Лікі ў нашым жыцці
Міхась Булавацкі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 95с.
Мінск 2024
сем год мак не радзіў а голаду не было (пра нейкую драбязу, адсутнасць якой можна і не заўважыць);
за сем работ бярэцца, ды ні адна неўдаецца;
на сем прыганятых адзін араты;
у калгасе добра жыць — адзін косіць, сем ляжыць;
на сем вокнаў адна шыба;
сем разоў мер і то не вер (добрая парада);
у сямі нянек дзіця без вуха (варыянт: дзе нянек многа, там дзіця бязногаў
было б нас сямёра, змаглі б усё ўчора;
адна ліса сем ваўкоў абдурыць;
сямі пядзяўлоб (пра некага разумнага);
сем шкур здзерці;
на сёмым небе (пра некага шчаслівага);
сем карабоў наманіў (пра гаварлівага хлуса);
сем сабак не перабрэшаш.
Сяміканцовая зорка лічыцца зоркай магічнай. Дарэчы, такая зорка з’яўляецца сімвалам Федэрацыі Аўстраліі.
Сямісвечнік на дзяржаўным гербе Ізраіля.
Шырока вядомыя Сем цудаў
свету дзівосныя старажытныя помнікі. Ад розных людзей можна пачуць пра розныя цуды, але іх называюць заўсёды сем. Лік сем
19
лічыўся магічным. Свет старажытных людзей будаваўся вакол рэлігійных вераванняў. Таму і лік гэты выбраны невыпадкова. Сем гэта лік бога Апалона. Яго лічылі самым прыгожым з грэцкіх багоў і заступнікам мастацтваў. А лік сем стаў сімвалам завершанасці і дасканаласці. Першы спіс Сямі цудаў свету склалі грэкі ў III стагоддзі да новай эры. У яго ўвайшлі самыя значныя помнікі архітэктуры, створаныя ў той час і вядомыя грэкам: піраміда Хеопса, віслыя сады Семіраміды, статуя Зеўса ў Алімпіі, храм Артэміды, маўзалей у Галікарнасе, Калос Радоскі, Александрыйскі маяк. Многія тагачасныя цуды да нашага часу не захаваліся.
Групе школьнікаў у ЗША прапанавалі напісаць якія сёння, на іхнае меркаванне, існуюць "Сем цудаў свету”. Паводле колькасці галасоў атрымаўся такі спіс:
Піраміды Егіпта, ТаджМахал; ГрэндКаньён; Панамскі канал; Эмпаіір Стэйт Білдынг; Базіліка Святога Пятра; Вялікая Кітайская сцяна.
Збіраючы запісы, настаўніца заўважыла, што адна дзяўчына яшчэ не закончыла. Спытала, ці ёсцьуяе праблемы са спісам. “Так, адказала дзяўчына. —Ядоўга немагла вызначыцца, бо іх так шмат ’’. — Тады раскажы, што ты напісала, і, спадзяюся, мы зможам табе дапамагчы ■ Дзяўчына крыху задумалася, потым сказала: “Я думаю, што найвялікшыя “Сем цудаў” гэта здольнасць 1) бачыць, 2) чуць, 3) дакранацца, 4) адчуваць. 5) думаць, 6) смяяцца, 7)любіць... ” Укласе стала тсік ціха, шшо можна было пачуць падзснне пёрка.
Лік$: прыйшла восень, з ёю работ восем.
Дзенідзе скарыстоўваецца як частка слова “окта” (ад лацінскага okto восем). Напрыклад, актаэдр васьміграннік, актэт ансамбль з васьмі выканаўцаў. Oktober (у рускай мове “октябрь”) восьмы месяц лацінскага календара, восьмым ён быў у той час, калі новы год пачынаўся з 1 сакавіка.
20
У назве адной марской жывёліны зафіксавана колькасць яго кан
цавін васьміног. Па восем ног маюць таксама павукі.
Васьміпрамянёвая зорка распаўсюджаны ордэнскі знак у многіх хрысціянскіх дзяржавах. Знак быў пашыраны ў народнай арнаментыцы славянаў беларусаў, украінцаў (значна радзей, чым у беларусаў, і тым часцей, чым далей на поўнач Украіны), рускіх (радзей, чым ва ўкраінцаў, але
даволі часта на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці), балтаў літоўцаў, латышоў, скандынаваў шведаў, нарвежцаў, фінауграў эстонцаў, фінаў, карэлаў, марыйцаў, удмуртаў, мардвінаў, іншых фінауграў Паволжа, венграў.
