Лішнія
Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
Люка заварушыўся ў сваім крэсле.
— Камандор,— перабіў ён старога,— мне казалі, што вы дапамаглі вельмі многім...— У сапраўднасці ён нічога не ведаў пра гэта, але вырашыў, што тут усе сродкі прыдатны, і застаўся задаволены
выдумкай.— Паспрабуйце, можа ўдасца што-небудзь зрабіць і для мяне.
Камандор падняў руку, нібы засланяючыся ад камплімента.
— He, не,— загаварыў ён, улешчаны,— я рабіў толькі тое, што мог. I, паверце, калі ёсць магчымасць, я раблю гэта з вялікай ахвотай. Вядома... вядома... Але знаеце? Я зараз пакажу вам.— Ён выняў з шуфляды пісьмовага стала вялікую, распухлую ад папер папку і развязаў тасёмку. Папка, відаць, засталася ў яго з часоў службы, на ёй буйнымі літарамі было надрукавана «Міністэрства ўнутраных спраў», а ўнізе, ад рукі, дробным почыркам выведзена: «Для подпісу».
— Бачыце? — паказаў ён вачыма на папку.— Усё гэта хадайніцтвы, рэкамендацыі, з якімі трэба нешта рабіць. Бачыце самі, колькі іх тут. I ўсё гэта я павінен зрабіць адзін. 3 маім здароўем, у мае гады ўладкаваць усіх гэтых людзей!
Ён узяў з папкі першы ліст і прачытаў.
— Гэта ліст ад прафесара Таніні, з Генуі, які просіць дапамагчы адной дзяўчыне. Яна згодна на любую работу.
Дастаў з другой шуфляды стала яшчэ адну папку, трохі танчэйшую, але таксама з грыфам міністэрства.
— А тут,— растлумачыў стары,— у мяне ляжань паперы тых, якіх ужо ўдалося задаволіць.
Ён выняў адзін з канвертаў і перадаў яго Люку.
— Прачытайце грыф. Гэта з муніцыпалітэта, канцылярыя сіндзіка: бачыце, на адваротным баку, дробнымі літарамі?
Люка разгублена круціў у руках канверт, разглядаючы яго з абодвух бакоў.
— Дастаньце пісьмо, прачытайце. Гэты чалавек, не памятаю ўжо адкуль, быў беспрацоўны амаль цэлы год, а ў яго вялікая сям’я. За яго хадайнічала арганізацьія Кастэльвердэ. I во якраз учора атрымліваю гэты ліст, сіндзік паведамляе, што чалавек прыняты на работу ў школу, цяпер працуе наглядчыкам. Бачыце, ко^ькі такіх? Вось тое хадайніцтва прафесара Таніні, з першай папкі, будзе наступным. А гэта я атрымаў учора. Калі я іх атрымліваю, то кладу зверху, а пачынаю з тых, што ўнізе. Так заўсёды захоўваецца чарга, бачыце?
Ён падняў стос папер з першай папкі, узяў самую ніжнюю.
— Вось гэтае цяпер на чарзе, зараз трэба займацца ім. Бачыце: яно ляжыць з чацвёртага студзеня, больш чатырох месяцаў, і толькі цяпер дайшла чарга, я магу выняць яго з папкі. Яно так. Як у тым евангеллі: апошнія будуць першымі.
Ён перадаў пісьмо Люку.
— Дайце мне, калі ласка, тую першую. Трэба, каб усё было ў парадку. He пакладзём пісьмо на месца.— адразу ўсё пераблытаецца і пойдзе дагары нагамі. Варта трохі памыліцца, і яно апынецца на'перадзе, перад многімі іншымі, якія таксама чакаюць. Ці ж гэта справядлівасць? Бачыце? Бачыце, як я раблю: сюды тыя, што ўжо задаволены, сюды — тыя, што чакаюць чаргі.
Люка прачытаў пісьмо, што прыйшло чатыры месяцы назад. Яно было надрукавана на машынцы, пісаў нейкі палкоўнік, які падаў прашэнне ў міністэрства абароны. Ён мужна ваяваў у першую вайну, атрымаў медаль і павышэнне; у баях страціў руку. Потым займаў высокія пасады ў фашысцкай
партыі і міністэрстве. Пасля перамогі саюзнікаў быў зняты з пасады і зволены ў адстаўку.
— Цяпер ён падаў скаргу,— гаварыў камандор.— Я ведаю яго: добры чалавек, сумленны; я перакананы, што і з фашыстамі ён супрацоўнічаў, думаючы, што гэта трэба для Італіі. Яно вядома. Шмат хто пацярпеў тафм чынам. Кажа, што яго ўвяло ў зман слова «сацыялістычная» ў назве фашысцкай арганізацыі. Але які сацыялізм мог атрымацца з тае рэспублікі? Скажыце, калі ласка? Пры жывым дыктатары... хіба магла ісці гаворка?
