Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
Вось я крыкну моцна ветру, Што шуміць па свеце, Няхай нясе мілай тое, Што ляжыць на сэрцы. Але вецер непаслушны Носіцца па волі, А я сохну, паміраю 3 сардэчнага болю.
2*
19
ПЕСНЯ
Каб была я птушкай, Птушкай быстракрылай, Да цябе стралою Паляцела б, мілы. Толькі бог не даў мне Крылаў пташкі лёгкай, I адна я сохну Ў чужыпе далёкай. Толькі, як засну я, To цябе ў сне бачу, Але як устану, Дык горка заплачу. Толькі ў сне разлукі He знаю з табою, Да цябе на грудзі Ўпаўшы галавою. Ах, каб мог сон гэты Вечна не мінацца, Каб магла хоць ў марах На цябе ўглядацца!
20
НАД НЁМАНАМ
Янку Купалу
Ўсюды ясна, ціха...
Месяц ў вышыне To нырне за хмарку, To зноў усплыве.
Во сустрэўся з хмаркай, Ўсю святлом абліў, Затрымаўся крыху I далей паплыў.
Лес, бы ў сне чароўным, Стаў і задрамаў...
Там дзесь сыч паўночны Сумна застагнаў...
Ша... скуль гэта песня Хваляю плыве.
Тонам нудным, доўгім Ў сэрцы аддае.
Нават быстры Нёман
Плыць бы перастаў
I той зык маркотны У сабе схаваў.
Многа гэтых тонаў
Жальбы і нуды
Ён схаваў у хвалях Быстрае вады.
Толькі нам не кажа,
21
Што ў сабе таіць. Мо ўсяго баіцца Людзям гаварыць. Мо людское сэрца He знясе таго, Што ён чуў і бачыў 3 веку сваяго? Толькі мора можа Тое ўсё абняць, Аб чым ён баіцца Людзям расказаць. I глядзіць у Нёман Месяц з вышыны, Наклікае ў сэрца Аб мінулым сны. I нуда агорне, Сцісне сэрца жаль, I за хваляй Нёмна Ўюцца думкі ўдаль.
ТАРАС I ПАНАС
На мяжы у агародзе У Тараса з Панасом Расла груша на свабодзе На адным баку з галлём. Вось прыйшла пара — паспелі Дзічкі смачныя на ёй;
Трэба брацца ўжо да дзелі Грушмі ім паміж сабой. Вось Тарас глядзіць, смакуе, Вырваў колькі скаштаваць. Грушы ніц — тут ён мяркуе, Каб Панасу іх не даць. Стаў на межу, кінуў вокам, Паглядзеў і сяк і так, Груша ўся самістым бокам Звісла на яго чвартак. Тут сляпому праўду відна, Ўсяк гатоў мпе то сказаць, А дарма між тым абідпа Мсрку грушаў аддаваць. Тут няма што сумнявацца — Злез на грушу калаціць, А Панас, каб не астацца, Прэ да грушы ўжо дзяліць. Падышоў, давай збіраці (Трэба, бачце, памагчы,
23
Ды і сябар ашукаці He будзе ўваччу магчы). — He, Панаску, не турбуйся, Пазбіраю я і сам.
На мяне ты не сярдуйся, Але грушаў я не дам. Я і так табе, як ласку, Частку грушаў аддаваў, А цяпер выбач, Панаску, Больш даваць табе не стаў. На мяжы яна, дык відна, Але бачыш, дзе галлё? Гэта мне ужо абідна: Варво глушыць цень маё. — А ты бачыш, дзе карэнне, Вось у мой загон ідзе.
Гэта кепскае здарэнне, Яно гной увесь крадзе! Далей — болей, тут і сварка, А ад сваркі да галоў — Частаваліся так шпарка, Што ажно лілася кроў.
