Лішнія
Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
Лідзія цяпер амаль цэлыя дні была дома, даглядаючы Люку. Уладкаваўшыся на краі ложка, гуляла з ім у карты, папраўляла коўдры. Часам да іх далучаўся і Лідзін кот, які дапаўняў іх кампанію, скруціўшыся дзе-небудзь каля ног Люкі.
Неяк у адзін з такіх вечароў зайшоў Альберта. Ён прынёс з сабой нейкі скрутак — нешта накшталт трубы, загорнутай у паперу. Прывітаўшыся, асцярожна паклаў скрутак на ложак.
— Што гэта ў цябе ў паперы?— адразу ж пацікавілася Лідзія.
Альберта таямніча падміргнуў ёй.
— Як твае справы, Люка? Збіраешся паміраць ці яшчэ не? He чапай, не чапай, я табе кажу,— звярнуўся ён раптам да дзяўчыны, якая працягнула руку, каб памацаць, што ў скрутку.
— ІІакуль што, здаецца, не,— адказаў Люка.— А ў цябе што новага?
'— Ды нічога. Я зараз спяшаюся. Сёння ад’язджаю.
— А твае экзамены?—спытала Лідзія.
— Ат, не варта пра іх гаварыць. Яшчэ будзе час падумаць. А ты, Лідзія, як маешся?
Ён быў працягнуў руку да дзяўчыны, але тая рашуча адхінулася.
— Дык якія ў цябе навіны, Лідзія?— паўтарыў хлопец, зноў імкнучыся дакрануцца да дзяўчыны.
Люка глядзеў моўчкі: яму было непрыемна, што Альберта сябе так паводзіў.
— Дык зіма, кажаш, канчаецца ўжо, га?
Лідзія адышлася да акна. Альберта пайшоў за ёй і лёгка, нібы па-сяброўску, штурхнуў яе ў бок. Дзяўчына злосна зірнула на яго.
— Кінь ты гэтыя жарты,— сказала яна сур’ёзна.
— 0, тады я зараз пайду,— прамовіў Альберта.— Бачу, што я не падабаюся табе.
Лідзія заўважыла, што з некаторага часу Альберта настойліва дамагаўся яе ўвагі, амаль не хаваючы сваіх намераў. Гэта злавала дзяўчыну, асабліва раздражнялі заляцанні Альберта, спосабы, якімі ён хацеў дамагчыся свайго.
— Што ты сабе ўбіў у галаву? — спытала яна хлопца.
— Хіба я што дрэннае табе зрабіў?— адказаў той.— Я бачу, ты сапраўды не ў гуморы. У такім разе мне лепш ісці.— Ён узяў у рукі скрутак:
— А гэта вазьмі сабе. Я табе прынёс.
— Што гэта?— спытала дзяўчына, зноў падыходзячы да яго.
— Нічога асаблівага,— адказаў Альберта.— Але мне трапілася гэта рэч, і я ўспомніў пра цябе. Будзе занятак у вольны час.
Ён пайшоў. Лідзія раскруціла паперу і разгарнула скрутак на ложку. Гэта быў вялізны рэклам176
ны плакат, на якім у разрэзе быў намаляваны ўнутраны выгляд цеплахода. Уверсе было напісана «Цеплаход Аўгустус», а ўнізе дробнымі літарамі даваліся тлумачэнні да шматлікіх лічбаў, раскіданых на малюнку.
— Хто ведае,— заўважыў Люка,— адкуль ён здабыў гэтую паперу.
— Гэта сапраўдны карабель?— спытала Лідзія.— Які ён прыгожы!
— Тут паказана ўсё, як ён пабудаваны ўнутры.
— А гэта што такое? — паказала дзяўчына пальцам на паперы.
Люка паглядзеў тлумачэнне да паказанай Лідзіяй лічбы. Нахіліўшыся, з хваляваннем адчуў на твары валасы дзяўчыны.
— Гэта каюта першага класа.
— А гэта што?
— Паравы кацёл.
— А гэта?
— Танцавальная зала.
— Танцавальная зала?
— Ага. Гэтыя цеплаходы як маленькія гарады. Там ёсць усё.
Лідзія слухала са здзіўленнем. Да позняга вечара, пакуль было светла ў пакоі, яны разглядалі карабель і разбіралі лічбы. Потым у пакоі стала цёмна, і Лідзія скруціла паперу. Хлопец зноў забраўся пад коўдру.
— Гэты параход ходзіць у Аргенціну?— спытала дзяўчына.
— He ведаю, ці плавае ён яшчэ,— адказаў Люка.— Гэты быў перад вайной.
— Мне так хацелася б зрабіць на ім падарожжа,— задумліва прамовіла Лідзія.— Уяўляю, як
там усё прыгожа! I падумаць толькі: на ім можна нават танцаваць...
Яна сядзела на краі ложка, і твару яе ў паўзмроку не было відаць, але на фоне акна, якое яшчэ было светлым, ясна вылучаўся прыгожы профіль.
