Лішнія
Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
— I ўсё ж, сіньёрына, я вам скажу: колькі вучняў гаварылі вось так, як цяпер вы, а пасля шкадавалі, што не навучыліся, як належыць, калі быў час і магчымасць. Во, можа, нейкі месяц назад я сустрэў аднаго такога. Каб вы бачылі, як ён змяніўся — не пазнаць. Яму зараз пад сорак. Цяжка нават уявіць, што калісьці ён сядзеў у мяне за партай у кароткіх штоніках. Ён таксама гаварыў мне: «Колькі разоў я шкадаваў, што не вучыўся як след
тады!» Я выкладаў у школе французскую мову...
— У дзіцячыя гады,— заўважыў Люка,— ніколі не думаеш пра тое, што аднойчы станеш дарослым. Якраз гэтым і шчаслівыя дзеці.
— У школах шмат чаму навучаюць,— сказаў настаўнік.— Але самае важнае — гэта вывучэнне жывых моваў. Дзе чалавек скарыстае астатняе?— дадаў ён, маючы на ўвазе латынь і старажытнагрэчаскую, аб якіх так многа спрачаўся некалі са 'сваімі калегамі па школе.
Ён паправіў на шыі шалік: у пакоі даўно стала холадна, але настаўнік не адважваўся зірнуць у кут, дзе стаяла патухлая грубка, баючыся, што юнак і дзяўчына таксама звернуць увагу. Ён паліў яе патроху два разы на дзень — раніцой і позна ўвечары, перад тым як класціся спаць.
— Мне цяжка меркаваць,— заўважыў Люка,— але здаецца, што іспанская мова вельмі прыгожая.
— Дзіва што! — ажывіўся настаўнік.— Вы толькі паслухайце! — і ён пачаў дэкламаваць вершы:
La luna estaba crecida
los peses daban gemidos
los vientos eran contraries...1
— Чуеце, якая мілагучнасць! Якая музыка! Яна сапраўды заслугоўвае таго, каб яе вывучыць.— Ён дастаў з кішэні цыгарэту, але зноў спахапіўся і паклаў яе назад.
— Колькі трэба часу, каб вывучыць добра?— спытала Лідзія.
1 Нараджаўся малады месяц, Рыбы нібы ўздыхалі ў рацэ,
I дзьмулі шумлівыя вятры...
— He спяшайцеся, сіньёрына. Хіба, можа, вам трэба ехаць у Іспанію? Ці ў Аргенціну?
— He, не,— паспяшалася адказаць дзяўчына.
— Хэ, гэта залежыць ад таго, як вы хочаце ведаць. Тут як у любой іншай справе: спяшаючыся, ніколі не зробіш трывала. А каб зрабіць добра, усякая справа патрабуе свайго часу.
— To хаця б прыблізна, колькі трэба?
— ...Некалькі месяцаў... Чым хутчэй, тым будзе горш, спешка ў вывучэнні мовы можа сапсаваць усё.
Гэтае пытанне ўсхвалявала настаўніка, яно хвалявала яго кожны раз, калі дзяўчына пыталася. У глыбіні душы ён ведаў, што, каб толькі навучыцца размаўляць, патрабавалася не вельмі ўжо многа часу, і тут, вядома, галоўнае залежала ад яго. Але яму якраз надта не хацелася канчаць урокі раней, бо гэта значыла пазбыцца грошай, якія плаціла дзяўчына. Ён гаварыў сабе, што гэта агідна, несумленна, але ўрэшце нястачы перамагалі, і за два ўрокі ён рабіў тое, што можна было зрабіць за адзін.
— А ў вас што новенькага?— спытаў ён у Люкі хутчэй дзеля таго, каб спыніць непрыемную гаворку. Звычайна, калі быў Люка, настаўнік любіў пагутарыць з ім пасля ўрока.
— Новага пакуль што нічога, прафесар.
— А палітыка, як яна маецца? Што цяпер робяць?
— Звычайныя рэчы.
— Ага, яно так,— няўпэўнена адказаў настаўнік і зноў выцягнуў з кішэні цыгарэту. Але на гэты раз ён рашуча ўзяў яе ў рот і закурыў. Пачьінаючы гаворку пра палітыку, ён не мог не дапоўніць адну прыемнасць другой.
— А ваша нявеста што думае пра гэта?— спытаў, звяртаючыся да Лідзіі.
Дзяўчына сапраўды, каб Люка мог праводзіць яе, назвалася яго нявестай, але прывыкнуць не магла: кожны раз, калі выкладчык называў яе «нявеста», гэта заўсёды гучала нечакана, яна трохі бянтэжылася і адчувала задавальненне.
