Лішнія  Дантэ Арфелі

Лішнія

Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
74.54 МБ
— To мы пагаворым як-небудзь другім разам,— паспяшаўся адказаць Люка.— Праўда, Лідзія?
— Так,— згадзілася дзяўчына.— Мы ж гэта проста так пачалі гаворку.
— Трэба спадзявацца, што ўсё будзе добра,— сказаў настаўнік, хаваючы ў кішэню аловак. Ён заўсёды вымаўляў гэтую фразу, калі не знаходзіў, што сказаць.
— Дык пойдзем ужо, Лідзія?
Дзяўчына адкрыла сумачку і адлічыла грошы. Прайшло некалькі хвілін, самых пакутлівых для старога, бо менавіта ў гэтыя моманты, калі чалавек у яго на вачах вымаў і адлічваў грошы, ён павінен быў маўчаць, а потым працягваць руку, каб узяць плату. Лідзія аддала яму грошы.
— Трэба спадзявацца, што ўсё будзе добра,— паўтарыў настаўнік.— Дык мы ўбачымся ў чацвер?
Зараз ён здаваўся яшчэ больш згорбленым, з кішэні яго тарчалі скамечаныя асігнацыі, якія ён запіхнуў, не пералічыўшы.
— Так, у чацвер,— адказала Лідзія.
Калі выйшлі на вуліцу, дзяўчына сказала:
— Такім чынам, мы нічога не дамагліся.
— Урэшце,— адказаў Люка,— гаворка ішла аб нейкай дробязі.
— Ага, — згадзілася дзяўчына, — некалькі лір — не вялікае багацце.
— 3-за гэтага не варта было і пачынаць гаворку.
— Гэта праўда,— прамовіла Лідзія,— не варта было.
Але ў глыбіні душы, як і Люка, яна была нездаволена. Настаўнік таксама ў сваім пакойчыку доў-
гі час яшчэ нерваваўся і мусіў выкурыць палову цыгарэты, каб супакоіцца. Потым выпадкова скурыў яе ўсю і зноў расхваляваўся, што сапсаваў лішнія паўтары цыгарэты за адзін вечар.
Прыйшоўшы дадому, Лідзія распранула футра і асцярожна павесіла яго ў шафу. Доўга любавалася ім, пяшчотна гладзячы густую і мяккую поўсць. Яна амаль ніколі не надзявала яго, вымаючы з шафы толькі тады, калі збіралася да настаўніка. Гэтыя часы, калі яна ішла на ўрокі, апранутая ў футра, побач з Люкам, падабаліся Лідзіі болып за ўсё; некалькі гадзін яна адчувала сябе сапраўднай жанчынай, такой жа як усе астатнія. Праходзячы міма вітрын магазінаў, яна не магла ўстрымацца, каб не зірнуць на сябе, і з вялікім задавальненнем бачыла сваё адлюстраванне, якое шкло рабіла больш прыгожым, нейкім святочным. Але перш, чым надумацца купіць футра, Лідзія доўга вагалася. Дзесяткі разоў яна праходзіла міма магазіна, дзе яно прадавалася, і з кожным разам думка купіць футра захапляла яе ўсё болып. Потым дзяўчына ўявіла, як добра было б у такім футры прыехаць да цёткі ў Аргенціну. I гэта канчаткова пераканала яе. Да таго ж яна не выкідала грошы на вецер: гэта была сапраўдная рэч, казала яна сабе, за якую заўсёды можна ўзяць тыя грошы. Аднак, калі давялося браць з кніжкі гэтую суму, яна зноў пачала вагацца. Нават калі ішла ў магазін, трымаючы грошы ў сумачцы, яе не пакідала жаданне вярнуцца. Урэшце, ужо ў магазіне яна пагадзілася на тым, што купіла не тое, што было выстаўлена ў вітрыне, а другое, дзешавейшае. Але і гэта, калі ўжо купіла
і прынесла дахаты, доўга не рашалася надзець, і, каб была магчымасць, занесла б назад у магазін. Толькі праз некаторы час канчаткова звыклася з думкай, і цяпер, здавалася, не магла без яго абысціся.
