Лішнія  Дантэ Арфелі

Лішнія

Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
74.54 МБ
— Такім чынам... галоўнае зроблена,— сказаў Альберта, накіроўваючыся да балкона, дзе нікога не было.— Гульня пачалася. Як табе здалася жанчына?
— Нішто сабе, прынамсі, вельмі шчырая,— адказаў Люка, ідучы побач з ім.
— Я не аб тым пытаюся. Хто ведае, добры чалавек ці не? Мне, напрыклад, ніколі не ўдавалася адрозніць добрых ад дрэнных. Можа таму, што я не сустракаў ні цалкам добрых людзей, ні зусім
дрэнных. На маю думку, усе людзі аднолькавыя. Я хацеў спытаць, як яна табе здаецца фізічна.
— Даволі прыгожая, відаць, яшчэ маладая. Колькі ёй год?
— Мусіць, каля сарака. Але яна вельмі даглядае сябе, бачыў, якія грудзі? Заўважыў, як яна высока падымае іх? Выпінае, аж ледзь саскі не высоўваюцца,— ціха гаварыў Альберта, абыякава пазіраючы на бакі.
— Гэта праўда...
— Але з ёй нічога не зробіш, яна належыць толькі мужу і любоўніку.
— Ты ўпэўнены, што ў яе ёсць любоўнік? — спытаў Люка, думаючы, што гэта звычайныя плёткі, якія заўсёды ходзяць вакол жанчын, асабліва прыгожых і багатых.
— Ага,— пацвердзіў Альберта,— гэта даўно вядома. Ды і нічога дзіўнага: яе мужу ўжо пад шэсцьдзесят. Паквапілася на яго багацце. У жанчын заўсёды так, калі яны выходзяць замуж з-за грошай: нацешацца грашыма, а тады пачынаюць думаць і пра астатняе,— дадаў Альберта, смеючыся.
Ён павярнуўся, шукаючы некага позіркам:
— Любоўніка яшчэ няма. Як прыйдзе, я табе пакажу.
Яны стаялі, абапершыся на парэнчы балкона, і глядзелі на горад. Унізе праходзіла невялікая вулачка, звілістая і вузкая, якая нібы ўзбіралася ўгору паміж дамоў. Непадалёк пачыналіся сады прыгожых асабнякоў, густа зарослыя дрэвамі, так што сярод зеляніны ледзь віднеліся самі будынкі. Насупраць за высокім мурам уздымалася некалькі старых піній. Уздоўж вуліцы на тратуарах радамі раслі тонкія пруткі алеандраў.
Альберта здаўся Люку неблагім чалавекам. Хлопец спытаўся ў яго пра Луіджы, але Альберта таксама ведаў аб ім не вельмі многа. Яны пазнаёміліся ў нейкай карчме, дзе разам абедалі. Зараз Альберта нават не ведаў, дзе Луіджы жыве, таму што пасля таго, як яны разам хадзілі абедаць, хлопец перабраўся на новае месца. Альберта быў прадстаўлены графіні нейкім сябрам яго бацькі і час ад часу прыходзіў сюды па серадах, у дні прыёму, каб падтрымліваць некаторыя знаёмствы, якія калі-небудзь маглі спатрэбіцца.
Ён адчуваў сябе на дзіва свабодна сярод гэтых людзей. Трымаўся з годнасцю і разам з тым натуральна, умеў сачыць за размовай, выбраць патрэбныя словы, каб не здацца ні надта банальным, ні вельмі сур’ёзным; ведаў каму пайсці насустрач, каб паціснуць руку, каму сказаць прыемнае слоўца і ад каго, наадварот, трэба трымацца далей. Нават у кампліментах ён быў надзвычай гібкі і хітры, ніколі не выказваў іх адкрыта. У гэтым, мабыць, выяўлялася яго адукаванасць — ён быў з добрай сям’і. У нейкі момант Люка шчыра пазайздросціў яго здольнасці. I сказаў аб гэтым Альберта. Той рассмяяўся.
— Глупства,— гаварыў ён шчыра.— Тут вядуцца самыя бязглуздыя размовы, словы, якія ты чуеш, нічога не варты. Глядзі, як робяць астатнія, і сам рабі тое ж самае. Галоўнае, ніколі не кажы праўды. Бачыш, як яны робяць? Усе маўчаць, кожны думае сам сабе, і ніхто не гаворыць пра свае справы.
— Дык пра што ж тады гаварыць?
— Лра самыя бязвінныя рэчы, пра нішто, пра надвор’е... во, сама лепш пра надвор’е: якое павет-
ра, як горача ці холадна, якое будзе лета... А калі давядзецца гаварыць пра сябе, калі спытаюць штонебудзь,— тады выдумляй як мага болып. Калі ёсць у цябе адзін, кажы, што маеш дзесяць.