— He, я гэтак не астаўлю,— Расхадзіўся Тарас тут,— На сваім такі пастаўлю! — I падаў Панаса ў суд. Воласць дзела разабрала (He здалеў суду ўгадзіць), Вось яму і адказала
24
Грушы з Панасом дзяліць. Тут Тарас абсеў і здаўся, Як бы рукі хто абцяў. Дай жа ліха — тут нарваўся Юрка й дзела раіць стаў: — Плюнь ты, браце, не здавайся, Ў з’езд падай, там разбяруць. Аблаката пастарайся, Да барзджэй, не баламуць! Рад Тарас, дае паўкварты Юрку тут жа за савет.
Чы ж не варта даць? ось жарты: Паказаў сляпому след!
— Дам табе я, гадзе, мыла! — Рад Тарас ўжо зараней,— Стане хлеб табе нямілы, Будзе зпаць, з кім спор завёў! Ў з’езд так ў з’езд, падаў прашэнпе, Але грошай дзе узяць?
Нельга ж бо з пустой кішэняй Нават дзела пачынаць. Што ж там, е ў запасе крыху, Да Красулю ось прадам, Але будзе помніць, ліха! He пасмее лезці, хам! Вось і е пакуль што сотня. Аблаката стаў пытаць.
Аблакат так стаў ахвотне Яму дзела адстаяць.
25
Толькі ў з’ездзе не ўдалося. He прызнаў Тарасу суд. Без паследства асталося Як у воласці, так тут.
— Грошы страціў надарэмна, Дзе цяпер іх будзе ўзяць?
Без кароўкі вельмі дрэнна — Будуць дзеці скавытаць. Падвяло мяне ліхое Пацягнуцца па судох, Што здалеў —
аддаў і тое Па чужых па кішанёх. А цяпер саромна кінуць. Папрабую шчэ далей,— Калі гінуць,
то ўжо гінуць, А мо будзе дзе ляпей? Раяць кінуцца ў палату — Зноў без грошай ані вон! Трэба даць і аблакату, He дарма ж працуе ёп! Спляжыў ўсё Тарас дазваппя, Што было,
та спусташыў. Бача — й так яму пе стапе: Ледзь паўсотні скалаціў. У палаце разабралі, Але зноў Тарас ні з чым:
26
Як і ў з’ездзе, адказалі Грушамі дзяліцца ім. Выйшаў тут Тарас з палаты, Быццам вол адно зароў... Дзе пайсці? Да голай хаты? Чыст, як тронак бізуноў...
НАВАБРАНЕЦ
Янка хлопец рослы, спрытны, Хоць і жыў сірота, Але да ўсяго ён звітны — Аж гарыць работа.
3 сямі год без бацькі біўся — Горка людзей ласка — Сам рабоце навучыўся Без чужой паказкі.
За людзьмі рабіў, стараўся, Каб было ўсё ў хатцы...
Год па году ў леты ўбраўся — Лягчэй стала матцы.
Трэ было б ужо й жаніцца. Знедужэла маці.
Няхай жонка клапаціцца Маладая ў хаце.
Аж тут леты падаспелі, Дый здалі ў салдаты: Далі часу дзве пядзелі Выбірацца з хаты.
Як у воду апусцілі, He паўме й работа.
Янку стаў і свет не мілы, Згінула й ахвота.
Час прайшоў як бы гадзіна Ў сваёй роднай хатцы.
28
Вось прыйшла ужо часіна Расставацца матцы.
Зладавала апаследні Янкавы манаткі, Каб не стыў ў чужыне бедны Без свае апраткі.
«Не марнуй ты іх, сыночку, Хоць яны й старэнькі, Ўсё шануй, мой галубочку,— Тваё гэта ўсенька.