— Некалі я сасніла дзіўны сон,— ціха прамовіла Лідзія.— Я не казала табе пра яго?
— Які сон?
— Цудоўны сон. Цудоўны, прынамсі, для мяне.
— Для цябе?— спытаў Люка. У пакоі хутка цямнела, акно ўжо ледзь-ледзь святлела ў цемры.
— Ага,— адказала Лідзія,— але я не веру ім, гэтым снам.
— Сны, вядома, нічога не гавораць,— пацвердзіў Люка.
— Гэта праўда. Я бачыла столькі сноў, але хаця б адзін спраўдзіўся. Старая кажа, што сны нешта значаць, і яна ўмее іх разгадваць. Але я ў гэта не веру.
— Я таксама не веру,— адказаў Люка.— Але што ты сасніла?
— Каб ты ведаў,— пачала дзяўчына.— Я бачыла карабель, не раўнуючы, як гэты. Я была на ім і ехала ў Аргенціну.
— Кажуць, нядобра, калі бачыш прыгожыя сны: яны здаюцца амаль явай, і вельмі балюча робіцца, калі прачынаешся. Нібы адчуваеш сябе яшчэ ў сне, але ўжо разумееш, што гэта няпраўда.
— Гэта так,— згадзілася Лідзія.— I на караблі мы былі разам... ты таксама ехаў у Аргенціну.
Люка ўсміхнуўся.
— Гэта праўда, не верыш? Я ніколечкі не выдумляю. Mary паклясціся... Бачу ўсё, як цяпер... Гэты сон быў, як ява.
— Ён якраз і паказвае, што сон ніколі не можа стаць явай.
— Але я збіраюся паехаць у Аргенціну.
— Гэта цяжка, не трэба падманваць сябе.
— Чаму? Во збяру грошы і паеду. He трэба падманваць сябе, трэба толькі мець грошы.
— Ва ўсякім разе, я буду рады, калі табе пашчаслівіць паехаць,— сказаў Люка.
— А калі я там уладкуюся, я выклічу і цябе. Хіба ты не захочаш прыехаць?
— Чаму ж не, я таксама вельмі хацеў бы з’ехаць, але ведаю, што гэта нерэальна.
— Што нерэальна? Я прышлю табе выклік. Ці ж я... я хачу сказаць, што і для цябе было б лепей перабрацца туды і знайсці работу. Гэта я і мела на ўвазе. He думай, што я хацела сказаць нешта іншае.— Потым дадала нібы для сябе:—Я ж ведаю сама...
— Я разумею,— прамовіў Люка.— Вядома, я быў бы вельмі рады, каб мог паехаць таксама.
— I паедзеш. Як толькі буду там, адразу ж прышлю табе выклік. Таму што без яго немагчыма. Там можна добра ўладкавацца.
— Але... ты... якія ў цябе планы надалей?
— Буду працаваць. Я ж не гультаяваць туды еду.
— Але... там таксама?..
Дзяўчына падняла галаву:
— He, любую работу, толькі каб жыць па-сапраўднаму. Жыць, не займаючыся тым, што раблю цяпер.— I дадала ціха:—А калі знойдзецца чалавек, можа выйду таксама замуж, і ў мяне будзе свая сям’я... А з гэтым скончана, там гэтага ніколі не будзе.
У пакой ледзь струменілася святло ад акна. На ложку светлай плямай бялела папера — малюнак цеплахода.
— Ты правільна робіш, калі так думаеш,— падтрымаў Люка.— Павінна ж некалі скончыцца гэта жыццё.
— He думай, што я заўсёды жыла так,— ціха прамовіла Лідзія.— Я таксама была, як усе іншыя. Але здарылася так... Я нават не заўважыла.— Потым дадала рашуча:
— Але я не хачу, каб так і скончыць. Я ведаю, што гэта цяжка, ведаю, што ўсе так і канчаюць, але я не хачу.
— Гэта самае галоўнае,— адказаў Люка.— Калі ты хочаш скончыць гэтае жыццё, то яно скончыцца. Абавязкова скончыцца, калі ты сама так жадаеш.
— Я ж таксама жанчына, як усе астатнія. I хачу зноў быць падобнай да іх. Там ніхто мне нічога не скажа.
— Лідзія,— прамовіў Люка. Дзяўчына падняла галаву, пачуўшы сваё імя.— Калі табе патрэбна дапамога... не ведаю... можа, што-небудзь я магу зрабіць. Калі табе патрэбна нешта, ты павінна сказаць мне, разумееш?
— He, ты мне нічым не дапаможаш. Што ты можаш зрабіць? Я нічога не хачу ад цябе.
— To калі ў цябе будзе ўсё ж патрэба,— працягваў Люка,— тое, што змагу, я хачу для цябе зрабіць. Можа, калі... калі ў цябе не будзе хапаць грошай. Зараз у мяне няма, але хто ведае, што будзе заўтра? Можа здарыцца, што заўтра я буду багатым,— хлопец сумна ўсміхнуўся.— Хто можа прадказаць наш лёс? Хто яго ведае?