Кожны вечар Лідзія адчыняла шафу, любавалася і гладзіла футра,— асцярожна, пяшчотна, баючыся сапсаваць поўсць, і марыла аб тым дні, калі зможа надзець яго ў Аргенціне. Колькі грошай прымушала яе траціць гэтая Аргенціна! Вось так жа яна ўзяла сабе ў галаву вывучыць іспанскую мову, хаця Люка і адгаварваў яе. I гэтыя ўрокі таксама каштавалі. Але цяпер ужо яна сёе-тое ведала; можна было калі не скончыць заняткі, то хадзіць радзей. Хацелася вывучыць мову лепш, каб адразу можна было гаварыць, апынуўшыся ў Аргенціне. Таму, хоць і шкада было грошай, яна працягвала заняткі, радуючыся сваім поспехам, з задавальненнем адчуваючы, што з кожным разам пачынае гаварыць лепш і разумець больш. Яна паклялася сабе, што, апынуўшыся там, не прамовіць больш ніводнага слова па-італьянску. Альберта паабяцаў ёй дапамагчы атрымаць пашпарт. Лідзія звярнулася да яго, ведаючы, што ў хлопца вялікія сувязі. Дзяўчына вымушана была прызнацца ва ўсім, бо гэта было неабходна для справы.
Пашпарт трэба атрымаць загадзя, бо ёй казалі, што справа гэта доўгая, а яна і дня не хацела затрымлівацца, калі прыйдзе час ад’язджаць. Цётка, як і раней, прысылала ёй пісьмы; па-ранейшаму клікала да сябе і пісала, што не можа дачакацца дня, калі ўбачыць родную пляменніцу. Але замінала тое, што прыехаць дзяўчына мусіла за свой кошт.
Два разы ўжо Лідзія набліжалася да мэты, але
зноў павінна была адступіць. Адзін раз, калі доўгі час ляжала хворая, другі — калі вымушана была заплаціць двум агентам паліцыі добрых нораваў, якія збіраліся арыштаваць яе і выселіць з горада. Давялося аддаць кучу грошай, каб яны адчапіліся. Кожны раз дзяўчына пачынала збіраць грошы з яшчэ большай заўзятасцю і ўпартасцю. Цяпер мэта здавалася зусім рэальнай. Да канца года яна вырашыла абавязкова паехаць, зрабіць дзеля гэтага ўсё магчымае. Паклялася сабе не траціць дарэмна ніводнага сольда; здаецца, каб было магчыма, адмовілася б нават есці. Цяпер у яе было футра, яна ведала нават іспанскую мову; у патрэбны момант Альберта дапаможа атрымаць пашпарт. Такім чынам, было амаль усё неабходнае. Аставалася толькі сабраць грошы. Але і гэта здавалася цяпер зусім рэальным, трэба толькі пачакаць яшчэ трохі.
Часта, ідучы па вуліцы, Лідзія з прыемнасцю думала аб тым, што дома ў яе ёсць футра і што яна ведае іспанскую мову. Часам паўтарала на вуліцы ўрокі, успамінаючы доўгія шэрагі слоў. Нават спрабавала вымаўляць тыя, што гучалі асабліва прыемна: hombre — чалавек, регго — сабака, cansado — стомлены...
Старая, здаецца, была рада, што Люка захварэў. Бо ніхто яшчэ не хварэў за апошнія месяцы, хаця зіма падыходзіла к канцу. I вось неяк падвечар, прыйшоўшы дамоў пасля працы, Люка злёг з высокай тэмпературай. Спачатку ён адмаўляўся ад урача, але потым мусіў паддацца настойлівым угаворам Лідзіі. Доктар быў чалавек негаваркі
і абыякавы, дзяўчына знайшла яго ў цэнтры горада, не спадзяваючыся на мясцовых урачоў. Ён сказаў, што нічога сур’ёзнага ў хлопца няма, звычайныя грып і бранхіт, і што ўсё пройдзе, трэба толькі з тыдзень паляжаць у пасцелі. Перад тым, як пайсці, ён азірнуўся, шукаючы вачыма, дзе можна памыць рукі, але крана не ўбачыў і папрасіў конаўку. Лідзія хутка прынесла ваду, рушнік і мыла. Пакуль доктар мыўся, старая не давала яму спакою. Лямантавала і скардзілася на хваробы, якія ноччу не давалі ёй спаць. Яна вырашыла, калі ўжо доктар быў тут, атрымаць добрую кансультацыю. Бо сапраўды ўжо колькі часу яна начамі варочалася і стагнала.
— Сіньёр доктар,— казала яна,— што гэта можа быць, калі ноччу я не магу заснуць? Увесь час баліць вось тут,— і яна тыкала пальцам сабе ў бок,— ноччу нельга паварушыцца.
Доктар намыльваў рукі, не зважаючы на старую. Люка хацеў было сказаць, каб яна сціхла, але ведаў, што будзе яшчэ горш. Лідзія рабіла ёй знакі вачыма, але старая не хацела звяртаць увагі і працягвала скардзіцца.
— У мяне коле вось тут, што гэта можа быць? Гэта вельмі небяспечна, га?
