Лірнік
Арол М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 182с.
Мінск 1991
149
спушчайце!» — і далей, у часе перарыву, другія падхватваюць і пры словах: «разам» — плечы падніматоць калы, а барка паволі сунецца ў ваду. Купец крычыць, махае і рукамі і нагамі: «Хлопцы, разам, ну, ну, ну!..» Пытаюся ў адпаго хлопца: «Што вам за гэта плацяць?» — «А што? — па чарцы гарэлкі дасць!» Аглядаюся пазад, аж бачу (я яе сперш не прымеціў), стаіць кабета і трымае ў кошычку колькі пляшак гарэлкі... Вось чым плацяць, мой родны браце, за тваю крывавую працу!
Лісты
У РЭДАКЦЫІО ГАЗЕТЫ «НАША НІВА»
Шаноўны Пане!
Прыняўшы ўчасце ў выдаўніцтве «Велікоднаіі пісапкі» памяці С. Палуяпа, я паслаў Вам 8 руб., але не паслаў сваіх твораў, як Вы прасілі. Мо Вы пе найдзеце ў рэдакцыі «Н[ашай] н[івы]» маіх твораў, а каб пе зрабіць Вам лішніх забот, я напішу тыя творы, каторыя асталісь у маей галаве. (Далей ідуць тэксты 11 вершаў М. Арла.— Я. С.)
Бывайце здаровы С. Петэльскій псеўд.
М. Арол. 27 сакав[іка]
1911 г. в. Струга
Як атрымаеце, то адпішэце мне.
3 пашанай М. Арол.
152
ЛБ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ
(Пісьмо ў рэдакцыю)
Вы просіце прысылаць песні, казкі, апавядаппі — я і сабраў колькі песень ужо даўпо, але япы, здаецца мне, мала маюць вартасці, бо пагапыя навінкі выціскаюць багатыя душой старадаўнейшыя беларускія песні. Цяпер можна пачуць у вёсцы найчасцей вось якія: «Панапрасну, Вапька, ходіш, панапрасну ножкі б’ёш, ахвіцэра не палучыш, дураком дамой пайдзёш» і другія падобпыя ім — салдацкія. Памерла душа беларуса — песні. Ды і як ёй не было памерці? Калі мы самі душылі сваю родпую песпю, ганьбавалі яе, не зпалі ёй цаны, лічылі яе брыдкой і замест яе цягнулі сілай да сябе розныя «Панапрасну, Ванька, ходіш» або «Шар машына кругам» і многа другой дрэні.
Я помню, як вучыўся ў двухкласпай школе і яшчэ першы год, дык не ўмеў гаварыць парасейску і называў сваіх таварышаў замест «гаспада» — «хлопцы»; дык мяне засмяялі за гэта: «Здесь «хлопцаў» нет, а «гаспада»; ты сам «хлопец». Здзівіўся я, якая гэта розпіца між «хлопцы» і «гаспада». Як жа ж, мы ўсе, што вучыліся, былі не панскія дзеці, а мужыцкія. Разам каровы пасвілі і гаварылі адны на друтіх «хлопцы», і ніхто не крыўдаваўся за
10—348
153
гэта, а тут ужо «гаспада»! He мог я тады гэтага зразумець і стаў, як і ўсе, называць сваіх таварышаў «гаспадамі».
Прабыўшы тры гады ў школе і чуючы толькі паняверку на сваю родную дарагую мову, я саўсім забыўся яе, адрокся і стаў напалавіну «расейцам». Замест сваей песні стаў пяяць «Накінув плашч, с гітарай пад палою» або «Вот взашла луна златая» і стаў іх прывозіць у сваю родяую хату, стаў навучаць гэтых песень і моладзь. He дзіва, што родная песня вынікае, калі мы самі яе выгналі. Да гэтых часоў мы не ведалі, хто мы такія? 3 нас выбілі ўсё Hama роднае і замянілі яго кепскім, бо перакручаным чужым. Беларус хворы. I хвароба гэта крэпка агарнула яго. Мы позпа хапіліся лячыцца і ці зможам уваскрэсіць слабеючыя сілы і падняцца на ногі?.. Зможам, бо выйшлі спаміж нас сяўцы сеяць «добрае, вечнае».
САКРАТАРУ БЕЛАРУСКАГА ВЫДАВЕЦКАГА ТАВАРЫСТВА
Сакратару Беларускага Выдавецкага Таварыства (1913 г.)
Шаноўны Пане!
Пасылаючы Вам свой рукапіс, прашу ахрысціць кніжачку, як Вы самі найдзеце здатней154
шым, гэта хаця бы «Лірнік» чы як іначай. Вершы ў гэты рукапіс я пішу ў хран [алагічным] парадку, а Вы можаце іх растасаваць па аддзелах як надабней.
