Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
СПАДЧЫНА
СПАДЧЫНА
М. АРОЛ
ЛІРНІК
ТВОРЫ
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1991
ББК 84Бел7 A 84
Серыя заснавана У 1989 годзе
Укладанне, прадмова і каментарыі Янкі Саламевіча
Эта кннга открывает новое нмя в нсторнн белорусской лнтературы н культуры «нашаніўскага» перпода — М. Орла (Степана Носііфовяча Петельского, 1890—1918), поэта, перелодчпка, публпцпста, творчество которого высоко ценнл М. Богдановнч. В нее вошло все лучшее нз творческого наследяя пнсателя.
4702120106046
А М 302(03)91
ISBN S340005283
@ Укладанне, прадмова, каментарыі. Саламевіч I. У., 1991
(й Афармленне, ХінкаЯнушкевіч Г. С., 1991
3ПЛД КУПАЛАВАГА КРЫЛА
Нашаніўскага паэта, перакладчыка, публіцыста М. Арла (Сцяпана Язэпавіча Пятэльскага) Я. Карскі назваў настаўнікам.
Ён сапраўды быў настаўнікам. Відаць, добрым настаўнікам, бо быў яшчэ і паэтам. Паэт, мусіць, абудзіўся ў душы С. Пятэльскага (нарадзіўся каля 1890 г.) яшчэ тады, калі ён, як зачараваны, слухаў цудоўныя песні дзяўчат у яго родным мястэчку Гарадку, што на Беласточчыне. Слухаў хлопец родныя беларускія песні, збіраў, запісваў іх, ашаломлены, заварожаны дзівоснай прыгажосцю вобразаў, задушэўнасцю мелодыйнапеваў, тымі простымі і даходлівымі словамі, якія бралі за сэрца, паланілі, западалі ў душу. Колькі іх было пераспявана разам з дзяўчатамі і хлопцаміаднагодкамі.
3 маленства штодзень бачыў Сцяпан і нялёгкую працу на зямлі, разумеў яе неабходнасць, дзівіўся бацькоўскай нястомнасці, стараннасці. Язэп і Ганна Пятэльскія шчыравалірупіліся на вялікай гаспадарцы, старалісязавіхаліся, каб абуць, адзець, накар
5
міць, абагрэць сваю вялікую сям’ю — трох хлопцаў (Сцяпана, Кастуся, Янку) і траіх дзяўчат (Надзею, Марыю, Юстафінію). Змалку прывыкалі да працы і дзеці, гадаваліся адзін каля аднаго, памагалі маме і тату.
Думаючы пра лягчэйшы кавалак хлеба для сваіх дзяцей, бацька як мог стараўся даць ім адукацыю. У 1909 г. Сцяпан скончыў... Вось тут і спыняецца рука. Што ён скончыў? Віленская газета «Крыніца» (1925, № 12, 25 сакавіка) кажа пра царкоўнанастаўніцкую школу ў Ялоўцы. Пра гэта піша і польскі даследчык Ю. Туронак («Ніва», 1978, № 6, 5 лютага; «Ніва», 1981, № 31 (1327, 2 жніўня), які паведамляе, што С. Пятэльскі скончыў у 1909 г. царкоўнапастаўніцкую школу разам з Януком Д,— Іванам Дарашкевічам, які быў яго сябрам. Праўда, апошнім часам стала вядома, што I. К. Дарашкевіч у 1909 г. скопчыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі, Т. 2, 1985. С. 271). He выключана, што гэтую навучальную ўстанову скончыў у 1909 г. і С. Пятэльскі. Для будучых даследчыкаў тут шырокае поле для пошукаў, абсалютная аблога, цалік.
Скончыўшы навучальную ўстанову, С. Пятэльскі пастаўпічаў. Гэта вядома дакладна. Толькі дзе? У розных крыніцах называюцца Гарадок, Ялоўка, Парэчча, Струга. Ці не замнога адразу? Ці ж мог настаўнік за нейкі год памяняць некалькі школ? Наўрад. Ды і невядома, дзе дакладпа настаўнічаў у адным 1909— 1910 навучальным годзе. Але калі меркаваць па падставе паметаў пад вершамі ў «Нашай ніве», то вынікае, што толькі — у Гарадку.
Недзе на час вучобы прыпадае і знаёмства С. Пятэльскага з беларускай газетап «Наша ніва». Пераканаўшыся, што «панашаму», аказваецца, і пішуць, і друкуюць, да самазабыцця захапляючыся паэзіяй
6
найперш Янкі Купалы і Якуба Коласа, ён спрабуе пісаць вершы і сам, адважваецца даслаць іх у Вільню.
