• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лірнік  Арол М.

    Лірнік

    Арол М.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 182с.
    Мінск 1991
    39.08 МБ
    101
    гнуцца плечы пад цяжарам незаслужапай пахвалы і тытулаў! Вясёлае і гачаспае будзе тваё жыццё; не спазпаеш, іпто такое холад і голад, што такое здзек і глум; усе будуць дрыжаць перад табой, усюды пакора і ўслужнасць, усюды пахлебствы, пахвалкі,— і паэт папіша табе оду, у якой прыраўнуе цябе да паўбога, і пісака праенчыць аб табе ва ўсе вушы, што ты — абарона слабых і сірот, стоўп і падпора сваей старонкі...
    Што табе да таго, што ў душы тваёй кожную мінуту будзе падымацца страшэннае крывавае бязладдзе, іпто ты будзеш бесперастапку ў спорцы з самім сабой, што ў душы тваёй будзе залішпе горача, а ў сэрцы залішне холадна, што стогны заціснутых табой трывожаць цябе і на вясёлым балю, і на мяккім ложку сну, што цені загублепых табой абступяць тваю смяротную пасцель і падымуць кругом яе пякельны танец і з дзікім, чартоўскім смехам будуць цешыцца з тваіх апошніх прадсмертных мук, а прад тваімі вачамі раскрыецца страшэнны абраз духоўнап пагібелі і за гробам вечных пакут!.. 0, дарагі мой, твая праўда: жыццё — сон: і не ўгледзіш, як пройдзе. Але затое вясёла пажывеш, салодка паясі, смачпа пап’еш, мякка паспіш, пабудзеш верхаводам над сваімі братамі, а гэта чагоколечы ды варта! Калі ж пры тваіх радзінах прырода
    102
    налажыла на тваю галаву пячатку генія, дала табс мову прарока і чароўны голас паэта, калі кіруючая светам доля вызпачыла цябе быць кіраўніком чалавецтва, апосталам праўды і знання,— вось ізноў перад табой дзве неабмыльныя дарогі. Уцякай у прыроду, любі і старайся спазнаць яе, рабі без надзеі па заплату, адчыняіі душы родных братоў тваіх дзеля пазнання добрага і праўды, выяўляй зло і цемнату, цярпі напасці, еш хлеб, змочаны слязамі, і не адрывай задуманага вока ад дзіўнага, роднага табе неба!.. Трудна? Цяжка? Ну, дык таргуй тваім божым дарам, палажы цану на кожнае прарочае слова, каторае пасылае табе бог у светлыя міпуты прасвяды; купцы знойдуцца, заплацяць добра, а ты толькі ўмей кадзілам падкурваць, умей сагнуць да зямлі тваю слаўную галаву, забудзься аб славе, аб вечнасці, аб патомнасці, будзь здаволен тым, што ўслужная рука крамнікапісакі абвесціць аб табе, што ты вялікі паэт, геній, Байран, Гётэ!..
    ЧЫМ ЖЫВЕ НАРОД
    Кожны народ з прычыны вечнага бесперамепнага закону вышэйшае сілы павінен выяўляць сваім жыццём якуюколечы частку жыцця ўсяго чалавецтва; бо іначай гэты народ не жыве, а толькі дрэме, і яго жыццё нічога не
    103
    вартае. Аднабаковасць шкодзіць як для кожнага чалавека, так і для ўсяго чалавецтва *. Калі ўвесь свет падбіты быў Рымам, калі ўсе народы пачалі думаць і пачуваць парымску, то тады затрымаўся разгон чалавечага розуму, бо яму не было болей ужо мэты, бо яму здавалася, што ёп ужо дайшоў да капца свае дарогі. Змучаны кіраўнік свету апачыў на сваей славе; жыццё яго скопчылася, бо скончылася яго праца і перайшла ў адно шалёнае распуства. Ён зрабіў вялікую абмылку, думаючы, што, апроч Рыма, заняўшага, як заваявацель, скарбніцу грэцкао навукі, няма свету, няма знання, няма навукі! Гэта абмылка была адной з найважясйшых прычып духоўпай смерці гэтай грамадзіпы. Дзеля абпаўленпя чалавецтва трэба было, каб гэты тлум смерці і гпою агласіўся жывым словам сыпа чалавечага: «Прыйдзіце да мяне ўсе, гаротнікі і заціспутыя, і я дам вам адпачыпак!» Трэба было, каб патоўпы дзікуноў зніштожылі яго сілу і славу, пабілі яго межамі на многа другіх сіл, прынялі слова і пайшлі кожны сваей асобпай дарогай да агульпай мэты. Гэтак толькі, ідучы рознымі дарогамі, чалавецтва зможа дайсці да сваёй агульнай мэты; толькі жывучы сваім асобпым жыццём, зможа
    * Тут пад адпабаковасцю Бялінскі разумее панаванне адной нацыі над другой, калі дужэйшая прымушае слабейшую жыць і думаць пасвойму.
