Лішнія
Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
Яны скончылі абедаць, але старая працягвала балбатаць.
— Дык сёння вечарам прыйдзеш сюды?
— Ага,— паабяцаў Люка.— А якой гадзіне вы зачыняеце?
— Вечарам у нас няма пэўнага часу. Лідзія прыходзіць, калі вызваліцца. Часам і зусім не начуе.
Яна наліла сабе ў шклянку вады.
— Калісьці на гэтым стале было і віно.
Люка курыў, не зважаючы на старую, якая яшчэ сядзела за сталом.
— Дык ты мне заплоціш за алей? — спытала яна яшчэ раз.
У сваім пакойчыку Лідзія перачытвала пісьмо, атрыманае з учарашняй ранішняй поштай. Седзячы на краі ложка, яна /грымала ў руках канверт і летуценна глядзела на яго. Пісьмо было з Аргенціны, ад дальняй цёткі. Яна жыла там шмат год, і Лідзія яе ні разу не бачыла, таму што была зусім малой, калі цётка паехала. Нядаўна яны пачалі перапісвацца. I вось цяпер Лідзія трымае канверт, уважліва разглядае яго. Які легкі гзты канверт! Дзяўчына кратае яго пальцамі і здзіўляецца: папера настолькі тонкая і празрыстая, што скрозь яе можна прачытаць літары, напісаныя на лістку ўсярэдзіне. Зверху, у левым кутку,— блакітная ластаўка з распрасцертымі крыламі, а пад ёй пячатка: «Par Avion».
Паўтараючы гэтыя словы, дзяўчына адчувае ў іх нейкі асаблівы, загадкавы сэнс, уяўляючы ўсю тую вялізную адлегласць у тысячы кіламетраў, якую праляцела пісьмо над акіянам і сушай. «Par Avion»... Як прыемна вымаўляюцца гэтыя словы! Гэта «іоп» доўга гучыць у свядомасці, як далёкае водгулле звона. Пісьмо прыйшло з Аргенціны, з другой часткі свету, дзе надыходзіць поўнач, калі тут сярэдзіна дня. Як усё дзіўна! I некаторы час Лідзія ні аб чым не думае, толькі загадкавае слова «Аргенціна» працягвае гучаць у яе вушах. Яно нагадвае нешта прамяністае, бліскучае, і бляск гэты ўяўляецца прыемным і ціхім, спакойным, як водбліск срэбра, або як святло месяца, і мае ў сабе нешта пяшчотнае, ласкавае.
Лідзія паглядзела на маркі на канверце. Іх дзве, і на абедзвюх паштовы штэмпель чырвонага колеру, большы звычайнага. Адна марка таксама чырвоная, прамавугольная, ыа ёй нейкая незнаёмая жывёліна, якой Лідзія ніколі не бачыла; зверху дробнымі літарамі напісана «Lanas», а ўнізе, уздоўж яго зубчастага краю — «Repubblica Argentina». Жывёліна цікавая і сімпатычная, нешта сярэдняе паміж быкам і авечкай. На бычка яна падобна сваім масіўным, вялікім целам, але ў той жа час, як авечка, уся пакрыта густой поўсцю. На авечыя падобны і рогі, якія закручваюцца кольцамі. На другой марцы, фіялетавай,— поле, падобнае да кукурузнага, калі меркаваць па лісцях і доўгіх сцяблах раслін. У глыбіні віднеецца фабрыка з высокім комінам, з якога ідзе дым. «Хто ведае,— падумала дзяўчына,— колькі там фабрык і заводаў». Потым яна даетала ліст і перачытала. Пісьмо было напісана напалову на італьянскай, напалову на іспанскай, так
Што першы раз Лідзія з цяжкасцю разбірала словы. Цётка пісала, што ўсё разумее, і што была б вельмі рада пазнаёміцца з пляменніцай; хай дзяўчына прыязджае, работу для яе можна будзе знайсці. Адносна грошай на дарогу зноў паўтарала, што дапамагчы не можа, дзяўчына павінна прыехаць на свае. У канцы яна паведамляла, што здымак яе атрымала, і перадавала найлепшыя пажаданні.
Лідзія задумалася, апусціўшы пісьмо на калені. Думала пра грошы на дарогу, пра тыя тысячы лір, якія спатрэбяцца на білет. Яна ўжо тры ці чатыры разы пыталася пра цану, спадзеючыся кожны раз, што яна знізіцца, але тая, як назнарок, увесь час павышалася. Дзяўчына пасядзела яшчэ троху, потым устала і пайшла да камоды.
