Лішнія
Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
— Ты зноў за сваё? — спытала яна весела.— Нават у такі вечар? Але сёння лепей мяне не чапай, ведаеш? Сёння я, нарэшце, вырашыла праблему. Ці ж не мела я рацыі? Гэтая сукенка дапамагла,— і яна пяшчотна правяла рукой па плацці, нібы лашчачы яго.— Гэта мая самая шчаслівая сукенка,— дадала з задавальненнем.
Старая перастала бурчаць і з цікаўнасцю паглядзела на дзяўчыну.
— Што ў цябе там здарылася? — спытала.
— Нічога,— адказала Лідзія, і ў вачах яе бліснулі хітрыя агеньчыкі,— я табе нічога не скажу.
— Сапраўды, што ў цябе такое? — не стрымаўся і Луіджы.
Лідзія засмяялася.
— Бач ты, якія цікаўныя!..
— Дык што ў цябе за навіны такія? — настойвала старая.
— Я выйграла па латарэі,— зноў засмяялася Лідзія.
Старая была паверыла. Але потым успомніла, што сёння толькі пятніца.
— А як ты паспела даведацца? — спытала з сумненнем. Яна вельмі зайздросціла, што Лідзіі магло падваліць такое шчасце. Ужо многія гады старая купляла білеты, але не было яшчэ выпадку, каб яна выйграла.
— Як я даведалася? — адказала Лідзія.— Вельмі проста: гэта няпраўда.
— Дык што ж тады? — дамагалася старая.
— Тады я знайшла кашалёк, паўнюткі грошай. Вось... Тоўсты кашалёк!
Старая замоўкла, не ведаючы, верыць ці не.
— Усё роўна,— сказаў Луіджы.— Калі не хочаш казаць, не кажы, Нам гэта зусім не цікава,— і паглядзеў на Люку, шукаючы яго падтрымкі.
Лідзіі ўсё не сядзелася. Яна стаяла каля стала і ўсміхалася.
— Ты з глузду з’ехала,— зазлавала старая,— я заўсёды гаварыла, што ты вар’ятка.
Дзяўчына засмяялася.
— Хочаш ведаць, што ў мяне здарылася?
— Ты сапраўды сёння цікавая,— заўважыў Луіджы,— сядай, пасядзі.
— Сядзець? — паўтарыла Лідзія,— я не люблю сядзець.— Нават дадому ішла сёння самай доўгай дарогай. Луіджы, чаму ты так даўно не заходзіў?
— Я быў заняты,— адказаў хлопец.
— Заняты? Чым? Я ніколі не магла зразумець, чым ты займаешся? — спытала дзяўчына.— Скажы хоць цяпер.
— Здаецца, сённяшні вечар прынёс табе шчасце,— сказаў Луіджы, ухіляючыся ад пытання.
— Можа, гэта ты прынёс шчасце? — засмяялася Лідзія,— потым дадала: —Дык што вы тут робіце? Пойдзем.
— Ты хочаш пайсці? — спытаў Луіджы.
— Так, хадзем адсюль. Сёння можна павесяліцца.
Але старая хацела ведаць, што здарылася ў Лідзіі.
— Добра,— здалася дзяўчына,— я скажу: можа, я пайду ад цябе.
Старая разгубілася, збянтэжана заміргала вачыма.
— Так,— паўтарыла Лідзія.— Калі мне падыдзе, я пайду ад цябе.
— Як?..
— Мне прапанавалі асобную кватэру, толькі для мяне,— растлумачыла дзяўчына.— Дык вось: я вам сказала ўсё. Я знайшла друга.
Луіджы апусціў галаву і пачаў разглядаць стол.
— Хто ён? — перапытала старая. — Багаты сіньёр?
— Мне абрыдла гэтае жыццё. Досыць з мяне. Досыць. Я таксама хачу калі-небудзь пажыць палюдску. Што, можа, не праўда? — спытала яна, ні да каго не звяртаючыся.
Луіджы ледзь прыкметна кіўнуў галавой у знак згоды.
— Што ж, лічы, што ты адкрыла Амерыку,— заўважыла старая. Было незразумела, шкадўе яна ці крыўдзіцца.
Лідзія павярнулася да яе:
— На гэты раз думаю, што так,— сур’ёзна адказала яна.— Дык хадзем, ці што?
Луіджы ўстаў.
— Куды мы пойдзем? — спытаў ён.
— Танцаваць. У «Самбрэра»,— прапанавала Лідзія. Яна дастала з сумачкі памаду і падфарбавала губы.— Будзем сёння танцаваць да світання. Я хачу натанцавацца ўдосталь, каб аж ногі адняліся.
— He, туды я не пайду,— запярэчыў Луіджы.
— Чаму? Гэта адно з лепшых месц.
— Туды я не пайду.
— Кінь ты,— пачала ўгаворваць дзяўчына.— Чаго ты спалохаўся? Плаціць буду я.
