• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лішнія  Дантэ Арфелі

    Лішнія

    Дантэ Арфелі

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 290с.
    Мінск 1965
    74.54 МБ
    Ён заўважыў, што дзве жанчыны селі за суседні столік насупраць яго, і паДняўся ісці. Было яшчэ не позна, і хлопец пешшу накіраваўся дадому, бо цяпер ён ужо ведаў горад.
    Прайшло яшчэ некалькі дзён, такіх самых пустых, як і папярэднія. Скончыўся месяц, і Люка заплаціў старой сваю першую плату за месяц. Яна зайшла па грошы якраз у тую раніцу, калі надышоў тэрмін. Пасля гэтага ў Люкі амаль нічога не засталсся, усяго на некалькі дзён новага месяца. Хлопец стараўся ўсяляк эканоміць, не траціў ніводнай лішняй ліры. Ён адмовіўся ад трамвая і хадзіў цяпер пешшу, не траціўся на кіно і каву, пачаў лічыць
    кажную цыгарэту. Нават стаў радзей галіцца, каб сэканоміць некалькі лір на цырульні. Пасля ўсяго гэтага назбіралася сума, якой можна было заплаціць за паўмесяца. Люка з горыччу думаў, што ў канцы наступнага месяца прыйдзецца збегчы ад старой, таму што не зможа ні заплаціць, ні адмовіцца ад паслуг гаспадыні. Што ён тады будзе есці? Хлопец вырашыў жыць у старой яшчэ месяц, спадзеючыся, што за гэтыя трыццаць дзён знойдзецца нейкае выйсце. Ён не ведаў, што гэта будзе, але спадзяваўся. Праўда, былі дні, калі ён ужо ні ў што не верыў, і адчай сціскаў яго мёртвай хваткай. Але потым зноў вярталася надзея.
    Аднаго разу, вярнуўшыся вечарам дахаты, ён пачуў, што старая з некім размаўляе. Хлопец увайшоў і ўбачыў незнаёмага юнака, прыблізна яго ж узросту, які сядзеў за накрытым сталом. Юнак быў хударлявы, сярэдняга росту, бледны з твару, з доўгімі чорнымі валасамі. Ледзь Люка з’явіўся ў дзвярах, незнаёмы замоўк і зірнуў на яго жывымі бліскучымі вачыма. Люка адчуў сябе няёмка і адвёў позірк.
    — Ах,— сказала старая, не падымаючыся з крэсла,— гэта мой кватарант. Той, пра якога я гаварыла.
    Хлопец, не кранаючыся з месца, працягваў разглядаць Люку. Таго раззлаваў гэты ўпарты позірк, і ён пайшоў да ракавіны, каб памыць рукі. Але нават тут адчуваў на спіне гэты позірк, і знарок павольна выціраўся, павярнуўшыся да незнаёмага спіной.
    — Луіджы,— прамовіла старая,— няма ў мяне чым частаваць цябе.
    — He турбуйцеся,— адказаў хлопец, якога ста-
    рая назвала Луіджы.— Я толькі што павячэраў. He варта турбавацца.
    Люка сеў за стол. Хлопец моўчкі разглядаў яго.
    — Лідзія яшчэ не прыйшла? — спытаў Люка, каб парушыць маўчанне.
    — He,— адказала старая. Потым, павярнуўшыся да Луіджы, дадала: — Яна цяпер заўсёды так: не прыходзіць, нічога не кажа. А потым з’яўляецца сярод ночы і ўзнімае гвалт, што нічога няма есці. Нязноснай стала дзяўчына.
    — Трэба дараваць ёй,— сказаў Луіджы.— Відаць, яна занятая. Я пачакаю. Я не перашкаджаю? — спытаў ён, зірнуўшы на Люку.
    — He,— адказаў той.
    Пачалі вячэраць. Луіджы дастаў з кішэні цыгарэту і закурыў. Гаварыў ён мала, толькі тады, калі пачынала старая. Тая была ў гуморы, ёй, відаць, падабалася кампанія маладых хлопцаў. Калі скончылі вячэру, у прыадчыненыя дзверы ўвайшоў кот, увесь чорны, як смала, і пачаў лашчыцца каля ног старой.
    — А гэты адкуль тут узяўся? — спытаў Луіджы.
    — Гэта Лідзіна кацяня,— сказала старая.— Яна падабрала яго неяк ля дзвярэй: яно мяўкала, і ёй стала шкада небараку. Хто ведае цяпер, чыё яно. I вось жьіве цяпер тут, разам з намі, а, Мурза!
    ■ — Мурза?
    — Гэта яго імя. Так яго назвала Лідзія, таму што яно чорнае, як абісінец. А як яго любіць Лідзія! Неяк згубілася, гэтае кацяня, дык тая шукала яго цэлы дзень.
