Лішнія  Дантэ Арфелі

Лішнія

Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
74.54 МБ
Яна папрыгажэла, адпачыла, у яе чамадане прыбавілася некалькі новых сукенак. Гаспадар сказаў, што ў яго цяпер цяжкі перыяд, што ён таксама павінен быць ашчадным, не можа болып кідаць грошы на вецер. Ён так нічога і не расказаў пра сябе, і Лідзія не даведалася ніводнага слова. Таму дзяўчына мусіла скарыцца і пайсці ад яго. Калі яна выходзіла, «гаспадар» расчуліўся, зноў паклікаў яе. Ён кляўся, што вымушаны зрабіць так, бо справы ішлі дрэнна, што ён адмовіцца ад пакоя і ў яго нікога не будзе замест яе. Лідзія не ведала, верыць яму ці не верыць, стаяла пасярод пакоя з чамаданам у руцэ, а ён цалаваў яе, раптам ахоплены пачуццём. Потым даў дзяўчыне яшчэ трохі грошай, і на гэтым усё скончылася.
Як бы там ні было, а калонка лічбаў у ашчаднай кніжцы Лідзіі за гэты час значна падоўжылася. I на гэты раз не проста падоўжылася калонка,— вырасла сума. На працягу ўсіх гэтых месяцаў яна толькі павялічвалася,— не як раней, калі калонка расла, а сума часам нават меншала. Лідзія цяпер з жалем успамінала, шкадавала тыя часіны, калі яна апраналася ў лепшыя сукенкі, сядала ў трамвай і везла ў банк грошы. У акенцы заўсёды сядзеў той бледнатвары чалавек у цёмным гарнітуры, з позіркам суддзі. Доўга там не затрымлівалася. Праўда, сума яшчэ была вельмі далёкая ад той, якая
была патрэбна. Яна дайшла амаль да паловы шляху, трэба было ісці яшчэ, абавязкова наперад, не спыняцца і не вяртацца назад. Лідзія вырашыла, што не возьме ніводнага сольда нават калі будзе паміраць з голаду. Першыя колькі дзён яна была не ў гуморы, убачыўшы зноў звыклую беднасць і галечу; потым, пасумаваўшы трохі, зноў пачала ранейшае жыццё. Праўда, цяпер яна хадзіла ў бары, спадзеючыся, што зноў пашанцуе, як тады, ужо завяла такія-сякія знаёмствы сярод афіцыянтаў. Гэты метад быў значна лягчййшы, але патрабаваў грошай. Трэба было добра апранацца, сёе-тое заказваць, даваць чаявыя. Афіцыянты былі прагныя, ім нельга было давяраць. Да таго ж даводзілася лічыцца з канкурэнцыяй, бо сярод жанчын, што наведвалі кафэ, шмат было прыгожых і болып спрытных. У часы, калі дзяўчына шукала кліентаў па вуліцах ці на вакзале і заглядала ў вокны бараў, яна зайздросціла гэтым жанчынам, што сядзелі добра апранутыя і, не спяшаючыся, курылі за столікамі. Цяпер жа, калі сама была сярод іх, Лідзія зразумела, што гэта не так лёгка, як думалася. Часам даводзілася чакаць цэлы вечар, і ўсё роўна нічога не траплялася. Тады яна пакідала бар і накіроўвалася на вакзал. Дзяўчына ведала, што робіць няправільна, вяртаючыся на вуліцу ў такім адзенні, з патрабаваннямі значна болыпымі, чым у нейкіх там звычайных вулічных дзяўчат; адчувала, што цяпер ужо няёмка стаяць недзе на рагу, у дождж і вецер, ды і шкада было адбіваць хлеб у тьіх, што на ветры, пасінелыя ад холаду, гадзінамі чакалі ў бедным, легкім адзенні. Яна як быццам бачыла сябе ў сваім ранейшым становішчы, і шчыра шкадавала гэтых дзяўчат. Часам яна хадзіла туды про-
ста так, без намеру прывабіць каго-небудзь, нават знарок праходзіла міма, калі хто-небудзь з пасажыраў з чамаданамі ў руках спыняўся і глядзеў ёй услед. Было прыемна пасядзець тут, пазіраючы навокал, як быццам чакаючы поезда. Гэтыя прасторныя залы, гэты грукат цягнікоў, глухі металічны голас рэпрадуктараў, што абвяшчалі паязды, крыкі насільшчыкаў, бесперапынны паток аўтамабіляў, мігатлівае святло электрычнасці, гэтыя вялізныя шчыты рэкламы, якія яна ведала напамяць, строгія квадраты раскладаў цягнікоў, спісаныя драбнюткімі лічбамі,— усё гэта наводзіла на ўспаміны, і хаця ў свой час, сцяўшы зубы, не раз праклінала гэтае месца і заракалася, што ніколі не прыйдзе сюды добраахвотна, цяпер яна зноў наведвалася сюды і нават знаходзіла ў гэтым задавальненне.
