Лішнія  Дантэ Арфелі

Лішнія

Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
74.54 МБ
— Хворая, у бальніцу,— ціха перашэптваліся астатнія.
А хворая, не развітваючыся, ішла да дзвярэй, з позіркам, поўным нянавісці і болю,— хаця некалькі хвілін назад, чакаючы прыёму, як усе, смяялася і жартавала. Пасля яе ў пакоі яшчэ колькі часу панавала няёмкая цішыня. Дзяўчаты, якія дагэтуль рагаталі і гучна перакідваліся жартамі, пачыналі гаварыць ціха, трывожна перашэптваліся
з суседкамі, пакуль наступныя, што выходзілі здаровымі, не вярталі ім зноў жарты і добры настрой. I чужая трагедыя забывалася. Зноў усё нібы ажыўлялася, прыходзіла ў рух. Калыхаліся жаночыя прычоскі — бялявыя, чорныя, каштанавыя, шамацелі спадніцы, чырванелі нафарбаваныя губы; гэта было шумнае, пярэстае зборышча, у якім мільгалі дзесяткі твараў, прыгожых і грубых, маладых і старых, гучалі галасы ўсіх адценняў, блішчалі розныя вочы, млявыя і сумныя, жывыя і бліскучыя; рухаліся жаночыя ногі розных форм і памераў, луналі жарты, наіўныя і вострыя, бяскрыўдныя і злосныя, гаварыліся стрыманыя кампліменты. I над усім гэтым разнастайным, неарганізаваным натоўпам неўпрыкмет панаваў доктар — чалавек, апрануты ў белае, перад якім усе распраналіся і клаліся на бальнічны ложак і які прымушаў трывожна біцца сэрцы ў чаканні адказу. Так праходзілі ўсе, так праходзіла і Лідзія. Цяпер яна сапраўдьі была адной з гэтых жанчын. Міналі месяцы, а тая Аргенціна і той карабель, што павінен быў яе завезці, усё яшчэ былі далёка. Бывалі дні, калі ў дзяўчыны раптам з’яўлялася ўпэўненасць, што на працягу года яна ўсё ж паедзе. Тады яна зноў бралася за вывучэнне мовы, паўтарала доўгія радкі слоў, якія трэба было вывучыць на памяць, добра рыхтавалася да ўрока.
Тым часам надышла вясна, зямля пакрылася травой і кветкамі, а сцены дамоў пачалі пакрывацца аб’явамі і заклікамі да маючых адбыцца выбараў. Ужо не было ніводнага дома, на якім не было б нейкай паперкі; пасля дамоў плакаты пачалі з’яўляцца на ствалах дрэваў, спачатку болып вялікіх, а пасля і малых, потым на сценах разбура-
ных у час вайны будынкаў; было прыемна і цікава глядзець на ўсе гэтыя шматкаляровыя плакаты, на якіх стракацелі фігуры людзей, дзеці, урадлівыя палі ці заводы, што курыліся дзесяткамі труб. Кожны плакат абяцаў нешта ці пагражаў няшчасцем і разбурэннем у выпадку, калі аддасі голас не за тую партыю. А тая, другая партыя, што павінна была прынесці гора і разбурэнне, у сваю чаргу, тут жа побач, абяцала працвітанне і спакой. Былі сярод плакатаў і такія, што прыгадвалі жахі ваенных год: на іх былі намаляваны то постаць павешанага, з галавой, нахіленай убок, з шыльдай на грудзях, то шэрагі закатаваных людзей, распасцёртых на зямлі, знявечаных да непазнавальнасці, са звязанымі рукамі. Партыі па чарзе абвінавачвалі адна другую ва ўсіх пакутах і абяцалі, што гэта ніколі не паўторыцца. Часам каля таго ці іншага плаката збіраліся людзі — асабліва тады, калі з’яўляўся расклейшчык з лесвіцай і скруткам пад пахай і пачынаў разгортваць новыя лісты. Некаторыя з іх былі сапраўды прывабныя: на іх былі намаляваны прыгожыя маці з пульхнымі, дагледжанымі хлопчыкамі на руках, якіх яны паказвалі з гонарам і годнасцю; альбо квітнеючыя палі, сярод якіх пасвіліся сытыя каровы, што глядзелі на прахожых са спакойным здзіўленнем. Плакаты адным падабаліся, другім не падабаліся, аб іх спрачаліся. У трамваях, кафэ, на вуліцах гаварылі толькі аб палітыцы. Мітынгі адбываліся адзін за адным. На кожнай плошчы нейкі прамоўца запрашаў людзей паслухаць. На кожным рагу віселі рэпрадуктары, якія перадавалі нечыя прамовы і заклікі. Некаторыя на мітынгах бавілі ўвесь вольны час: яны падыходзілі да аднаго натоўпу, пыталіся, хто прамоў-
ца, некалькі хвілін слухалі і ішлі далей, у другое месца. Акрамя гэтых невялікіх вулічных мітынгаў наладжваліся і больш мнагалюдныя, на якіх выступалі буйныя палітычныя дзеячы. Такія мітынгі арганізоўваліся ў зручны час, падвечар ці ў нядзелю. Тады натоўп займаў усю плошчу: гледзячы на яго, здавалася, што гэта сапраўды магутная сіла, якая можа зрабіць усё, перамагчы любую другую сілу. Але той жа самы натоўп збіраўся на плошчы, калі гаварылі і іншыя, і было вельмі цяжка вызначыць, колькі прыхільнікаў у таго ці іншага прамоўцы.