— He, не таму, але туды я не хаджу.
Лідзія разгублена змоўкла, потым засмяялася:
— Што ж, то няхай будзе па-твойму. Сёння я не хачу спрачацца. Ты сапраўды нейкі дзіўны. Пойдзем у «Сіранэлу»?
На твары Луіджы зноў з’явілася ўсмешка.
— Добра,— згадзіўся ён.
— Тады хадзем, a то спознімся.
Луіджы накіраваўся да дзвярэй. Люка застаўся сядзець: ён зайздросціў гэтым дваім, іх чакаў вясёлы вечар. Яму таксама хацелася б пайсці з жанчынай і патанцаваць ці проста пасядзець сярод музыкі і святла. 3 жанчынай. Нават з Лідзіяй, калі б яна згадзілася.
Дзяўчына павярнулася да Люкі:
— А ты хіба не пойдзеш з намі? — спытала яна.
— He ведаю... — адказаў Люка.— Баюся, што я буду лішнім.
— Што за глупства! — запярэчыла Лідзія.— Хадзем.
— He ведаю,— паўтарыў хлопец.— Мне нешта не хочацца.
— Заўсёды ў цябе гэтыя «аднак», «але» ды «не ведаю». Ты нічога не дасягнеш такім чынам. Збірайся.
Люка ўстаў і ўсміхнуўся Лідзіі.
— I май на ўвазе,— дадала дзяўчына сур’ёзна.— Гэта добры выпадак таксама і для цябе.
— У якім сэнсе? — не зразумеў Люка.
— Вось у такім. Я ўспомніла і пра цябе. Я сказала яму, што ў мяне ёсць стрыечны брат, які шукае работу. I спытала, ці не можа ён дапамагчы.
— Ты так сказала? — здзівіўся хлопец.
— Ён, здаецца, неблагі чалавек. Спачатку спытаў, ці не жаніх ты мой, але я паклялася, што не, і ён сказаў, што паспрабуе што-небудзь зрабіць для цябе.
— Дзякуй табе,— разгубіўся Люка.— He ведаю, як табе сказаць...
— Няма чаго гаварыць,—проста адказала дзяўчына.
Старая вельмі перажывала, што, можа, застанецца зусім адна. Нешта бурчала сама сабе. Потым правяла іх да дзвярэй і доўга стаяла на парозе, гледзячы, як хлопцы і дзяўчына, весела размаўляючы, спускаюцца па лесвіцы. Потым вярнулася ў пакой, адштурхнула нагой кацяня, якое пачало гуляць з яе пантофлямі. Зноў забурчала:
— Яна думае, што адкрыла Амерыку, гэтая дзеўка!
If! Здавалася, што з таго вечара ў «Сіранэлі» ■ I пачалося зусім новае жыццё. Дзяўчына і хлопцы вярнуліся на світанні, вясёлыя і радасныя. Гэта быў сапраўды цудоўны вечар. Позна ноччу Луіджы таксама пачаў, нарэшце, піць і стаў вельмі вясёлым і таварыскім. Ён жартаваў, расказваў розныя гісторыі, усе ад душы смяяліся. Хлопцы па чарзе танцавалі з Лідзіяй.
— У мяне баляць ногі,— гаварыла дзяўчына, задаволеная, у нейкім вясёлым адчаі аддаючыся танцу. Калі яны разыходзіліся, Луіджы горача паціснуў хлопцу руку і шчыра ўсміхнуўся яму. Люка зразумеў, што спачатку памыліўся ў ім. 3 першага погляду Луіджы здаўся яму хітрым і фанабэры-
стым. Акрамя таго, хлопец пераканаўся, што Луіджы не палюбоўнік Лідзіі. Для дзяўчыны ён быў толькі добрым сябрам, з якім тая ахвотна праводзіла час і часам выходзіла пагуляць. Так, між іншым, яна ставілася і да Люкі, таксама з задавальненнем выходзіла з ім, была вельмі простай і шчырай.
Дружба яе з Луіджы здавалася цяпер зусім натуральнай, бо і самому Люку пачаў падабацца гэты таварыскі, дасціпны хлопец. Пасля таго вечара Луіджы прыходзіў яшчэ, нават калі Лідзія ўжо не жыла ў старой, перабраўшыся зусім у пакой таго сіньёра, які ўзяў яе на ўтрыманне. Хлопцы гулялі ў карты, часам адны, часам утраіх са старою, якая была ў адчаі, бо ніяк не магла здаць пакой, у якім жыла Лідзія. Люка перайшоў на ложак дзяўчыны, а старая вярнулася ў свой пакой.
— Ва ўсякім разе,— гаварыла яна,— я хоць усмак пасплю на сваім ложку.
Люка яшчэ колькі часу не меў работы. Але аднойчы прыйшла Лідзія, вельмі ўсхваляваная, і з радасцю паведаміла, што яе сябра стрымаў слова і знайшоў для яго месца.
