• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лірнік  Арол М.

    Лірнік

    Арол М.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 182с.
    Мінск 1991
    39.08 МБ
    I так ў кожнай хаце Ўсё тое гаворыць, Ўсё тымі славамі Ён бога ўсё моліць. А пройдзе ўсю вёску, Дзілень заначуе. А ўстаўшы назаўтра, Так далей вандруе.
    60
    ПЯСНЯР
    (3 японскага. Мунэта)
    Ахвярую Януку Д.
    Людзі кажуць, што я дзікі, Бо ўцякаю ў лес і горы. Мая хата — свет вялікі, Ў ёй жыву я на прасторы. Там мяне ўсе птушкі знаюць, Што жывуць, як я, на волі, Дзіўны песні мне спяваюць Аб сваёй шчаслівай долі. Ўся травіца, ўсе квяточкі Мяпе любяць, мяне знаюць, Як бы роднаму браточку, Свае пахі адкрываюць.
    Знаю я, што лес шапоча — Ён мне тайны адкрывае. Казку дзіўную бульбоча 3пад гары крыніца тая. Я багаты, не зайздрую Тым панам, што ў шоўках ззяюць, Вядуць гутарку пустую, Шчасця ж шчырага не знаюць.
    61
    АРФА
    Калі к Саулу прыступаў Дух цёмнай жудасці і злобы I горш ад цяжкае хваробы Яму спакою не даваў, Тады Давіда зваў Саул, I з арфаю Давід з’яўляўся, I ад Саула адступаўся Злы дух пад дзіўпы арфы гул. I цар спакойна засынаў: Нуда, трывога адступалі I цёмны думкі не чапалі, Пакуль Давід на арфе граў.
    Як арфа, ты маей душой Ўладаеш, ў родны край надзея: Пакуль твой промень ў сэрцы тлее, Я знаю радасць і спакой!
    62
    НОЧКА
    Ціха ў вёсцы. За акном Месяц пекна ззяе.
    Вёска моцным першым сном Спіць ды спачывае.
    Снег ўсе хаты атуліў, Як бы спагадае, Каб ў іх чалавек не стыў, Бо ён дроў не мае.
    Снег пакрыў усё, прыбраў Ў шаты дарагія.
    Беллю, серабром убраў Хаціны благія.
    А над ўсім сялом ў высі Месячык так ззяе.
    Ўсё багацтвам, хараством Ў вёсцы адбівае.
    63
    ДОЛЯ ГАНУЛІ
    Ахвярую сяброўцы
    Ў курнай хатцы сяджу, праз вакопца гляджу Ў сіню даль, так таемну, глыбоку.
    Эх, каб мог я —
    стралой паляцеў бы ў край той, Што за даллю той скрыты далёка.
    Ў гэтым ясным краю гора, нэндзу маю
    Я пакінуў бы там прападаці.
    Мо ў чужой старане не знайшла бы мяне
    Злая нэндза, як ў родпенькай хаце.
    Там я шчасця б набраў, сваім браццям аддаў, Падзяліўся бы радасцю тою.
    3 іх гаротных твароў думку б чорную звёў, Што адвеку пісана бядою.
    Толькі мары мае аб тым светлым крае
    Так са мной і навек астаюцца.
    Брацця ў вечпай бядзе, як на свеце нідзе, Быццам рыба аб лёд, вечна б’юцца.
    Чую стогн за сцяной, то ў хваробе цяжкой
    Маладая кабета канае.
    Нет на жыцце надзей, просіць смерці хутчэй, Як збаўлення яе дажыдае.
    Твар засохшы, бляды, цела — косці адпы,— Нет і знаку тае, што бывала.
    I ніхто б не спазпаў, хто яе даўней знаў,
    64
    Той Ганулі, што пекна пяяла.
    Як у бацькі была, першай дзеўкай слыла
    На ўсю вёску вяліку лясную.
