Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
139
А трэцяя ластаўка — Яго мілая жана.
А дзе матка плача, Там слёзы калодзезь выбілі, А дзе сястра плача, Там быстра рэчка працякла, А дзе жонка плача, Там расіца пала.
Як сонейка ўзыдзе, Раса марне прападзе.
У адпой песні хлопец жаліцца, што праходзяць яго леты маладыя дарэмна, і просіць у бога сабе жонкі харошае:
Ці то, божа, з тваей волі, Ці з пяшчаснай мае долі, Што я жыву на пустыпі П трачу леты без дружыны. Леты ж мае маладыя, Чаму вы так пешчасныя, Каго люблю, няма таго, Хто мяне любіць, ні я таго. Божа з пеба высакога, Глянь на мяне маладога, Глянь на мяне, што я прашу, Дай мне мілу харашу. Што б была бы гаспадыня I для мяне ўся дружына, Каб і хаты пільнавала I другога не кахала.
Прашу выбачыць мне, чытач, што я раблю •жіпіскі такія вялікія, але я хачу, каб песпя сама за сябе гаварыла, сама паказвала сваё ха
140
раство, бо як там ні гавары, а калі сам не бачыш і не чуеш чаго, то ніколі не будзеш зпаць аб ім усяго.
У другіх песнях гаворыцца аб тым, як здавалі ў салдаты ў часы прыгону. Ведама, што ў часы прыгону бралі ў салдаты не так, як цяпер, а каго пан скажа ўзяць. Калі прыходзіць пара браць у рэкруты, то хлопцы, каторыя спадзяваліся, што іх могуць забраць, хаваліся дзе каторы мог — у лес і да другіх паноў уцякалі, абы толькі не папасціся войту на вочы, і той, каторы скрыўся на той час, аставаўся ў хаце, а на яго месца бралі другога. Ведама, што пры такім парадку часта ў салдаты ішлі такія хлопцы ці мужчыны, каторым не павінна было ісці.
Вось што аб гэтым пяе песня. Сабраліся раз мужыкі і сталі раіць, каго ў салдаты аддаць. Гэта пачуўшы, хлопцы пачалі ўцякаць. Быў у ўдавы адзін сын. Сястра яго ўчула, будучы ў двары, што будуць браць у рэкруты, і, прыйшоўшы дадому, сказала яму.
«Скочыў брат у каморку, соцкі з войтам за ім», і хоць ён увязаўся ў жытні сноп, яго знайшлі і забралі ў салдаты.
Ах, бяроза, бяроза, ты тонка, высока, На корань глыбока.
На корань глыбока, на ліст Шырока.
Там зязюлькі кукуюць, салавейкі свішчуць,
141
Салавейкі свішчуць, малойчыкаў ішчуць.
Як малойца спаймалі, назад рукі звязалі.
Людзі разважаюць матку, каб яна не плакала па сынку, і ў іх словах чуецца ўся будучая доля рэкрута:
Ціха, маці, не журыся, што сын ажаніўся, Выбраў сабе паненачку, ў чыстым полі
маліначку.
А вось і другая песня пяе аб тым самым. Пачынаецца яна як бы адна чыста расейская:
Не шумі ты, маць зялёная дубровушка,
He мяшай мне, добру моладцу, думу думаці,— так пяецца ў расейскай песні, а беларуская пачынаецца крыху не так, але з малою розніцаю; няведама, хто ў каго ўзяў гэтыя словы, ці беларусы ў расейцаў, ці расейцы ў беларусаў. А можа, яны разам адзінакава выліліся з братніх грудзей?
Зашумела дуброванька зеляная, Заплакала ўдованька маладая.
He шумі, не шумі, дуброванька зеляная,
He плач, не плач, удованька маладая.
Прашчаючыся з сваім мужам, жонка пытае яго, ці гуляць ёй, як за ім гуляла, ці наймаць скрыпкі, цымбалы, як наймала. Ёп не забарапяс ёй гуляць, але япа сама кажа:
142
He гуляць мне ўжо больш, як гуляла, He наймаць скрыпкі, цымбалы, як наймала.
Хоць цяжка маладой удаве адной аставацца, як забяруць яе мужыка ў салдаты, усё ж яе гора не такое, як гора роднай маткі. I вось як апявае песня гэта гора:
Там дарожка ўбітая
I слёзанькамі палітая.
Тудэма йшлі навабранцы, Навабранцы маладыя. За імі матка, ўзрыгаючы. Слязьмі мора пе напоўніш, Нас з няволі не вызваліш.