У арнаментах такую зорку вышывалі, часцей чырвонымі ніткамі, на ручніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы ў Цэнтральнай Беларусі, Панямонні, на Палессі; часта выкарыстоўвалі яе ў ткацтве, вырабе рэчаў з саломкі, у аздабленні яекмаляванак.
Старажытны сімвал бясконцасці оо нагадвае лічбу 8. Магчыма, не выпадкова. Гэтую крывуліну можна вымалёўваць бясконца, не адрываючы алоўка ад паперы. Таму ў розных краінах лік 8 лічаць сімвалам бясконцай працягласці жыцця. Піфагор лічыў гэты знак сімвалам гармоніі. Жыхары Кітая і сёння лічаць васьмёрку сімвалам поспеху.
8 траўня святкуюць у Еўропе як дзень Перамогі дзень заканчэння Другой светавой вайны.
Лікф трэці квадратны лік.
Сваякі памерлага збіраюцца на дзявяты дзень па смерці памянуць нябожчыка. На дзявяты дзень пасля Вялікадня Радаўніца, калі людзі наведваюць магілы блізкіх.
9 траўня святкавалі дзень Перамогі ў Савецкім Саюзе (і сёння працягваюць у некаторых краінах былога СССР). Прычына такога несупадзення з Еўропай у тым, што акт аб капітуляцыі Германіі быў падпісаны ў Рэймсе (Францыя) а 23й гадзіне 8 траўня, а ў СССР у гэты момант пачыналася 2я гадзіна 9 траўня.
21
Лік HAD заўсёды пры чалавеку, бо 10 пальцаў рук былі першым лічыльным інструментам. Ад гэтага і дзесятковая пазіцыйная сістэма лічэння, якой мы, дзякуючы індусам, карыстаемся сёння.
Скарыстоўваецца павелічальная (кратная) прыстаўка “дэка” (ад грэцкага дёка дзесяць). Напрыклад, дэкалітр 10 літраў; дэкада прамежак 10 дзён; дэкан начальнік дзясяткі, звычайна камандзір дзесяці ваяроў; цяпер дэкан кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.
Скарыстоўваецца і памяншальная (дольная) прыстаўка “дэцы” (ад лацінскага decimus дзясятая доля). Напрыклад, дэцыметр дзясятая доля метра.
Лік H11 прыкметны хіба тым, што ў футбол гуляюць 11 гульцоў (10 на полі і брамнік), і тым, што да ліку 11 (у некаторых выпадках болей) вядзецца гульня ў пінгпонг (настольны тэніс).
Ёсць цікавая прымета падзельнасці на 11, пра якую пазней.
Лік 112. тузін. За той час, як Зямля адзін раз абернецца вакол Сонца, Месяц абернецца вакол Зямлі прыблізна 12 разоў. Таму прамежак 12 месяцаў лічаць роўным году. Гэта недакладна, і, каб выправіць такую недакладнасць, вызначылі розную колькасць дзён у месяцах і ўвялі высакосныя гады.
У Бібліі: Хрыстос сабраў 12 апосталаў на развітальную таемную вячэру.
12 называюць удачлівым, “шчаслівым” лікам. У яго шмат дзельнікаў, больш, чым у папярэдніх лікаў, гэта аблягчае дзеянні з ім.
12 пяціканцовых зорак змешчаныя на сцягу Еўропы.
У кітайскай філасофіі вызначаюць 12гадовыя цыклы чалавечага жыцця. Кожны год цыкла абазначаны якойнебудзь жывёлінай.
А грэкі разбілі год на 12 частак адпаведна з’яўленню на небе тых ці іншых зорных сістэм, так стварыўся гараскоп (з грэцкай мовы: шра — пара і gkotcoq — глядзець), сёння даволі папулярны ў людзей, схільных да містыкі, да астральных прадказанняў.
Па 12 шашак мае кожны з удзельнікаў гульні ў яе пачатку.