Праўда, падпісваць сваім прозвішчам вершы было боязна. Дый, магчыма, была і спакуса: заінтрыгаваць блізкіх, схаваўшыся за выдуманае прозвішча, а калі надрукуюць — прызнацца, і то не адразу. Тым больш што публікацыі ў кожным нумары «Нашай нівы» на такое падштурхоўвалі: Адзінокі К., Альбуцкі К., Тамаш Булава, Тарас Гушча, Якуб Колас, Юзя ІПчупак, Цішка Гартны, Алена, Юстыпа, Юльян, Марцін, Алесь Гарун, Пётра Просты, Альгерд Бульба, Янук Купала, Янук Журба... Якіх толькі псеўданімаў не траплялася! Былі і «дзядзькі» — Дзядзька Карусь, Дзядзька Пранук. Сустракаліся і В. Галубок, Каршун, В. Каршун... С. Пятэльскі найхутчэй ведаў, што Каршун, В. Каршун — гэта зямляк, Іван Дарашкевіч з суседніх Меляшкоў, што каля Гарадка. I ці не пасля Януковага Каршуна, якім ён стаў падпісвацца ў «Нашаіі ніве» з сакавіка 1909 г., Сцяпан Пятэльскі абраў сабе таксама «птушыны псеўданім», але птушкі магутнай, гордай, якой толькі неба — раўня. Так малады паэтрамантык стаў М. Арлом.
Першая публікацыя, падпісаная псеўданімам М. Арол,— верш « Песня» («Сядзіць голуб па бярозе...» — з’явілася на старонках «Нашай нівы» 21 мая (3 чэрвеня) 1909 г. Яна мела памету: М. Гарадок, Гродз. губ. Такая самая памета стаіць і пад вершам «Песня» («Ой вы, птушкі, паляціце...»), надрукаваным у газеце 22 кастрычніка (4 лістапада) таго ж 1909 года.
3 восені 1910 г. М. Арол настаўнічае ў вёспы Струга на Гродзеншчыне (цяпер Мастоўскі раён). Маладога педагога пішто не пакідае раўнадушным. Яго горача хвалююць добрыя і благія праявы мясцовага жыцця: пажары, што паглынаюць людскую
7
працу, жытло; горасныя перажыванпі гаспадароў зза хваробы і гібелі худобы; бядота і цемра, п’янства сялян і мясцовай інтэлігенцыі, якая, апрача картаў і гарэлкі, пе хоча нічога бачыць, нічога рабіць, каб жыццё стала святлейшым; дрэнны стан мясцовай школкі, у якой даводзіцца працаваць, немагчымасць выкладаць у ёй на роднай беларускай мове, на якой за сценамі школы гавораць дзеці і іх бацькі. Сцяпан Язэпавіч прыносіць у школу «Нашу ніву», чытае вершы, апавяданні, казкі, радуецца, як дзеці, бы зачаравапыя, слухаюць роднае «простае» слова. Ён вядзе гутаркі з бацькамі сваіх выхаванцаў пра набалелае, заклікае калег да актыўнага ўмяшання ў грамадскае жыццё, турбуе мясцовае начальства. У рэдакцыю «Нашай нівы» дасылае карэспандэнцыі пра жыццё людзей сярмяжнай вёскі (нататкі падпісвае — Струскі).
М. Арла найбольш абурае інертнасць, абыякавасць беларускай інтэлігенцыі, і найперш настаўніцтва, да цяжкага жыцця народа, яго сацыяльнага і нацыянальнага бяспраўя, забітасці, нацыянальнай несвядомасці, адсутнасці гістарычнай памяці. Роздум паэта выліваецца ў гнеўны вершпапрок «Сынам Беларусі». Яго публікацыю ў «Нашай ніве» суправаджаў такі допіскрык змучанай душы аўтарабудзіцеля: «Мяне вельмі здзівіла, не, не здзівіла, а хутчэй толькі паказала той цяжкі сон, якім спяць нашы інтэлігенты ў Беларусі, пісьмо з Вялікарасеі, надрукаванае ў № 27 «Нашай нівы». Такім жа жыцнсм жывуць інтэлігенты і ў нас, як пісалася ў газеце... нашы інтэлігенты (ёсць многа настаўнікаў) нічым не цікавяцца, акром карт і гарэлкі. Я ўжо даўно хацеў вапісаць аб іх жыцці ў «Нашу ніву», але ўсё ждаў, а мо паправяцца? Зваў іх устроіць у школе беларускі тэатр.
Але дзе там — апі гавары... Набраўшыся гпеву,
8
абіды, я выражаю свае думкі аб іх вось у гэтым вершы».
