• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лірнік  Арол М.

    Лірнік

    Арол М.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 182с.
    Мінск 1991
    39.08 МБ
    41
    I забыць пра жыцце 3 вечнаю нудою, Нічога не помніць, Аб усім забыцца, Глядзець ў твае вочкі, На цябе маліцца.
    ДУМКІ
    Бываюць часіны, як бы замірае Душа, не гаворыць, маўчыць, Як быццам не чуе, нічога не знае, Сном цяжкім скаваная спіць.
    I робіш з прывычкі, ідзеш, клапацішся, Глядзючы вакол на людзей, I з імі жадаеш, і з імі баішся, А часы бягуць, як вада, ўсё далей. Тады ад людзей апічым, так здаецца, I я не адходжу,— ланцуг іх цягну, Пакуль не устане, пакуль не прачнецца Душа ад забыцця, ад сну.
    Надыдзе часіна, і мілым, чароўным Павее на душу маю;
    Яна ўстрапянецца, якойсь сілы поўна, I просяцца песпі, і я іх пяю.
    I круцяцца думкі такія святыя, За сэрца хапаюць, шчымяць, Ды іх я людзям нізашто не адкрыю, Ніхто не павіпен іх знаць.
    Бо людзі пе поймуць; іх душы — камеппі, Што ў полі маўчліва ляжаць.
    I трэба ім грому, малапкі прамепня, Каб сонныя вочы да пеба узняць!
    43
    СЯЎЦАМ
    Дзе вы ўсе, здольныя, ліцамі ўдалыя, 3 добрымі думкамі, к працы рахманыя —
    Выйдзьце ўпярод!
    Поўнаю жменяй зярняты здаровыя
    Сейце на нівы багатыя, новыя —
    Будзе усход!
    Доўга былі яны ўсімі забытыя,
    Дзікай травой, чамярыцай пакрытыя, Ждалі на вас!
    Цёмныя хмары над імі насіліся,
    Дарма паілі вадой й пранасіліся.
    Аж прыйшоў час!
    Будзе! Даволі вы ўжо наляжаліся, Сілы дабралі і ўзмацаваліся.
    Дайце ж нам плод!
    Выйдзьце ўсе здольныя, думкамі ўдалыя,
    Выйдзьце ўсе шчырыя, к працы
    рахманыя,—
    Станьце ўпярод!
    44
    ДОСЬВІТА
    Нізка спусціўся над нашай старонкаю Сівы туман з усялякіх старон, Цёмнай, густой, непразорнай пялёнкаю Яснае сонца схаваў ад нас ён.
    3 поўначы, з поўдня, з усходу ўздымаецца, Цёмнымі глыбамі суне гушчэй.
    Наша старонка ўся ім спавіваецца Болей і болей, цямней і цямней. Гэтым туманам ад свету закрытая, Наша старонка ўвесь век свой была Горам, нядоляй, слязамі залітая, Ў цемрыве вечным без свету жыла. Розныя ворагі ў ёй пасяляліся — Сілы не мела не даць праў сваіх. Будзе! даволі ты ўжо настрадалася! Цела раз’елі табе ланцугі!
    Слёзаў даволі ты ўжо наглыталася — Шчыра паілі цябе варагі!
    Ўстань, мая мілая, многапакутніца! Гляпь, рассвятляецца ў небе мацней! Кончыўся час твае мукі, закутніца! Ў небе світае ясней і ясней!
    45
    СТОГІІ
    Хочацца крыкнуць, каб неба ўздрыгнулася, Страшна, галосна, каб людзям пачулася, Як тут канае іх брат — чалавек!
    Голадам зморапы, цемрывам скручаны, Працай вямерпай прыбіты, замучапы, Моўчкі без скаргі канае свой век!
    Гіне ён... Помач ніскуль не з’яўляецца... Стогны ў паветры яго расплываюцца... Людзі не хочуць іх ведаць нічуць! Што ім да гэтага стогну народнага! Быццам як свята іх жыцця выгоднага Дні за дзянькамі так роўна бягуць!
    He да цябе ім, мой братка змарпованы, Скрыўджапы, зганьблепы, імі аплёваньг, Толькі ім сілы свае падавай!
    Толькі кармі ты іх працай крываваю, Жыцця дастань ім з раскошай, з забаваю — Сам жа ты з голаду гіньпадыхай!
    Эх, небарака! Калі ж ты падымешся Моцнай сцяною, як хваляй, уздымешся, Скажаш усім, што і ты чалавек?
    Чы мо спрадвеку пакоры навучаны, Цемрывам вечным, нядоляю скручаны Так у пакуце жыць будзеш ўвесь век?!
    46
    АХВЯРА
    Я уцёк ад шчасця, He схацеў з ім жыць, Калі наўкол слёзы, Стогн, як звон, стаіць. Калі наўкол гора, Горная бяда Разлілась, як ў моры Без канца вада. Калі брат мой родны У ярме жыве, Калі кат нягодны Яго слёзы п’е. Лепей буду з братам Ў курнай хаце жыць, Яго гора, нэндзу Напалам дзяліць. Я уцёк ад шчасця, He схацеў з ім жыць, Калі наўкол слёзы, Стогн, як звон, стаіць.
