Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
Пытанне (с. 67)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 10. Датуецца 1909—1913 гг.
Праходзіць моладасць мая (с. 68)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе» 1988, № 6, с. 70, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірпіку», с. 11. Датуецца 1909—1913 гг.'
Песня («Дзе ты, доля, запрапала...) (с. 69)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў піколе», 1988, № 6, с. 70, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 11. Датуецца 1909—1913 гг.
Песня («Пабываў я ў людзях...») (с. 70)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 12. Датуецца 1909—1913 гг.
«Не, не мазу я перадаць...» (с. 72)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе», 1988, № 6, с. 70, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 14. Датуецца 1909—1913 гг.
«Жаўцее ліст...» (с. 73)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 14. Датуецца 1909—1913 гг.
168
Маладыя леты (с. 74)
ДрукувВДЗ ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 14. Датуецца 1909—1913 гг.
«Ты прайшло, маё шчасце, як мара...» (с. 75)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 14. Датуецца 1909—1913 гг.
Справядлівасць (с. 76)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе», 1988, № 6, с. 70—71, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 15. Датуецца 1909— 1913 гг.
Прывітанне (с. 78)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў піколе», 1988, № 6, с. 71, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 16. Паводле зместу (пераезд у Літву) датуецца 1912—1913 гг.
Да моладасці (с. 79)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 17. Датуецца 1909—1913 гг.
Паэту (с. 81)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 17. Датуецца 1909—1913 гг.
Весняныя хмары (с. 82)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 18. Датуецца 1909—1913 гг.
Суііна мне... (с. 83)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 19. Датуецца 1909—1913 гг.
Роднай старонцы (с. 85)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе», 1988, № 6, с. 71, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 19. Паводле зместу датуецца 19121913 гг.
11—348
169
Поччу (с. 86)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 20. Датуецца 1909—1913 гг.
Санет (с. 87)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 20—21. Датуецца 1909—1913 гг.
М. Арол спрабаваў асвойваць і такую класічную вершаваную форму, як санет. Гэта яму не зусім удавалася, пра што сведчыць і тэкст санета «Не цябе я люблю». Перад рукапісам гэтага санета аўтар заўважыў; «Хацеў напісаць сюды пяць санетаў, але ве буду, бо ўсе яны, памойму, зялепухі. 3 пяці выбраў адзія, які тут і шшу» (ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 460, арк. 20). На гэтай самай старонцы закрэслепа першае чатырохрадкоўе санета, які аўтар намерваўся ахвяраваць сваёй знаёмай А. П. К. (ярозвішча расшыфраваць не ўдалося, але што гэта дзяўчына, можна меркаваць па вершы «Не знаю я, чаму да се так прыцягае...», перад якім пазначана прысвячэнне А. П. К.— кой). Вось тэкст гэтай страфы:
Гэты вечар мне дзіўнаю казкаю здаўся.
Чы то праве было, чы ўва сне, я не знаю, Быццам сон, дзіўны сон, я яго ўспамінаю, I, як сон, дзіўны сон, ён так хутка праймчаўся.
Сябру (Сцяпану Зенчанку) (с. 88)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе», 1988, № 6, с. 71, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 21. Датуецца 1909—1913 гг.
Верш яўна аўтабіяграфічнага характару. Высветліць стасункі паміж С. Пятэльскім (М. Арлом) і С. Зенчанкам пакуль што не ўдалося.