    — I дзе яно было? — спытаў Луіджы.
    — На двары, за домам. Цяпер увесь час бегае туды, само збягае па лесвіцы. Я ўжо гаварыла Лідзіі: скончыцца тым, што яна згубіць яго.
    Луіджы ўзяў кацяня на калені і стаў пяшчотна гладзіць яго.
    — Яшчэ зусім маленькае,— прамовіў ён,— колькі яму будзе?
    — Месяц, я мяркую, не болей,— адказала старая.— Можа, будзе лавіць мышэй. Іх у нас развялася процьма. Але гэты, відаць, не наловіць. Толькі гуляе з імі. Аднаго разу Лідзія дала яму мышаня, хацела прымусіць, каб з’еў... трэба, каб адчуў смак мяса. Але дзе ты бачыў! Пагуляў з ім трохі і кінуў.
    — Ён яшчэ малы,— сказаў Луіджы,— пасля навучыцца.
    — Можа і так,— згадзілася,— хто яго ведае. Хіба ўсе каты добра ловяць мышэй? Гэта толькі гаворыцца, што каты ловяць мышэй.
    Луіджы ўсё лашчыў ката, які задаволена муркаў, скруціўшыся ў хлопца на каленях.
    — Бач ты, як муркае! — заўважыла старая.— Лідзіі вельмі падабаецца, калі ён муркае. Бывае, сядзе тут і знарок гладзіць яго.
    — Кажаш, яна любіць яго? — спытаў Луіджы.
    — Куды болып! — адказала старая.— Абыходзіцца з ім, як з хрысціянінам.
    Луіджы ўсміхнуўся:
    — Часам не ўсякі хрысціянін варты ката.
    Люка з цікавасцю паглядзеў на яго. Луіджы адчуў позірк і таксама падняў вочы. Старая між тым прыбірала са стала.
    — Дык што ж,— прамовіла яна, корпаючыся каля ракавіны,— ты мне так і не сказаў, што ў ця-
    бе здарылася. Чаго ты цэлы месяц вачэй не паказваў.
    Луіджы рэзка павярнуў галаву. Вочы яго бліснулі. Гэты агеньчык, схаваны ў глыбіні, неяк напалохаў Люку. Калі ён з’яўляўся, вочы хлопца нагадвалі вочы лунаціка ці хворага. Між тым, гаварыў ён зусім нармальна.
    — Дык што было? — настойвала старая, павярнуўшыся да Луіджы.
    Той нецярпліва махнуў рукой, даючы зразумець, што размова яму непрыемная. Ён моўчкі, засяроджана гладзіў кацяня, якое задаволена мурлыкала. Люка запаліў цыгарэту. 3 хлопцам ён не перакінуўся ніводным словам. На выгляд Луіджы быў вельмі малады. Апрануты ён быў звычайна: не надта элегантна, але і не бедна. Белыя, прыгожыя рукі і чыстыя пазногці гаварылі за тое, што ён не рабочы. Люка ўпершыню сустрэў яго тут і ніколі не чуў, каб пра яго гаварылі. 3 Лідзіяй ў Люкі наладзіліся добрыя адносіны, амаль дружба, неяк яны нават разам хадзілі гуляць. Але дзяўчына не надта многа гаварыла пра сябе: яна была заўсёды асцярожная, стрыманая і крыўдлівая. Крый божа сказаць ёй лішняе слова. Люка падумаў, што хлопец, можа, сябар Лідзіі, але больш верагодным здавалася, што ён яе палюбоўнік. Потым прыйшла думка, што калі б ён быў палюбоўнікам, то прыходзіў бы часцей, не знікаў бы на цэлы месяц, як казала старая.
    — Я вазьму карты,— сказаў Луіджы.
    Ён выцягнуў шуфлядку стала і дастаў пакамечаную старую калоду. Павольна, цярпліва пачаў раскладваць іх на стале, выстройваючы акуратнымі, раўнюткімі радамі. Склаў першы рад з дзесяці картаў, пад ім другі з дзевяці, потым яшчэ адзін
    з васьмі; скончыўшы раскладаць, паклаў галаву на далонь і задумаўся; час ад часу браў з рада адну карту і замяняў яе другой. Здавалася, ён цалкам паглыЛўея ў гэтую аперацыю і нейкія свае разлікі. Старая скончыла прыбіраць, паставіла на месца талеркі і села поруч з Луіджы, падпёршы далоняй шчаку. Яна ўважліва сачыла за тым, што рабіў хлопец, і раз-пораз круціла галавой і пазірала на Луіджы, які працягваў гульню, ні на каго не зважаючы.
    У кухні панавала цішыня. Чулася толькі, як кот драпае кіпцюрамі ножку стала.