    104
    кожны народ прынясці сваю частку ў усясветную скарбпіцу! У чым жа ж ёсць гэта самабытнасць кожнага народа? У асобным, яму аднаму прыналежным спосабе думаць і глядзець на рэчы; у рэлігіі, мове і больш за ўсё ў абычаях. Усе гэтыя варункі вельмі важныя, цесна звязаны адзін з друтім, падтрымліваюць адзін друтога і выходзяць з адной прычьшы — клімату, гісторыі і геаграфічнага палажэння. Нсльга ўбачыць народа без рэлігіі, без богаслужэпня, пельга ўбачыць народа без адной для ўсіх мовы; але яшчэ трудней убачыць народ, каторы не меў бы сваіх асобных абычаяў. Гэтыя абычаі выяўляюцца ў адзежы, у складзе хатняга і грамадзянскага жыцця; прычына гэтага крыецца ў веры народа, яго забабонах і папяццях. Усе гэтыя абычаі ўзмацоўваюцца даўнасцю, складаюцца і асвячаюцца вякамі і пераходзяць з роду ў род, з пакалення ў пакаленне, як скарб ад дзядоў да ўнукаў. Яны вытвараюць аблічча народа, яго характар, і без іх народ — гэта абраз без твару. Чым малодшы народ, тым больш дзіўны яго абычаі, тым большую яны маюць вагу для яго; час і павука іх зніштожвас; але тут свая барацьба, сваё змагашіе на жыццё і смерць, свае стараверы і раскольнікі. Народ крэпка трымасцца сваіх абычаяў, як найсвяцейшага багацця, і прымус, жаданне разам перамяніць іх, лічыць падняц
    105
    цем рукі на яго жыццё. Абычаі — справа святая, не маючая ніякай улады над сабой, акром падняцця культуры. Зніштожце іх разам, і вы зніштожыце ўсе падпоры народа, адным словам, зніштожыце народ. Чаму гэта так? А дзеля таго самага, дзоля чаго рыбе добра ў вадзс, зверу — на зямлі, гадзіне — пад зямлёй. Народ, прымусам уцягнены ў чужое яму паветра, падобны на звязанага чалавека, каторага канчуком падганяюць бегчы. Кожны народ можа браць у другога, але ён заўсёды накладае пячатку свайго ўласпага генія на гэтыя «пазыкі», каторыя ў яго маюць характар падражанняў.
    Публіцыстыка
    Артыкулы
    3 НАШАГА ЖЫЦЦЯ
    Да вас, вучыцелі, я звяртаюся з сваім гарачым словам. Так хочацца вам многа сказаць, каб выліць усё тое, што пакіпела па сэрцы! Папрабую, хоць не знаю, ці здолею высказаць, чым баліць душа мая. Перш запытаюся вас, чаму вы так пепрыхільпа ўзіраецеся на святую працу адраджэння пашага родпага народа? Чаму вас так мала ў радах працаўнікоў гэтай святой ідэі? Што вас утрымоўвае, узгадаваных бедпаю родпаю старонкаю, зараз жа ўзяцца за працу і заплаціць ёй за ўсё, што яна дала вам, каб вы пазналі свет? Ведаю, у многа каго з вас ёсць зараз мне адказ напагатове, каторы мне
    108
    прыходзілася ўжо ад многіх выслухаць. Адзіп гаворыць, што тое, што ўмёрла, ужо пе ўваскрэсне, што беларуская пацыянальнасць ужо ўмёрла, як умёрла і мова беларуская. Другі кажа (нахватаўшыся павярхоўнай культуры і лічачы ўжо сябе з шырокімі поглядамі на жыццё чалавечае і мэту яго), што няма патрэбы дзяліцца па колькі нацыяналыіасцей, а трэба ўсім нацыям ісці да аднае мэты — інтэрпацыяналізму, і што ўсякі нацыяналізм як любоў да свайго парода, да свае нацыі ёсць зло, бо ў ім ёсць нянавісць да другога народа і т. д.— усяго пс пераскажаш з гэтых хітрых выдумак. Няўжо ж пе можпа любіць сваю нацыю і разам з гэтьш любіць усё чалавецтва?
