць узорнымі), але ў працэсе пошуку развязку задачы бяруць удзел
80
усе. Ніякіх адзнак пры гэтым не ставіцца (так званыя “бягучыя адзнакі”, яшчэ адно няўдалае параджэнне савецкай школы, Шаталаў цалкам адкідае), думка вучня павінна быць вольнай, не абцяжаранай клопатам “а што мне за сказанае будзе?”.
Вучні развязкі задач не запісваюць зноў жа, каб запіс не адцягваў увагі ад працэсу мыслення. Таму задач паспяваюць нарашаць шмат. Напрыканцы ўрока настаўнік можа выдзеліць пэўны час (1015 хвілін) на запіс некаторых з развязаных задач. Гэта як варыянт чарговага інтэнсіўнага паўтарэння з разлікам на бліжэйшы час, бо задачы, падобныя запісаным, ёсць сярод самазадач.
Самазадачы вучні атрымоўваюць усе адразу (а не па дзветры пасля кожнага ўроку) і тым самым маюць магчымасць выбару тэмпу і характару працы з імі. Нехта паспрабуе паразвязваць іх усе сам, не чакаючы дапаможных задач, паказаных настаўнікам на ўроку. Як ні дзіўна, такія ахвотнікі амаль заўсёды знаходзяцца. Іншы будзе развязваць па дзветры, хто па парадку, хто не па парадку (звычайна знаходзяцца такія, хто імкнецца пачаць развязванне самазадач з самай апошняй). Некаторых магчыма давядзецца падштурхоўваць. Але пакуль развязванне гэтых задач не будзе закончана і вучань не напіша рэлейную працу (кшталту кантрольнай працы, у якую ўключаюцца заданні, выбраныя настаўнікам з самазадач), да кантрольнай працы ён не дапускаецца і адзнакі за тэму не атрымае. Выходзіць так, што завяршэнне тэмы напісаннем кантрольнай працы адбываецца ў навучэнцаў не адначасова. Паразважаем над гэтым.
Вось перад настаўнікам клас дватры дзясяткі вучняў. Дватры дзясяткі згусткаў маладой энергіі людзей, якія ўсё ж вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго і талентамі, і схільнасцямі, і хуткасцю мыслення, і асаблівасцямі псіхафізіялагічных працэсаў, і нават адчуваннем патрэбы ці непатрэбы для іх той навукі, якую настаўнік імкнецца давесці да іх розуму. I гэтыя адрозненні ён павінен паважаць і ўлічваць у сваёй працы.
Калі, напрыклад, некаму для засваення пэўнай тэмы дастаткова трох урокаў, а другому трэба дзесяць, то настаўнік павінен знайсці яму гэтыя дзесяць урокаў. А што калі на тэму праграмай адводзіцца пяць урокаў, па заканчэнні якіх плануецца кантрольная праца? А далей іншыя тэмы... Але ж паміж заданнямі іншых тэмаў можна разпораз устаўляць заданні з тэмаў ранейшых і паступова гэ
81
тыя шматразовыя мініпаўтарэнні дапамогуць чалавеку ўсвядоміць напачатку незразумелае. I таму ў гэтай сістэме вучань піша кантрольную працу не тады, калі захацеў настаўнік, а тады, калі ён сам лічыць, што гатовы да яе. Але тэрмін напісання кантрольнай працы вучань ведае, і калі гэты дзень мінае, насупраць кожнага прозвішча ў ведамасці з’явіцца адзнака. У радках тых, хто працу не выконваў, будзе зіхацець нуль, напісаны алоўкам. Але гэты нуль вучня не палохае, бо ён ведае, што некалі гэты нуль заменіцца больш прыстойнай адзнакай.
Яшчэ пра адзнакі. Веды вучня велічыня зменная. I калі адзнака адлюстроўвае гэтую велічыню (а на мой погляд, менавіта так і павінна быць), то адзнака па той ці іншай тэме таксама павінна змяняцца. Чалавек за веданне, скажам, тэмы “Прагрэсіі” атрымаў адзнаку “6”. Адзнака яго не задавальняе і ён, падрыхтаваўшыся больш грунтоўна, змог даказаць настаўніку, што ведае тэму на адзнаку “9”. Новая адзнака павінна быць выстаўлена не побач з ранейшай, а замест яе. Ранейшая адзнака павінна знікнуць. Знікнуць назусім, каб ніякім чынам не ўплываць на выніковую адзнаку. У гэтым кантэксце трацяць сэнс класныя журналы як дакументы строгай справаздачнасці, дзе ніякія выпраўленні не дапускаюцца. Іх павінны замяніць ведамасці (у кожнага настаўніка свая), у якіх адзнакі выстаўляюцца алоўкам, каб можна было пры патрэбе выцерці гумкай і замяніць на большую.
Тут мы падступаем да вельмі істотнай праблемы грамадскай адукацыі. Стваральнікі савецкай сістэмы адукацыі пазначылі, што мэтай адукацыі (іхняй адукацыі!) ёсць чалавек гарманічны, усебакова развіты. “Усебакова” але колькі гэтых бакоў? I ці раўназначныя яны? I ці дасягальная гэтая “ўсебаковасць”? А яшчэ насцярожвае завершанасць другога азначальнага слова: развіты. Нібыта ў чалавечым развіцці ёсць мяжа, да якой чалавека можна развіць і спыніцца.