— А ці паверыць хто?
— He паверыць, вядома, бо ніхто не верыць у тое, што гавораць другія; тут заўсёды робіцца скідка. 3 дзесяці, пасля скідкі, пакідаецца сама болей палова. Гэта значыць, застаецца пяць; і такім чынам, ты атрымліваеш чатыры ачкі. Як у тым магазіне: калі прыходзіш, гандляр заўсёды называе цану больш той, якую хоча атрымаць. Зразумела?
— Але ж тут не крама, сярод гандляроў гэта іншая справа.
— Хіба мы ўсе не гандляры? Кожны з нас — тавар, які ў вачах іншых мае тую ці іншую цану, і крый божа, калі ты дасі зразумець, што твой тавар танней і горшы за іншы! Мы гандлюем самі сабой. У горшым выпадку,— дадаў Альберта,— ёсць заўсёды добры спосаб не памыліцца і цудоўна выглядаць перад іншымі: гэта маўчаць... Праўда, гэта таксама нялёгка, цяжэй разумна маўчаць, чым гаварыць.
Люка ўсміхнуўся, зацікаўлены разважаннямі сябра. Альберта заўважыў, што некалькі гасцей накіроўваюцца да іх на балкон.
— Хадзем,— сказаў ён Люку. Яны вярнуліся ў залу, дзе госці сядзелі ў крэслах і на канапах, альбо размаўлялі стоячы, сабраўшыся невялікімі групкамі. Тут было і некалькі жанчын. Час ад часу хтонебудзь з гасцей выходзіў у суседні пакой, робячы выгляд, што шукае кагосьці. Люка ўжо стаміўся стаяць, але свабодных месц, дзе можна было б сесці, не было.
Пажылы чалавек з чырванаватым тварам і палыселай галавой вярнуўся з суседняга пакойчыка ў залу і, праходзячы міма, усміхнуўся, вітаючыся з Альберта. Хлопец адразу рушыў за ім, спыніў чалавека і пачаў гаварыць пра палітычны артыкул, з якім той, відаць, выступіў у газеце. Люка здзівіўся, пачуўшы, што Альберта робіць заўвагі. Лысы чалавек, які спачатку нібы спяшаўся, раптам ажывіўся, і цяпер ужо сам затрымліваў хлопца, які тым часам неяк непрыкметна паспеў прыйсці да згоды і з газетным артыкулам, і з аўтарам.
— Хто гэта? — спытаў Люка, калі той пайшоў.
Альберта ўсміхнуўся:
— Былы дэпутат, быў вялікім чалавекам да фашызму. Цяпер піша палітычныя артыкулы. Заўчора ў цырульні мне давялося прагледзець адзін з іх. Хай ведае, што я чытаў.
У Альберта тут было многа знаёмых і пра кожнага з іх ён мог што-небудзь расказаць.
— Бачыш вунь тых дваіх, што размаўляюць у кутку? He паварочвайся. Гэты, у светлым касцюме, некалькі год назад прыехаў сюды з пустымі кішэнямі, а цяпер у яго мільёны. Кажуць, у мінулым годзе падарыў кватэру з сямі пакояў нейкаму міністру, немаведама за якую ласку.
Люка прамаўчаў. Ён сумняваўся ў праўдзівасці слоў хлопца. Альбо гэта звычайныя плёткі, чуткі, сабраныя невядома дзе? Альберта ўсміхнуўся нейкай дзяўчыне, якая, размаўляючы з гасцямі, таксама адказала яму ўсмешкай.
— Гэта дачка графіні,— ціха сказаў хлопец.— Шкада, што яна непрыгожая. I потым занадта маладая, усяго шаснаццаць год.
— Як яе завуць?
— Эстэр.
Дзяўчына была хударлявая; кароткія рукавы сукенкі не закрывалі тонкіх рук з дзіцячымі вострымі локцямі. У яе былі чорныя кучаравыя валасы, бледны, хваравіты твар. Апрача валасоў прыцягвалі ўвагу яшчэ вочы — чарнявыя і глыбокія, у якіх свяціліся задуменнасць і сум, нават калі яна была вясёлай. Неўзабаве яна пакінула кампанію і, усміхаючыся, падышла да Альберта.
— Як маешся, Альберта? — спытала яна па-сяброўску.
Альберта прадставіў Люку, і дзяўчына шчыра паціснула хлопцу руку.