Сцяпан Дзямідавіч Зенчанка (г. н. і смерці невядомыя) паходзіў з сялян Себежскага павета Віцебскай губерні (цяпер Пскоўская вобласць ГСФСР). На сваім
170
хутары Далібор адкрыў беларускую чытальпю, пра што сведчаць дакументы Цэнтральнага дзяржаўнага архівамузея літаратуры і мастацтва БССР (ф. 3, воп. 1, адз. зах. 87, арк. 17), сярод якіх зберагаецца ўзор пячаткі «Белорусская чптальня Стефапа Дномндовяча Зенченко» і паштовы адрас: Ст. Іідряца, Внтебской губ., хутор «flanHOopi». С. Зепчанка друкаваўся ў «Нашай піве» (нарыс «Да роднай Беларусі», 1913, 17 кастрычніка), у якім аўтар ідэалізаваў вясковае жыццё Беларусі і выступаў супраць бяздушнасці горада, практыцызму цывілізацыі. 3 фельетона I. Гардзяева «Адраджэнне вёскі» («Русское богатство», 1913, № 7) вядома, што С. Зенчанку разам з іншымі сяляпамі арганізацыя «Русское зерно» пасылала ў Чэхію пераймаць вопыт інтэнсіўпага вядзення сельскай гаспадаркі. Вярнуўшыся, Зенчанка выступаў з дакладам на сходзе «Русского зерпа» (публікаваўся ў «Нзвсстпях «Русского зерна», 1913, рассылаўся ў рэдакцыі газет і часопісаў). Адраджэнне беларускай вёскі С. Зенчанка бачыў у хутарызацыі. Аднавяскоўцы выступілі супраць гэтай яго дзейнасці і нават спалілі яго хутар. Асобу С. Зенчанкі ўстапаўлівала рэдакцыя «Нашай нівы». У Зборы твораў М. Багдановіча (т. 2, 1968, с. 505—506) змешчаны яго ліст ад 21.10.1913 г., які, відаць, і быў адказам на пытанне «Нашай нівы». Вось яго тэкст: «Паночкі! У № 42 «Н[ашай] н[івы]» бачу стаццю Сцяпана Зенчанкі. «Стефан Зенченко» судзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе па вялікаму працэсу, так звапа.му «сормовскому восстаппю». быў паміж падсудзімых (выключна рабочых) вельмі прыкметным чалавекам і нават гаварыў ад іх імеві на судзе. Пачуўшы, што Зепчанка — беларус, я пераслаў у турму да яго колькі першых беларускіх кніжак і «Нашу долю» (было гэта ў канцы 1906 р[оку]). Аднак далі наша зпаёмства не пайшло, і пават у вочы я Зенчанку яіколі не бачыў; сталася так таму, што па гораду пайшлі чуткі. быццам
11*
171
Зенчанка — правакатар; казалі, што з Каўказа адна з тамтэйшых арганізацый (ваенная арганізацыя с[ацыял]д [эмакратаў], здаеода) надаслала аб гэтым вядомасці з фатагр [афіяй] Зенчанкі, толькі, здаецца, Зенчанка быў на Каўказе вядомы пад іншай фаміліяй.
Сколькі ў гэтым праўды — сказаць не магу, як Вы самі ведаеце, вінавацяць у правакацыі ў нас занадта лёгка. Таму, здаецца, самым лепшым было б абвясціць аб гэтым толькі дзе каго са сваіх людзей і пільнаваць толькі, каб Зенчанка не ўбіўся да якойнебудзь беларускай і наогул грамадзянскай справы. Тым часам я папішу ў Ніжні Ноўгарад, каб мне далі больш пэўныя вядомасці».
Далейшы лёс С. Зенчанкі невядомы. Як сведчыць верш М. Арла, між імі былі сяброўскія ўзаемаадносіпы. I хоць пакуль пра іх мы не ведаем шырэй, але гэта яшчэ адзіп шлях для даследчыкаў, каб весці пошук творчай спадчьшы М. Арла (твораў, лістоў, фатаграфій і г. д.).
«Не знаю я, чаму да се так прыцягае...» (с. 89)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 21. Датуецца 1909—1913 гг. Асоба A. II. К.— кой застаецца пакуль нявысветленай.
Да Песняра (с. 90)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе», 1988, № 6, с. 71, дзе апублікаваны паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 21—22. Датуецца 1909— 1913 гг.
Дзяўчыне (с. 91)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 23. Датуецца 1909—1913 гг.
Дзіцяці (с. 92)
Упершыню— «Наша ніва», 1914, № 4, 24 студзеня
172
Аўтограф у «Лірніку», с. 16. Датуецца не пазней 1913 г. паводле аўтографа.
