Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
Трэба сказаць, што найбольш беларускіх песень, пад уплывам моцнага чуцця, з якім яны выліваюцца з балючай душы, пачынаюцца зваротам да нежывой прыроды. Дзяўчына ці той, хто пяе песню, звяртаецца да дрэва, рэчкі, сонейка, месяца і т. д., як бы хоча, каб нежы
'/г9—348
129
вая прырода дзяліла з ім разам яго гора і памагла яму перанесці яго:
Ой ты, вясна, ўсё красна!
Ты, каліна!
Ой, павень, павень, ветрыку, Да мае карысці!
У полі курна ды дымна, За туманам свету не відна,—
пяе адна песня. У ёіі гаворыцца аб тым, як улан дзеўку намаўляе, каб яна з ім паехала на Украіну. Ён хваліць ёй сваю старонку: «Ды ў нас горы не такія, ды ў нас залатыя» і т. д. «Ды ў нас вярба грушкі родзіць, ды ў нас дзеўкі ў злоце ходзяць» і т. д. Дзяўчына паслухала яго і паехала з ім. Але хутка яна спазнала, што зрабіла дрэнна, паслухаўшы улана, і «сільненька заплакала».
Заплакала япа па тым, што не маці мяне выдавала, дала ж мне свая воля, пяшчасная, ліхая доля. I вось ёй жаль свае родпае старонкі, каторую яна пакінула дзеля улапа, жаль падружкаў, з каторымі яна ўжо больш не ўбачыцца, і хочацца ёй хоць паглянуць у той бок, дзе яе мілая старонка:
Ой, выйду ж я на гораньку, Падзіўлюся я на даліначку. У даліначцы паненачкі Рвуць красачкі на вяночкі. Ох, я малада не рвала!
130
У гэтым адным кавалачку мовы «Ох, я малада не рвала» выказваецца ўсё гора абмапутай дзяўчыны! А вось другая песпя пяецца, у якой хлопац так лёгка, не шкадуючы, кідае дзяўчыну, каторую любіў:
Цёмпа ночка наступіла, He спіць, не спіць мая міла. Яна не спіць, яна плача, Яна мяне не убача.
Так пяе хлопец і гаворыць, што ўжо больш ён яе не любіць і прыйшоў ужо з ёго папрашчацца. На гэта дзяўчына адказвае яму:
0, што ж табе за брак стаўся, Што ты мяне адцураўся? Папаходзіш, папанудзіш, Такі мяне любіць будзеш.
Але хоць яна і ўцяшае сябе гэтьш, што ёп такі любіць будзе яе, то ўсё ж такі сама ў гэта ўжо не верыць, і яе мілы ўжо пазаўсёды ад яе адхіліўся.
У другой песні дзяўчына плача таксама аб тым, што яе мілы ўжо яе пакінуў:
Быстра рэчка корань мые, А ў дзяўчыны сэрца ные. Чаго ж яно ные?
Долам, долам ды далінаю
Едзе хлопец ды з дзяўчынаю.
Вось чаго яе сэрца ные: яе хлопец вязе сабе ўжо дзяўчыну другую, а яна пакінута, забыта.
'Л9*
131
У другой песні дзяўчына жаліцца на свайго мілага, што ёп і кляўся і бажыўся, а цяпер ужо пакідае яе ў дзеўках век сядзець, і русу касу часаць, і худу славапьку пра сябе слухаць.
Ёсць мпога песень такіх, што я гатоў выпісаць ад слова да слова, каб паказаць хараство іх, бо, перадаючы сваімі словамі, яны трацяць усю чароўяасць. Але выпісваць іх усе, то займе мпога месца, а дзеля гэтага я прымушаны толькі рабіць кароткія выпісы з іх. У некаторых песнях праблёскваюць праўдзівыя блёсткі высокай паэзіі... Вось хоць бы ў адной песні пяецца аб тым, як дзве дзяўчыны любілі аднаго хлопца і адна дзеля помсты, што хлопец яе не любіў, а любіў другую, утапіла яго. Тады тая, каторуго любіў хлопец, просіць рыбаловаў, каб япы пайшлі рыбу лавіць у тую рэчку, дзе ўтоплены яе мілы. Рыбаловы закінулі шоўкаў невад і выцягнулі нежывога хлопца:
Як Юзечка абачыла,
Голым сэрцам к зямлі ўпала, На тьш месцы паканала. Пахавалі Юзьку у касцелі, А Люцара пад касцёлам: На Юзенцы расце вішанька, А на Люцару зялёны явар. Голь за гольку пабраліся, Вяршок з вяршком счапіліся!