    47
    НАДЗЕЯ
    Праходзіць ноч, за ею дзень Ідзе звычайнаю ступою, I гоніць чорнай ночы цень, I будзіць к жыццю ўсё жывое. I кожан раз дзень новы я 3 трывогай ў сэрцы сустракаю, I жджэ з тугой душа мая Чаго? Я сам сказаць не знаю. Жджэ сэрца ў жыцці перамен, Той мілай, яснай, лепшай долі Майму народу узамен Адвечнай нэндзы і няволі. Так жду я кожны божы дзень, I душу мне надзея грэе, Ды пройдзе дзень, і ночы цень На сэрца смерцю мне павее. Баліць душа, сушыць дума, He плюшчыць сонзбавіцель вочы. Прайшоў дзянёк, прайшоў дарма, Канца не відна нуднай ночы. Ды толькі дрогне ночы цень I першы сонца бляск зайграе, 3 душы спадае смерці цень, I зноў надзея ўваскрасае.
    48
    СЫЧАМ I COBAM
    Неба на ўсходзе чуцьчуць зашарэла, Шырыцца свет і расце бы з зямлі. Вось ужо й першы праменпі нясмела На векавечныя хвоі ляглі.
    Зразу збудзіўся гай цёмпы да жыцця. Першым за ўсіх засвістаў салавей.
    I пакацілася песпя хваліцца Шырай і далей, мацней, галасней. Гэта пачуўшы, пташкі падняліся Яснае сонца хвалой сустракаць. Што ж вы шчэ, совы, сычы, не ўняліся Енчыць і сумна па гаю стагнаць? Ваша пара ўжо прайшла, міпавала. Цемрыва сонца прагнала з гаю, Й песні другія пяяць заказала. Кіньце паганую песню сваю!
    Гляньце! (не бачаць, бо вочы сляпыя) — Ўжо рассвітае, пара перастаць!
    Вам не вярнуцца, часіны начпыя, I свету вам з гаю ужо не сагнаць! Лезьце ў свае вы пацемныя норы, Будзе паганыя песні стагпаць! Гімнамі шчасця вясёлыя хоры Выйшлі ўжо яспасць хвалой сустракаць!
    49
    У ДАРОЗЕ
    Доўга дарогай чужою Йшлі мы, не зналі куды, Змучаны горам, бядою, Сумныя дзеці нуды. Цёмная ночка ляжала Сумна і страшна ў гаю... Толькі сава дзесь стагнала Сумную песню сваю. Страшпа... адзін да другога Тулімся й далей ідзем. Цёмна, пе відна нічога, Ногі ледзьледзь валачэм. Сілы ўжо нас пакідалі, Ў сэрцах не стала надзей... «Дзе мы? і хто мы?» — пыталі Ў злое судзьбіны сваей! Ціха, і нет нам адвету... Час наш астатні настаў... Эх, як хацелі мы свету, Як яго кожан з нас ждаў! Хтось пе стрываў,— заваліўся... Толькі хтось перш закрычаў: «Брацця, там свет паявіўся! Там...» — і рукой паказаў. Заварушыліся людзі, Сілы адкульсь прыбылі.
    50
    Змучапы журбаю грудзі К жыццю ізноў ажылі. Йдзем, колькі сілы хапае, Ды паспяшаем хутчэй. Праўда: ужо рассвітае, У небе ясней і ясней!
    НА ЧУЖЫНЕ
    Калі ты шчыры сын бацькоўшчыны свае, 0, не ўцякай на чужыну, мой брат, з яе! Як трудна бы табе ў ёй ні было бы жыць, Ды ёсць свой брат, хоць душу аблягчыць. У гадзіну трудную душэўнага болю Раскрыеш перад ім ў той час душу сваю I знойдзеш водклік ты ў яго душынудзе, I ён, як брат, табе паможа у бядзе.
    I шчырае слаўцо табе да сэрца скажа, I больнуду тваю аблегчыць і разважа. He тое ў чужыне, хоць будзеш ты багат, Ды жыццю сваяму падчас не будзеш рад. Ты будзеш жыць адзін, ты будзеш ўсім чуяіым, Бо сэрца чужынца не б’ецца ў такт з тваім. У час бяды, калі да це загляне гора, Ніхто да це слаўцом радным не загавора, Ніхто бяды твае тады не аблягчыць, Каля цябе, як брат, ніхто не пасядзіць.
    А здарыцца табе на гульнях дзе пабыць, Чужых гульня табе душы не весяліць, I будзеш ты адзін з 'нудой ў душы сядзець, I схочацца табе крыламі паляцець У старану радную да братоў сваіх I з імі весяліцца, і ўмярці між іх.
    52
    АГЛЯД ЖЫЦЦЯ
    На жыццё на маё Аглянуся назад — Мала ўцех там знайду, Дарагіх многа страт.
    Чаго ждаў — не збылось, У што верыў — няма.