Стары замоўк, трымаючы пісьмо ў руцэ, быццам усё яшчэ думаючы пра тое, які сацыялізм пабудавалі б фашысты, каб не прыйшоў канец іх уладзе. Люка разглядаў забаўную ляльку, што вісела на сцяне. Замест вачэй у яе былі ўстаўлены два жоўтыя гузікі, ззаду — смешны калматы хвост. Вялізны рот расцягнуты да вушэй у нястрыманай, заразлівай усмешцы, і жоўгыя гузікі вачэй глядзяць жыва і хітравата. Рукі і ногі шырока расстаўлены, быццам лялька збіраецца пусціцца ў скокі.
— Вось яшчэ,— зноў загаварыў камандор,— таксама сумны выпадак. Усе гэтыя,— дадаў ён, паклаўшы далонь на першую папку,— вельмі сумныя гісторыі, людскія няшчасці. I ўсе просяць, каторы, можа, і несправядліва, але большасць правільна. Гэта нашы бліжнія, і трэба дапамагаць ім. Гэта і ёсць сапраўдны сацыялізм. Самы лепшы сацыялізм выказаны ў словах Хрыста: «рабі дзеля іншых тое, што ты хочаш, каб зрабілі для цябе». Хіба не так, га? Як вы мяркуеце?
Люка сцвярджальна кіўнуў галавой. Камандор паклаў на месца паперы палкоўніка, на дно папкі з чарговымі справамі. Потым зноў дастаў.
— Ха, лепш я пакладу яго сюды, на стол; усё роўна яно цяпер першае на чарзе. Вы бачыце? Бачыце, колькі іх ў мяне? Як жа я магу цяпер, адразу ўзяцца за вашу справу? Акрамя таго, што гэта была б страшэнная несправядлівасць у адносінах да іншых, хто тут чакае,— і ён паклаў на паперы абедзве далоні, як быццам засланяючы іх ад цяжкай несправядлівасці,— акрамя ўсяго, я цяпер проста не маю магчымасці. Бачыце, дарагі мой, мне для гэтага патрэбен час. Вы, мусіць, не ведаеце, як гэта ўсё робіцца. Праўда, я маю сякую-такую вагу, але, божа мой, гэтая вага толькі сякая-такая, амаль нічога.
Люка падумаў, што стары толькі прыкідваецца сціплым, і рашыў паліслівіць перад ім:
— Але гэта сякое-такое прыносіць болып капысці, чым тое вялікае, што можа, але не хоча зрабіць другі. Вы так блізка прымаеце да сэрца свае абавязкі, а гэта ўжо многа значыць.
Камандор, як і раней, падняў руку, нібы засланяючыся, з такім выглядам, быццам яму непрыемна слухаць незаслужаную пахвалч.
— He, не,— запярэчыў ён.— Я не прыкілваюся. Усё сапраўды так, як я сказаў. Гэта праўда, што ў мяне ёсць знаёмствы, і ў партыі са мной лічацца, але, бачыце, я не ў міністэрстве працую. Я цяпер пенсіянер, мой дарагі друг, усяго толькі пенсіянер.
Апошнія словы ён вымавіў з пачуццём жалю і смутку, хлопцу здалося нават, што голас яго здрыгануўся. Стары на хвіліну замоўк, мусіць, успамінаючы тыя часы, калі ён штораніцы насіў на подпіс да міністра папку з паперамі і, ідучы па калідоры, сустракаў ліслівыя твары чыноўнікаў: «Дзень добры, камандор!»
Лялька, што вісела на сцяне над яго галавой, ціха смяялася сваім бясконцым, маўклівым, застылым смехам. Яна была пашыта з кавалачкаў розных тканін, некалі яркія фарбы іх выцвілі і пабляклі.
— А цяпер,— зноў загаварыў камандор,— мне трэба час, каб уладкаваць справы. Хіба я магу пайсці да камандзіра дывізіі, да начальніка аддзела і сказаць яму, маўляў, такія і такія справы. Трэба пачынаць здалёк, спакваля, тым болып, што нельга звяртацца да аднаго чалавека два ці тры разы. А спраў, якія трэба вырашыць, у мяне многа; дык я павінен шукаць іншыя шляхі да таго, хто мне патрэбен, паступова; часам выкарыстоўваеш знаёмства, часам закінеш слоўца дзе-небудзь на сходзе... Чаго толькі не даводзіцца рабіць.
— Я разумею,— прамовіў Люка,— справа гэта не лёгкая. Таму і мала людзей, якія могуць дапамагчы.