Яшчэ прашу Вас, калі найдзеце ў гэтым рукапісе вершы слабаватыя, то не друкуйце, хай будзе кніжачка і тоншая, абы каштаўнейшая.
Р. S. У гэты рукапіс увойдуць не ўсе мае вершы, бо я іх не маю пры сабе запісанымі, a можна іх зпайсці ў гадавіках «Н[ашай] н[івы]», аб чым я і прашу Беларускае Выдавецкае Таварыства паклапаціцца.
3 велькай пашапай да Вас астаюся
С. Петэльскій (М. Арол). (Далей ідуць тэксты рукапіснага зборніка «Лірнік».— Я. С.)
Вось я і копчыў. У гэты рукапіс увайшлі ўсе тыя творы, якія я мог знайсці ў сябе запісанымі, а іншыя, як, напрыклад, «На чужыпе», «Дзед», «Харашэ на свеце Божым» і друг[ія] прашу адшукаць у гадавіках «Н[ашай] н[івы]», бо іх я не маю. Баюся, што мпога сюды запісаў вершаў слабых, мала паэтычных, але паправіць іх пе меў часу, а падругому пачаць іх папраўляць, то лягчэй для мяне напісаць наноў, чым перарабіць, затым, што цяпер і думкі другія і пачуцце не тое. Прашу выбраць з іх лепшыя, а слабейшыя адкінуць.
10*
155
Тыя вершы, каторыя ўжо друкаваліся ў «Н[ашай] н[іве]» і каторыя тут запісаў, можна надрукаваць так, як яны друкаваліся ў «Н[ашай] н[іве]», а якія можпа, то прашу паправіць. Пры друку растасуйце, як самі найдзеце здатнейшым.
3 велькай пашанай да Вас астаюся
С. Петэльскій.
Р. S. Праўдзівай фам[іліі] прашу не выстаўляць, а псеўд [апім].
(М. Арол).
У БЕЛАРУСКУІО КНІГАРНЮ Ў ВІЛЬНІ
19.51X1113 г.
Вельмі пе здаволен Вашаю неакуратнасцю. Я паслаў Вам спіс кпіг, каб Вы выслалі мне пакладпаю платаю. Ужо прайшло з таго часу больш дзвюх пядзель, а я іх яшчэ не атрымаў. Вы не ведаеце, што значыць у глухім закутку марнець без добрае кніжкі! Прашу выслаць зараз!
С. Петэльскій. n/ст Эйрагола, Ков[енскай]г.
KAMEHTAPЫI
Творы М. Арла (С. Я. Пятэльскага), што ўвайшлі ў гэту кпіжку, паходзяць з розных друкаваных і архіўпых крыніц. Асноўныя з іх — газета «Наша ніва», у якой М. Арол на працягу 1909—1914 гг. друкаваў верЦ!Ы, артыкулы, допісы, пераклады, рукапісны зборпік «Лірнік» (1913), дасланы аўтарам у Беларускае выдавецкае таварыства, але пе выдадзепы зза падзей першай імперыялістычнай вайны і спынення дзепнасці выдавецкага таварыства. які зберагаецца ў рукапіспым аддзеле Цэптральпай бібліятэкі Акадэміі павук Літоўскай ССР у Вільшосе (Ф. 21, спр. 460; далей будзе — ЦБАН Літ.ССР), іншыя рукапісы М. Арла, адшукапыя ў архівах Вільнюса і Мінска, а таксама друкаваныя крыяіцы (беларускія календары «Нашай нівы», часопіс «Лучынка» і г. д.). У кожным канкрэтпым выпадку крыпіцы раскрываюцца ці агаворваюцца асобна.
157
П а э з і я
Песня («Сядзіць голуб на бярозе...») (с. 8)
Упершыню — «Наша ніва», 1909, № 21, 21 мая (3 чэрвеня) з паметаю: М. Гарадок, Гродз. губ., адкуль і перадрукоўваецца. Датуецца годам першай публікацыі.
Твор вельмі блізкі да фальклорных крыніц, што падкрэсліў у свой час Я. Ф. Карскі ў сваёй манаграфіі «Белорусы» (т. 3, вып. 3. Петраград. 1922. с. 377). Гэта першае выступленне М. Арла ў беларускім друку.
Песня («Ой вы, птушкі, паляціце...») (с. 19)
Упершыню — «Наша ніва», 1909, № 43, 22 кастрычпіка (4 лістапада) з паметаю: М. Гарадок, Гродз. губ. Датуецца годам першай публікацыі.
