Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
120
ве,— як па яго песні. У песні, як у люстэрку, адбіваецца ўсё аблічча народа. Недарэмна і прыказку злажыў народ аб гэтым: «Якая птушка, такія і песні». I гэта чыстая праўда. Каб спазпаць парод, трэба не толькі знаць яго гісторыю, але добра спазнаць яго песню. Чым багацейшая душа народа, тым багацейпіая і яго песня, тым больш у ёй размаху, больш жыцця, больш паэзіі. У пас на Беларусі ёсць вельмі многа песень, у кожнай вёсцы зпайдуцца свае асобныя песні, якіх няма ў другой вёсцы. Але апошнімі часамі пачала выміраць, гібець і забывацца багатая беларуская песня, поўная дзіўнай паэзіі, багатая душою, а на яе месца стала часцей і часцей з’яўляцца ў нашай вёсцы брыдкая расейская «частушка». Як яна знаходзіцца ў Расеі, там яшчэ можна з ёю памірыцца, там яна вынікла не без прычыны, а затым, што псіхіка земляробарасейца змянілася, як змянілася яго жыццё, калі яму прыйшлося адарвацца ад сахі і ісці да фабрыкі, тут і радзілася гэта «частушка», на руінах старой, багатай расейскай песні, а ў пас яна рэч наносная, непатрэбная, і з ёю трэба змагацца. Трэба, каб наша вясковая моладзь не пяяла гэтай дрэні, а пяяла свае песні. Многа ў нас яшчэ захавалася ад бацькоў і дзядоў пашых песень, трэба толькі, каб гэты багацейшы народпы скарб не прапаў дарэмна, а захаваўся, а дзсля
121
гэтага трэба запісваць нашы песні з кожнае вёскі, шукаць іх па розных глухіх кутках, каторых яшчэ так многа ёсць на нашай Беларусі, распытваць старых баб, дзядоў пра іх старасвецкія песпі, якія яны знаюць і якія пяялі іх дзяды і бацькі. Кожная песня, каторая прападзе па нашай нядбаласці — забудзецца ў народзе — гэта вялікая нацыянальная наша ўтрата. Многа, ой многа ўжо іх прапала для нас назаўсёды — хваля вечнасці патапіла іх навекі. Як падумаеш, жаль агорне, быццам пахаваў каго блізкага. Наша гісторыя так злажылася, што добра запісаных песень, можна сказаць, і зусім мала, пайбольш захавалася ў памяці народа, а памяць народа не вечпая; пратрымаецца песня ў памяці народа дзесяцьдваццаць пакаленняў, а там і сатрэцца з памяці. Мачыха наша доля беларуская! 3 даўных часоў і аж да гэтых пор мы не маглі бараніць сваё нацыянальнае «я» і развіваць яго. Ды і каму ж яго было сцерагчы і развіваць? Вольная частка нашых прадзедаў, каторыя маглі працаваць дзеля развіцця нашага «я», а ў тым ліку і шанаваць пашу песпю, павярнула ў другі бок, адраклася свайго роднага і пачала працаваць дзеля другіх нацый, а просты земляробгарапашнік астаўся адзін між натоўпамі ворагаў, гатовых вырваць з яго родную душу і замяніць яе чужою. Трудная, цяжкая часіна была гэта
122
для яго, і помачы яму не было ад каго ждаць. I трэба сказаць, што ён, гэты гарапашнік, цёмны, нявучаны, стаяў крэпка, як скала, і бараніў «сваё» ад цьмы ворагаў сваіх. I захаваў «сваё», не прадаў і не прамяняў яго ні на што, вынес усё на сваіх магутпых плячах, і мы цяпер жывем тым, што ён з потам і крывёй здабыў нам. Вялікі мучанік! Я кланяюся твайму многапакутпаму ценю!
I так, народ бараніў усё «сваё» з усіх сіл, моцна трымаўся сваіх звычаяў і мовы, як святыню перадаваў з пакалення ў пакаленне сваю песню і стараўся, каб яна жыла вечна; не яго ў тым віна, што ён не змог усяго ўбараніць, бо ён быў нявучаны і запісаць усяго не мог.
I многа, многа чаго ўжо неміласэрная рука часу змяла са свету.