— Ды ўжо ж! Вядома, што гэта нялёгка. Тут таксама трэба быць дыпламатам і дзейнічаць умела. Цяжка паверыць, але без дыпламатыі не загаворыш нават з таварышамі па партыі. Пашанцуе якому выбіцца ў вялікія начальнікі, дык ужо і не падыдзеш да яго. Без шклянкі кавы ці кухаля піва і слова не скажаш! I гэта сярод сваіх, дружа, нават з таварышамі па партыі. Вось што мне не падабаецца. Хіба гэта сацыялізм? Называюць сябе сацыялістамі, але, скажыце мне, хто з іх варты называцца сацыялістам? Скажыце, калі ласка, хто? — паўтарыў стары, думаючы, відаць, пра тое, каго ж з яго сяброў можна назваць сапраўдным сацыялістам. А лялька па-ранейшаму смяялася на сцяне, і гузікі яе вачэй хітравата блішчалі.
— Так што мне трэба час... Бывае, што праходзяць месяцы. Чаму я не магу проста сказаць нейкаму там сенатару ці камандору пры сустрэчы: «Слухай, як там справы з маім пратэжэ?» Здараецца, что чалавек і забудзе, і часам даводзіцца чакаць месяц, пакуль зноў не сустрэнеш яго, нібыта выпадкова, каб запытацца. Той кажа: «Ага, ага!», але відаць, што ён забыўся, і праходзіць яшчэ месяц, пакуль справа зрушыцца з месца. Разумееце, я адзін, толькі адзін з многіх для іх, не больш. Праўда, нарэшце, я ўсё ж дамагаюся свайго, але толькі такім чынам, паступова, спакваля.
Ён падняў вочы і ўбачыў, што Люка ўсё яшчэ разглядае ляльку на сцяне.
— Гэта памяць пра майго ўнука,— растлумачыў стары,— Памёр шэсць год таму назад, я купіў для яго гэтую ляльку якраз у той дзень, калі хлопчык памёр, каб ён не сумаваў у час хваробы... 3 Taro часу яна і вісіць тут, на гэтай сцяне.
Люка апусціў вочы, думаючы, што адказаць і як паспачуваць чалавеку. Камандор таксама маўчаў.
— Дык. вось,— загаварыў ён нарэшце, нібы прыняўшы канчатковае рашэнне.— Я сказаў вам усё, каб вы ведалі, як яно ёсць. Каб вам не здавалася, што я часам баюся. як іншыя, лішняга клопату. Вельмі шкада, але нічога не зробіш. Калі хочаце, напішыце ўсё на паперы, гэта будзе лепш, так я буду памятаць пра вас. Вазьміце,— і ён выцягнуў ліст са стоса паперы, што ляжаў на ўскрайку стала. Адтуль выпаў яшчэ адзін лісток, які стары ўзяў у рукі.
— Бачыце? Гэта запрашальны білет на дабрачынны канцэрт. Я арганізаваў яго з дабрачыннымі
мэтамі, і выканаўцы выступалі задарам... Ігралі Бетховена... які гэта цуд. Бетховен! Я таксама калісьці іграў на фартэпіяна. Быў і Шапэн. Гэта таксама спосаб сустрэцца з патрэбньім чалавекам і перакінуцца параю слоў, як бы між іншым, паміж двума нумарамі. Калі ласка, запішыце.
Люка ўзяў ліст паперы і напісаў сваю «справу»; камандор надзеў акуляры, уважліва прачытаў напісанае і нешта напісаў на паперцы алоўкам. Потым адшукаў другі аловак, чырвона-блакітны, і падкрэсліў тое, што напісаў.
— Дата,— сказаў ён,— вы не паставілі даты.
Потым адкрыў папку, тую, што з чарговымі справамі, і паклаў паперку на самы верх. «Чатыры месяцы»,— падумаў Люка і зірнуў на ляльку, якая цяпер, як яму здалося, усміхалася маўкліва і горка.
— Вось так, друг мой,— сказаў камандор, завязваючы папку,— цяпер будзьце спакойны, ніхто не пройдзе раней вас. Калі надыдзе чарга, дадзім ход вашай справе і ніякай іншай. Ды ўжо ж! I не думайце, што я на гэтым збіраюся зарабіць. Калі я скажу, што гэта мне часам самому каштуе грошы, вы, можа, і не паверыце. Але шклянка кавы, ці віна, альбо паштовыя выдаткі... я ўжо не кажу пра час. Калі не скарыстаць гэтыя апошнія гады на добрыя справы, то што нам застаецца рабіць? Хрыстос паказаў нам правільны шлях, калі сказаў, што левая рука не павінна ведаць, што робіць правая... Вось гэта быў сапраўды сацыялізм. Хіба не праўда, га?