— Я,— адказала Лідзія,— у палітыцы не вельмі разбіраюся і не цікаўлюся.
— I добра, што не цікавіцца,— заўважыў Люка.
— Э, не,— запярэчыў настаўнік.— Гэтыя рэчы датычацца і нас; за тое, што нехта прыдумае, разлічвацца пасля даводзіцца нам. Калісьці. так мы маглі гаварыць, што палітыка нас не датычыць. Яе рабіў адзін чалавек — дрэнна ці добра, а даводзілася згаджацца. Бо мы, італьянцы, заўсёды так: рады, калі нехта возьме на сябе нашы клопаты і турботы, а мы — дабранач! Мы лепш адпачнём! Лянуемся нават думаць. He памятаю добра дзе, але неяк я чытаў, што італьянцам неабходна нейкія пасрэднікі, каб думаць за іх.
Ён, задаволены, узняў вочы:
— А,— кіўнуў дзяўчыне,— трапна сказана, праўда? Я заўсёды прыгадваю гэты афарызм, калі думаю пра нашу палітыку.
— Нейкая праўда тут ёсць, безумоўна,— згадзіўся Люка.
— Аднак мы мелі магчымасць пераканацца, да чаго вядзе такая бесклапотнасць, калі мы дазваляем думаць за сябе іншым. Спачатку нас пазбаўляюць свабоды, а потым, як сляпых кацянят, кідаюць у вір. Дэмакратыя куды лепш, яна хаця б пакідае свабоду.
— Якую свабоду?—спытаў Люка.
Настаўнік сумеўся. Ён разгублена шукаў адказу, якую свабоду ён меў на ўвазе.
— Але... свабода ўвогуле...
— ...Таму, што існуюць чатыры свабоды,— працягваў Люка,— калі верыць таму, што друкавалася на акупацыйных банкнотах...
— Ну, канешне,— усклікнуў настаўнік, прыгадаўшы чатыры радкі на адвароце банкаўскіх білетаў, што ўжываліся ў часы акупацыі: «Свабода слова, свабода рэлігіі, свабода ад нястач, свабода ад страху»,— прачытаў ён спачатку на англійскай, потым на італьянскай.
— Якраз чатыры. Але хіба іх нельга прыдумаць болып?—спытала Лідзія, якой таксама хацелася прыняць удзел у размове.
— Э-э, што вы на гэта адкажаце?— спытаў ён хлопца.
— Вядома,— адказаў Люка. Ён заўважыў разгубленасць старога і, часткова дзеля забавы, часткова каб падтрымаць Лідзію, дадаў: — Іх магло б быць таксама шэсць ці сем.
Настаўнік пачаў абдумваць яго словы. Люку стала няёмка, што ён пажартаваў з гэтага сівога чалавека. I ён сказаў сур’ёзна:
— Але, калі паглядзець глыбей, то ўсе яны зводзяцца да двух значэнняў: свабоды эканамічнай і свабоды духоўнай.
— От я і мяркую: якая з іх мае болыпае значэнне для чалавека?
— Цяжка сказаць,— заўважыў Люка.— На маю думку, усё залежыць ад грошай, якія ты маеш у кішэні.
Настаўнік задаволена засмяяўся:
— Вы гэта добра сказалі,— згадзіўся ён.— Бо
нашто чалавеку тая духоўная свабода, калі няма чаго есці? Спачатку трэба паесці, а пасля разважаць.
Люка ўсміхнуўся: чалавек зусім не меў сваёй думкі, яго лёгка было пераканаць у адным ці другім, прымусіць змяніць думку.
— Яно заўсёды так,— падсумаваў настаўнік.— Калі паглядзець, усе ідэі добрыя. Абы толькі не было нічога дрэннага! А там хай сабе робяць, што хочуць. Тым болып, што свет усё адно калі-небудзь прыйдзе да катастрофы, дык здарыцца гэта троху раней ці пазней... He будзе ж ён існаваць вечна...
Люка і Лідзія ўсталі. Настаўнік адразу сумеўся і не ведаў, што рабіць: цяпер трэба было дамовіцца надалей пра ўмовы платы за ўрокі, а гэта, нягледзячы на яго шматгадовы вопыт, заўсёды было для старога самай пакутлівай і непрыемнай размовай. Гэтая неабходнасць усчынаць гаворку пра грошы, браць іх з чужых рук здавалася яму прашэннем міласціны. Нават калі ў самым пачатку трэба было дамаўляцца аб цане за лекцыі, настаўнік заўсёды губляўся і мучыўся. I калі нехта пачынаў настойваць ці спрачацца, ён адразу здаваўся, збаўляў цану, хоць пасля ўвесь час шкадаваў і лаяў сябе. Можа, іменна таму яму ніколі не ўдавалася, як іншым, хутка змяніць плату за ўрокі ў адпаведнасці з ваганнямі кошту жыцця. Настаўнік заўсёды быў «ніжэй узроўню», як казаў ён сваім старым калегам, калі тыя пры сустрэчы пыталіся ў яго пра заробкі.