Ёсць багата песень, у якіх пяецца аб рэкрутчыне, але дзеля знаёмства з імі будзе даволі і гэтых, якія я выставіў тут. Цяпер трэба было б паталкаваць аб вясёлых, жартоўных песнях, але не буду доўга на іх затрымоўвацца, бо каб даць аб іх якосколечы паняцце, то трэба выпі" саць іх ад слова да слова, а я ўжо і так многа выпісак зрабіў. Скажу толькі, што ў іх крыецца падчас глыбокая і калючая насмешка, што паказвае даны ад прыроды нашаму чалавеку талент жартаў.
Вось хоць бы гэтая песня, у якой мужык пакідае па сваёй смерці ўсё сваё багацце жопцы. Тут у колькіх словах, сказаных з простаю ўсмсшкаю, так многа, аб чым трэба было б доўга і многа гаварыць:
143
Гуляй, гуляй, малада, Яшчэ табе не бяда! Вось па маёй галаве
Астанецца ўсё табе: I таўкач, і мялён, I старожа, і прыгон!
У другіх песнях пяецца пра разбойнікаў, што паказвае іх далёкую прошласць. Вось, напрыклад, у адной з такіх песепь гаворыцца, што ў адной удавы было дзевяць сыпоў, а дзесятая дачка Ганусечка. Выраслі сыны і ў разбой пайшлі, а дачка выйшла замуж за купца. Раз ноччу купец ехаў цераз лес, па яго папалі разбойнікі і забілі, а сваю сястронку асірацілі.
Ёсць песні, у якіх гаворыцца, што, каб прылучыць да сябе мілага, дзяўчына «капае карэнне зпад белага камепня», мые і варыць іх у малацэ і што ў той час, як дзяўчыпа так робіць, прыбягае да яе мілы.
У адной песпі расказапа аб тым, як калісь дзяўчат (жанок) хлопцы кралі. Гэта песня зложапа ў глыбокай прошласці. Пяецца ў псснях аб паўстаппі ў 1831 року. У велікоднай песні пяецца, як былі людзі, каторыя не верылі ў папа бога, а ворылі ў цмока (чорта), і далей перадаецца, як гэты цмок засеў у возеры і еў людзей, якія павіпны былі прыходзіць да яго па чарадзе. I вось у канцы чарада прыйшла ісці самому папу, і ён паслаў сваю пекную дачку. Тут, як бачым, расказваоцца ў песні легенда пра святога Юр’я, каторы збавіў каралеўскую дачку ад цмока, забіўгаы яго.
144
Сказаўшы колькі слоў аб любоўных, сямейных песнях і іншых, я не буду гаварыць аб другіх, як то: дажынкавых, летніх, вясняных, пры заручыпах, вясельных, пахавальпых, купалыіых, на дзядах, на прыладзіны, калядпых, на святых вечарах і т. д., бо паняць гэтыя песні, то трэба апісваць і самы абычай, пры каторым яны пяюцца, а аддзяліць іх ад самога абычаю — значыць толькі зверху зірнуць у іх, пе ўпікнуўшы ў іх душу. Ды і, прызпацца, трудна па некалькіх песпях гаварыць не памыліўшыся.
Вось калі ў пас будзе поўпы збор народных твораў, тады можна будзе і даць аб іх большы і паўнейшы агляд.
Ёсць многа песень, па якіх можна судзіць аб іх далёкай прошласці. У песнях, напрыклад, упамінаецца «бог з бажанятамі» (паганскія часы), «меч», «Магілёў», «ціхенькі Дунай» — «Пайшла Гануся па воду да ціхенькага Дунаю» або «марская вада» — «Купалася Кася ў моры». Усё гэта выяўляе далёкую прошласць некаторых нашых песень і іх паўднёвае з’яўленне. Другія песні з апавяданнямі, напрыклад, як хлопцы калісь сабе жанок кралі ў паганскія часы, як разбойнічалі і інш.
Ёсць песня (паніч выязджае на турэцкім кані, і яму ўсе дары нясуць), якая, здаецца, намякае на набегі татар.
145
Канчаючы гэты кароценькі агляд, пават не агляд, а свае думкі і погляды на нашу песню, я не задаваўся мэтаю даць поўны крытычны агляд, бо першым разам іх невялічкую жменьку (якую тысячную частку) я чытаў і чуў, і па іх няможна судзіць аб усіх нашых песнях без абмылкі, а другім разам, прызнаюся, што ў мяпе не столькі здольнасці, каб споўніць такую вялікую працу; гэта зробяць людзі, каторыя разумнеіішыя за мяне і больш у гэтым свядомыя. Я хацеў толькі зацікавіць людзей да нашай песні, паказаць, колькі мог, яе хараство і багатую душу, пе гаворачы аб самой мелодыі (ноце), каторая многа гаворыць роднаму сэрцу.