Пільна сочыць Сцяпан Пятэльскі за разгортваннем беларускага літаратурнаграмадскага руху, кнігадрукавання (кнігі збірае як вялікі кнігалюб), нават матэрыяльна падтрымлівае захады віленскіх беларусаў па арганізацыі выдання зборнікаальманаха «Велікодная пісанка», прысвечанага памяці Сяргея Палуяна,— выданне гэтае па невядомых прычынах не адбылося.
Тым часам на старонках «Нашай нівы» ўсё часцей і часцей сустракаюцца паэтычныя творы М. Арла. Асноўнае месца ў яго паэзіі займаюць грамадзянскія матывы. Вобраз роднага краю, занядбанага, пагарджанага, але любімага, займае цэнтральнае месца ў творчасці паэтанастаўніка. Гэта па сутнасці скразпы вобраз у лірыцы М. Арла. Страсная споведзь паэтапатрыёта, усхваляванае прызнанне ў любові, поўнае пяшчотнай задушэўнасці, горыч і гнеўнае абурэнпе абыякавасцю многіх да трагічнага лёсу радзімы — асноўная лірычная форма раскрыцця вобраза Бацькаўшчыпы. Працягваючы рэалістычныя традыцыі беларускай літаратуры XIX ст., найперш гуманістычныя традыцыі дэмакратызму і народнасці Ф. Багушэвіча, абапіраючыся на немалы вопыт Янкі Купалы і Якуба Коласа, малады паэт у сваёй творчасці таксама арыентуецца на сацыяльную рэчаіспасць з усімі яе кантрастамі і супярэчнасцямі. Яго вершы ўліваюцца ў агульную плынь перадавой, дэмакратычнай літаратуры, падтрымліваючы, напаўняючы новымі самабытнымі нюансамі яе высокі грамадзянскі пафас.
У высокую паэзію пераплаўляюцца перажыванні, звязаныя з рэнегацтвам некаторай часткі беларускай інтэлігенцыі, адыходам яе ад праблем і бедаў суайчыннікаў. М. Арол усё ж спадзяецца на лепшае, за
9
стаецца аптымістам, «Вера ў творчую здольнасць чалавека, у перамогу праўды над сіламі зла іцемры,— пісаў М. Мушынскі,— з’яўлялася вядучым матывам таксама і ў лірычпых вершах М. Арла, паэта з выразна акрэсленым індывідуальнатворчым абліччам. Ужо ў ранніх творах ярка праявілася схільнасць паэта да філасафічнасці, да шырокай абагульненасці малюнка і ўзбуйнення мастацкага вобраза. Рэальны план у яго вершах нярэдка пераплятаецца з абагульненасімвалічпым. Ахвотна карыстаецца Арол фальклорнай паэтыкай, творча пераасэнсоўваючы народнапесенныя традыцыі. Усе гэтыя якасці найбольш поўна раскрыліся ў пазнейшых творах паэта, напісапых у гады рэвалюцыйнага ўздыму («Досьвіта», «Ахвяра», «Сяўцам», «Стогн» (1912); «Сычам і совам», «У дарозе» (1913)».
Як адзначала Л. Тарасюк, «паэзія М. Арла — гэта паэзія нацыянальпавызваленчага пафасу. Побач з публіцыстычнымі вершаміманалогамі з іх пескладапай паэтыкай (імператыўнасць, лозунгавыя звароты) стаяць творы з рамантычнай сімволікай, змест якой раскрываецца ўсім кантэкстам адраджэння. Нечакана свежа і арыгіпальпа, з добрай паэтычпай культурай спалучае паэт гэты кантэкст з біблейскімі матывамі ў вершы «Арфа» (Дзепь паэзіі89. Мн., 1989. С. 268).
Сапраўды, многія вершы паэта вылучаюцца філасафічнасцю думкі, сімволікай, народжапай часам, медытацыяй, абагульпенасцю малюпкаў і вобразаў («Арфа», «Смерць і жыццё» (1913); «Дзіцяці» (1914) і іпш.). Алс ў М. Арла, і чытач гэта заўважыць у зборніку адразу, пераважаюць шчырасць, адкрытасць, задушэўны лірызм, натуральнасць, арганічнасць прамаўлення, выкладу думкі. Слова паэта простае, даходлівае, тропіка, вобразнасць празрыстыя, немудрагелістыя, разлічаныя найперш на чытача з народа, з тых глыбіпь, з якіх выйшаў і сам аўтар.
10
Расце паэтычнае майстэрства, уменне выбіраць найбольш патрэбнае слова, удасканальваецца версіфікатарская тэхніка. М. Арол нават спрабуе авалодаць такой нялёгкай жанравай формай, як санет.