Чы убачу це, бог знае, Мой сыночку мілы. Знедужэла я, старая. Час мне да магілы. Як без це я буду жыці, Бог свяценькі знае. He здалею ўжо рабіці, Дый сіла не тая...» «Годзе ўжо там скавытаці,— Соцкі стаў мяшацца.— Адвяжыся, будзе, маці, Час ўжо адпраўляцца». «Аставайцеся здаровы, He бядуйце многа...» Тут застраглі ў горле словы Ў Янкі, як ў нямога.
«Ну, хутчэй, Янук, садзіся, Каб на станцу трапіць. Годзе, маці, адвяжыся —
29
Будзе часу плакаць». Соцкі сілаю за рукі Матку адцягае.
Тут з жалю, абіды, мукі Крыкнула старая: «Як ён рос і гадаваўся, Чы мяне пыталі?
А цяпер, калі падняўся, To найшлі й спазналі!..»
ЧАГО Я ХАЧУ?
Хацеў бы я з арлом на волі Ляцець у небе над зямлёй, Хацеў бы з ветрам буйным ў полі Насіцца з краю ў край стралой.
Хацеў бы я к нябесным зорам У госці духам завітаць;
Хацеў бы я з шырокім морам У буйпы час адзін гуляць.
Хацеў бы я з вадою, мушкай
I з зверам пушчы гаварыць;
Хацеў бы разам з волыіай птушкай У цёплым краі вечна жыць.
31
ПЕСНЯ
Ах, нашто ты, месячыку, Ясна так гарыш, Ах, нашто пра тое шчасце Сэрцу гаварыш?
He вярнуці тых часінак, He знайсці нідзе.
Толькі сэрца па іх плача, Сохне у нудзе.
I тады ты, месячыку, Як цяпер, свяціў, Як я мілую галубку Да грудзей туліў. Я тады свае нядолі 3 мілаю не знаў, Як яе, маю галубку, Абнімаў, ласкаў. Ах, нашто тады ты рана, Месяцу, зайшоў?!
Ах, нашто тады ад мілай Я дамоў пайшоў?!
32
НОЧКА
Ціха ў ясным небе, Ціха на зямле, I не відна ў вёсцы Аганьку нідзе. Забыў працу, гора, Хлебароб заснуў. Цэлы дзень ён ў полі Свае плечы гнуў, Хай жа хоць часіну Бедны аддыхне. Ўзаўтра, як устане, Дык ізноў пачне!
33
MAE ЖЫЦЦЕ
Чом мне цяжка так жыць, Бы з прычыны якой?
Чом ўсё сэрца шчыміць Нейкім жалемнудой? Чы ў гадзіне ліхой Я радзіўся на свет, Чы наслаў хто нудой 3 маладых маіх лет? Чы мяне ў час радзін Палыном спавілі I мне долюпалын У жыццё надалі? Чы старонка мая — Маці жыцця майго — У душу мне ўліла Частку смутку свайго? Хто яго разгане, Хто яго адгане, Чом так жыцце мае Сумна, нудна плыве?
34
КЛІЧ
Братамбеларусам
Гэй ты, цёмны люд бяздольны, Скрыўджаны адвеку, Прачынайся! будзь ты вольны! Стань за чалавека!
Сам шукай сваю ты долю, Ды не аглядайся!
Дзе тваё жыццё і воля, У людзей спытайся!
Годзе нам ўжо марнавацца, За сабакаў гінуць!
Лепшых часаў дажыдацца, Покуль к нам нахлынуць!
Заваюем жыцце самі, Як усе народы!
Скінем, што ляжаць вякамі, Нашыя нягоды!
Бачу зорку я над намі, Што да жыцця кліча: Сваймі яснымі лучамі Шчасцедолю зыча!
з*
35
* * *
Ахвярую П. А. Крачэўскаму
Дзе ты, таварышу мілы, Добрых настаўнік ідэй? Добры твой лік да магілы Ў душы не стускнее маей. У сэрцы ты памяць аставіў, Добрую памяць навек. У жыцці на шлях нас паставіў, Добры ўсім быў чалавек. Сеяў ты шчырай рукою Добрае семя ў сэрца.
