Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
Удасканальвае ён сваё пяро і на перакладах з украінскай, польскай, нямецкай, японскай паэзіі. Праўда, рост маладога паэта, з сапраўды «боскай іскраю» ў чуйнай душы, пра што сведчаць яго лірычныя вершы, прасякнутыя грамадзянскім пафасам, публіцыстычнай страснасцю, усхваляваным, глыбокім і надзіва рамантычна шчырым роздумам над складапасцямі жыцця ва ўмовах сацыяльнай несправядлівасці да чалавека працы, адбываўся зза недахопу шырэйшай адукацыі, прафесійнай вывучкі марудна, ішоў саматугам, самапасам. Але рост быў. Бо за душой маладога чалавека, захопленага без астатку паэзіяй, быў шчыры, непадробны талент. Гэты талент заўважыў і палічыў патрэбным адзначыць у артыкулс «За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьмепнасці 1911—1913 гг.» такі строгі крытык і выдатпы паэт, як Максім Багдановіч: «Трэба адмеціць яшчэ Я. Журбу, М. Арла і Янука Д. Арол і Янук Д.— людзі, што маюць палёт і талент, але мала шліфуюць яго. Трапляюцца ў іх часам і вершы даволі сільныя па пад’ёму і думцы, але і дужа часта з недахватамі» (Багдановіч М. Збор твораў: У 2 т. Мн., 1968. Т. 2. С. 130—131). Такая высокая ацэнка, якую даў М. Багдановіч паэтупачаткоўцу, сведчыць, што пры спрыяльпых умовах М. Арол мог бы стаць адпым з вядучых стваральнікаў нашай паэзіі першай чвэрці XX стагоддзя.
М. Арол быў яшчэ і захопленым збіральнікам, шчырым прапагапдыстам і даследчыкам беларускаіі пароднай песні. Яго артыкулы «Аб нашай песні» («Аб беларускай песні»), «Да беларускай моладзі» і сёння чытаюдца з цікавасцю, маюць шмат арыгіпаль
11
ных пазіранняў над вобразнасцю, кампазіцыяй, паэтычнай стылістыкай беларускай народнай песеннай творчасці. Яны яскрава сведчаць, што іх аўтар глыбока ведаў песенны фальклор свайго народа, быў яго ўлюбёным, шчырым прыхільнікам, настойліва змагаўся за тое, каб народныя спевы выхоўвалі маладое пакаленне ў духу лепшых традыцый народнай педагогікі, у духу сапраўднай пашаны да сакавітага слова продкаў, тых гуманістычных эстэтычных ідэй і каштоўнасцей, якія народ за стагоддзі выпрацаваў у сваёй вуснай літаратуры. «Сваімі выступленнямі з разглядам хараства народнай песні, яе нацыянальнай своеасаблівасці,— справядліва піша A. А. Лойка,— М. Арол станавіўся поплеч з М. Багдановічам як аўтарам «Апокрыфа», у якога, як і ў М. Арла, роўна гучалі словы апафеозу народнай песні, a — галоўнае — звярталася ўвага на яе як на крытэрый народнасці літаратуры, высокага паэтычнага майстэрства, адметна пепаўторпага» (Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычпіцкі перыяд. Ч. 2. Мн., 1989. С. 460).
У спадчыне М. Арла, што дайшла да нас, ёсць і пераклады.
Пераклаў паэт на беларускую мову байкі ўкраінскага паэтадэмакрата сярэдзіны XIX ст. Л. Глібава «Доля і жабрак», «Конік і мурашка», верш Г. Гейнэ «Песпя» («Сярод вясны шат упаў на свежы лісточкі...», а таксама творы В. Р. Бялінскага «Дзве дарогі» і «Чым жыве парод», прапагандуючы дэмакратычныя думкі вялікага рускага крытыка пра неабходнасць служэпня літаратуры народу, звязваў іх з прабле.мамі станаўлення маладой беларускай літаратуры ва ўмовах рэакцыі, сацыяльнага і нацыяпальпага ўціску, пацыянальнага нігілізму народа.
Актуальна і сёнпя гучыць сваім пафасам і думкамі артыкул М. Арла «3 нашага жыцця», у якім вяс
12
ковы настаўнік страсна выступіў за навучанне на роднай мове, якога тады былі пазбаўлены беларускія дзеці, хоць развівалася і прэса на беларускай мове і беларускае кнігадрукаванне, паказаў, што толькі праз роднае слова можа чалавек шчыра і натуральна выказаць свае пачуцці і думкі, раскрыць блізкаму і перад светам душу і сэрца.