132
Якая моц чуцця! Нават смерць пе магла стаць яму перашкодай! I пасля смерці япы разам!
Голь за гольку пабраліся, Вяршок з вяршком счапіліся!
На гэтым і скопчу аб любоўных песнях, бо расказаць пра кожпую асобпа займе многа месца і часу, а хто захоча пазнаёміцца з гэтымі песнямі, то пяхай шукае іх, у кожнай вёсцы іх многа ёсць.
Цяпер колькі слоў аб песні з самога жыцця мужыказемляроба, аб яго горы і радасці.
Ой, у лузе пры даліне стаяла каліна, Парадзіла удовачка харошага сына. Яго яна парадзіла, ды не дала долі, Толькі дала бела лічка і чорныя бровы.
I вось, пяецца ў песні, што гэтага сыпа паны запісалі ў рэкруты, калі ёп дайшоў да лет, і адарвалі яго ад беднай маткі:
Развівайся, сыры дубе, зараз мароз будзе, Прыбірайся, ўдоўчын сыне, зараз паход будзе.
Удоўчын сын ужо прыбрапы, ён «выязджае за вароты, галоўку скланяе, шапачку здымае» і гаворыць людзям:
— Палівайце дарожаньку, каб не курэла, Уцяшайце матуленьку, каб не жалела.
— Мы дарожку палівалі, яна ўсё курэла.
Мы матульку уцяшалі, яна ўсё жалела.
9—348
13.3
Найболей у дружынковых песнях пяецца аб тым, як трудна маладой дзяўчыне, вышаўшай замуж, жывецца ў чужых людзях, у новай хаце, далёка ад радзіпы свае. Свёкар і свякроўка паневяраюцца з яе, прымушаюць усё цяжэйшае рабіць, а пашкадаваць яе няма каму, бо мужык яе не можа заступіцца, ён таксама павінеп слухаць сваіх бацькоў. А калі аддалі яе ды яшчэ не за любага мужыка, тады ёй і зусім дрэнна, няма да каго і слаўцо сказаць. Астаецца такой няшчаснай маладзіцы адно выліваць сваё гора ў песнях. А трэба сказаць, што ўсе песні аб гэтым горы поўны дзіўнай паэзіі.
Коціцца, коціцца сонца па небе, Хочацца, хочацца к ойчаньку ў госці,— пяе так маладая маладзіца і жаліцца, як ёй трудненька з нялюбым жыць. Яна хоча пайсці да бацькі і пажаліцца яму на сваё горкае жыццё: «Пасцеленьку сцялю, слёзкамі лію. Спаць лажуся — к сцяпе хілюся». На гэта ёй бацька пе можа даць ніякай іншай рады, як:
Жыві, дзіцятка, жыві, нябога, Жыві, нябога, для пана бога.
Ведама, што ўжо паправіць яе жыцця няма ніякае рады — што зроблена, таго не пераробіш, і астаецца ёй толькі адна ўцеха, гэта тая,
134
што жыве і церпіць «для пана бога» і што бог ёй паможа і аблегчыць яе цяжкае жыццё і ўцешыць яе за гэта ў другім жыцці. Глыбокая вера ў бога, што ён надгародзіць за ўсё гора ў жыцці, памагае такой гаротніцы цярпліва пераносіць сваю цяжкую долю.
А вось другая песня пяе аб тым самым. Яна так поўна дзіўнай паэзіі, што я не ўтрываю і выпішу яе ўсю, каб паказаць усё яе хараство, бо, пераказаўшы яе голымі словамі, япа нічога не скажа сэрцу чытача:
Скіпуся сіваю зязюлею, Палячу я цераз шчыры палі, Сяду я на сухой сасне, Стану я каваць жаласна. Выслала матуля Нявесты свае.
Нявесты, нявесты, Ластаўкі мае, Злавіце пташачку, Што ў садку пяе. Калі сіва зязюля,— Ляці ў густы бор, Калі наша сястрыца,— Ляці к нам за стол.
Гэта песня па глыбіні і па моцы чуцця анізваішя не ўступае вядомай з «Слова аб палку Ігаравым», дзе плача Яраслаўна па свайму мужыку, забітым татарамі: «Полечю, рэчэ, зегзіцею по Дунаеві».
9*
135
У другой песні маладая малоданька так звяртаецца ў сваім горы да зялёнае дуброваііькі:
Зялёная дуброванька, што не гарыш, Ды ўсё курышся?
Маладая малоданька, ды ўсё журышся.
А каб у мяне мой муж добры, To б я не журылася.
Ах, выііду я на гулачку, Гляпу я на падворайка.
