• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лірнік  Арол М.

    Лірнік

    Арол М.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 182с.
    Мінск 1991
    39.08 МБ
    У газеце «Беларуская думка» (1919, 2 чэрвеня) публікаваўся іншы варыянт гэтага верша. Прыводзім яго тэкст:
    160
    КЛІЧ
    Ахвяруецца А. Уласаву
    Гэй ты, цёмны люд бяздольны, Скрыўджаны судзьбою, Падымайся, паднявольны, Моцнаю сцяною!
    Ты ваюй за лепшу долю, Шчасця дабівайся, Гэй, уперад, ўсё на волю, К жыццю прачыхайся!
    Годзі нам ўжо марнавацца, За сабакаў гінуць.
    Лепшых дзён дачэківацца, Покуль к нам пахлынуць!
    Заваюем жыцце самі, Як усе народы!
    Будзем вольнымі арламі Рвацца да свабоды.
    Шчасця ў жыцці пакаштуем, Выберамся з гразі, На свабодзе запануем, Як паны і кпязі!
    Бачу зорку я над памі, Што да жыцця кліча, Сваймі яспымі лучамі Шчасця, долі зыча.
    Гэй, старонка маладая, Прачыхайся к жыццю! Ўстань на ногі, дарагая, Да цябе я клічу!
    Уласаў Аляксандр Мікітавіч (1874—1941)—беларускі выдавец і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Пінскім духоўным, Лібаўскім рэальным вучылішчах, Рыжскім політэхнічным інстытуце (1899—1905). Быў адным з
    161
    арганізатараў Беларускай сацыялістычпап грамады. У 1906—1914 гг. рэдактарвыдавец газеты «Наша ніва», у 1912—1915, 1920, 1928—1929 гг. рэдактар сельскагаспадарчага часопіса дэмакратычнага кірунку «Саха». у 1914 г. рэдактарвыдавец часопіса для моладзі «Лучынка». Пры актыўным удзеле А. Уласава было наладжана выданне беларускіх календароў і кніг. За публікацыю артыкула «Дума і народ» у «Нашай ніве» (1910) на 2 месяцы быў пасаджаны ў астрог. У Заходняй Беларусі з’яўляўся сенатарам польекага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Удзельнічаў у рабоце Таварыства беларускай школы і іншых беларускіх культурнаасветпых аргапізацый Заходпяй Беларусі. Аргапізаваў беларускую гімназію ў Радашковічах. Вывучаў эканоміку Беларусі, цікавіўся аграрнымі пытаппямі, пародпымі промысламі. Напісаў успаміны «Дні жыцця», у якіх ёсць звесткі пра аргапізацыю выдання «Лучынкі», сустрэчы з Я. Купалам у 1913 г. на пастаноўцы «Паўлінкі» ў Радашковічах, якую арганізаваў А. Уласаў, з Я. Коласам, Цёткай і інш. пісьменнікамі. Гл. Якуб Колас і «Наша піва». У кп.: 3 жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Укл. Г. В. Кісялёў. Мн., 1982.
    Дзе ты, таварышу мілы...» (с. 36)
    Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў зборніку «Лірпік», с. 5—6. Рапні, амаль ідэнтычпы аўтограф з прысвячэннем «Ахвярую П. A. К.» — у ЦВАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 11—12. Датуецца 1909— 1910 гг.
    Прысвечапы П. А. Крачэўскаму (1879—1928) — беларускаму грамадскапалітычнаму дзеячу. Як відаць са зместу, ён мае аўтабіяграфічпы характар. Канкрэтных фактаў аб стасупках аўтара з П. Крачэўскім устанавіць не ўдалося. А япы несумпенпа былі. Бо пават зборпік «Лірнік» М. Арол памерваўся яму прысвяціць:
    162
    «ПІчыра Паважанаму П. А. Крачэўскаму гэту кніжачку пасвячаю. Аўтар» (ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21. спр. 460, арк. 23). Прысвячэнні гэтыя важпыя ў тых адпосінах. што даюць яшчэ адзін кірунак пошуку рукапіснай (мажліва, і эпісталярнай) спадчыны М. Арла (С. Пятэльскага) — у Пражскім архіве П. А. Крачэўскага.
    У хаце (с. 37)
    Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа — ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 14. Датуецца 1909—1910 гг.