Доктар, які дагэтуль заставаўся сур’ёзным, раптам рассмяяўся.
— Гэта значыць, што прыйшлі гады, а з імі хваробы, якія пачынаюць вылазіць то тут, то там.
— Дык што мне трэба рабіць, доктар? Я не Ma­ry ноччу заплюшчыць вачэй.
— Трэба зняць з сябе гадоў трыццаць, вось і ўсё.
— To як гэта зрабіць?
— На жаль, я і сам гэтага не ведаю,— смеючыся, адказаў урач.— Каб ведаў, то я зняў бы спачатку свае. Праўду я кажу, сіньёрына?
Лідзія ўсміхнулася.
Але старая і не думала здавацца. Яна абавязкова хацела, каб доктар агледзеў яе, як Люку.
— Доктар, то можа б вы зірнулі на мяне. Вы жартуеце, але нешта ж у мяне ёсць, калі я не магу заснуць.
— Каб вы былі маладзей,— адказаў той, выціраючы рукі,— я б параіў вам на ноч добры сродак, які ніколі не падводзіў,— і засмяяўся, пазіраючы на Лідзію.
Тая спалохалася, што ён не паверыў яе расказу, быццам яны з Люкам пляменнікі старой.
— Доктар, я старая ўжо і магу сёння ці заўтра памерці. Скажыце, што гэта такое, калі я не магу спаць. У мяне ніколі гэтага не было. Я заўсёды добра спала да гэтай зімы.
Доктар зрабіўся сур’ёзным.
— Колькі табе год? — спытаў ён строга.
— He памятаю,— адказала старая,— але ўжо шмат. Было больш за пяцьдзесят, калі памёр мой муж, чыгуначнік...
— Ану, хадзі сюды,— доктар працягнуў да старой рукі. Тая спалохана адступіла назад.
— Дай пагляджу пульс.
Ён узяў яе руку вышэй кісці.
— Што ў мяне? Вельмі кепска?—пыталася старая.
Доктар не адказаў. Ён уважліва паглядзеў на жанчыну, потым дастаў з чамаданчыка нешта накшталт абмоткі, прымацаванай да апарата.
— Закасай рукаў,— загадаў ён.
Тая закалацілаея, думаючы, што доктар зробіць неіпта благое, карыстаючыся тым, што яна старая і дурная.
— Калі хочаш, каб я цябе паглядзеў...— сказаў доктар,— а не, дык сядзі са сваімі хваробамі.
Старая агаліла руку, з цяжкасцю закасаўшы рукавы некалькіх кофт. Доктар прыладзіў апарат. Усе маўчалі. Старая пачала было хвалявацца праз гэтую цішыню. Але доктар зняў прыстасаванне.
— Высокі ціск,— адзначыў ён, хаваючы апарат.
— Гэта вельмі небяспечна?
— Проста жахліва! — смеючыся прамовіў доктар.
— Значыць, я скора памру? — залямантавала старая, спалохаўшыся.
— He болып як тыдзень часу,— зноў жартам сказаў доктар, апранаючы з дапамогай Лідзіі паліто. Дзяўчыне падабалася, што ў яе такія простыя адносіны з доктарам, які здаваўся ёй чалавекам незвычайна сур’ёзным, не падобным да іншых.
— Доктар, дык што мне рабіць? Якія трэба лекі?
— Паменш есці, нічога не піць,— вось твае галоўныя лекі.
У калідоры, калі Лідзія расплацілася, ён сказаў сур’ёзна:
— У хлопца нічога небяспечнага, але ў старой кепскія справы. У яе вельмі высокі ціск. Абавязкова трэба лячыцца.
Некалькі дзён Люка ляжаў у пасцелі, выслухоўваючы бясконцыя скаргі старой, якая пасля размовы з доктарам яшчэ больш напалохалася.
— Калі я буду паміраць, запомні, Люка, каб
ты абавязкова паклікаў ксяндза. Я не хачу памерці не спавядаўшыся. Без свяшчэнніка трапляюць у пекла, а я не хачу туды ісці.
Свяшчэннік — гэта была яшчэ адна ідэя-фікс, якая ўбілася ёй у галаву. Старая прыходзіла ў жах ад думкі, што можа памерці без свяшчэнніка і без споведзі. Яна ўвесь час паўтарала, што хоча пайсці ў касцёл, што хоча абавязкова спавядацца, прычасціцца, але ніколі нікуды не хадзіла. Заўсёды знаходзіла прычыну, якая замінала ёй ажыццявіць намер, і адкладала справу надалей. Збіралася ледзь не кожны тыдзень, і кожны тыдзень шчыра шкадавала, што не выбралася пайсці.