Лідзія таксама ўсміхнулася. Але ў пакоі панавала цемра, і адзін не мог заўважыць усмешкі другога.
— Усё можа здарыцца,— сказала Лідзія.— Але наш лёс заўсёды такі, як ёсць. Ад яго нельга ўцячы.
— Бо лёс — гэта мы самі,— прамовіў Люка.— Таму і не можам уцячы ад яго. Як чалавек створаны, так ён і будзе заўсёды рабіць. Хто нарадзіўся хітрым і лоўкім, той застанецца такім на ўсё жыццё. Во ў чым наш лёс: як мы зроблены ўнутры. А ад гэтага нікуды не ўцячэш.
— Выходзіць, я не магу змяніцца?— спытала дзяўчына.
— Я не хацеў сказаць гэтага. Ты, напрыклад, можаш перайначыць усё хоць з гэтага вечара.
— 3 гэтага вечара? Каб я ўсё кінула сёння? Што ты гаворыш, Люка?
— Досыць зрабіць намаганне. Дастаткова пачаць з аднаго вечара. На наступны будзе ужо лягчэй, а далей ўсё пойдзе само...
— Ты, можа, думаеш, што я не здолела б усё кінуць, каб захацела? Думаеш, я займаюся гэтым дзеля забавы?
— Дык чаго ж тады?
— Я не хачу болып жыць тут, мадзець усё жыццё ў галечы. Я хачу паехаць адсюль, разумееш?
— Я не кажу, каб ты адмовілася ад сваёй думкі,— запярэчыў Люка,— але каб рабіла іншым чынам.
— А якім чынам?
— Табе ніколі не трапляўся выпадак уладкавацца куды-небудзь на працу, атрымаць нейкае месца?
— Але мне трэба зарабляць болып, каб магчы адкладваць...
— Калі быць ашчаднай, можна адкладаць і працуючы.
— ...I мне трэба, каб было хутчэй,— дадала дзяўчына.— Я не магу чакаць з гэтым да сарака год. Я хачу паехаць цяпер.
Люка змоўчаў. Размова прымала такі характар, што ён пачаў губляцца. Упартасць дзяўчыны бянтэжыла яго, хлопец адчуваў, што павінен сказаць нешта важнае, пераканальнае, але не знаходзіў слоў.
Цемра пачынала замінаць яму. Лідзія сядзела чорным ценем на краі ложка: зараз яна здавалася яму кволай істотай, што прыйшла да яго аднекуль здалёк шукаць дапамогі і суцяшэння.
— Я хачу з’ехаць адсюль,— паўтарыла дзяўчына.— Я стамілася жыць тут.
— А мне здаецца, што лепей было б, каб ты знайшла нейкую працу. Ты б магла зарабляць.
— Добра гаварыць,— прамовіла Лідзія,— але дзе ты знойдзеш тую працу? Думаеш, гэта лёгка? Ты сам добра ведаеш. А тым часам завошта я буду жыць?
— Ты не можаш так казаць. Спачатку трэба пашукаць.
— Каб потым не знайсці нічога і не зарабіць за год нават на пару панчох?
— Затое ты будзеш жыць па-сапраўднаму, як усе.
— He, не,— запярэчыла Лідзія,— гэта таксама не той шлях. Мне трэба з’ехаць адгэтуль. He хачу нават чуць пра гэтую праклятую краіну.
Абодва надоўга замаўчалі.
— Запалім святло?— спытаў пасля паўзы Люка.
— Пачакай трохі,— ціха папрасіла дзяўчына.
Люка чуў, як яна варушылася, але не бачыў яе. Цяпер і акно стала цёмным, як ноч. Потым Лідзія загаварыла, і яму здалося, што голас яе змяніўся:
— Можаш запаліць.
Люка запаліў святло, але твару Лідзіі не ўбачыў: яна ўсхапілася з ложка і хутка пайшла да дзвярэй.
ШУсю зіму на герань ніхто не звяртаў увагі. Неяк пад восень старая, схаваўшы пад шалем, прынесла гэты вазон са двара і паставіла на падаконнік. Праз гэта яна доўга спрачалася з Люкам, які даводзіў, што вазон можа зваліцца на вуліцу і разбіць некаму галаву. Але старая не здалася. Хлопец спрабаваў нават палохаць яе, тлумачыў, што калі здарыцца што-небудзь, паліцыя пасадзіць яе ў турму. Але старая і слухаць не хацела, Выставіла вазон за акно на самы выступ, потым забылася пра яго і не ўспамінала ўсю зіму. Цяпер пачало заглядаць у пакой сонца, і ў цёплыя дні ў сярэдзіне дня можна было трымаць акно адчыненым. На той вазон усе забыліся, а таму калі зноў убачылі яго, гэта было прыемным сюрпрызам. Зноў пачаліся спрэчкі з-за небяспечнага вазона, потым кожны заняўся сваімі справамі, і размова пра яго спынілася. Між тым на герані пачалі з’яўляцца першыя лісты — такія бледныя, што здаваліся празрыстымі.