— Усё вучуся,— адказаў Альберта жаласным тонам.— Вучуся як ніколі. Трэба здаць чатыры экзамены, і два з іх вельмі цяжкія. У нас ёсць адзін прафесар, які ганяе па два-тры разы. Я ўжо здаваў яму некалькі прадметаў. На цэлы год зацягнулася. Нават думаю, ці не перайсці ў другі універсітэт. Многія так робяць. Як толькі надыходзіць час здаваць яго прадмет, яны пераводзяцца ў другі універсітэт, каб толькі не здаваць яму.
Эстэр з трывогай паглядзела на хлопца.
— Дык ты паедзеш адсюль? — спытала яна з жалем.
— Хто ведае, пабачым...— бесклапотна адказаў Альберта.
Люка са здзіўленнем слухаў размову. Яму здавалася, што паміж Альберта і дзяўчынай існуе даўняя і не зусім звычайная дружба.
— А як ты? Што новага ў тваёй школе? — спытаў Альберта.
— He ведаю, калі і скончу. Асабліва цяпер не
хочацца, як пацяплела... Я ўжо намагаюся, але вельмі надакучыла.
— Ах,— усклікнуў Альберта,— у цябе раптам знікла ахвота вучыцца? Ты ж так любіла...
Эстэр усміхнулася:
— Можа, не зусім знікла, але астыла. Сёлета нешта не хочацца ўвесь час аддаваць школе.
— А што здарылася?
— He ведаю, проста так.
— Та-а-к,— прамовіў Альберта. Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але стрымаўся.
Эстэр запытальна паглядзела яму ў твар.
— Ты прыйдзеш у наступную сераду? — потым павярнулася да Люкі: — Вы таксама прыйдзеце да нас? Прыходзьце разам, га?
— 3 прыемнасцю,— згадзіўся Люка.
— Бачыш, у мяне сапраўды шмат работы...— адказаў Альберта.— Хвіліны вольнай няма.
Эстэр падняла на яго вочы:
— Прыходзь, калі будзе настрой,— сказала яна сур’ёзна.
— Каб толькі ад гэтага залежала...— прамовіў Альберта.
Калі Эстэр пайшла, Люка сказаў, што вельмі рады быў з ёй пазнаёміцца. Альберта нічога не адказаў, сочачы за двума хлопцамі і дзяўчынай, іпто размаўлялі аб нечым каля акна. Ля іх зноў прайшоў той чалавек, з якім Альберта гаварыў аб палітыцы.
— Як яго прозвішча? — спытаў Люка.
— Каго?
— Таго, з кім ты гутарыў.
— Рыгоні, адвакат Рыгоні.
Люка падумаў, што знаёмства з ім магло б быць
для яго карысным. Альберта нібы адгадаў яго думку.
— Цяпер ён не мае ніякай вагі,— сказаў ён.— На апошніх выбарах, праўда, вылучаў сваю кандыдатуру, але праваліўся.
— А-а! — прамовіў Люка, расчараваны.
— Аднак можа здарыцца, што ён зойме добрую пасаду, тут ніколі не ведаеш... Табе варта пазнаёміцца з ім, калі гэта цябе цікавіць. Але хадзем, падыдзем туды, там таксама знаёмыя,— дадаў Альберта, паказваючы на хлопцаў каля акна.
Сапраўды, з ім прывіталіся, як з даўнім сябрам:
— Салют, Джорджыо! Прывітанне, Джаванна! — гаварыў Альберта, паціскаючы іх рукі. Той, каго звалі Джорджыо, паклаў руку на плячо Альберта і працягваў гаварыць. Ён расказваў пра сваю паездку ў Амерыку, дзе ён у якасці журналіста правёў некалькі месяцаў. Дзяўчына слухала, абапершыся на створку адчыненага акна, і здавалася, сумавала. Ёй, відаць, было ужо пад трыццаць, як і трэцяму хлопцу, які таксама стаяў безуважны да ўсяго, з нейкай пагардай пазіраючы навокал сябе.
— Народ там нейкі халодны, абыякавы. Іх, здаецца, нічым не проймеш,— расказваў Джорджыо.— Вы толькі паслухайце. Аднаго разу нам дазволілі паглядзець аэрадром у Фларыдзе. Быў KaHeu; тыдня, і на палігон прыехала група акцёраў вар’етэ, каб выступіць перад салдатамі. Закончылі, як заўсёды, стрып-тызам: на сцэне з’явіліся дзве жанчыны; адна была апранута па-мужчынску, а другая танцавала вакол яе, раздзяваючыся пад музыку. Спачатку здымае спадніцу, кідае яе на сцэну, потым кофтачку, пасля сарочку і ўсё астатняе. Нарэшце застаецца зусім голай, як нарадзіла маці,