Песня («Каб бы/іа я птушкай...» (с. 20)
Упершыпю — «Першы беларускі каляндар «Hawaii півы» на 1910 г.». Вільня, выд. «Нашай нівы», № 13, друк. М. Кухты, 1910. с. 61—62. Зберагліся два аўтографы гэтага верша: ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 1—2 — першы сярод твораў М. Арла. даслапых ім 27 сакавіка 1911 г. з в. Струга (цяпер Мастоўскі раёп Гродзенскай вобласці) для выдаппя ў заплапавапай, але пе выдадзенай «Велікоднай пісанцы» памяці С. Палуяпа: Ф. 21, спр. 460, арк. 18 — у рукапіспым зборніку «Лірнік». Датуецца 1909 г.
Had Нёманам (с. 21)
Упершыпю — «Наша ніва», 1910, № 43, 21 кастрычніка з паметаю: Струга. Адсюль выпікае, што ўжо з восені 1910 г. М. Арол настаўпічаў у в. Струга. Аўтографы ў ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 4—5 і спр. 460, арк. 2. Друкуецца паводле апошняга аўтографа. Датуецца годам першай публікацыі.
158
Тарас і Панас (с. 23)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа — Цэнтральны дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва БССР (далей— ЦДАМЛіМ БССР). Ф. 3, воп. 1, адз. зах. 98, арк. 17 — 17 адв. Пад рукапісам подпіс, дата і памета: М. Арол. 3 лістапада (1910 г.) Струга. Перад рукапісам верша — зварот аўтара ў рэдакцыю «Нашай нівы»; «Міласцівы пане Рэдактару! Надрукуйце гэтыя вершы; калі знайдзеце іх здобпымі. Думкі ў іх я ўзяў з жыцця маіх братоўмужыкоў, не знаю толькі, чы добра я іх апрацаваў» (арк. 17). Датуецца 3 лістапада 1910 г. па падставе супастаўлення перакладаў баек Л. Глібава «Конік і мурашка» і «Доля і жабрак», рукапісы якіх пісаліся адначасна і знаходзяцца разам з гэтым вершам (арк. 18), і «Паштовай скрынкі» ў «Нашай піве», 1910, № 50, 9 снежпя. дзе ідзе гаворка пра гэтыя пераклады. (Гл. таксама каментарый да пвракладу байкі Л. Глібава «Копік і мурашка», с. 171).
Навабранец (с. 28)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў зборніку «Лірпік», с. 3—5. Зберагліся тры аўтографы твора: самы рапні — ЦДАМЛіМ БССР. Ф. 3. воп. 1. адз. зах. 98. арк. 18 адв. з паметаю; 4 лістапада (1910 г.); І(БАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 8—11 — сярод рукапісаў. якія М. Арол пасылаў са Стругі 27 сакавіка 1911 г. у «Велікодную пісанку»; Ф. 21, спр. 460, арк. 3—5 у рукапісным зборяіку 1913 г. «Лірнік». Паводле першага аўтографа датуецца 1910 г.
Чаго я хачу (с. 31)
Упершыню— «Наша ніва», 1910, № 51, 16 снежня. Аўтограф ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21. спр. 8. арк. 15. У «Лірніку» на с. 5 аўтар збіраўся перапісаць гэты верш, але пазначыў толькі загаловак «Чаго хачу» і закрэсліў яго. Датуецца годам першай публікацыі.
159
Песня («Ах, нашто ты, месячыку...» (с. 32)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 18. Болей ранні аўтограф, які мае загаловак «Другая песня»,— ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 2— 3. Ен мае шэраг тэксталагічных адрозненняў. Датуецца 19091910 гг.
Ночка («Ціха ў ясным небе...») (с. 33)
Друкуеода ўпершыню паводле аўтографа ў зборніку «Лірнік», с. 20. Больш рапні аўтограф (ЦБАН Літ. ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 3—4) мае шзраг тэксталагічных адрозненняў. Датуецца 1909—1910 гг.
Маё жыццё (с. 34)
Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа са зборніка «Лірнік», с. 3. Акрамя адрозненняў у паасобных радках і парадку размяшчэння строф, у больш ранпім аўтографе (ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 5—7 пад назваю «Што мпе цяжка так жыць...») іншы ідэйнасэнсавы паварот мае завяршэнне верша:
Гэй, старонка бяды, Забыў Бог аб табе! Мпога смутку, нуды Ты схавала ў сабе!
Што ж сыны ўсе твае? Чы забылі це, маць? Што ў гадзіне ліхоіі Це не йдуць разважаць?
Гэты матыў шырэй разгорнуты ў вершы «Сыпам Беларусі». Датуецца 1909—1913 гг.
Кліч (с. 35)
Упершыню — «Беларуская мова і літаратура ў школе», 1988, № 6, с. 68, дзе апублікавапы паводле аўтографа (ЦВАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 7—8). Датуецца 1909—1910 гг.