Што чалавеку заўсёды тырчыць перад вачыма, на тое ён мала звяртае ўвагі, так і мы мала звяртаем увагі і пашаны па нашу песлю.
А шанаваць яе трэба і не даваць ёй гібець.
Песні, знайце, божы дар, Шанаваць іх трэба! —
кажа Янка Купала.
Карэспандэнцыі
1. СТРУГА, ГРОДЗ. ГУБ. I ПАВ.
На гэтай нядзелі ў чацвер здарыўся ў нашай вёсцы пажар. Згарэла дзве хаці і хлявец. Шчасце яшчэ, што пажар здарыўся на канцы вёскі, бо каб, сцеражы Божа, усярэдзіне, то ніякай рады не было б з такімі пажарнымі струмэнтамі, якія ў нас ёсць. Рэдка ў каго ёсць басак, а бочкі на ўсю вёску ніводнай; пажарная машына ёсць, але брыдка аб ёй нават і гаварыць...
Найлепей за ўсё пастаўлена ў нашай вёсцы — п’янства. Калі прыйдзе свята чы нядзеля, то рэдка хто не п’яны. Асабліва моладзь. Уся бяда ў тым, што шынкароў у нас развялося мпога. Спярша толькі адзін трымаў гарэлку, а цяпер бадай у кожнай хаце шынок.
2. В. СТРУГА, ГРОДЗ. ГУБ. I ПАВ.
Ёсць у нас царкоўнапрыходская школа, але няма пад яе асобнага будынка, дык памяшчаецца япа ў старэнькай і маленькай хатцы.
147
Дзяцей збіраецца многа, але няма для іх месца. Вінавата ў гэтьш наша валасное начальства, каторае не парупіцца, каб зрабіць сход і пастанавіць збудаваць дом пад школу.
3. В. СТРУГА, ГРОДЗ. ГУБ. I ПАВ.
У пашай вёсцы цяпер хварэе страшэнна жывёла, як каровы, так і воўцы. Многа падыхае, бо няма ніякага ратунку. Ёсць у мястэчку Лупно казённы ветэрыпар, каторы павіпен ратаваць жывёлу, але помачы ад яго мала. Але такі папраўдзе, то нашы сяляне самі сцягпулі ў нашу вёску хваробу. Колькі сялян аддалі на пашу сваю жывёлу ў суседпюю вёску Ябланава, а там пачала хварэць жывёла. Тады яны, дачуўшыся, прыгналі свае хворыя кароўкі ў Струту і так надзялілі ўсіх хваробай.
4. ЛУННА, ГРОДЗ. ГУБ. I ПАВ.
25 красавіка ў Лунне згарэла 7 мяшчанскіх гумен. Пагода была сухая і ветраная; усё шчасце ў тым, што гумны гэтыя стаялі з краю і вецер дуў у поле, a то было б дрэнна ўсяму мя
148
стэчку, бо хоць пажарная дружына тут і ёсць, але яна нарыхтавана дрэнпа — ніякага парадку і послуху няма.
Каля Лунны праходзіць Нёман; карыстаючы з гэтага, скупшчыкі лесу прыгапяюць многа дрэва з Міпскай і другіх губерняў да Лунны і тут яго дастаюць на бераг; строяць гумны, хаты, баты (баркі). Лесу каля нас мала, а хоць і ёсць, дык усё панскі; а пажары бываюць кожны дзень. Вось сяляне і купляюць на беразе гатовыя гумны, хаты, а купцы дзяруць, як за сваю скуру. На беразе працуе мпога народу беларусаў. Няма што і казаць, што за свой крывавы мазоль яны дастаюць вельмі мала.
Вось што я ўбачыў, прыехаўшы ў Лунну кірмашовым днём (у сераду). Народ толькі што стаў збірацца на кірмаш, і я пайшоў перш прывітацца з бацькамНёмпам. Дзень ясны, сонечны. Паром ідзе з аднаго берагу па другі; народу па ём мпога, бачу: стаіць каля берагу колькі аграмадных батоў педакончаных, а каля адпаго пароду чалавек з семдзесят з каламі і крычаць: «Раз, раз, раз...» Падыходжу бліжэй. Спускаюць барку сажон 30—40 даўжыні на ваду. Калы трашчаць і ўядаюцца ў плечы, а аграмадпая барка пе хоча лезці ў ваду. Народ худы, бледны; старыя і хлопцы папіраюць мацней... Адзін зацягвае маркотную песню: «Разам, хлопцы, напірайце, барку ў воду вы