На думку аўтара гэтых радкоў, мэтай адукацыі павінен быць чалавек свабодны, калі свабоду разумець як усвядомленую чалавекам неабходнасць дзейнічаць у адпаведнасці з законамі, што аб’ектыўна існуюць у прыродзе і грамадстве. Адсюль, дарэчы, вынікае, што чым болей законаў прыроды і грамадства здолеў усвядоміць чалавек, тым болей свабодны ён у сваіх дзеяннях.
82
Чалавек свабодны сам плануе, арганізуе і рэгулюе сваю дзейнасць. Таму і вучань сам павінен планаваць сваю выніковую адзнаку і сам шукаць шляхі для дасягнення гэтай мэты. Натуральна, з дапамогай настаўніка, якая павінна быць як мага менш прыкметнай. Сёння ж навучэнец беларускай школы, якая ў значнай ступені захавала недарэчныя традыцыі школы савецкай, такой магчымасцю не валодае. Бо калі чалавек атрымае за нейкі адказ нізкую адзнаку (тым болей на кантрольнай працы), то выніковая “дзявяткадзясятка” яму ўжо не дастанецца. Нават калі ён паглыбіць свае веды ў тэме і дакажа настаўніку, што ведае тэму на высокім узроўні, і нават калі настаўнік паставіць гэтую высокую адзнаку ў класны журнал, то яна будзе пастаўлена там побач з ранейшай, а не наўзамен яе. I выстаўляючы адзнаку за чвэрць ці за год, настаўнік усё ж азірнецца на тую маленькую лічбачку і крыху знізіць адзнаку выніковую.
А дзіця, у прыродзе якога закладзена імкненне да самых высокіх вяршынь, зразумеўшы, што самы высокі бал для яго ўжо недасягальны, адпаведна зменшыць сваю вучэбную актыўнасць па гэтым навучальным прадмеце. Тады нізкія адзнакі стануць часцейшымі і ўжо нават сярэдняя выніковая адзнака становіцца пад пытаннем. Тады чалавек пачынае думаць: ай, гэтая матэматыка (хімія, гісторыя, біялогія...) занадта складаныя для маёй галавы. I... (далей можна не працягваць). Праблема вельмі знаёмая настаўнікам. А яна развязваецца сістэмай рухомых адзнак.
Вучань і толькі ён! вырашае, якую адзнаку па нейкай там гуміарабіцы мець на выхадзе з навучальнай установы. Вось ён падыходзіць да настаўніка з пытаннем: што мне будзе за чвэрць?
Лічым разам, кажа настаўнік, у цябе сярэдні бал па выстаўленых адзнаках роўны 6,4. Пры акругленні гэта “6”. Ты хочаш “7”? Тады глядзі вось гэтыя два раздзелы засвоены табой слаба. Калі ты зможаш даказаць мне, што ведаеш іх хаця б на бал вышэй, то сярэдні бал падымецца на адну дзясятую і гэта ўжо акругляецца як “7”. Падняць адзнаку ўсяго на адзін бал па двух нескладаных раздзелах праблема лёгкавырашальная, і вучань звычайна ахвотна бярэцца за яе вырашэнне і амаль заўсёды з станоўчым вынікам.
На погляд аўтара гэтых радкоў, настаўнік пры выстаўленні адзнакі (думаю, што любой) павінен дзейнічаць (вонкава!) як бяздушны кампутар. Калі вучань зарабіў адзнаку меншую, чым
83
ён меркаваў, то настаўнік, спакойна выстаўляючы гэтую адзнаку ў ведамасць (натуральна ж, алоўкам), у душы паспачувае вучню і нават можа выказаць гэтае спачуванне. Хаця выказваць і неабавязкова у такім спачуванні часовая няўдача вучня агучваецца на ўвесь клас, што можа быць нават непрыемным для яго, а вучні і без таго добра адчуваюць, з якімі пачуццямі настаўнік ставіць тую адзнаку. Але гэтыя спачуванні ніколі не павінны прыводзіць да завышэння адзнакі.
I яшчэ адну (на мой погляд, важную) акалічнасць хочацца тут закрануць.
У гісторыі расійскай адукацыі ёсць адзін вельмі прывабны для мяне эпізод. Гэта Царскасельскі ліцэй, дзе ў свой час вучыўся Саша Пушкін, будучае свяціла рускай паэзіі. Сярод іншых навук яго вучылі і геаметрыі. Але ці праз няздольнасць да гэтай навукі, ці праз нежаданне траціць на гэта свой час Пушкін ніяк не мог засвоіць сутнасці нескладаных геаметрычных сцверджанняў і логікі ўзаемасувязяў паміж імі. Настаўнік геаметрыі ставіў яму самыя нізкія адзнакі, што зусім не замінала ім паважаць адзін аднаго і не перашкаджала Пушкіну з павагай ставіцца да самой гэтай мудрай навукі. I сёння досыць часта ў школьных кабінетах матэматыкі можна сустрэць выказванне “В геометрнн вдохновенне нужно не меньше, чем в поэзнн. A. С. Пушкнн”. У гэтых словах вялікая перамога настаўніка, які так і не змог навучыць недурнога хлопца геаметрыі.