Лішнія  Дантэ Арфелі

Лішнія

Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
74.54 МБ
Альберта супакоіўся. Ён кіўнуў Люку і дагнаў Эстэр, якая выйшла ўжо на сцяжынку.
Вярнуўшыся і не ўбачыўшы астатніх, Лідзія запытальна зірнула на Люку.
— Пайшла ўжо?.. Што я ёй зрабіла, гэтай дурніцы?
Люка змоўчаў. Ён ляжаў на баку, падпёршы галаву рукой.
— Нябось не пабегла прэч, калі Альберта цалаваў яе,— сказала Лідзія.— Гэта, відаць, ёй падабалася. Усе яны такія...
— Чаго дарэмна гаварыць,— прамовіў Люка.— Трэба было чакаць, што гэтым скончыцца.
Ён не адчуваў ні радасці, ні расчаравання ад таго, што Эстэр пайшла. Цяпер ужо нельга было ні памірыцца з ёй, ні сустракацца далей — усё было скончана. Але гэта не турбавала. Яго больш уразіла, калі Лідзія паведаміла, што яны цалуюцца. Хлопец нават здзівіўся, што ўсё гэта зусім не хвалявала яго. Зараз яму было ўсё роўна, хаця нейкую гадзіну назад ён ледзь не раўнаваў Эстэр. Люка падняў вочы, каб паглядзець на неба, і ўбачыў твар Лідзіі.
— Усё гэта проста смешна,— сказаў ён, нібы для сябе.
Твар Лідзіі пасвятлеў.
— Якая нам справа да гэтай пстрычкі,— прамовіла яна без злосці.— Хай сабе думае, што хоча.
— Маленькая шлюха,— падтакнуў Люка.
Лідзія рассмяялася:
— Здавалася, што да яе і дакрануцца нельга, быццам яна нічога не чула і не ведала, як пачаць. 234
— Ага... чакала, пакуль ты навучыш.
— Яны таксама добра разбіраюцца,— заўважыла Лідзія.— Толькі прыкідваюцца мадоннамі. Мне шкада сукенкі. Прыйдзецца павазіцца, пакуль выведзеш гэтую пляму.
У глыбіні душы Лідзія была задаволена, што засталася адна з Люкам, што Альберта з дзяўчынай пайшлі. Ёй было прыемна: хлопец абараняў яе, падтрымліваў супроць Эстэр. Яна ўжо забылася на сукенку, у думках быў толькі Люка. Дзяўчына села каля яго. Цяпер зараснікі ўжо не шалясцелі: ветрык сціх, і трыснягі віселі над імі зусім нерухомыя. Сонца апусцілася за хмызнякі, і неба пачало прыкметна цямнець. Лідзія сабрала пачкі з рэшткамі пячэння і выкінула іх у хмызняк. Люка не пярэчыў, абыякава назіраючы за ёй. Ён бачыў, што дзяўчына глядзіць на яго вачыма, поўнымі жадання. Падумаў, што цяпер можна было б сказаць ёй, што яна шлюха, ці зрабіць з ёй усё, што хочаш, проста тут, у гэты момант. Дзяўчына сядзела зусім побач, з паднятай вышэй кален спадніцай.
Сцяблы трыснягу чарнелі на фоне неба, якое прыкметна цямнела. Лідзія паглядзела на гадзіннік.
— Калі мы хочам паспець на поезд, то трэба ісці,— заўважыла яна.
Яны ўсталі і пайшлі па сцяжынцы. Вада ў ручаі страціла сваю празрыстасць і стала цёмнай. Цішыня зрабілася больш насцярожанай. Люка глядзеў на свае ногі, якія рухаліся адна за другой, і яму здаўся нейкім прымітыўным, амаль жывёльным гэты спосаб перасоўвання, гэтае перастаўленне ног — адна пасля другой, каб рушыць наперад. Падумаў, што заўтра зноў трэба ісці на працу, што
хутка зноў паўтарыцца гісторыя са звальненнем і прыйдзецца шукаць нейкі паратунак.
Праз гэта гісторыя з Эстэр была непрыемнай. Спачатку ён шкадаваў, што так здарылася, потым прыйшоў да думкі, што ўрэшце гэта для яго не так ужо і важна, і хай ўсё будзе як будзе. Ён стаміўся ад гэтай барацьбы, лепей было ісці вось так, перастаўляючы то адну нагу, то другую, як робіць звычайны конь. У нейкую хвіліну прыгадаўся Луіджы: памерці было таксама лёгка, можна было загінуць нават жартам, дзеля забавы.
Потым пачаў думаць пра Лідзію, якая мякка крочыла побач з ім. Усё цяпер было вельмі проста, неяк страціла сваё значэнне; чаму б, напрыклад, не ўзяць Лідзію? Ён бачыў яе пругкія грудзі, што, здавалася, чакалі ласкі, думаў пра тое, што гэта цела можа зрабіць яму прыемнасць. Гэта было адзінае задавальненне, якое засталося яму і якое ніколі не надакучыць: яно можа паўтарыцца з дня ў дзень, кожную ноч, кожны раз, як толькі ён захоча. У яго была Лідзія, што спала з ім у адным доме і, магчыма, кахала яго; яна магла б быць заўсёды, калі ён пажадае. Падумаў, што з таго дня мог бы быць з ёй кожны дзень.