Яна, праўда, ніколі б не хацела вярнуцца назад, у тыя часы. Вельмі стамлялі гэтыя бясконцыя чаканні ад аднаго поезда да другога, і было сорамна шпацыраваць тут з вечара ў вечар, калі цябе ведаюць служачыя, асабліва насільшчыкі, якія, праходзячы міма, гавораць усякія агіднасці і працягваюць рукі. I ім нічога нельга сказаць, з імі нельга пасварыцца; наадварот, трэба ўсяляк падтрымліваць добрыя адносіны, каб яны не данеслі паліцыі, ці не рагаталі, калі які-небудзь пасажыр спыняецца побач і пачынае нерашуча пазіраць навокал. 3 жахам успаміналіся тыя ночы, калі прыходзіла дадому, ледзь трымаючыся на нагах ад стомы, і кідалася ў ложак, нават не маючы сіл зняць чаравікі. Гэта быў якраз той час, калі яна праклінала сваё жыццё, думала кожны дзень кінуць гэты занятак і кожны вечар лічыла апошнім. На наступны дзень яна падымалася толькі апоўдні,— ад стомы, а част-
кова ад ляноты і звычкі, і ўвечары нічога не аставалася, як зноў вярнуцца туды.
Цяпер жыццё было інакшае, хаця знешне здавалася тым жа самым; яна менш стамлялася, адчувала сябе спакайней, мела справу з мужчынамі, якія плацілі больш. Праўда, кліентаў траплялася менш, бо яны былі іншай катэгорыі, але затое сярод іх сустракаліся людзі прыстойныя, культурныя, і з некаторымі было нават прыемна бавіць час. Апроч таго, была надзея знайсці каго-небудзь, хто захоча ўзяць яе на ўтрыманне. Ва ўсякім разе, галоўным было тое, каб сума на кніжцы павялічвалася ці хаця б заставалася на ранейшым узроўні.
Але ў снежні кліентаў стала зусім мала. I яшчэ з’явілася моцная канкурэнтка — маладзенькая дзяўчына, якая толькі пачынала, і стала з’яўляцца якраз на яе ўчастку. Сутыкаючыся, яны з нянавісцю пазіралі адна на адну, і калі які мужчына выбіраў адну з іх, тая развітвалася пераможным позіркам. Аднойчы ў Лідзіі нікога не было цэлы тыдзень, і яна вымушана была шукаць на вуліцах і на вакзале,— і на гэты раз не проста так, дзеля цікаўнасці, але з-за неабходнасці. Некалькі разоў яна прыводзіла мужчын у пакой, што ў апошнія часы здаралася вельмі рэдка, бо новыя кліенты лічылі за лепшае нумар у гатэлі ці мелі свае пакоі. Гэта было зручна, бо яе пакой быў халодным. У ім спачатку нават не было печкі, і Лідзія дарэмна спрачалася са старой, каб тая расстаралася паставіць хоць невялікую грубку, якую б можна было паліць у самыя халады. Потым сама знайшла выйсце.
У кухні стаяла каністра з-пад бензіну: немаведама як яна засталася ў старой яшчэ з часоў вай-
ны. Лідзія папрасіла некага выразаць у ёй дзірку і ўставіла трубу; атрымалася ніштаватая грубка. Зіма сёлета сапраўды была вельмі суровая.
ХНадыходзілі каляды.
— Сёлета,— заявіла Лідзія,— я хачу правесці іх хоць трохі па-хрысціянску.