22
Лік US чамусьці называюць няўдалым, нешчаслівым лікам. Уяўленне пра шчаслівыя і нешчаслівыя лікі пайшло ад школы Піфагора (школа музыкі і матэматыкі), дзе займаліся ў тым ліку і містыкай. Да містыкаў тады ставіліся людзі яшчэ больш агрэсіўна, чым сёння, і праз гэтую заўзятасць да містыкі Піфагора не любілі і не раз спрабавалі пабіць. Каб бараніцца, ён асвоіў прыёмы кулачнага бою і асвоіў настолькі, што стаў алімпійскім чэмпіёнам у кулачным баі. Невядома, ці перасталі яго пасля гэтага біць. А элементы лікавай містыкі захаваліся дасюль.
15 ліпеня 1410 года адбылася грандыёзная бітва на Грунвальдскім полі, дзе войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага разбілі крыжакоў. Перамога атрымалася настолькі значнай, што больш чым на паўтысячагоддзя спыніла нямецкую экспансію на ўсход.
Лік М чацвёрты квадратны лік. Ён нават двойчы квадратны (біквадратны), бо 16 гэта квадрат ліку 4, a 4 квадрат ліку 2.
Па 16 фігур мае кожны шахматыст у пачатку гульні.
Пуд »16 кг (дакладней »16,38 кг) старажытная мера масы.
Ад 1939 года 17 верасня дзень яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Дзень і светлы, бо ўсё ж аб’яднанне, і змрочны, бо ў Заходняй Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі.
Пра лік 18 (паўтара тузіна) ёсць прымаўка: адзін (пра) васямнаццаць, а другі (пра) без двух дваццаць (калі абое гавораць пра адно і тое самае, але не разумеюць адно аднога).
Такую прымаўку можна вымаўляць з дюбым лікам (адзін пра сямнаццаць, а другі пра без трох дваццаць), але чамусьці ў прымаўку ўвайшоў лік 18. Можна паразважаць, чым гэты лік падаўся людзям тут больш адметным у параўнанні з іншымі.
Магчыма, тым, што 18 гадоў час паўналецця чалавека ў многіх краінах. Дасягнуўшы такога ўзросту, чалавек набывае ўсе грамадзянскія правы і абавязкі.
23
2Л так называецца папулярная картачная гульня, звязаную з якой драматычную гісторыю распавёў Аляксандр Пушкін у аповесці “Віновая дама”. Гэты сюжэт скарыстаў Пётр Чайкоўскі для аднайменнай оперы.
24 гадзіны складаюць суткі.
Дік 25 пяты квадратны лік, чвэртка сотні.
25 ачкоў (у некаторых выпадках болей) павінна набраць каманда, каб выйграць сэт у валейболе.
Лік 28 другі дасканалы лік (28 =1+2+4 + 7+ 14), сёмы
трохкутны лік.
У даміно гуляюць 28ю косткамі.
Лікі 28 і 29) нагадваюць пра колькасць дзён у лютым, самым кароткім месяцы. Лікі 3® і 31 нагадваюць пра колькасць дзён іншых месяцаў.
24
Бывае цяжка запомніць, колькі ў якім месяцы дзён. На гэта ёсць добры мнеманічны прыём. Пакладзіце дзве рукі побач, складзеныя ў кулак костачкамі наверх. I пачынайце лічыць па костачках пальцаў і па лагчынках паміж костачкамі (прамежак паміж рукамі прапускайце): студзень, люты, сакавік... (як паказана на малюнку). На костачкі трапляюць самыя доўгія месяцы па 31 дні студзень, сакавік, травень (май), ліпень, жнівень, кастрычнік, снежань (іх 7), на лагчынкі — кароткія, — красавік, чэрвень, верасень, лістапад па 30 дзён і люты, пра які асобная гаворка, у ім 28 дзён у звычайны год і 29 дзён у высакосны год).
Лік 32 = 2⁵. Столькі зубоў у звычайнага здаровага чалавека.
Лік# мае дзіўную назву ваўсходніх славян. Сярод іншых дзясяткавых лікаў (дваццаць два дзясяткі, трыццаць тры дзясяткі, пяцьдзясят пяць дзясяткаў і г. д.) чацвёрка з нулём гэта не “чатырдзясят" і не “чатырцаць”, а сорак зусім асобнае слова, не звязанае з дзясяткай. Выпадкова ці не, але гэты лік назвай выдзелены сярод двухзнакавых лікаў з нулём на канцы.