    А як замуж пайшла, сабе гора знайшла
    I запала як ў яму якую.
    Сперш ў дружыне жыла, свой парадак вяла
    Ва ўсёй хаце свякруха старая.
    Трэ было дагадзіць, што ні скажа — зрабіць, Бо, вядома, яна ж маладая.
    Было цяжка падчас дагадзіць усім ўраз
    I знасіць паняверку ўсяляку.
    Што работа цяжэй, пакідалі ўсё ей, Пагарджалі яе, небараку.
    Пасля сваркі пайшлі, тут браты разышлі, Кожны сам гаспадарыць узяўся.
    Вось Гануля адна ад цямна да цямна Рабі ў полі, а ў хаце папраўся.
    Пайшлі дзеці — клапот, здарыўся трудны год — Пагарэлі яны да сарочкі.
    Мала гэта: якраз захварэлі ў той час
    I схавала абодва сыночкі.
    Гэта ўлетку было, жыта сохла, цякло.
    Пайшла жаць за людзьмі на палоску.
    Людзі песні пяюць, паспяшаюцца, жнуць, А Гануля глытае слязіну за слёзкай.
    Ды не час бедаваць — трэба жаць, паспяшаць, Каб не быць апаследняй у людзях.
    Сонца паліць, пячэ, як ў агні гарачэ.
    I баліць у Гануліных грудзях.
    5—348
    65
    Неяксь лета прайшло, церце вось надышло, А Гануля ляжыць — захварэла.
    Пасля тых пахарон ёй у грудзях з тых дзён — Як бы камень здушыў — забалела.
    I ў знахаркі была, нейка зелле піла, На ахвяру у цэркву давала, Толькі не, не лягчэй, а штодзень, то мацней Ўсё хвароба яе забірала.
    I нет рады ужо ей, жджэ ўжо смерці скарэй, Як збаўлення, як раю якога.
    Вось жа доля твая, дарагая мая, Ад людзей яна тут чы ад бога?
    Ў вечным горы жывеш, ў ём ты, бедна, памрэш, I замоўкнуць, нідзе не пачуюць
    Тваіх стогнаў ні тут, тваіх вечных пакут, Hi й на небе мо іх не шануюць.
    ПЫТЛННЕ
    Няшчасная доля загнала Мяне у далёкі той кут. Ў чужыне мяне прыкавала Да вечных маўчлівых пакут. А сэрца так рвецца на волю, Так хоча к старонцы радной, Каб хоць на хвілінку ад болю Забыцца, расстацца з нудой. Ды скуты я тут ланцугамі, Іх нельга парваць ці разбіць, Нельга ніякімі сіламі, Каб шчасце і долю здабыць. Што будзе? Што будзе? — пытаю У злое судзьбіны свае. За што я дарэмне канаю, За што гіне жыцце мае? Маўчыць, не гаворыць, ліхая, I ў злосці дзесь далей вядзе. Дарэмне я й неба пытаю — Нет вокліка мукам нідзе.
    5*
    67
    ПРАХОДЗІЦЬ
    МОЛАДАСЦЬ МАЯ
    Праходзіць моладасць мая... Хоць сэрцу жаль яе забыцца, А ўсё ж такі павінен я Навекі з ёю распрасціцца. За што ж це жаль? што мне дала Ты ў весняныя жыцця годы? Так мала шчасця прынясла I мпога слёз, нуды, нягоды! А ўсё ж люблю за ўсё це я: За хвілі радасці, за мары, Ў якіх жыла душа мая.
    Хоць іх заслалі жыцця хмары,— Люблю я іх успамінаць — Маей вясны прайшоўшай годы — I ў іх душой адпачываць У горкі час нуды, нягоды.
    68
    ПЕСНЯ
    Дзе ты, доля, запрапала, Жду це не даждуся?! Як мне трудна, каб ты знала, Дзе ііі пахілюся!