He запішы расейцы ў час, у пару сваіх казак, песень, былін — і цяпер яны не мелі б нічога гэтага. Таксама і мы павіпны зрабіць гэта, каб пасля не было позна. Я ўжо гаварыў, што ў нашай вёсцы ўсё болей запаноўвае расейская песня, а таксама казаў, з якой прычыны наша вясковая моладзь пяе гэтыя песні. Можа, хто скажа, што расейская песня багацейшая за беларускую, больш гаворыць чалавеку да душы? Я не хачу гаварыць, што ў расейцаў няма добрых песень, бо гэта была б пяпраўда. Ёсць у іх дужа добрыя песні, але ёсць і ў нас, беларусаў,
123
таксама песні, каторыя па моцы і па багацці душы анізвання не горшыя ад расейскіх. Прызнацца, я да гэтых часаў, хоць і цікавіўся сваею песняіі, любіў яе і слухаць і пяяць, але не ўнікаў у яе глыбока і лічыў, што ў ёй мала паэзіі, мала пачуцця. Толькі з тых пор, як я стаў запісваць родныя песні, a асабліва, як мне папалася ў рукі кніжка «Збор песень, казак, абрадаў і абычаяў сялян паўночназаходняга краю», спісаных М. А. Дзмітрыевым і надрукаваных яшчэ ў 1869 годзе, і калі я пачаў чытаць гэтыя песні, тады толькі я зразумеў усё багацце і хараство нашай песні. Праўда, у гэтай кніжачцы іх нямнога ёсць, усяго толькі песні, сабраныя з трох паветаў: Навагрудскага, Дзісенскага і Беластоцкага, і то, можа, якая адна соценная частка з гэтых паветаў; праўда, што і запісаны яны вельмі дрэнна парасейску — многа слоў без ніякага толку, але і ў гэтай невялічкай жменьцы можна знайсці многа чыстых дыямептаў.
Усе песні ў гэтым невялічкім зборніку растасаваны на аддзелы гэтак: 1) песні любошчаў; 2) дажыпкавьтя; 3) звычаёвыя; 4) гульнёвыя; 5) вясёлыя і другія. Пагаьорым аб кожным аддзеле песень гэтых асобна.
Песні любошчаў. Спярша, чым гаварыць аб гэтых песнях, скажу, што мяне вельмі здзівіла і абрадавала ў іх тое, што ні ў адной з іх я не
124
знайшоў ні аднаго брыдкага слова, ні аднаго недалікатнага звароту мовы, што так часта і густа пападаецца ў расейскіх такіх чыста народных творах, як быліны, а ў беларускіх песпях, я кажу, што не знайшоў ні адпаго брыдкага слоўца, акром такога далікатнага звароту мовы, як «белу пасцель слаці», прыбіраецца дзеўчына дзеля свайго «міленькага», а рэшта ўсе словы так далікатны, так прыстойны, мілы, скажу нават чысты, бязгрэшны. Яшчэ што я знайшоў у гэтых песнях — гэта надта многа такіх слоў ласкі, як: «міленькі», «міленька», «сэрданька», «беленькі», «чырвоненькі», «Ясенька», «галубочак», «маладзенька», «дзяўчыненька», «ціхенькі Дунай», «рыбалоўчыкі», «цёмненькія лясы», «быстранькія рэчкі», «крынічанька», «зязюленька», «родненькі брацейка», «ойчанька», «галованька», «малойчыкі», «зялёная дубровавька», «пташачкі», «варапенькі конік», «пчоланька», «матуленька» і т. д. і т. д. без канца. Каб стаў выпісваць гэтыя мілыя слоўцы, то прыйшлося б усе песпі перапісаць з пачатку да канца, бо ў кожнай песні іх большая частка, чым слоў простых, грубых. Чаму так многа гэтых мілых, далікатных слоў у нашай песні? Праўда, што і ў расейскіх і другіх песнях ёсць такія словы ласкі, але іх і палавіны няма столькі, колькі іх ёсць у беларускай песні. Што гэта паказвае? Гэта
125
паказвае далікатнасць душы, святасць таго пачуцця, з якім пяе хлопец ці дзяўчына сваю песню таму, хто «яму» ці «ёй» дарагі, мілы і каго «яна» ці «ён» як бы баіцца зняважыць грубым словам, якім гавораць толькі ў сівом, буднічным жыцці, гэта паказвае ціхі, дабрадушны, мілы, спакойны і ясны характар беларускай дзяўчыны (я кажу дзяўчыны, бо з песень, што мпе прыходзілася чуць, былі найбольш усё дзявочыя), гэта паказвае, якое глыбокае і святое для яе пачуцце к таму, каго яна палюбіла. Калі ў сэрцы дзяўчыны ўзыдзе гэта вялікае пачуцце і асвеціць і сагрэе яе душу, то не толькі той, хто збудзіў у ёй гэта пачуцце, у яе вачах здаецца чымсь асобным, чыстым, не падобным да другіх, і яна называе яго «мілепькі», «галубочак» і інш., але нават яна пераносіць яго і па нежывую прыроду, як бы дзеліць з перапоўненай душы гэтае сваё вялікае шчасце па ўсе рэчы, каторыя бачыць перад сабою: называе іх такімі словамі ласкі: «ціхенькая рэчка», «бярозанька», «траванька» і інш.