Нахілілася, каб выцягнуць шуфляду, потым азірнулася, падышла да дзвярэй і прыслухалася. Паглядзела ў замочную шчыліну, ці не сочыць хто за ёй, дастала насоўку і павесіла яе на ключ, закрыўшы шчыліну. Тады вярнулася да камоды, устала на калені і выцягнула шуфляду; паклала яе на падлогу і дастала кніжачку, схаваную на самьім дне. На блакітнай вокладцы блішчала залатая пчала з растапыранымі крыламі і выцягнутымі лапкамі, нібы збіраючыся сесці на нябачную кветку. Пад пчалой золатам жа выціснуты словы: «Ашчадная каса». Дзяўчына раскрыла кніжку, усё яшчэ стоячы на каленях, і напаўголаса прачытала: «Ашчадная кніжка дае магчымасць...» На першай старонцы драбнюткімі літарамі былі надрукаваны інструкцыі. Лідзія шмат разоў пачынала чытаць іх, але ніколі не даходзіла нават да сярэдзіны. Гэта былі даволі сумныя рэчы, у якіх цяжка было што-небудзь зразумець. Яна пагартала старонкі, на якіх калонкамі
былі запісаны лічбы-сумы, унесеныя на кніжку і ўзятыя з яе. Побач стаялі кручкаватыя, размашыстыя подпісы касіра, які адзначаў змены лічбаў. Касір, бледнаваты чалавек, заўсёды апрануты ў чорнае, быў страшэнна сур’ёзны: дзяўчына ніколі не магла вытрымаць яго позірку і, калі падыходзіла да акенца, апускала вочы або ўглядалася ў чорную шыльду над касай, надпіс на якой яна запомніла ад пачатку да канца: «Захоўвайце грошы, выдаткоўвайце іх беражліва... He трацьце веры і надзеі».
Амаль на кожнай старонцы былі лічбы, напісаныя чырвоным чарнілам. Лідзіі вельмі падабаліся гэтыя лічбы, яна заўсёды прыемна здзіўлялася, калі чытала новы запіс — працэнты, якія банк налічваў у канцы кожнага года. Праўда, грошы невялікія, але было прьіемна, што яны з’явіліся так, без аніякіх намаганняў, быццам падораныя. Апошняя калонка даходзіла да паловы старонкі, і ўнізе яе, пад лінейкай, стаяла канчатковая лічба. Яна была яшчэ вельмі далёка ад той сумы, што патрабавалася на падарожжа. Калі б гэтая лічба магла расці няспынна, то нават з такімі заработкамі, як зараз, можна было калі-небудзь дайсці да канца; але часта здаралася так, што замест таго, каб дакладваць грошы, даводзілася браць іх назад. I супакойваць сябе тым, што частка іх дасталася так, нізавошта, толькі за тое, што яна мае гэтую кніжачку.
Гэта была доўгая, пакутлівая гісторыя, якой, здавалася, не будзе канца: то дзяўчына ўносіла грошы, то забірала нейкую суму назад, потым зноў з’яўлялася магчымасць, і яна вяртала доўг. Але самае горшае было не ў тым, што агульная сума ўвесь час змянялася, што падоўжылася калонка запісаў, а ў тым, што кожная такая змена патрабавала
шмат часу; усякі раз, калі лічба мянялася, праходзілі месяцы, адзін ці два, а часам і ўсе тры. Так што хоць калонка і расла,— гэта праўда,— але ў канцы года аказвалася, што, нягледзячы на дзветры старонкі новых запісаў, агульная сума амаль не павялічвалася. I гэта было самае страшэннае: у гэтай бясконцай гульні праходзіў час, міналі непрыкметна месяцы і сезоны, і вось аднойчы высветлілася, што Аргенціна, нягледзячы на ўсе ахвяры і намаганні, заставалася ўсё такой жа далёкай, як і год назад. Грошы ж былі неабходны не толькі на Аргенціну. На Аргенціну даводзілася адкладваць тое, што заставалася ад выдаткаў на харчы і адзенне. У канцы кожнага месяца старая, дакладная, як смерць,— так Лідзія не раз гаварыла ёй, часам жартам, часам са злосці,— адчыняла раніцай дзверы і не сыходзіла з месца, пакуль дзяўчына не аддавала месячную плату. Яна не пыталася і нават не намякала, але не выходзіла з пакоя, пакуль Лідзія не здагадвалася, што надышоў дзень плаціць за харчы і кватэру. Пунктуальнасць гэтая была проста жахлівай: калі ў месяцы было трыццаць дзён, гэта здаралася раніцай трыццатага, калі трыццаць адзін, старая прыходзіла раніцай трыццаць першага. Дакладная, як смерць.