Разважаючы так, Люка абняў дзяўчыну вышэй таліі. Лідзія ўсміхалася яму.
У вячэрнім паўзмроку пачуліся далёкія гукі званоў.
— Чаму нам не застацца... не пераначаваць сёння тут, у мястэчку?— сказала Лідзія.— Бо ўсё роўна прыедзем позна. Невядома, ці будзе яшчэ поезд.
Люка кіўнуў у знак згоды.
У мястэчка яны прыйшлі ўжо вечарам. На пло-
шчы вялікі натоўп слухаў выступленне прамоўцы. У апошніх радах было шмат людзей з веласіпедамі; яны сядзелі сур’ёзныя, падпёршы галаву далонямі і ўзлакоціўшыся да руля. Некаторыя з веласіпедыстаў трымалі на плячы лапаты,— відаць, прыехалі адразу пасля работы.
Хлопец і дзяўчына накіраваліся ў гасцініцу, якую прыкмецілі яшчэ раней. Гаспадар стаяў у дзвярах і, разявіўшы рот, слухаў прамоўцу. Адсюль таго добра было відаць, бо плошча знаходзілася непадалёку.
Ён зварухнуўся толькі тады, калі Люка і Лідзія ўжо ўвайшлі. I нават размаўляючы з кліентамі, не пераставаў прыслухоўвацца да голасу прамоўцы. Потым паклікаў чалавека, каб той паказаў гасцям пакой, і, зірнуўшы на хлопца і дзяўчыну, пакуль тыя падымаліся па лесвіцы, зноў вярнуўся да дзвярэй слухаць.
Адзінае ў пакоі акно выходзіла на вуліцу, і з яго, калі паглядзець убок, была відаць плошча. Люка высунуўся ў акно, убачыў прамоўцу і пачаў слухаць. Лідзія падышла да яго ззаду і абняла за плечы:
— Што ты тут робіш?—спытала яна.— Можа, усё яшчэ думаеш пра тых двух?
— He, слухаю выступленне.
— Кінь ты, мітынгі ты ўбачыш і дома, колькі хочаш.
— Чакай...— прамовіў Люка.
— He, не,— настойвала дзяўчына, асцярожна здымаючы з яго пінжак.
Калі яны ляглі, Лідзія пачала лашчыцца да яго:
— Тут усё гэта зусім непадобна,— прамовіла
яна.— I пакой другі, і далёка ад гэтага праклятага горада... Цяпер, пакуль стаяць пагодныя дні, трэба часцей выязджаць за горад. Як у той раз, калі ездзілі на возера Нэмі, памятаеш? Мне вельмі хацелася б пабыць там яшчэ раз, але каб і застацца начаваць. Табе хочацца, а?
— Ага,— адказаў Люка, каб зрабіць ёй прыемнае.— Мы туды яшчэ наведаемся.
— Там зусім невялікае мястэчка, як вёска. Ці ёсць там гасцініца?
— Ёсць, вядома.
Яму прыгадаўся той дзень, калі яны ездзілі на возера Нэмі,— невялікае блакітнае азярко, што прытулілася на дне глыбокай даліны, акружанай высокімі камяністымі берагамі з маляўнічымі сцежкамі; па іх паволі падымаліся жанчыны з вялікімі кошыкамі фіялак на галаве. Здавалася, з Ta­ro часу прайшло многа месяцаў. Калі ж гэта было? Цяжка было ўявіць, далёка гэта ці блізка. Калі хлопец азіраўся ў мінулае, яму здавалася, што ён бачыць толькі нейкую цемру, у якой прастора і час перамешваліся, губляючы ўсякі сэнс.
— Як грыміць гэты рэпрадуктар,— заўважыла Лідзія.— Ён табе не дакучае?
— He, я не звяртаю ўвагі.
Яны ўсталі, калі мітынг яшчэ працягваўся. Люка зноў вярнуўся да акна; было ўжо цёмна, на вуліцы гарэлі рэдкія ліхтары. Лідзія падышла да яго. Натоўп пачаў ўжо разыходзіцца. Пачуліся гукі духавога аркестра. На плошчы ўтварылася нейкая калона. З’явіліся нават сцягі. Нехта пачаў песню. Потым калона рушыла, з аркестрам наперадзе,
і збочыла якраз у тую вуліцу, куды выходзіла акно пакоя, у якім уладкаваліся хлопец і дзяўчына. Убачыўшы натоўп, Лідзія мімаволі адступіла ў глыбіню пакоя. Люка працягваў глядзець, прыціснуўшыся лбом да шкла.