У публіцыстычным артыкуле «Што гаворыць п. Мачульская аб беларусах і іх нацыянальным адраджэнні» М. Арол як сумленны сын свайго народа горача выступіў супраць шавіністычпых, чарнасоценскіх інсінуацый, глумлення дачкі мінскага папа з нашай мовы, з нашага народа.
Жыццёвы лёс М. Арла склаўся так, што недзе восенню 1912 года ён апынуўся ў Літве, на Ковеніпчыне (цяпер Райсеняйскі раён), у літоўскамоўным асяроддзі. 3 якімі нялёгкімі думкамі, настроямі давялося жыць Сцяпану Пятэльскаму там, могуць за* сведчыць найперш настальгічныя вершы, у якіх адкрыта прабіваецца нязбыўная туга паэта па радзіме, роднай старонцы («На чужыне», «Роднай старонцы» і інш.).
Там, на Ковеншчыне, М. Арол перапрацаваўпадрыхтаваў зборнік сваіх вершаў «Лірнік» і выслаў яго ў Вільню на імя сакратара Беларускага выдавецкага таварыства. Набралася ажно 50 вершаў. Праўда, не ўсе аднолькавага мастацкага ўзроўню. Гэта добра разумеў і аўтар, таму прасіў, відаць, Янку Купалу, які ў канцы 1913 г. працаваў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні: «Яшчэ прашу Вас, калі знойдзеце ў гэтым рукапісе вершы слабаватыя, то не друкуйце. Хай будзе кніжачка і тоншая, абы каштаўнейшая». I пры канцы рукапісу зборніка: «Баюся, што многа сюды запісаў вершаў слабых, малапаэтычных, але паправіць іх не меў часу, а падругому пачынаць іх папраўляць, то лягчэй для мя
13
не напісаць наноў, чым перарабіць, затым, што цяпер і думкі другія і пачуцце не тое. Прашу Вас выбраць з іх лепшыя, а слабейшыя адкінуць».
На жаль, першая імперыялістычная вайна не дала магчымасці выдаць зборнік М. Арла «Лірнік» асобпай кніжкаю. На пічасце, рукапіс яго ўцалеў. Цяпер ён захоўваецца ў Рукапісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР у Вільнюсе (Фонд 21, справа 460).
На Ковеншчыне Сцяпан Пятэльскі ажаніўся. Але пра сям’ю яго вядома мала. Вось што паведамляў нам 16 снежня 1986 г. з Варшавы Ю. Туронак: «Дасылаю рэпрадукцыю здымка жонкі Пятэльскага, аб якім пісаў у «Ніве» (2.8.1981 г.). На адвароце арыгінала ніякога запісу не было. Такім чынам можам толькі верыць Гапне Марцінчык (пляменніца М. Арла.— Я. С ), што гэта здымак жонкі паэта. Хто яна была? Марцінчык сказала, што дачкой кіраўніка школы, у якой Пятэльскі вучыў на Ковешпчыне, а Люба Лавіцкая — сястра Янука Д.— сказала мне 30 жніўня 1979 г., што «бацька жонкі Арла быў школьным наблюдацелем у Коўні». Вядома і тое, што пасля першай сусветнай вайпы япа не пражывала на Беласточчыне. Трэба лічыць, што эвакуіравалася разам з бацькамі перад нямецкім фронтам у Расію, адкуль не вярнулася (а можа, не была мясцовая і вярнулася туды, адкуль прыехала)».
3 1914 г. С. Пятэльскі быў мабілізаваны і служыў у арміі. 3 фатаграфіі, на жаль, адзінай, якая збераглася і якую ў верасні 1917 г. атрымалі яго сваякі з Украіны, на нас глядзіць прыгожы малады чалавек. Да таго ж чалавек храбры — Георгіеўскі крыж даваўся за подзвіг на вайне. Найхутчэй у сваёй 16й артылерыйскай брыгадзе ён служыў ардынарцам пры афіцэры, бо мае аксельбант.
Вайна, паходы былі не лепшым часам для твор
14
часці. Апошняй публікацыяй М. Арла стаў верш «Маркотна мне», змешчаны ў часопісе «Лучынка», што выходзіў у Мінску ў 1914 г. пад рэдакцыяй Цёткі. Датавапы ён 19 сакавіка 1914 г., калі М. Арол яшчэ не быў у арміі, і напісаны ў мястэчку Эйрагола Ковенскай губерні.