Энергічна дзейнічалі арганізатары, што наладжвалі невялічкія мітынгі, дзе толькі з’яўлялася магчымасць. Яны пачыналі дзе-небудзь спрэчку паміж сабой, вакол іх збіраліся людзі. Спачатку невялікая група, потым цэлы натоўп. Калі спрэчкі разгараліся, арганізатары непрыкметна знікалі, каб паўтарыць тое ж самае ў другім месцы. А тут мітынг працягваўся, ужо нейкі рабочы ў зашмальцаванай спяцоўцы — відаць, адразу пасля працы — горача даводзіў нешта добра апранутаму пану, мусіць, чыноўніку ці камерсанту. Канчалася амаль заўсёды лаянкай: адзін аднаго называў дурнем, страсці напальваліся, сварка ледзь не пераходзіла ў бойку; але якраз у патрэбны момант, дасягнуўшы небяспечнай мяжы, дыскусія сціхала.
А па тратуарах тым часам жанчыны выстаўлялі сваю прыгажосць, дэманструючы свае грудзі, свае фігуры: здавалася, яны ўпарта намагаюцца вярнуць сабе ўвагу, якую ад іх забрала палітыка. На плошчах і на цэнтральных вуліцах горада яны сядзелі за столікамі ў кафэ, смяяліся і курылі, і глядзелі на палітыку, як на своеасаблівыя спабор-
ніцтвы, у якіх галоўным было ўбачыць, хто прыбяжыць першым. Мужчыны адчувалі гэта і, калі садзіліся з імі за столікі, спынялі размовы і пачыналі гаварыць на іншыя тэмы.
У рабочых кварталах, наадварот, жанчыны былі захоплены не менш, як мужчыны; кожная кабета ведала ўсе навіны і была пераканана, што настане канец свету, калі не пераможа партыя яе мужа. У той час, як у першакласных рэстаранах цэнтра сіньёры вечарамі, як і раней, асцярожна елі пірожныя сваімі бялюткімі зубамі, а ў кутку ля тэлефона гучалі звароты «ваша светласць», «пан сенатар»,— у тавернах і шынках бедных кварталаў людзі кідаліся ў бойку за ідэю і пускалі ў ход нажы. Тых, што былі запісаны ў партыі, налічвалася звычайна нямнога, можа нейкі дзесятак чалавек; усе астатнія — таксама выбаршчыкі, што мелі ў кішэні пасведчанні на права галасавання,— былі якраз тыя, што тоўпіліся на вуліцах, разглядаючы плакаты, слухалі на мітынгах прамовы, што праз усё жыццё, дзень пры дні цярпелі нястачы і гора і ўжо не верылі ні ў што. Гэтая маса цяпер адчувала своеасаблівы ўздым, бачачы, што яе падтрымкі шукаюць, да яе падлашчваюцца, яе задобрываюць; бачачы, што ўсе гэтыя вялікія людзі залежаць ад іх,— і ад беднага разносчыка гародніны, і ад простага півавара. Таму яны з пэўным задавальненнем назіралі, як гэтыя людзі распіналіся на плошчы, білі сябе ў грудзі, называючы ўсіх братамі, сябрамі, таварышамі; назіралі, але заставаліся абыякавымі, бо ведалі, што на наступны дзень пасля выбараў усё гэта скончыцца, разносчык зеляніны і півавар зробяцца зноў нямой масай, якой можна камандаваць як хочаш, і не будзе больш сярод іх
ні сяброў, ні братоў, ні таварышаў. Асабліва гэта адчувалася, калі людзі праходзілі міма велізарных будынкаў розных міністэрстваў, што ўзвышаліся ў кварталах правасхадзіцельстваў і камандораў, побач з палацамі багатых сіньёраў. Велічэзныя гмахі былі пабудаваны без ніякіх упрыгожванняў, без ніякага ўдзелу мастацтва — ні калон, ні капітэляў, ні фрызаў, ні скляпенняў. I гэта добра перадавала суровасць і мармуравую халоднасць гэтых пачварных камяніц, з вокан якіх не адзін чалавек выкінуўся, пераможаны адчаем і горам. Праходзячы міма ваеннага міністэрства, на даху якога перакрыжоўваліся тоўстыя скруткі тэлефонных дратоў, чалавек пачынаў думаць, што па гэтых самых дратах шмат год ужо перадаюцца лічбы загінуўшых, палонных, затанулых караблёў, знішчаных дывізій.