    — He выходзіць,— прамовіла старая.— He выходзіць,— яшчэ раз паўтарыла яна, ківаючы галавой.
    Луіджы скончыў перакладваць карты і задумаўся. Потым рэзкім рухам рукі змяшаў іх.
    — Ты бачыў? — усклікнула старая. Здавалася, яна бьіла задаволена, што картьі не сышліся.
    — Тае бяды,— спакойна адказаў хлопец. Потым павярнуўся да Люкі: —Гуляеш у карты?
    Для Люкі гэта было нечакана. Ён заўважыў, што Луіджы звярнуўся да яго на «ты».
    — Гуляю,— адказаў ён.
    — Скінем партыю?
    — Можна.
    — Колькі цяпер часу? — спытала старая.
    Хлопец паглядзеў на ручны гадзіннік:
    — Каля дзесяці.
    — Лідзія, відаць, не прыйдзе,— прамовіла жанчына. Луіджы, нічога не адказаўшы, ператасаваў калоду. Потым паклаў яе на стол і даў Люку зняць. Раздаў.
    — У брысколу?
    — Давай.
    Яны пачалі гуляць. Люка праіграваў. He разабралі і палавіны калоды, як ён ужо прайграў партыю. Старая смяялася. Скончыўшы партыю, Луіджы спытаў:
    — Яшчэ адну?
    — Давай.
    Люка добра гуляў у брысколу. Колькі вечароў правёў ён у касцёле, гуляючы з донам Альда! А тут ніяк не мог зразумець, чаму праігрывае, і разгарачыўся.
    Ён падумаў, што хлопец махлюе, і пачаў сачыць за гульнёй, але тузы па-ранейшаму не ішлі да яго, а ў тыя рэдкія выпадкі, калі трапляліся, Луіджы ўсё роўна забіраў іх. Люка зноў прайграў у сярэдзіне партыі. Старая смяялася, паказваючы вялікія жоўтыя зубы.
    — Яшчэ адну? — прапанаваў Луіджы.
    — Давай яшчэ.
    — Добра. Аднак гэтую я ўжо буду гуляць без махлярства,— сказаў Луіджы і паглядзеў на Люку.
    Старая весела зарагатала, задаволеная.
    Яны згулялі яшчэ некалькі партый. Луіджы болып не махляваў і прайграваў нават болып за Люку. Гулялі моўчкі, засяроджана, без бурнай радасці ці расчаравання, што суправаджаюць звычайна кожную гульню. Старая, падпёршы далоняй шчаку, задрамала. Галава яе раз-пораз схілялася, і калі амаль даставала стала, старая расплюшчвала вочы і выпроствалася. Разгублена пазірала то на Люку, то на Луіджы, потым позірк затуманьваўся, павекі зноў апускаліся, і праз некалькі хвілін хісткай раўнавагі яна зноў пачынала хіліцца да стала.
    Раптам у калідоры зазваніў званок. Старая адразу прачнулася.
    — Відаць, Лідзія,— і пайшла адчыняць. Луіджы паклаў карты і спыніў гульню.
    На кухню ўвайшла Лідзія.
    — О! — усклікнула яна,— каго я бачу! Луіджы! — і пайшла да яго, усміхаючыся, працягваючы хлопцу руку. Луіджы моўчкі прывітаўся з дзяўчынай. Толькі твар яго таксама асвяціўся шчырай усмешкай.
    Лідзія была вясёлая. Яна паклала на стол сумачку, непрыкметным рухам паправіла валасы.
    — Ну, як ты жывеш, Луіджы? Што новага?..
    — Добра. А як у цябе?
    — Таксама добра,— адказала дзяўчына.— Сёння асабліва добра. Вечар добры, Люка,— павярнулася яна да хлопца. Той толькі цяпер заўважыў, што Лідзія першая прывіталася з ім.
    — Я вельмі рады, што ў цябе ўсё добра,— сказаў Луіджы.
    — Так,— адказала дзяўчына.— Цяпер сапраўды ўсё добра,— і ўсміхалася.
    Хлопцы глядзелі на яе здзіўлена. Нешта незвычайнае адчувалася ў яе весялосці, і сама яна непадобная на сябе. Нейкая бесклапотная, узрушаная.
    — Досыць гэтай галечы,— гаварыла яна.— Досыць галечы.— I зноў смяялася, нечым здаволеная, і вочы свяціліся схаванай радасцю.
    Люка і Луіджы не ведалі, як трымацца з ёю.
    — Чаго вы на мяне так глядзіце? — спытала Лідзія.
    — Нічога,— адказаў Люка.
    — Вы пазнаёміліся ўжо?
    Луіджы павярнуўся да Люкі.
    — Ага,— адказаў.
    Старая нешта бурчала на Лідзію. Тая падышла і паляпала яе па плячы.