Памёр М. Арол, як сведчыла віленская «Крыніца» ў 1925 г. са слоў яго сваякоў, «у 1917 ці 1918 г. на Украіне з тыфусу, маючы 28 г. ад роду». Але ніякіх канкрэтных, дакументальных звестак з яго біяграфіі за 1914—1917 гг.
А вось пра што пісаў нам 11 студзеня 1987 г. вядомы беларускі мастак з Беласточчыны Лёнік Тарасэвіч, які жыве на ст. Валілы каля Гарадка (ён добра ведае нашчадкаў М. Арла, сям’ю Пятэльскіх, і, дарэчы, напісаў мастацкі партрэт М. Арла): «У час вайны (М. Арол,—Я. С.) працаваў у шпіталі непадалёка Несвіжа і там заразіўся тыфусам, ад якога памёр». Яшчэ адна загадка...
У Гарадку, як паведаміў Л. Тарасэвіч, і цяпер жывуць пляменнікі М. Арла Аляксандр і Анатоль, дзеці яго брата Канстанціпа. Вечны спачыпак па гарадоцкім могільніку знаіішлі бацькі паэта: маці памерла ў 1900 г., бацька — 3 лютага 1915 г. На няшчасце, ніякіх памятак па Сцяпану ў сваякоў не збераглося, бо хата Пятэльскіх згарэла 14 кастрычніка 1943 года.
Як бачым, у біяграфіі і творчасці М. Арла яшчэ шмат неразгаданых старопак, «белых плямаў». Гэта і дакладная дата яго нараджэння, і пытанне пра навучальную ўстанову, якую ён скончыў, і месца працы настаўнікам у першы год пасля сканчэння навучальпай установы, а таксама ў гады настаўніцтва на Ковеншчьше, і служба ў арміі ў час імперыялістычнай вайны, узнагароджанне Георгіеўскім крыжам, мажлівы ўдзел у рабоце і выбранне ў Савет старэйшын
15
Усебеларускага з’езда ў Мінску ў снежні 1917 года, пра што паведамляла газета «Белорусская Рада» (1917, № 6), не ыазваўшы імя Пятэльскага, і дата смерці паэта, і г. д.
Ніякіх канкрэтных звестак і дакументаў не знойдзена пакуль што і пра кантакты пісьменніка з П. Крачэўскім і С. Зенчанкам, якім ён прысвяціў вершы ў рукапіспым зборніку «Лірнік», а першаму нават увесь зборнік. А высвятленне гэтых стасункаў можа прынесці не толькі ўдакладненне фактаў біяграфіі паэта, але, мажліва, паможа выявіць нейкія невядомыя ягоныя рукапісы, лісты, фатаграфіі і інш.
Наш зварот у маскоўскія, беларускія і літоўскія архівы пакуль вялікіх вынікаў не даў. Але надзеі траціць не варта. Перакананы, што ў будучым яшчэ ўдасца расшыфраваць тоесёе з невядомага на сённяшні дзень. Тады і біяграфія і творчы шлях М. Арла (Сцяпана Пятэльскага) паўстануць перад чытачом глыбей, дакладней і паўнакроўней.
М. Арол — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры пачатку XX ст., пачынальнік шчыры, таленавіты. I памяць пра яго ў нашым народзе павіпна быць дзейснай, жывой. Яго літаратурная спадчына служыць нашай літаратуры, беларускай культуры. Яна — яшчэ адна цаглінка, закладзеная ў падмурак беларускага прыгожага пісьменства яшчэ разам з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
Янка Саламевіч
Паэзія
ПЕСНЯ
Сядзіць голуб на бярозе, Галубка на вішні.
— Скажы, скажы, маё сэрца, Што маеш на мыслі?
Як не хочаш, маё сэрца, Дружынаю быці, To дай жа мне таго зелля, Каб цябе забыці!..
— Расце тое ў мяне зелле
Блізка пералазу;
Як дам табе напіціся,— Забудзеш адразу!
— Ой, піць буду, хоць праз сілу, I дзяпькі, і ночы!
Толькі ж цябе я забуду, Як загаснуць вочы...
18
ПЕСНЯ
Ой вы, птушкі, паляціце У роднае поле.
Раскажыце маей мілай Аб маей нядолі.
На чужыне я змарыўся, Як травіна ў полі.
Я жыву, і жыць няміла Без цябе і долі.
Ў чыстым полі вецер свішча, Круціцца і вее, А сэрцайка маё нудзіць, Па Марысі млее.