Маркотна мне... (с. 93)
Упершыню — «Лучынка», 1914, № 5, с. 18 з паметай; М. Эйрагола Ков[енскай] губ. 19/ІП 1914 г. М. Арол. Гэта апошні датаваны верш М. Арла і апошняе яго прыжыццёвае выступленне ў беларускім друку.
Пераклады
Л. Глібаў. Конік і мурашка (с. 96)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў ЦДАМЛіМ БССР. Ф. 3, воп. 1, адз. зах. 98, арк. 18, дзе мае памету: 15 лістапада (1910 г.). Датуецца паводле рукапісу і «Паштовай скрынкі» ў «Нашай ніве», 1910, № 50, 9 снежня. Пасылаючы свае пераклады з Л. Глібава ў рэдакцыю «Нашай нівы», М. Арол пісаў: «Дзвс байкі я пералажыў з украінскага Л. Глябовіча. Прызпацца, я над імі мала працаваў. Яны мне паказаліся так пекпа папісапымі, што я баяўся пакалечыць іх няскладным перакладам, а ўзяў той самы рытм і словы, якімі яны напісаны Л. Глябовічам. Парадзьце, як іх перакладаць, можа, я іх усе пералажыў бы на нашу родную мову. Хто іх перш напісаў, чы Глябовіч іх пераклаў з Крылова, чы Крылоў з Глябовіча?» (ЦДАМЛіМ БССР. Ф. 3, воп. 1, адз. зах. 98, арк. 17). Рэдакцыя ў «Паштовай скрынцы» адказвала 9 спежня 1910 г.: «С. Пяцельскаму. Думкі ўзяты добра, у апрацаванні ёсць слабыя месцы. Найлепшы пераклад той, у каторым захаваны рытм і будова арыгінала, толькі пры перакладзе з так блізкай да нашай мовы, як
173
украінскай, трэба страшэнна глядзець на рытміку. бо слова, здаецца, і тое самае, што наша, але ўдарэнне мае іншае ў нас, іншае ў украінцаў. Ані Глябовіч не браў з Крылова, ані Крылоў з Глябовіча: усе гэтыя казкі ўзяты ад грэчаскага пісьменніка Эдыпа, каторы жыў у VI сталецці перад нараджэннем Хрыста. Пераклад рабіць варта, толькі звяртайце большую ўвагу на правапіс, рытміку і словьт. Напрыклад. у вас ёспь «тольк», «така», «ніц» і др. Першыя два словы ў беларускай мове маюць форму: «толькі», «такая», а трэцяе слова і зусім нават пе беларускае».
Глібаў Леанід Іванавіч (1827—1893) — украінскі паэт і культурны дзеяч. Нарадзіўся ў с. Вясёлы Падол Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобл. у сям’і ўпраўляючага маёнтка. У 1855 г. скончыў Нежыпскі ліцэй. Настаўпічаў на Падоллі, з 1858 г.— у Чарнігаўскай гімназіі. У 1861—1863 гг. рэдагаваў і выдаваў газету «Черпігівськпй лнсток», у якой асвятляліся пытанні грамадскага жыцця, друкаваліся мастацкія творы, матэрыялы па гісторыі Украіны. За сувязь з члепамі рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля» Л. Глібава звольнілі з работы, а газету закрылі. 3 1867 г. і да капца жыцця ён загадваў друкарняю Чарнігаўскага земства. Л. Глібаў выступаў за стварэнне нацыяпальнага тэатра, павучання на роднай мово, выхавання ў школе пачуццяў патрыятызму. грамадзяпскага абавязку. Літаратурная спадчына Л. Глібава складаецца з 107 баек. а таксама з лірычных вершаў па ўкраіпскай і рускай мовах, твораў для дзяцей, паэмы «Перакаціполе». камедыі «Да міравога». У байках паэт адлюстроўваў бяспраўнае становішча заняволенага сялянства, высмейваў панскі суд, хабарпіцтва чыпоўнікаў, паэтызаваў патрыятычныя пачуцці. Байкі Л. Глібава — класічная спадчына культуры ўкраінскага народа. Вельмі папулярны яго верш «Журба» («Стаіць гара высокая...») стаў народнаю песняю.
174
Доля і жабрак (с. 98).