Былі мы тваею сям’ёю, Быў ты нам уместа айца. Думкамі яснай свабоды К лепшаму жыццю нас зваў. У часе спаткання нягоды Моц нам і сілу даваў. Сумну мужыцкую долю Нас ты вучыў шанаваць, Смела за лепшую долю Нас ты ўсіх зваў працаваць. Словы твае да магілы Мы захавалі ў сабе.
Будзь жа здароў ты, брат мілы, Шчырае дзякуй табе!
36
У ХАЦЕ
Цёмна ў хаце. Чуць блішчыць Дранка ў дзедзе I капціць.
Ток парыты, Бы ў хляве, На таку Дзіця раве. Павуцінне Па вуглах I пад бэлькамі Ў кутах. Кашаль бабу Доўга рве, Ёй спакою He дае.
Што ж за людзі Тут жывуць? Чаму скаргі He даюць?
Беларуса Гэта кут. Колькі гора, Смутку тут!
37
СЫНАМ БЕЛАРУСІ
Часам мпе жыць не пад сілу прыходзіцца, Часам смяртэльная думка зародзіцца, Сэрца нудою шчыміць.
Як пагляджу, што вакол мяпе дзеецца,
Сіл няма, веры на жыцце надзеяцца, Ажно не хочацца жыць.
Ўсё, што ўзрасціла старонка любімая, Ўсё, што магла даць, як матка радзімая,— Ўсё на сынкоў аддала.
Чым жа ж сынкі ёй за ўсё адгадзіліся?
Тым, што зусім ад яе адхіліліся, Быццам не маць ім была!
Сэрца ад гневу маё разрываецца,
3 вуснаў пракляцце усім вам зрываецца, Вам, Беларусі сыны!
Вы адракліся, забылі, пакіпулі,
Вы, быццам юды, ўрагам яе кінулі, Здраднікі вы, не сыны!
Ўсё, што магла, аддала вам, радзімая, Быццам як матка для дзетак любімая.
Ждала карысці, уцех!
Доўгу свайго вы прад ёю не споўнілі, Грабіць — аграбілі, а пе папоўнілі, Чы ж вам не ўстыдпа, не грэх?!
38
СМЕРЦЬ МУЖЫКА
Сонейка усходзіць, Ласкава смяецца; Пад яго праменнем Ўсё к жыццю прачнецца. I, набраўшы сілы, 3 новаю ахвотай Пойдзе кожны ў поле За сваей работай.
Толькі ты не ўстанеш I не ўстрапяпешся, Толькі це не збудзяць, Ты не адзавешся.
За сахой не пойдзеш, Як хадзіў, бывала.
Для цябе ні поля, Hi сахі не стала.
I ляжыш, не чуеш, Што па табе звопяць, Што цябе суседзі Ў зямліцу хароняць. Зык званоў маркотны Па табе гавора, Тваю долю кажа, Поўну слёз і гора!
I ад гэтых казак Маё сэрца плача,
39
Што пражыў без долі Ты свой век, бядача. Разам абарваўся Звон і змоўк у полі. Спі, мой братка родны, He знайшоўшы долі.
КАЛІ СЭРЦА
Калі сэрца часам Смуткам агарнецца, Ў час, як трудна, цяжка Ў свеце мне жывецца, Калі жуда злая Ў душу мне загляне I сляза ад болю Вочы затумане, Калі нет ніводнай Мне душы радзімай, 3 кім мог падзяліцца Думкаю нудлівай, Калі ўспомніш тыя Маладыя годы, Што прайшлі, як восень, 3 дажджом, з непагодай, Калі почкай летняй Сядзеш, адзінокі, I зірнеш на месяц, Ясны і далёкі, Як ён паміж хмарак Адзінокі ззяе — Тады я хацеў бы Быць з табой, радная, Да цябе скланіцца На грудзь галавою