    To у полі мне не ўродзіць, To бяда якая
    Мой набытак ўвесь пазводзіць, To дзіця сканае, To агонь ў сялібы ўб’ецца — Зніштажыць дазвання.
    Другі рок ў хваробе б’ецца Жопка й не устане.
    He шыхуе, ўсё не рэнчыць — He магу згадаці.
    3 голаду дзіця вось енчыць — Нет бульбіны ў хаце. He гультай жа я, здаецца, 3 людзьмі варушуся, Ды што зробіш, калі рвсцца, Дзе ні пахілюся.
    Эх ты, доля мая злая, Дзе ты, ведзьма, бродзіш, Чом забылася, ліхая, Чаму не прыходзіш?!
    69
    ПЕСНЯ
    Пабываў я ў людзях, 3 жыццем іх пазнаўся, Ды ізноў у кут свой Адзінок забраўся. Горай, сіратлівей Хатка паказалась, Як на шчасна жыцце Вока наўглядалась. Паглядзеў здалёку На дзяўчат удалых, Лічкамі прыгожых, Звітненькіх, рахманых, Ды не мпе стаць з імі Слаўцом жартаваці — Бедакову сыну Шчасцечка не знаці! Матка у хваробе На печы ўздыхае. Як я буду жыці — Бог свяценькі знае! Хатка пакрывілась, Трэба папраўляці, Ды бяда з грашыма: Дзе іх тут узяці?
    Гумянцо старое Трэ было б накрыці,
    70
    Ды скарміў саломку — Трэ ў людзей прасіці. Конік не давісеў, Толькі што кароўка. Думай, як тут быці, Бедная галоўка!
    Сеў я, уздыхнуўшы, Думкі зараілісь... Бліжэй гора, беднасць Ка мне прыхілілісь. Думай чы не думай — Шчасця не даждуся, Без яго я ў свеце Жыццем нажывуся!
    * * *
    He, не магу я перадаць Душы мае нуду, жаданні. Таемнага жыцця пытаппі Нет слоў, каб людзям расказаць. Ды і не трэба — засмяюць Mae душы святышо людзі Іх чэрствыя, без сэрца грудзі Яе спаганяць, заплююць. Так буду жыць я адзінока, Спагады не хачу людзей.
    I скарб святы душы маей Схаваю ад людскога вока.
    72
    * * *
    Жаўцее ліст і падае адзін за другім На землю мокрую без жальбы і нуды. Настане час, і мы усе — недругі і другі — Хто рапей, хто пазней, прыхілімся к зямлі.
    73
    МАЛАДЫЯ ЛЕТЫ
    Гэй, часіны залатыя,
    Маладыя лета,
    Чы мінулі, дарагія, Чы ўжо песня спета?
    Эх, хоць часам ненарокам Ка мне заглянеце, Ды ўсю душу, хоць над
    змрокам, Да дна ўскалыхнеце!
    Ой, прайшлі вы безупынку, Й вас я ўжо не ўбачу, Толькі кожную часінку Па вас слязьмі плачу!
    74
    * * *
    Ты прайшло, маё шчасце, як мара. I цябе я не мог утрымаць. Затапіла це цёмная хмара, I прасвету у ёй не відаць. Толькі сэрца і сохне і ные, Ды цябе ўжо назад не вярнуць. Эй, вы, думкі, не мучце, ліхія! Маучы, сэрца, даволі, не нудзь!