Аб чым пяецца ў песні любошчаў? Што яна хавае ў сабе? Якая яе душа? Любошчы — самае моцнае, усё душэўнае пачуцце чалавека, і калі яно абнімае чалавека на ўсходзе яго жыцця, тады чалавек жыве толькі ім і толькі праз яго, як праз акуляры, глядзіць на свет бо
126
жы; жыццё здаецца дарагім, прыгожым, шчаслівым. Але як мала бывае шчаслівых любошчаў, калі маладыя людзі ў канцы даходзяць таго, аб чым іх душы жадалі, і стануць жыць і дзяліць сваю долю разам, так мала бывае і шчаслівых песень з любошчаў, а найболып у іх пяецца пра душэўную муку ад няшчаснага кахання. Так і ў тых нямногіх песнях, каторыя мне прыходзілася чуць, найбольш песняў маркотных, журлівых, выліўшыхся ў цяжкую мінуту душэўнага болю. Ёсць, ёсць некалькі шчаслівых песень, але мала. Вось хоць бы ў адной з такіх шчаслівых песень пяецца, як дзяўчына з нудой чакае свайго міленькага, каторы ўжо даўно не прыязджае да яе, але мілы прыехаў, і яна — радаспая, шчаслівая:
За ручаньку за правую ўзяла Да пад грушку падвяла. Там жа яго Цалавала, Шчырым сэрцам даравала.
А вось другая песня, у якой дзяўчына прыраўноўвае сябе да яснага сонейка, а свайго міленькага — да яснага месячыка, пачыпаецца яна такім пекным зваротам мовы:
Ой, там за лесам, за борам, За сіненькім возерам, Там сонейка йграла, 3 месяцам размаўляла.
127
Сопейка пытаецца ў месяца, ці ёп рана сходзіць, ці позпа заходзіць, на гэта месяц адказвае: «Я ўзыду змяркаючы, а зайду світаючы». Як сонейка гаварыла з месяцам, так дзяўчына гаварыла з сваім міленькім і пытала яго, ці ёп многа коней мае, чаму ў яе пе бывае. На гэта мілы ёй адказвае, што ёп адпаго капя мае, ды і таго не зымае:
Бо пайшоў конь да крыніцы Зімпай вады піці.
Але ёп яго зымае і да яе прыедзе з падарупачкам:
Прывязу падаруначак — Залаты пярсцёначак, Ядвабны панчошкі На твае белы ножкі.
Але не заўсёды бываюць так шчаслівы любошчы для дзяўчыны: часам мачыхадоля адрывае ад яе таго, каму яна аддала сваё сэрца, і тады астаецца ёй разбітае жыццё ды гора, каторага і «вайна пя б’ець, і агонь, гора пя жгець», а «чорным вочкам пяма спакою ад слёз».
Гора гэта мацней агортвае дзяўчыну, чым хлопца: хлопец пастараецца ўтапіць яго ў разгуллі, у гарэлцы, у яго больш ёсць разрыўкі, больш інтарэсаў, яму не прыходзіцца дзень пры дні сядзець у хаце пры кудзелі і думаць
128
сваю пудную думку; ды і ён пе так моцна над гэтым бядуе, бо «ў мяне міла друга будзе», сам сябе ён пацяшае; не тое дзяўчыне: яе любошчы — гэта ўся надзея будучага жыцця, ўсе яе планы на свайго мілага, з якім яна думала пастроіць сваё жыццё...
Затое якое гора агортвае бедную дзяўчыну, калі яе кіне мілы і возьме сабе другую! I тым трудней здасца ёіі жыццё, калі яна страціла пры каханні свой «руцвян вянок»! Разбіта, атручана яе жыццё! Усе ад яе адхіляюцца, як ад скажэннага якога. He толькі чужыя здзекуюцца пад ёю, не даюць кроку ступіць, але і свае родныя зусім яе выракаюцца. Цяжка, трудна ёй, беднай, і з якою нудою пяе яна гэтыя дарагія для яе словы... Выраклася мяне ўся мая радзіма! Шчасліва яна яшчэ, калі ў гэту цяжкую для яе гадзіну ёсць у яе «патайная падружанька», перад якою япа можа выплакаць сваё цяжкае гора, ды і тая, больш бывае, што адхіляецца ад яе, чуючы, як ёю ўсе зневяраюцца. Але паслухаем, што гаворыць аб гэтым дзявочым горы сама песня.