    Сынам Беларусі (с. 38)
    Упершыню — «Наша ніва», 1911, № 34, 25 жніўпя разам з наступнай карэспандэнцыяй: «3 Гродзенпгчыны. Мяне вельмі здзівіла, не, не здзівіла, а хутчэй толькі ііаказала той цяжкі сон. якім спяць пашы інтэлігенты ў Беларусі, пісьмо з Вялікарасеі, надрукаванае ў № 27 «Нашай нівы». Такім жа жыццём жывуць інтэлігенты і ў нас, як пісалася ў газеце. У маім родным мястэчку жыды маюць свой хаўрусны банчок, маюць свой пастаяпны тэатр, дзе часта іграюць п’есы з свайго жыцця,— адным словам, жывуць і працуюць для свайго народа. А нашы інтзлігепты (ёсць многа настаўпікаў) пічым пе цікавяцца, акром карт і гарэлкі. Я ўжо даўпо хацеў папісаць аб іх жыцці ў «Нашу ніву», але ўсё ждаў, а мо паправяцца? Зваў іх устроіць у іпколе беларускі тэатр, але дзе там — ані гавары!.. Набраўшыся гневу, абіды, я выражаю свае думкі аб іх вось у гэтым вершы». Аўтограф у зборніку «Лірнік», с. 7. Датуецца годам першай публікацыі.
    Смерць мужыка (с. 39)
    Упершыпю — «Наша піва», 1911. № 35, 1 вераспя. Аўтограф у «Лірпіку», с. 7—8. Датуецца годам першай публікацыі.
    Верш друкаваўся таксама ў «Беларускім календары «Нашай нівы» па 1913 год». Вільня, 1913.
    163
    Калі сэрца (с. 41)
    Упершыню — «Наша ніва», 1911, № 41, 13 (26) кастрычніка. Аўтограф у «Лірніку», с. 8. Датуецца годам першай публікацыі.
    Думкі (с. 43)
    Упершыню — «Наша ніва», 1911, № 42, 20 кастрычніка (2 лістапада) з паметаю: Струга. Аўтограф у «Лірніку», с. 6—7. У раннім аўтографе (ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 8, арк. 12—14) мае загаловак «Мая душа» і прысвячэнне: Януку Д. Паводле гэтага аўтографа датуецца 1909—1910 гг.
    Янук Д.— псеўданім Івана Канстанцінавіча Дарашкевіча (1890 — 24.2.1943). Нарадзіўся ён у в. Меляшкі на Беласточчыпе. Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы і ў суседнім Гарадку. Тут пазнаёміўся і пасябраваў з Сцяпанам Пятэльскім. Пасля гарадоцкай школы вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы, якую скончыў у 1909 г. Іван Дарашкевіч настаўнічаў у в. Семяноўка і Кулі пад Галынкаю. Восенню 1913 г. пераехаў у Літву, настаўнічаў у в. Даўкшы каля Панявежыса. У 1914 г. быў ыабілізаваны ў царскую армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў у Араніенбаўме каля Пецярбурга (цяпер г. Ламаносаў). I. К. Дарашкевіч усёй душой прыняў Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю. 3 першых дзён арганізацыі Чырвопай Арміі служыў у яе радах да апошніх сваіх дзён. Загінуў на фропце ў Вялікую Айчынную вайну каля в. Фяцішчава Балхоўскага раёна Арлоўскай вобласці.
    3 сакавіка 1909 г. I. К. Дарашкевіч друкаваўся як паэт у «Нашай ніве» пад псеўданімам «Каршун». Пасля падпісваўся як «Янук Д.».
    Пра вялікае сяброўства землякоў паэтаў сведчаць узаемныя прысвячэпні вершаваных твэраў. Акрамя верша «Мая дуіпа» М. Арол прысвяціў Януку Д. і
    164
    верш «Пяспяр». I. Дарашкевіч у сваім рукапісным зборніку вершаў «Абразкі» (1914; ЦБАН Літ.ССР. Ф. 21, спр. 83) йрысвяціў М. Арлу ажпо тры творы: «Песня» («Не вятрыска ў полі»), «С. Пятэльскаму» і «К Пятэльскаму».
    Сяўцам (с. 44)
    Упершыпю — «Наша ніва», 1912, № 1, 5(18) студзепя з паметаю: Струга. Аўтограф у «Лірніку», с. 1—2. Датуецца не пазней 1911 г.
    Верш друкаваўся ў «Беларускім календары на 1914 год». Білыія, 1914 (выдапне грамадзянскім шрыфтам), с. 92—93; у газеце «Белорусское эхо» (Кіеў), 1918, № 6 і ў кнізе I. Дварчаніна «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 году)». Вільня, 1927, с. 329.
    Досьвіта (с. 45)
    Упершыню — «Наша ніва», 1912, № 6, 9(22) лютага. Аўтограф у «Лірніку», с. 12. Датуецца годам першай публікацыі.
    Стогн (с. 46)
    Упершыню — «Наша ніва», 1912, № 10, 8(21) сакавіка за подпісам: Янук Д. Аўтограф у «Лірніку», с. 13.