Ён таксама ўстаў. Цяпер, стоячы, стары выглядаў асабліва драхлым і кволым, у той час як раней, за сваім столікам, здаваўся зусім нармальным чалавекам. Зараз яго згорбленая постаць, у пано-
шаным старамодным гарнітуры, які папраціраўся ўжо на лакцях і каленях, яшчэ болып узмацнялі ўражанне ўбогасці, якое рабіў гэты халодны пакойчык, застаўлены кнігамі і старой мэбляй.
Ён асцярожна прыціснуў пальцамі цыгарэту і паклаў акурак у кішэню. Выцер пальцы аб падкладку пінжака.
— Дык мы ўбачымся ў чацвер?.. У той жа час, сіньёрына?..
— Так,— адказала Лідзія,— у чацвер, у той жа час.
Лідзія вырашыла папрасіць настаўніка збавіць цану за ўрокі, паколькі займацца давядзецца больш, як меркавалася. Дзеля гэтага, галоўным чынам, яна і ўгаварыла Люку пайсці з ёй. Яна павярнулася да хлопца, каб напомніць яму пра гэта; але той не забыўся і цяпер якраз думаў, як пачаць гаворку. Настаўнік чакаў, калі дзяўчына заплоціць за ўрок, і таму ўсяляк цягнуў размову; усе трое стаялі ўжо каля дзвярэй.
Люка паглядзеў на Лідзію, нібы гаворачы, што ён усё зразумеў. Потым зірнуў на шалік, абкручаны вакол шыі старога. «Небарака»,— зазначыў ён у думках, адчуваючы, што ў яго нестае смеласці загаварыць пра галоўнае.
— Ха,— працягваў між тым настаўнік,— чым болып чалавек думае, тым менш разумее. Хутка пачнуцца выбары, а я яшчэ не ведаю, за каго галасаваць. Пачнеш слухаць аднаго, дык здаецца, што разважае правільна, потым паслухаеш другога,— і зноў бачыш, што і той гаворыць добра. Паспрабуй разабрацца, хто з іх лепшы.
Лідзія разгублена пазірала то на Люку, то на настаўніка. Люка зрабіў намаганне:
— Прафесар... я хацеў спытаць...
— А, то кажы, кажы,— радасна ўсклікнуў настаўнік, мяркуючы, што Люка будзе яшчэ гаварыць аб палітыцы.
— Ведаеце... гэта наконт платы за ўрокі.
Настаўнік апусціў вочы, выняў з кішэні аловак і пачаў круціць яго ў руках.
— Кажыце,— прамовіў ён.
— Паколькі іх будзе больпі, урокаў...— гэта зойме болып часу, як мы меркавалі... ці нельга прызначыць... іншую цану?
— Бачыце, сіньёрына,— прамовіў настаўнік, звяртаючыся да Лідзіі,— я з вас і цяпер бяру вельмі нямнога... Ведаеце, пры цяперашнім кошце жыцця, калі параўнаць з тым, што было раней... мы павінны былі патрабаваць яшчэ больш.
— Але... я не кажу шмат,— спрабавала настойваць Лідзія.— Можа, хаця б трохі менш.
Настаўнік пакутаваў. Ён ведаў, што яшчэ некалькі слоў, і ён не вытрымае, згадзіцца. Лідзія і Люка таксама адчувалі сябе няёмка. Абодва шкадавалі, што пачалі размову, і думалі цяпер пра тое, каб хутчэй скончыць яе і ніколі не вяртацца да гэтай тэмы. «Зрэшты,— у думках гаварыла сабе Лідзія,— гаворка ідзе аб нямногім, і не варта настойваць і паказваць сябе скнарай».
— Мы,— прамовіў нарэшце Люка,— мелі на ўвазе зусім нямнога, нейкую дробязь.
— Ага,— пацвердзіла дзяўчына,— мы казалі проста так.... але, урэшце, гэта не мае значэння.
— Вядома, не мае значэння,— паўтарыў Люка.
— He, не, чаго ж,— сказаў настаўнік, адчуўшы, як з яго плячэй нібы зваліўся цяжар,— ваша пытанне зусім слушнае.