Лішнія  Дантэ Арфелі

Лішнія

Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
74.54 МБ
Потым дзяўчына на хвіліну засынала, пасля зноў пачынала трызніць, і ёй з’яўляўся вялікі чорны карабель. Але самымі настойлівымі былі пчолы, яны не давалі хворай спакою ўсю ноч.
На наступную раніцу, калі дзяўчына, здавалася, трохі заснула, Люка пайшоў шукаць доктара — таго самага, што лячыў яго. Вярнуўшыся дадому, ён не мог дачакацца, калі ўжо той прыйдзе. Гадзіны цягнуліся бясконца, а чалавека ўсё не было. Хлопец сотні разоў праклінаў яго, зноў і зноў прыкладаючы
на лоб хворай намочаную анучку. Ён прынёс і паставіў на зэдлік таз з вадой, каб не бегаць штохвіліны да ўмывальніка.
Так прайшоў абед, а Люка яшчэ нічога не еў. Ён нават забыўся, што трэба есці. Рука ў яго замлела ад бясконцага паўтарэння аднастайных рухаў, калі ён браў анучку, мачыў яе ў тазіку і зноў клаў на лоб дзяўчыне. Часам Лідзія паварочвалася на бок, і анучка падала на падушку. Падушка намакала, і тады Люка пераварочваў яе ці мяняў, калі яна была зусім мокрая. Па-ранейшаму трымалася высокая тэмпература. Раніцай яна троху ўпала, але ўсё роўна была яшчэ высокай. Апоўдні было трыццаць дзевяць з паловай, значыць, падвечар магла зноў дайсці да сарака. Люка, затаіўшы дыханне, глядзеў на чорны слупок ртуці ў градусніку, але ён быў няўмольны.
Доктар прыйшоў толькі ў другой палавіне дня. Ледзь увайшоўшы ў пакой і зірнуўшы на Лідзію, якая нават не заўважыла яго і працягвала ляжаць з заплюшчанымі вачыма, ён адразу ўпэўнена сказаў:
— Гэта запаленне. Крый божа, каб не было позна.
Але ў Люкі не было ніводнага сольда. Ён загарнуў у газету свае чаравікі і пайшоў да шаўца, будка якога стаяла непадалёку. Гэта былі яго святочныя чаравікі, ён амаль што не насіў іх. Шавец пачаў быў валаводзіць і разглядаць чаравікі, каб старгаваць дзешавей, але Люка не стаў спрачацца і згадзіўся на тое, што ён даў. На атрыманыя грошы купіў лекаў.
Лідзію было цяжка прымусіць праглынуць лекі. Дзяўчына нічога не разумела, адчувала толькі га270
рачыню і смагу. Ўвесь час прасіла піць і болып нічога не хацела слухаць. Хлопец асабліва пакутаваў, калі яна вось так, у непрытомнасці, задавальняла свае натуральныя патрэбы.
Аднаго разу дзяўчына павярнула да Люкі твар і паглядзела на яго. Да яе нібыта вярнулася свядомасць, і хлопец скарыстаў момант, каб спытаць, дзе знаходзяцца грошы. Ён адчуваў, што гэта жахліва, пытаць у яе цяпер пра грошы, але не мог зрабіць інакш. Гэта грошы, а не ён вінаваты, што вымушаны пра іх пытацца.
— Лідзія... дзе ў цябе грошы?
Лідзія, здавалася, зразумела і глядзела на яго мутнымі вачыма. Мусіць, да яе дайшло не ўсё, але непіта яна ўлавіла.
— Ты чуеш?.. У мяне няма грошай,— ціха гаварыў хлопец, нахіліўшыся над вухам хворай.
Дзяўчына працягвала абыякава глядзець на яго. Здавалася, яна чуе, але думае аб нечым іншым і не зважае на тое, піто гаворыць Люка.
— Лідзія... ты чуеш... у мяне няма ніводнага сольда.
Але тая па-ранейшаму была паглыблена ў нейкія свае думкі; яна глядзела на Люку проста так,— таму што твар яе быў павернуты да яго, а не таму, што хацела глядзець. I ўсё ж хлопцу здавалася, што яна можа зразумець.
— Лідзія... доктар сказаў, што ты хутка ачуняеш... Скажы мне, дзе ў цябе грошы?
Шчокі ў Лідзіі гарэлі, валасы, мокрыя ад поту і кампрэсаў, папрыліпалі да скроняў. Яна не чула, што гаварыў Люка.
Назаўтра хлопец усё ж вымушаны быў зрабіць тое, чаго так не хацеў рабіць дзень назад: ён знай-
шоў сумку Лідзіі і вырашыў паглядзець, ці няма ў ёй грошай. 3 сумкі патыхнула моцным пахам пудры. Там былі прадметы жаночага туалету і кашалёк з грашыма. Тут жа ляжала фатаграфія. Люка здзівіўся, убачыўшы яе: гэта была яго фатаграфія, якую ён думаў, што згубіў.
За тыя грошы Люка харчаваўся першыя дні і купіў яшчэ лекаў. Доктар прыходзіў, даведваўся пра тэмпературу і выпісваў рэцэпты.