    75
    СПРАВЯДЛІВАСЦЬ
    Іду па палях я шырокіх, Што вокам не скінуць ляжаць. А ў небе таемным, глыбокім Чароўныя зоркі блішчаць. Ноч ціха, спакойна у полі, Нікога нідзе не відаць. Цяпер я адзін і на волі Прыроду магу запытаць. 0 ты, несканчона прырода, Вялікі настаўнік спрадвек! Скажы, у жыцці скуль нягода, Марнее за што чалавек? Нашто тыя слёзы адвеку, I стогпы, і горабяда На бедпага ўсё чалавека Павіслі, як хмара, як цьма? Скажы мне, цябе я пытаю, Нашто я жыву, для чаго? Чы я не дарэмна страдаю? Чы трэба пакут? для каго? Чы ёсць Справядлівасць святая, Чы ёсць той праўдзівы Закоп, Што шчасцем за стогн надзяляе? Чы ёсць той Праўдзівец? дзе Ён? Чы, можа, дарэмпа марнее Спрадвеку гарунчалавек:
    76
    Памрэ й у зямліцы сатлее I скончыць там цяжкі свой век? Стаю я... стаю й пазіраю У неба бяздонную гладзь... А ў небе ціхуткім, без краю Таемныя зоркі блішчаць.
    Стаю я... сціхае трывога... Жуда прападае, як сон... Ці ж верыць тут сэрцам у бога, Ў яго Справядлівы Закон?!
    ПРЫВІТАННЕ
    Вітаю це, мой родны краю, I із Літвы — сястры твае — Паклон табе свой пасылаю I пажаданні ўсе мае.
    Хоць я з табою ўжо расстаўся, He бачу больш тваіх сыноў, Ды сэрцам твой навек астаўся, Мацней гарыць к табе любоў. Мацней ўстаюць ў душы жаданні Табе ўсю моц сваю аддаць, I пакуль сіл у мяне стане Над тваей доляй працаваць!
    78
    ДА МОЛАДАСЦІ
    Ой, праходзяць леты, Леты маладыя, Як бы тыя воды, Воды веснавыя. 3 імі разам сіла Маладая рвецца. Толькі мне пацехай Нэндза астаецца. Пройдуць леты, пройдуць, Ды ўжо не вярнуці. Чым жа ж мне вас, леты, Добрым ўспамянуці? Ой, далі вы, леты, Радасці мне мала, Якой маё сэрца Так ад вас жадала. Толькі цяжкіх ранаў Яму нарабілі, Лепшыя жаданні, Мары паглумілі!
    Ды не віню я вас, Леты маладыя, Што былі мне з вамі Часіны ліхія. Што было ліхое — Забыў памаленьку,
    79
    I астаўся ў сэрцы Ўспамін дарагенькі, Чаго не забуду, Пакуль сэрца б’ецца, Дарагім ўспамінам Навек застанецца. Ой, цяжанька, леты, 3 вамі расставацца, Бо ўжо больш ніколі He будзем вітацца!
    ПАЭТУ
    Калі пры родзінах тваіх ад бога Надзелены табе паэты дзіўны дар, Так ведай жа — у жыццю для цябе адна дарога —
    Аддаць сябе ўсяго на жыццевы алтар! Прызваны ты быць светачам народу, Так будзь жа ім і высака зіяй!
    Вучы людзей і набліжай ім згоду, Для праўды і дабра іх душы адчыняй! Будзь цвёрд у барацьбе са злобаю людскою, Як цяжка ні было б табе — не адступай. Хоць часта будуць ўсе глуміцца над табою — Ты, як Хрыстос,— любі й на іх не наракай. Гатовы будзь за народ свой, за старану радную Ісці на крыж —
    ўсе лепшыя сыны зямлі ішлі дарогай тою. Так з радасцю умры за праўданьку святую, I ты споўпіш доўг перад бацькоўшчынай
    сваёю!
    6—348
    81
    ВЕСНЯНЫЯ ХМАРЫ
    Веспяныя хмары, нашто вы заслалі Ўсёй цемрай сваею далёкае пеба, ІІашто ад мяне вы сабою схавалі Так мілае сонца? Цяпер вас не трзба! Даволі вы неба трымалі ў няволі, Даволі вы сонца цямпілі сабой. Ах, сэрца так просіць і свету і волі, Ах, еэрца так хоча вясны залатой!