УКамандор Эпіскапа, былы чыноўнік міністэрства ўнутраных спраў, а цяпер пенсіянер, выпіў сваю звычайную каву з малаком, падышоў да дзвярэй, збіраючыся ўжо выйсці з кухні, але раптам нешта ўспомніў, затрымаўся і, гледзячы на жонку, сказаў:
■— Сёння твая чарга хадзіць па магазінах.
I не паспеў ён распарадзіцца, як заўважыў, што дзверы ў гасціную прыадчынены. Эпіскапа сумеўся, падумаўшьі, што чалавек, які там чакае яго, мог чуць усю іх размову. Ён зачыніў дзверы, зноў вярнуўся да стала і пачаў бурчаць на жонку:
— I калі ты адвыкнеш ад сваёй дурной звычкі? Колькі разоў табе казаў: калі ў гасцінай чужыя людзі, зачыняй дзверы. А табе што ўляцела, то і вылецела, усе павінны чуць, што ў нас гаворыцца. Ох, гэтыя кватэры!
— Дваццаць год тут жывём, можна ўжо было прывыкнуць. Чуеш?
— Каб гэтага больш не было!
Жонка корпалася каля ракавіны, не звяртаючы на яго ўвагі. Камандор выйшаў, не перастаючы бурчаць сам сабе, але ўбачыўшы праз адчыненыя дзверы, што наведвальнік быў малады хлопец, супакоіўся. Да яго вярнуўся добры настрой. Ен увайшоў, завязваючы пояс піжамы, прывітаўся. Люка ўстаў яму насустрач, расчараваны. Ён чакаў убачыць чалавека дужага, энергічнага, а перад ім стаяў невялічкі дзядок, можа, яшчэ і не вельмі лядашчы, але даволі стары, хударлявы і зморшчаны. «I гэта той чалавек, які ведае ўсіх і ўсюды мае знаёмства?» — пытаў сябе хлопец. Ён прадставіўся і ўручыў старому рэкамендацыйнае пісьмо ад сакратара вясковай сацыялістычнай партыі. Камандор, калі верыць водгукам самога сакратара, лічыўся ў партыі босам, хоць можа і «не надта важным, але даволі ўплывовым». Стары, надзеўшы акуляры і трымаючы паперу ў выцягнутых руках, прачытаў пісьмо. Скончыўшы, яшчэ некаторы час уважліва разглядаў яго, як быццам нешта абдумваючы. Але пісьмо, хоць і бы-
ло напісана з памылкамі, у праставатай манеры, тым не менш ясна давала зразумець, пра што ідзе гаворка.
— А! — прамармытаў камандор, усё яшчэ трымаючы пісьмо перад вачыма. Потым замоўк, зноў паўтарыў сваё «А!», узяў канверт у другую руку.
Люка дадаў тое-сёе ад сябе, паўтарыў усё, што ўжо расказваў свяшчэнніку, выдумаў нават гісторыю, імкнучыся выказацца як мага ясней.
— Яно так,— прамовіў камандор,— я разумею, што вы хочаце.
— Вы думаеце, можна будзе што-небудзь зрабіць?
— 3 цягам часу, з цягам часу...
— Але,— спытаў Люка,— ці доўга давядзецца чакаць? Я, шчыра кажучы, не маю магчымасці чакаць доўга...
— Святы божа, ці ж гэта робіцца так адразу! Трэба трохі пачакаць, паглядзець. Але, скажыце, чым вы хацелі б заняцца?
— He ведаю,— адказаў Люка.— Якраз дзеля гэтага я і прыйшоў да вас.
— Ну, гэта само сабой,— загаварыў стары,— але як вас уладкаваць? Падкажыце мне, калі можаце, як гэта зрабіць? — Ён на хвіліну задумаўся, потым дадаў: — I галоўнае, усе ідуць сюды, як быццам я кіраўнік урада. Я, ведаеце, не перабольшу, калі скажу, што такія, як вы, прыходзяць да мяне ледзь не кожны дзень.