Усе людзі п’юць, гуляюць, Маё горкае бяздолейка!
Так спявае малодапька і жаліцца на тое, што яе ўся радзіпа выраклася.
Найгорш прыходзіцца маладой пявестцы ад свякроўкі, калі япа пагапая, то замучыць зусім сваю нявестку. Добра яшчэ, калі мужык нявесткі заступіцца за яе і паможа ёй у цяжкай працы.
У саду бярозка караністая, Свякроўка ў мяпе наравістая.
Сама спаць ляжа, мне рабіць кажа,— пяе так маладзіца і, плачучы, жаліцца свайму мужу. Добры муж яе шкадуе і йдзе за яе па ваду ноччу і памагае ёй у рабоце.
Жаліцца маладая малодапька на сваё жыццё і паракае на сябе, што так замуж спяшалася:
Каб я зпала, каб я ведала Сваё горкае замужайка,
136
To б я замуж не хваталася. Я б сядзела ў свайго айца, Піла б, ела б усё гатовенькае, Насіла б усё харошанькае, Русу касу ўсё начосывала б, Русай касе прыгаварывала б.
Цяжка жывецца маладой, не так, як у свайго айца, дзе яе шанавалі і шкадавалі ўсе. Л таму і трудна ёй прывыкнуць да новага жыцця, і яна часта плача і паракае на сваю долю. Толькі тады ёй палягчае крыху, як яна пабывае ў сваей хаце, у сваей радзіны, што яна гатова на ўсё, абы толькі пабачыцца з сваімі:
Я да свайго роду
Хоць па шыю ў воду. Я да свае радзіцы Хоць па шыю ў вадзіцы.
Так, як народ верыць, што быццам сам бог дае людзям долю, адпаму лепшую, а другому горшую, то і просіць дзяўчына ў бога, каб даў ёй добрае жыццё і добрую дружыпу пры замужжы:
Дай жа мне, божа, гожа: Свёкарка, як ойчанька, Свякроўку, як матаньку, Дзеверка, як браціка, Залованьку, як сёстрапьку.
Ёсць песпі, у якіх пяецца аб горкай долі сіратьг, у каторае пяма ні айца, пі маткі, пія
137
кае радзіны. Гэтыя песні вельмі паэтьгчны і поўны глыбокага чуцця. Вось хоць гэта песня:
Гула пчоланька, гула, Па саду лятаючы. Плакала сіротанька, На службаньку ідучы. Бедная ж мая галованька, Што я сіротанька: Няма айца, няма матанькі, Hi дарагое радзіманькі, Hi сястры, ні братанькі, Нікога міленькага, Няма прытуліці мне Беднае пры ком галованькі...
У другіх песнях апяваецца паэтычна гора маткі і сястронкаў, выпраўляючых свайго брата на вайну. Выгадавала маці сына, і здалі яго ў салдаты. Сястра пытае брата, ці ёп вернецца дахаты з вайпы, на гэта брат ёй адказвае:
Ах, выіідзі, сястра, на круту гару, Паглядзі, сястра, на чысту ваду. Калі сыза пяро на дно патоне, А белы камень наверх усплыве, Тады я, сястра, з вайны вярнуся.
Сястра пайшла, як ёй брат сказаў, і, ведама, што пе магло быць, каб пярынка патанула, а камень усплыў наверх. Так і не вярнуўся брат з вайны.
Вось у другой песні дзяўчына жаліцца на
138
сваю моладасць, што яна прайшла з горкаю крушынаю:
Ой, божа ж мой, божа, Паеду даганяць
Шкада маладосці, Жыву, леты трачу, He маю шчыросці. Ёсць у майго айца Коні вараныя,
Леты маладыя. Дзіця маё, дзіця, Дзіця дарагое, Конікі патоміш, Летаў не дагоніш.
Удава жаліцца, што, вырасціўшы сына, аддала яго ў салдаты і цяпер ёй трудненька жывецца. Ёй няма надзеі, што яе сын вернецца з вайны жывы, і гора яе без краю.
Вось песня пра труднае жыццё дзетак без роднае маткі:
Як сініца гняздо ўе, Так мачыха дзетак б’е, Хоць не вытне, то ўшчыпне, Але дарма не міне.
У адной песні паказваецца, каму даражэйшы хлопец, забіты на вайне, ці матцы роднай, ці сястронцы, ці жонцы:
Вы горы, горы!
Горы, кусты ракітавы.
У гэтых гарах і кустах ляжыць цела белае, і к гэтаму целу прылятаюць тры ластаўкі:
Першая ластаўка —
Яго родная матанька, А другая ластаўка — Яго родная сястрыца,