    Паводле паэтычпай стылістыкі верш вельмі блізкі да творчай манеры М. Арла («Кліч», «Сыпам Беларусі», «Сяўцам» і іпш.), таму можна меркаваць, што твор належыць С. Пятэльскаму, а ў «Нашай ніве» была йамылка пры публікацыі (такія памылкі тады здараліся; гл. каментарый да перакладаў байкі Л. Глібава «Доля і жабрак», якая пры публікацыі ў газеце была прыпісана М. Арлу як яго арыгіпальны твор). Яшчэ адным аргументам па карысць таго, што верш «Стогп» пе палежыць Януку Д., можа служыць той факт, што I. Дарашкевіч, рыхтуючы ў 1914 г. свой паэтычны зборпік «Абразкі», верша «Стогп», які вылучаецца ch
    165
    род іншых высокім паэтычным майстэрствам, у свой рукапісны зборнік, што прызначаўся для выдання, не ўключыў. Ды і М. Арол у 1913 г., калі рыхтаваў рукапіс свайго «Лірніка», не мог «забыць» пра аўтарства і прысвоіць чужы твор, які і публікаваўся ўсяго нейкі год перад гэтым.
    Датуецца годам першай публікацыі.
    Ахвяра (с. 47)
    Упершыню — «Наша піва», 1913, № 2, 10 студзеня з паметаю: Пернарова. Гэта першы верш, надрукаваны ў «Нашай ніве» пасля таго, як С. Пятэльскі пераехаў па работу ў Літву. Аўтограф у «Лірніку», с. 15. Датуецца годам першай публікацыі.
    Надзея (с. 48)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 6, 7 лютага. Аўтограф у «Лірніку», с. 15. Датуецца годам першай публікацыі.
    Сычам і совам (с. 49)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 10, 8 сакавіка. Аўтограф у зборніку «Лірпік», с. 13—14. Датуецца годам першай публікацыі.
    У дарозе (с. 50)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 12, 22 сакавіка. Аўтограф у зборніку «Лірнік», с. 14. Датуецца годам першай публікацыі.
    На чужыне (с. 52)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 13, 29 сакавіка. Аўтограф у ЦДАМЛіМ БССР. Ф. 3, воп. 1, адз. зах. 89, арк. 6. На адвароце арк. 6 — частка аўтографа артыкула М. Арла «Што гаворыць п. Мачульская аб беларусах і іх нацыянальным адраджэнні» з подпісам і паметаю: М. Арол, в. Негірва, Ковенскай губ. 19 12/Ш 13 г. Паводле першай публікацыі і гэтай даты верш датуецца 1913 г.
    106
    Агляд жыцця (с. 53)
    Упершыню — «Наша піва», 1913, 14, 5 красавіка. Аўтограф у «Лірніку», с. 15. Датуецца годам першай цублікацыі.
    Смерць і жыццё (с. 54)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 21, 23 мая. Аўтограф у «Лірніку», с. 17—18. Датуецца годам першай публікацыі.
    Вясною (с. 56)
    Упершыню — «Наша піва», 1913, № 23, 7 чэрвеня. Аўтограф у «Лірніку», с. 16. Датуецца годам першай цублікацыі.
    Хораша на свеце божым... (с. 57)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 29, 19 ліпеня, адкуль і перадрукоўваецца. Датуецца годам першай публікацыі.
    Дзед (с. 59)
    Упершыню — «Наша піва», 1913, № 32, 9 жніўня, адкуль і перадрукоўваецца. Датуецца годам цершай публікацыі.
    Пясняр (с. 61)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 46, 14 лістапада з прысвячэннем: Ахвярую Януку Д. Аўтограф у «Лірніку», с. 16. Датуецца годам першай публікацыі. Пра Янука Д. гл. каментарый да верша «Думкі».
    Арфа (с. 62)
    Упершыню — «Наша ніва», 1913, № 51—52, 21 снежня. Аўтограф у «Лірніку», с. 20. Датуецца годам першай публікацыі.
    Верш змяшчаўся ў кнізе I. Дварчаніна «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 году)» Вільня, 1927, с. 329.
    167
    Ночка (с. 63)
    Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 8. Датуецца 1909—1913 гг.
    Доля Ганулі (с. 64)
    Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа ў «Лірніку», с. 9—10, дзе прысвечаны «Сяброўпы». Датуецца 19091913 гг.
    Расшыфраваць псеўданім «Сяброўка» не ўдалося. У «Нашай піве», 1914, № 1, 4 студзеня быў змсшчаны верш «Паэту Арлу», падпісаны гэтым псеўданімам.