Нават у салоне графіні размовы вяліся цяпер больш за ўсё на палітычныя тэмы. Сама графіня старалася трымацца па-за межамі палітыкі, каб нікога не крыўдзіць, але быў такі час, калі і яна не магла застацца ўбаку,— можа, з-за жадання нешта рабіць ці імкнучыся, каб яе заўважылі; а можа проста з цікаўнасці да скандалаў. Люка не пераставаў час ад часу наведвацца ў дом графіні, але не здолеў пакуль што бліжэй пазнаёміцца з адвакатам Рыгоні, які і на гэты раз не трапіў у спісы кандыдатаў. Тым не менш Люка некалькі разоў размаўляў з ім і лічыў, што гэтага дастаткова, каб пры неабходнасці звярнуцца да яго за дапамогай. 3 Эстэр яны сталі сябрамі, і калі аставаліся адны, дзяўчына распытвала ў яго пра Альберта, не хаваючы сваіх пачуццяў.
У гэты вечар Эстэр яшчэ не паказвалася.
Ці не захварэла яна? — спытаў Люка.
— He ведаю,— адказаў Альберта.— Можа быць яе няма дома,— і раптам штурхнуў Люку ў бок:
— Хадзі сюды: бачыш графіню з гэтымі двума?
Люка не зразумеў.
— Дык што там цікавага?
— Здагадайся, хто яе палюбоўнік, — сказаў Альберта.
Люка прыгледзеўся. Графіня сядзела ў крэслё паміж двума мужчынамі. Яна паклала нагу на na­ry, але ніжняя была выцягнута, так што ў позе не было нічога непрыстойнага. Іншы раз, наадварот, калі яна сядзела так, то згінала нагу амаль пад прамым вуглом, агаляючы другую вышэй калена. Яна курыла, і на пальцах, што трымалі цыгарэту, блішчалі лакіраваныя пазногці. Мужчыны, што сядзелі побач з ёй, былі прыкладна аднолькавага ўзросту: абодвум было, відаць, за сорак. Адзін з іх, апрануты ў клятчасты пінжак, сядзеў, свабодна разваліўшыся ў крэсле, зручна выцягнуўшы ногі, упэўнены ў сабе. Чорныя кучаравыя валасы, рашучы абрыс твару, трохі арліны нос прымушалі думаць, што толькі ён можа быць сябрам графіні, а не той, другі, у акулярах, таўставаты і бледны з твару, што нават не глядзеў на жанчыну, маўкліва ўтаропіўшыся ў падлогу.
— Тут цяжка памыліцца,— адказаў Люка.— Вядома, той, што без акуляраў.
— А ў сапраўднасці якраз другі,— задаволена адзначыў Альберта.
— Другі? — здзівіўся Люка.
— Так, але не паварочвайся, хадзем да Джорджыо,— сказаў Альберта, вачыма паказваючы на хлопца, што стаяў, размаўляючы з Джаванай і ін-
шымі.— Я таксама не магу даўмецца, што яна знайшла ў гэтым чалавеку. У густах жанчын цяжка разабрацца.
— Славутыя ўнутраныя якасці! — смеючыся, заўважыў Люка.— Жанчынам дапамагае інстынкт, яны часам чуюць у мужчыне нешта такое, чаго мы адзін у адным ніколі не заўважаем.
— Можа быць. Яны таксама часам здзіўляюцца, як мужчына можа закахацца ў непрыгожую.