    Я думаю, што ўсякі больш любіць свайго бацьку, чым другога псзнаёмага чалавека. Чым жа віпаваты той чалавек, каторы так робіць? Ісці трэба адной дарогай усім народам і да аднае мэты, гавораць адпы. Добра, мэта адпа ў усіх народаў — гэта поўная згода і еднасць і пабліжэнпе Царства Божага па зямлі, якое паказаў Сып чалавечы. Як жа набліжыць гэта царства праўды і згоды? «Толькі ідучы рознымі дарогамі, чалавецтва зможа дайсці да аднае ўсім мэты»,— кажа вялікі расейскі пісьменнік В. Бялінскі. Кожны парод павінен быць перш толькі сам свой, з сваёй душой, з сваімі поглядамі, з сваім прыродпым абліччам, бо інакш
    109
    гэта будзе не народ, а нейкія цені, у каторых нічога пе разбярэш. Як не могуць падобнымі быць адзін чалавек на другога, так не можа падобным быць адзін народ на другі. Як кожны чалавек, так і народ павінен старацца развіць тое ў сабе, што заложана ў яго самой прыродай. Тады ён толькі знойдзе сваю ўласную дарогу і пойдзе па ёй і прынясе карысць для другіх, а калі ён забудзе аб тым, што ў яго душу залажыў Бог, і пойдзе чужой дарогай, то ён нічога не зробіць і толькі што зблудзіць.
    Ці не траплялася вам, сябры вучыцелі, прачытаць каліколечы дзецям што на іх роднай мове! Што вы тады бачылі? Я часта чытаў сваім вучням газету, байкі з календара і вучыў беларускія вершы. Душа цешыцца, як чытаеш ім што на іх роднай, добра зразумелай мове. Уваходжу ў школу з «Нашай нівай», зараз сціхае гул і праносіцца радасны шэпт: «Будзе чытаць вучыцель папросту, ціха!» Мігам робіцца ў школе цішыня і ўсе вочкі глядзяць на мяне, як я раскрываю газету і шукаю, што б такое прачытаць ім. Ціхутка. Я пачынаю чытаць, і ўсе слухаюць так, каб хоць і аднаго слова не прапусціць. Чытаю казку і дачытаўся да смешнага месца — разам, як па загаду, праносіцца вясёлы смех, і канца яму, здаецца, няма, я і кажу: «Будзе, даволі ўжо»,— і ціш ізноў мёртвая. Прачытаў адну казку, прачытаў верш
    110
    і кажу: «Будзе на сягоння ўжо».— «Не, яшчэ пачытайце, яшчэ, яшчэ...» Чытаю яшчэ, і, мусіць, каб чытаў усю ноч, то не перасталі б дзеці слухаць. А возьмеш чытаць парасейску — не тое: хлопцы — адзін спіць, а другі штоўхае таварыша ў бок, трэці смяецца або гаворыць. Або даеш навучыцца на памяць якіколечы расейскі верш — бяда: тлумачыш, тлумачыш кожнае слова, аж абрыдне, і рады няма. Навучыцца і сыпле, як той цецярук,— нічагусенька не разбярэш.
    А чаму? Бо ён гаворыць толькі языком, a душа яго не ўпікае ў тое, што ён гаворыць, бо яно яму чужое. А дай навучыцца родны верш, зразу з ахвотай прымуцца і скажуць так, што міла паслухаць. Вось гэта гаворыць яго маладому сэрцу, вось гэта яму не чужое, а яго роднае, дарагое яму.
    Развіваць нашу душу панашаму, а не пачужому, гэта наша павіннасць. Нам трэба чытаць дзецям і сялянам нашы кніжкі, вучыць нашы вершы, старацца падняць веру ў людзей, што яны людзі, як і ўсе, што наша мова не горшая ад другіх, бараніць пашу песню, а не ганьбаваць сваім родным і не сароміцца яго, а любіць усёй душой і працаваць! Працаваць трэба! He калісь яшчэ, чакаючы лепшых часоў, a зараз, не адкладаючы ні на адну гадзіну.
    А цяпер прашу вас, таварышы, адказаць
    111
    мне і выгаварыць свае погляды. Пішыце, дзяліцеся сваімі думкамі і жаданнямі, тады для пас будзе яснейша дарога, па якой мы цвёрда будзем усе ісці ў ясную нашу будучыну.
    ШТО ГАВОРЫЦЬ п. МАЧУЛЬСКАЯ АБ БЕЛАРУСАХ I IX НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭНШ