• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лікі ў нашым жыцці  Міхась Булавацкі

    Лікі ў нашым жыцці

    Міхась Булавацкі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 95с.
    Мінск 2024
    40.35 МБ
    
        Чарговы трохкутны лік можна вызначыць з формулы Тп = 0,5 х х п х (n + 1), атрыманай па формуле сумы арыфметычнай прагрэсіі. Напрыклад, сямнаццаты трохкутны лік Т|₇ = 0,5 х 17 х (17 + 1) = 153 (на кожным баку такога трохвугольніка будзе па 17 кружочкаў; цікавая задача: а колькі кружочкаў пасярэдзіне, не на краях?).
        Дактыль, амфібрахій, анапест  варыянты трохскладовай рытмікі ў вершах.
        На лапах птушак наперадзе звычайна тры кіпцюрастыя пальцы і адзін, менш развіты, ззаду.
    
    
        Сцягі многіх краін маюць тры паласы. Напрыклад, у Еўропе трохпалосныя сцягі ў Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі,
    
    
    12
    
    Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нідэрландаў, Партугаліі, Расійскай Федэрацыі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Эстоніі. Калі колеры палос розныя, то сцяг называюць трыкалорам.
    
    
        Лік 4 таксама прыкметны і ў прыродзе, і ў выслоўях:
          чатыры пары году: зіма, вясна, лета, восень;
          чатыры бакі свету  усход, поўнач, захад, поўдзень;
          ісці на чатыры бакі (гэта значыць: абыкуды);
          чатыры фазы месяца (квадры)  маладзік, поўня, сход, ветах;
          конь на чатырох нагах, і той спатыкаецца
          (маўляў, не заракайся ад памылкі);
          падкаваць наўсе чатыры нагі (г. зн. добра падрыхтаваць нешта);
          сядзецьу чатырох сценах (быць ізаляваным ад людзей);
          пад адным дахам чатыры браты стаяць (загадка пра стол); хто раніцай ходзіць на чатырох, днём на двух, а вечарам на трох? (загадка пра чалавека).
        Квартэт  ансамбль з чатырох выканаўцаў.
        Квадрат  правільны чатырохвугольнік.
        4  другі з квадратных лікаў, першым быў лік 1, далей будуць 9, 16, 25... (столькі аднолькавых кружочкаў можна размясціць у выглядзе правільнага чатырохвугольніка  квадрата).
    
       Цікава заўважыць, што квадратныя лікі атрымліваюцца складаннем суседніх трохкутных лікаў (1+3 = 4;3 + 6 = 9;6 + 10=16іг. д.), а таксама складаннем паслядоўных няцотных лікаў, пачынаючы з 1 (1+3=4;1+3 + 5 = 9;1+3 + 5 + 7=16;1+3 + 5 + 7 + 9 = 25...). Чаму так будзе заўсёды?  Няхай гэта пакуль застанецца загадкай.
    
    13
    
        4  самая малая колькасць граняў мнагагранніка.
        3 часоў Галена вызначаюць 4 віды тэмпераменту чалавека: халерык, флегматык, сангвінік, меланхолік.
        Чатырохканцовы крыж, крыж распяцця  адзін з найбольш старажытных сімвалаў хрысціянства. Ён актыўна выкарыстоўваецца ў каталіцкай рэлігіі, менш выкарыстоўваецца праваслаўнай царквой, але чатырохканцовымі крыжамі пазначаны купалы ўсіх сафійскіх сабораў.
        Чатырохканцовыя крыжы ёсць на гербах некаторых краін (Грэцыя,
    
    Сафійскі сабор у Полацку
    
    Швайцарыя...).
    
        Чатырохканцовая зорка як сімвал святла, якое паказвае шлях праз начны змрок,  форма, звязаная з крыжам Хрыста, таму выкарыстоўваецца рознымі хрысціянскімі арганізацыямі, якія падкрэсліваюць гэтым, што абіраюць правільны шлях.
    
        Квадрацыкл  чатырохколавы матацыкл, прызначаны для руху па бездарожжы.
        Рубаі  чатырохрадковы верш пераважна медытацыйнага ці філасофскага характару з рыфмоўкай ААБА (яркі прадстаўнік такога жанру  Амар Хаям, ХІХП стст.). Надзвычай пашыраны ў цюркамоўнай і персідскамоўнай паэзіі, адкуль прыйшоў і ў паэзію ўсходніх славян.
        I ўрэшце, як сведчыць народнае выслоўе, “тры сцяны ў хаце трымае маці, чацвёртая бацькам падпёртая”.
    
    
        Лік 5 увогуле вельмі блізкі чалавеку: на кожнай руцэ і на кожнай назе па пяць пальцаў.
           Ведаць як свае пяць палыіаў (г. зн. ведаць дасканала).
           Варона з куста, а пяць на куст.
           Пятае кола ў возе (пра нешта непатрэбнае).
    
    14
    
        Яшчэ пра тое самае: патрэбен як сабаку пятая нага.
        Квінтэт  ансамбль з пяці выканаўцаў.
        У баскетбол гуляюць каманды па пяць гульцоў.
        Выкарыстоўваецца павелічальная прыстаўка пента ад грэцкага nevre  пяць: напрыклад, пентатлон  пяціборства; у Беларусі, асабліва ў Магілёве, вядомае інтэлектуальнае спаборніцтва пад назвай “Беларускае пяціборства” (“Belarusian pentathlon”).
        Пентагон  правільны пяцівугольнік. Пентагонам называюць штабкватэру міністэрства абароны ЗША, размешчаную ў будынку, які мае форму правільнага пяцівугольніка.
        Лічыцца, што ў людзей 5 пачуццяў  зрок, слых, нюх, смак і дотык.
    
        Эмблема алімпійскіх гульняў  5 злучаных паміж сабой каляровых кольцаў, якія сімвалізуюць 5 заселеных людзьмі кантынентаў: Еўропы  сіняе кольца, Азіі  жоўтае, Афрыкі  чорнае, Аўстра
    
    ліі з Акіяніяй  зялёнае, Амерыкі  чырвонае (праўда, тое, якому кантыненту адпавядае якое кольца, неафіцыйна вызначана не П'ерам дэ Кубэртэнам, заснавальнікам сучасных алімпійскіх гульняў, а нашмат пазней).
        Пяціканцовая зорка (як сімвал чалавека)  папулярны геральдычны знак розных краін. Гэтая пентаграма прысутнічае на гербах Італіі, Кітая, Мазамбіка, Сінгапура, Эфіопіі ды іншых дзяржаваў, ёсць на сцягу ЗША (колькасць зорак адпавядае колькасці штатаў) і на сцягу Еўропы.
    
        Правільная пяціканцовая зорка, намаляваная адным росчыркам, падзяляецца пяццю адрэзкамі на 6 фігур  правільны пяцівугольнік
    
    15
    
    пасярэдзіне і 5 “залатых” трохвугольнікаў (пра “залатое сячэнне” і звязаныя з ім “залатыя” фігуры размова будзе далей).
        Існуе толькі 5 відаў правільных мнагаграннікаў, Платонавых целаў (так называюць выпуклыя мнагаграннікі, усе грані якіх  аднолькавыя правільныя мнагавугольнікі, і ў кожнай вяршыні сутыкаецца роўная колькасць кантаў): тэтраэдр (чатырохграннік), гексаэдр, ён жа куб (шасціграннік), актаэдр (васьміграннік), дадэкаэдр (дванаццаціграннік), ікасаэдр (дваццаціграннік).
    
        Танка  5радковы жанр японскай паэзіі. 31 склад: 57577.
        Хайку (хоку)  трохрадковы (575) жанр японскай паэзіі.
    
    
    
        ЛікФ упадабалі ў старажытным Вавілоне (чаму?  сёння ўжо ў вавілонцаў не запытаешся), ад яго  60 (6 разоў па 10) і 360 (6 разоў па 60). Пра гэтыя лікі пазней.
        Выслоўе знайшлося адно: дзе кухараў 6, там няма чаго есць.
        У розных жукоў, мух, пчол ды іншых вусякоў па шэсць ног.
        6      трэці трохкутны лік і першы дасканалы лік (дасканалым у школе Піфагора называлі лік, сума ўласных дзельнікаў якога роўная самому ліку; уласныя дзельнікі  усе дзельнікі, не роўныя самому ліку): 6 = 1 + 2 + 3 (дарэчы, досыць дзіўная роўнасць 1 + 2 + 3 = = 1 х 2 х 3; паспрабуйце знайсці такое для іншых трох цэлых лікаў; хто шукае, той знаходзіць).
        Наступным дасканалым лікам будзе 28 =1+2 + 4 + 7+14.
        6     роўных кружочкаў дакладна запаўняюць прастору вакол кружочка такога ж памеру, з чаго відаць, што лікі 6 і 7 даволі цесна звязаныя.
        Гітара можа быць шасціструннай або сяміструннай.
        У         гандбол гуляюць каманды па 6 гульцоў і брамнік.
    
    
    16
    
        Каб выйграць сэт у тэнісе, трэба выйграць 6 (у некаторых выпадках 7) геймаў.
        Секстэт  ансамбль з шасці выканаўцаў.
        На Зямлі вылучаны 6 кантынентаў (мацерыкоў)  вялікіх прастораў сушы, якая абмываецца морамі і акіянамі: Амерыка Паўднёвая, Амерыка Паўночная, Антарктыда, Аўстралія, Афрыка і Еўразія.
        I часткі свету, якіх таксама 6: Амерыка (Паўночная і Паўднёвая разам), Антарктыка, Аўстралія з Акіяніяй, Афрыка, Еўропа, Азія.
        Шасціканцовая зорка, створаная з двух правільных трохвугольнікаў  старажытная гексаграма, вядомая з часоў ізраільскага цара Давыда, а з XIX стагоддзя  сімвал габрэйскага народа. Змешчаная на дзяржаўным сцягу Ізраіля.
    
        Шасціканцовы крыж Еўфрасінні Полацкай  нацыянальная святыня Беларусі (на жаль, страчаная ў 1941 годзе). Пра гэтую сакральную рэч у гісторыі нашага народа распавёў Уладзімір Арлоў у кнізе “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай”.
    \ У 1997 годзе берасцейскі мастакэмальер Мікалай Кузьміч скончыў пяцігадовую прал I \ цу ўзнаўлення Крыжа. Рарытэт захоўваецца н 6 ў Полацку.
    * ¹ / Шасціканцовы крыж ёсць на гербах Венй/ грыі і Славакіі.
            Старана правільнага шасцівугольніка роўная радыусу акрэсленай вакол яго акружыны. Таму
    
    пабудаваць правільны шасцівугольнік вельмі проста. Трэба пабуда
    
    ваць акружыну, тым жа ростулам цыркуля адзначыць на акружыне 6 пунктаў і паслядоўна злучыць гэтыя пункты адрэзкамі.
    
    17
    
        Калі б у чалавека было па тры пальцы на руках (разам шэсць), тады, мабыць, стварылася б не дзесятковая сістэма запісу лікаў, а шасціткавая, дзе было б вызначана 6 знакаў (напрыклад, тыя ж 0, 1,2,3,4, 5), з дапамогай якіх запісваліся б іншыя лікі. Шэсць тады б пісалася як 10, сем як 11, восем  як 12, дзевяць  як 13, дзесяць  як 14, адзінаццаць  як 15, дванаццаць  як 20, трынаццаць  як 21 і г. д. Гэтак магло б быць, калі б лікі стваралі птушкі.
    
    
        Лік 7: сем дзён тыдня (панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля); сем нот музыказапісу (до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі); сем знакаў рымскай нумарацыі (I, V, X, L, С, D, М); сем колераў вясёлкі (чырвоны, аранжавы ці памаранчавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы).
        Каб запомніць паслядоўнасць колераў спектру, на які распадаецца белае святло (гэта і ёсць колеры вясёлкі), ёсць запамінальныя сказы з словамі, якія пачынаюцца з літар Ч, А(П), Ж, 3, Б, С, Ф:
    
        філасофскі — чалавек абірае жыццё, загадзя бачачы свой фінал (сказ не зусім праўдзівы, але тут гэта неістотна); для тых, хто мяркуе больш правільным называць другі колер памаранчавым, сказ крыху змяняецца — чалавек прымае жыццё, загадзя бачачы своіі фінал;
        або лірычны — чароўныя арыі (песні) жаваронка замінаюць бадзёраму складанню формул.
        Гандбольную і ватэрпольную каманду складаюць 7 гульцоў.
        Сем роўных кружочкаў ствараюць нейкую ідэальную групу.
        Мы ўжо згадвалі сакральны лік 6 у старажытным Вавілоне. Тое, што больш за 6, лічылася там
    
    за “многа”. Адтуль прыйшлі выслоўі, дзе лік 7 выкарыстоўваецца
    
    18
    
    ў значэнні “многа”; выслоўі, створаныя пазней, захавалі гэтую якасць сямёркі:
          да парога  адна дарога, а за парог  сем дарог;
          за лыжку яды сем вёрстаў хады, або: сем міль еду дзеля аднаго абеду (калі на нешта малое траціцца шмат часу і сілы);
          сямёра аднаго не чакаюць;
          адным махам сямёх пабіяхам, адным стрэлам
          сем качак забіў (пра нейкае вельмі ўдалае дзеянне);