— Заўтра ты павінен з’явіцца вось сюды,— і яна паказала паперку, на якой былі напісаны адрас і прозвішча.
Гэта была будаўнічая фірма, даволі буйная, якая асабліва разраслася за час вайны. Гаспадар аказаўся тыповым камерсантам. Яго дэвізам было: «справы ёсць справы»,— прынцып даволі агульны, які, аднак, у яго дзейнасці набываў зусім рэальны і практычны сэнс. За пяць мінут, што Люка правёў у ягоным кабінеце, ён паўтарыў гэтыя словы некалькі разоў па тэлефоне, потым энергічна паціснуў хлопцу руку, той нават не паспеў зразумець, што
ўжо трэба ісці. Нягледзячы на поціск рукі і сяброўскі тон, гаспадар пакінуў яснае ўражанне: пры выпадку гэты чалавек не спыніцца ні перад чым.
Люка быў прыняты ў кантору адной з будоўляў. На ўскраіне горада ўзводзіліся новыя казармы, і хлопца ўзялі за табельшчыка.
Пасля тэлефоннага званка ад важнай асобы — Лідзінага сябра — чалавек паспяшаўся адразу паабяцаць, аднак ледзь паклаўшы трубку, у думках вылаяў і сябе, і гэтага новага служачага, у якім не было ніякай патрэбы, бо на прадпрыемстве і без таго было залішне людзей. Каб задаволіць знаёмага і не пакрыўдзіць сябе, гаспадар абраў сярэдняе: прыняў хлопца з выпрабавальным тэрмінам да канца будаўніцтва казармаў. Зрэшты, гэта было пытаннем некалькіх месяцаў, казармы будаваліся поўным ходам, іх планавалі скончыць недзе ў канцы верасня.
Пасля гэтага Люка больш не бачыў яго. Ён быў гаспадар, начальнік, галоўны,— як на розны манер называлі яго служачыя, адчуваючы сябе няёмка пры размовах з ім, бо не маглі назваць яго ні інжынерам, ні доктарам, ні камандорам — у яго не было ні звання, ні адукацыі. Кантора знаходзілася ў старым доме, на невялічкай. плошчы, непадалёк ад апошняга прыпынку трамвая. Абсталяванне ў пакоях было старое.
Люка ўвайшоў у кантору разам з іншымі. Яму паказалі месца, растлумачылі, што рабіць, і хутка, праз некалькі дзён, ён стаў сапраўдным членам гэтага калектыву. Паміж ім і астатнімі служачымі ўстанавілася тая звычайная дружба, што заўсёды звязвае людзей, якія працуюць разам: не вельмі глыбокая, але і не надта павярхоўная. Яго стол стаяў ля
акна, і, калі не было чаго рабіць,— што здаралася даволі часта,— або калі пасля складаных падлікаў хлопец падымаў вочы ад папер, ён бачыў, як унізе, на плошчы, спьіняліся пустыя трамваі, як людзі ўваходзілі ў прыбіральню, што была ў гэтым жа доме, якраз пад яго акном.
Так прайшоў некаторы час, пачало адчувацца набліжэнне вясны. Люка заўважыў гэта, назіраючы, як усё болып кароткім, у тыя ж самыя часы, рабіўся цень, што падаў ад дома на плошчу. Часцей з’яўлялася жаданне зняць пінжак, хаця ніхто і не рабіў гэтага: людзі нібы баяліся страціць годнасць, асабліва тыя, што, як Люка, былі прыняты часова і з трывогай чакалі заўтрашняга дня. Гэтая няўпэўненасць, з аднаго боку, і ўпэўненасць, з другога, падзялялі служачых канторы на дзве катэгорыі. Сталасць работы была звычайнай тэмай размоў сярод часовых служачых. Тут былі і маладыя хлопцы, як Люка, і людзі ў гадах, якіх яшчэ вайна пачала кідаць з аднаго прадпрыемства на другое, ад аднаго занятку да другога, часам зусім непадобнага і далёкага ад прафесіі. Люку таксама ўвесь час гняло гэтае ўсведамленне няўпэўненасці ў будучым, ён з жахам думаў аб тым дні, цяпер ужо недалёкім, калі казармы будуць закончаны. Тыя, што былі прыняты, як і ён, часова, імкнуліся аднавіць рэкамендацыі і не праміналі выпадку выслужыцца перад гаспадаром, усяляк афішыраваць сваю работу. Люка не ўмеў рабіць ні таго ні другога. Наадварот, ён стараўся пазбягаць сустрэч з гаспадаром, так што з першага дня больш і не бачыў яго. Ён ведаў, што будзе адчуваць сябе няёмка, не знойдзе, што сказаць; але, галоўным чынам, хлопец пазбягаў гаспадара таму, што падсвядома адчуваў у ім bo