11В Седзячы ў амфітэатры на абломку калоны, W I Люка разглядаў свой левы чаравік. У яго лопнула складка, і цяпер, калі паварушыць пальцамі, скрозь дзірку відаць былі шкарпэткі. Хлопец зайшоў у Калізей, каб пасядзець трохі і адпачыць. У гэтым месцы, некалі напоўненым крыкамі і перадсмяротнымі стогнамі, цяпер панавала апраметная цішыня. Час ад часу на прыступках верхніх радоў з’яўляліся групы наведвальнікаў, але іх галасы не дасягалі сюды, уніз. Некая пара ў суправаджэнні гіда накіравалася ў яго бок. Гэта была пажылая сіньёра, апранутая ў цёмны гарнітур, з маноклем у воку, і хударлявая дзяўчынка ў гімназічнай форме.
— Гэтыя вось,— гаварыў гід, паказваючы рукой, называліся дзвярыма жыцця, таму што адсюль нявольнікаў выводзілі на арэну, а тыя вунь,— павярнуўся ён у процілеглы бок,— дзверы смерці, праз іх з арэны выносілі трупы.
Люка мімаволі адзначыў, што ён увайшоў праз дзверы жыцця, але адразу ж падумаў, што было б бязглузда, недарэчна звяртаць на гэта ўвагу. Ды, нават, калі б яно і мела нейкае значэнне, навошта ведаць пра гэта загадзя? Тады б усё страціла сэнс. Цяпер яму не было чаго рабіць. Неяк аднаго дня ён наведаўся да адваката Рыгоні, але і там не атры-
маў нічога. He дала нічога і забастоўка, у якой ён прыняў удзел; яна толькі паскорыла звальненне. Папраўдзе, ён і не вельмі што рабіў у той забастоўцы: проста быў разам з іншымі, пайшоў з усімі на плошчу, дзе меўся адбыцца мітынг пратэсту і дзе на трыбуне разам з іншымі знаходзіўся і адвакат Рыгоні. Люка, з усіх сіл працуючы локцямі, праціснуўся быў наперад, пад самыя яго вочы, каб той заўважыў. Яму здалося, што ў нейкі момант адвакат як быццам убачыў яго. Потым, калі мітынг скончыўся, Люка доўга пляскаў у далоні. Але ўсё дарэмна. Назаўтра ён вярнуўся на працу, а праз два тыдні яго звольнілі. Гаспадар не зважаў ні на што: людзі пратэставалі, наладжвалі мітынгі, прасілі, а ён склаў сабе спіс і кожныя два-тры дні выкрэсліваў з яго новае прозвішча. Урэшце, не разам, а паасобку, былі звольнены ўсе, каго намеціў гаспадар. Таму для большай часткі гэтых людзей звальненне не з’явілася нечаканасцю.
Цяпер, калі работы не было, Люка жыў на тую невялікую суму, якую здолеў адкласці, чакаючы гэтага моманту; усе яго грошы былі ў кішэні і хутка павінны бьілі скончыцца. Але хлопец не думаў пра гэта. Летась, калі чакалася звальненне, ён непакоіўся значна больш. Зараз жа ён не дужа турбаваўся, не думаў пра заўтрашні дзень: нешта ж усё роўна мусіла адбыцца. У салон да графіні таксама больш не наведваўся. Той выпадак з Эстэр назаўсёды закрыў яму туды дзверы. Аднаго разу ён быў наважыўся пайсці і шчыра растлумачыць усё дзяўчыне. Калі сцямнела, ён накіраваўся ў дом графіні, але, дайшоўшы да варот, завагаўся. Ён не ўлічыў, што ў гэты дом не так-то лёгка ўвайсці, асабліва калі ты ідзеш пешкі, без дай прычыны,
спадзеючыся выдумаць якую-небудзь зачэпку па дарозе. Што яму было рабіць? Міма праносіліся аўтамабілі, асвятляючы яго яркімі праменнямі фар. Трамваі аглушальна грукацелі, спыняючыся непадалёку; гэты грукат здаваўся бясконцым, бо не паспяваў адысці адзін трамвай, як недзе ўжо чуўся, набліжаючыся, ляскат другога. Люка глядзеў на званок, але як было пазваніць? Якую прыдумаць прычыну, каб увайсці. Графіня ці яе муж абавязкова спытаюць, чаго ён прыйшоў у такі час. Пазваніць Эстэр па тэлефоне? Усё роўна можа падыйсці не яна, тады прыйдзецца назваць сваё імя, і маці і бацька яшчэ болын здзівяцца, што ён звоніць дачцы па тэлефоне. З’явіцца ў чацвер на прыём? Але гэта было б неразумна, калі наперад не растлумачыць усё. I, урэшце, як можна было сказаць усю праўду шаснаццацігадовай дзяўчыне, да таго ж капрызнай і крыўдлівай? Люка яшчэ раз зірнуў на гэтыя дзверы, якія цяпер для яго былі зачынены. Папраўдзе, падумаў ён, страта не дужа вялікая. У большасці гэта былі людзі ў гадах, кожны са сваімі справамі і інтарэсамі, яму цяжка было знайсці нешта агульнае з імі.