Разам з Люкам, у якога таксама было адкладзена трохі грошай дзеля свята, яны наладзілі невялікі святочны абед. Былі нават курыца і пячэнне,— нешта накшталт торта, які гатавала сама Лідзія ў той час як Люка, седзячы побач, весела кпіў з яе майстэрства. На стале было і нядрэннае віно, якое амаль усё выпіла старая, хаця сама і не дала ніводнай ліры. Яна ўхваліла задуму Лідзіі, горача даказвала, што грошы не трэба адкладваць у панчоху, бо потым яны, можа, чорту лысаму дастануцца, але сама ўсё ж такі не патраціла нічога. Гэты дзень яны правялі вельмі добра. Потым Люка і Лідзія схадзілі ў кіно; вярталіся вясёлыя, задаволеныя вечарам і снегам, што паволі, прыгожымі белымі матылькамі кружыўся ў святле ліхтароў. Яны ішлі проста па вуліцы, не хаваючыся пад порцікамі, каб адчуць, як снег падае на галаву, на твар; з прыемнасцю ступалі нагамі па мяккім снежным дыване, які пакрываў вуліцу. Ён быў такі мяккі і тоўсты, што здаваўся цёплым. Ішлі подручкі, і калі праходзілі пад ліхтаром, глядзелі адзін аднаму ў твар і спыняліся, назіраючы як пры дыханні з рота, нібы дым цыгарэты, ідзе марозная пара.
Абое былі вельмі задаволеныя, забыліся аб усім і весяліліся да позняй ночы. Лідзія нават
сказала, што да канца свята абавязкова хоча наладзіць яшчэ такі банкет. Яны прызначылі яго на апошні дзень года.
На наступны дзень з самага ранку зноў пайшоў снег; ветра не было, і буйныя сняжынкі паволі, кружачыся, падалі на брук, на дахі дамоў, пакрывалі ўсё бялюткім дываном. Лідзія гатавала на пліце снеданне, агонь гарэў весела і бадзёра; у пакоі было цёпла, прыемна пахла смажаным. Дзяўчына была вясёлая, шчокі яе гарэлі. Ёй падабалася завіхацца каля пліты, бачыць на стале смачныя рэчы, на якія старая, праходзячы, кідала прагныя позіркі. Лідзія часам падбягала да акна, прыкладала шчокі да шкла, з прыемнасцю адчуваючы прахладную свежасць, радасна глядзела на снег, на вуліцу і дамы, пакрытыя белым убраннем. Шмат год, як казалі, тут не было такога снегу, і дзяўчыне вельмі падабалася бачыць яго адразу так многа. Люкі не было, ён пайшоў купіць сёе-тое, каб не хадзіць па магазінах потым. У гэты момант пачуўся званок.
— Відаць, Люка,— прамовіла старая, падымаючыся і папраўляючы шаль, каб пайсці адчыніць.
Але замест Люкі ў дзвярах з’явіліся дзве жанчыны, адна хударлявая, высокая, шляхецкага выгляду, другая ўжо ў гадах, маленькая і тоўстая. Апошняя трымала ў руках некалькі папяровых пакункаў. Старая захвалявалася.
— Хто вы такія? Вы, відаць, памыліліся?
Тоўстая жанчына выйшла наперад:
— Хіба не тут жыве сіньёра Арталі?
Старая занепакоілася яшчэ больш, яшчэ раз падазрона агледзела жанчыну. Першай здагадкай было, што паліцыі сёе-тое стала вядома,
— ...Удава чыгуначніка, пенсіянерка? — працягвала сіньёра з пакункамі.
Старая аж рот разявіла ад нечаканасці:
— Што вы ад мяне хочаце? — загаварыла яна, трымаючы дзверы і не пускаючы жанчын.— Што здарылася? Хіба я што зрабіла дрэннае?
— Мы з камітэта Чырвонага Крыжа,— зноў пачала тая, што трымала пакункі.— Разносім падарункі.
— У нас ёсць спіс пенсіянераў,— дадала высокая, элегантная сіньёра.— Мы ходзім па гэтым раёне.
Рот старой расцягнуўся ва ўсмешцы.
— Ах! — заклапацілася яна.— To чаго ж вы стаіце ў дзвярах? Заходзьце, заходзьце, калі ласка. Мы жывём бедна, але...— і не знаходзіла, што дадаць. Хацела сказаць «сумленна», але не рызыкнула. Спыніла гаворку на сярэдзіне фразы і ўпусціла жанчын на кухню, выказваючы вялікую пашану. Лідзія ўстала, сумеўшыся ад нечаканасці.
— Дзень добры ў хату! — першай прывіталася маладзейшая сіньёра, расшпільваючы футра і шчыра ўсміхаючыся Лідзіі.
— Мы з Чырвонага Крыжа, прынеслі падарункі,— паведаміла старэйшая. Яна паклала пакункі і з палёгкай уздыхнула.
— Графіня,— звярнулася яна да сяброўкі,— мы забыліся там, у машыне, спісы.