    I прайшло паўжыцця, Пракацілась дарма. Кінеш вокам ўпярод, Там разлёгся туман. Падтасуеш усё — Та ўсё жыцце — абман!
    53
    СМЕРЦЬ I ЖЫЦЦЁ
    Што гэта за песня Льецца так магутна, Што далёка ў полі За лясамі чутна? To замрэ, заціхне, To, як грукат хвалі, Рэхам пранясецца У вяснянай далі. 3 тонаў гэтай песні, Строгай і шырокай, Павявае ў душу Сумнасцю глыбокай. А наўкол вясняны Раначак іграе. Жаўрук ў падяябессі Жыцце прывітае. Скуль жа ж гэта песпя Смутку узялася, Калі ўся прырода К жыццю паднялася? Яна тут чужая, Яна пе падходзіць Да тае, што жыцце Ў гэты ранак родзіць! 3 лесу кучка люду Зважна выязджае.
    54
    На пярэднім возе Трунка дравяная. Чы вясна, чы восень, Смерць не запытае. Чы ты жыў, чы не жыў, Яна не ўважае.
    Вось ужо й не чутна Сумнай песні болей. Закацілась жыцце Разам з труднай доляй. Ды прыродамаці Жальбы той не чуе, Жыве векавечна, Над смерцю пануе.
    вясною
    Як прыходзіць вясна, маю душу яна Ўсю трывогай якойсь напаўняе.
    Будзіць мары душы, родзіць сон залаты, Дзіўна казку пяенапявае.
    Ветры сціха гудзяць, зямля, лес зеляняць, Ўсюды новае жыцце лунае.
    А ў глыбінях нябёс жыцця новага лёс Срэбнай песняй жаўрук прывітае.
    Ў гэты час ў душу мне жыцце хваляй хлыне
    I магутную сілу падыме.
    Томяць сілы мяне, мучаць сілы мяне, He магу я ужыцца за імі.
    Просяць працы святой, працы дзіўнай такой, Як бы тая вяснянасвятая.
    Каб нанова стаць жыць, нова жыцце тварыць, Толькі працы такой я не знаю.
    Мучаць сілы дарма — для іх працы няма.
    He даюць мне мінуты спакою.
    3 імі я, бы ў вагне, і не радасна мне Нават гэтаю дзіўнай вясною!
    56
    ХОРАША
    НА СВЕЦЕ БОЖЫМ...
    Хораша на свеце божым, Эх, як дзіўна й не сказаць! Хаты, дрэвы, крыж на цэркве Быццам срэбрам зіхацяць.
    А у небе месяц поўны За хмурынкамі плыве...
    Што ж ты плачаш, маё сэрца, He даеш спакою мне?
    Чаго хочаш? Чаго нудзіш?
    Ўсё цябе не весяліць.
    Эх ты, сэрца, трудна гэтак Нам з табою ў свеце жыць...
    Ўсім ты, сэрца, не кантэптна, Ўсё не гэтак, ўсё не так, I грызе цябе штодзённа Нейкісь нуднасці рабак.
    I развеяць гэту нуднасць
    He змагу я анідзе:
    На бяседу, на вяселле — Яна ў пят за мной ідзе.
    Калі ж здарыцца ў кампані Маладзежы пабываць — Жартаваць пачнуць, смяяцца, Ў гульні розныя гуляць.
    57
    Я ж сяджу, як бы зыманы, He згадаю, што зрабіць. Яшчэ горай трудна стане, Горай сэрца зашчыміць.
    I уцёк бы дзесь, здаецца, Сам не ведаеш куды, Каб не ведаць, пазабыцца Гэтай чорнае нуды.
    Ды нідзе яе пакінуць He магу нідзе, нідзе. Яна ценем неразлучным Ўслед за мною ўсюды йдзе.
    Палячу з табою, сэрца, Я высока ад зямлі.
    Утаплю цябе навекі Ў гэтай яснасцідалі.
    ДЗЕД
    Ад хаты да хаты Дзядулька дыбае. Адзежа ўся ў латах На ём павявае.
    Ў лазовыя лапці Абутыя погі, Ў руках кій хваёвы — Таварыш дарогі. Вісяць цераз плечы Амаль не да пятаў Дзве торбы для хлеба Са зрэбных ўсе латаў. Увойдзе да хаты, Ў парозе ён стане, Аддасць пахвалёпы I пацер зацяне.
    Як пацеры скончыць, Да бога ўзывае,— Хай гэтую хату Ад бед захавае. Ручыць хай жывёлу Ад ліха, упадку, Ад ўсякіх здарэнняў, Ад ўсякіх прыпадкаў, Каб бог міласцівы Грахоў даў прашчэнне,
    Каб ураджай быў у полі Ды добра насенне.
    I йшчэ чаго многа Дзядулька накажа, Чаго і не ўздумаць, Й язык не раскажа. Й за гэта дзядулька, За ўсе пажадання Чы лустачку хлеба, Чы сала дастане I дзякуе доўга, Да бога ўсклікае, Аддасць пахвалёны I далей дыбае.