— Яна вельмі слабая, невядома, чым гэта скончыцца,— гаварыў ён.
Люка настойваў, каб доктар пэўна сказаў, ачуняе Лідзія ці не. Хлопец пытаўся, што значылі тыя залатыя пчолы, якімі трызніла хворая. Але гэтага не ведаў і сам доктар. Ён запэўніў, што гэта ўсё роўна, бачыла яна пчол ці проста мурашак. Трэба чакаць, пакуль міне крызіс. Гэта справа некалькіх дзён.
— Ці пройдзе, ці...— і ён даваў зразумець, што можа здарыцца, калі крызіс не пройдзе. Люку бралі дрыжыкі, калі ён уяўляў сабе гэтую другую, зусім простую частку дылемы.
Ён ні на хвіліну не пакідаў хворую. Хлопец так доўга глядзеў на яе, ставячы кампрэсы і імкнучыся ўлавіць хаця б якую адзнаку паляпшэння, што твар дзяўчыны страчваў свае прывычныя абрысы. Здавалася, ён павялічыўся, пашырыўся, на ім віднеліся толькі вочы, рот і нос. Люка бачыў толькі гэтую жахлівую маску і мусіў адводзіць позірк убок, каб вызваліцца ад гэтага ўражання. Ён не заўважаў часу. Як быццам навакол яго ўсё спынілася і існаваў толькі гэты палаючы, дэфармаваны твар. Усведамляў, што дзень прайшоў, толькі тады, калі трэба было запальваць электрычнасць.
Але вось аднойчы доктар, агледзеўшы Лідзію, з задавальненнем паведаміў, што крызіс мінуў.
У той вечар Люка ўпершыню за гэтыя дні еў, адчуваючы смак ежы. Ён заўважыў, што пасля a Gefly прыемна выкурыць цыгарэту, што на падаконніку ўсё яшчэ стаіць вазон з геранню. Адчуў таксама, што стаміўся, але быў задаволены, таму што дзяўчына была цяпер у бяспецы.
Раніцой Лідзія павярнулася да яго і ўсміхнулася. Вочы яе яшчэ былі мутнаватыя, але не так, як раней; цяпер скрозь туманную заслону ўжо блішчалі зрэнкі.
— Лідзія,— прамовіў ён, нахіліўшыся над ёй.
Дзяўчына зразумела, што яе клічуць. Але нічога не адказала. Праз некаторы час хворая заснула, а калі прачнулася, Люка яшчэ паспрабаваў загаварыць з ёй. Яна зноў усміхалася, вочы сталі зусім ясныя.
— Лідзія...
— Чаго? — адказала яна ціха.
— У мяне няма грошай,— сказаў, нарэшце, Люка пасля некалькіх нязначных фраз.
Крызіс канчаткова мінуў. Цяпер праз адчыненыя вокны майскае паветра пранікала ў пакой, напаўняючы яго прыемным цяплом, яно адчувалася на шчоках, на ўсім целе, пранікала пад коўдру,— здавалася, што яго салодкі прысмак адчуваўся нават у роце; веснавы водар пры дыханні напаўняў грудзі, наганяючы сон. Люка сапраўды некалькі разоў засынаў, седзячы каля Лідзіі, паклаўшы рукі і галаву на край ложка, калі яна спала пасля абеду. Дзяўчына, прачнуўшыся раней, шкадавала будзіць яго. Тады даставала з-пад падушкі ашчадную кніжку з намаляванай на ёй залатой пчалой
і пачынала разглядаць яе, узважваючы ў думках тое, што засталося. Сума адчувальна паменшала, але яшчэ было не страшна. Страшнае, відаць, чакае наперадзе, калі давядзецца заплаціць доктару. Той час ад часу працягваў наведвацца, праз дзень ці праз два. Калі ў яго спыталі пра цану, ён сказаў, што падлічыць усё ў канцы.
— Бо цяпер яна, дзякаваць богу, пакуль што не памрэ,— пажартаваў ён.
— Пакуль што я, дзякаваць богу, не памру,— паўтарыла Лідзія, калі доктар пайшоў.
Люка ўсміхнуўся, але задумаўся над тым, што хацеў сказаць доктар. Калі ён нешта хацеў сказаць, дык меў на ўвазе лепшае ці горшае?
Тэмпература ў Лідзіі між тым не ўпала канчаткова. Астаўся і кашаль: не моцны, але непрыемны і ўпарты,— нібы напамінак аб хваробе, якая, адыходзячы, пакінула гэты кашаль, каб пра яе не забыліся. I доктар, які ў часы самага моцнага крызісу быў спакойны, цяпер хмурыўся, чуючы гэты слабы кашаль.
Але Лідзія была здаволена.
— Мне пашанцавала,— гаварыла яна.— На гэты раз я добра вылузалася.
— Пустазелле доўга жыве,— жартаваў Люка.
Лідзія смяялася. Ёй сапраўды здавалася, што яна пачынае жыць у другі раз, цікавілася ўсім, як быццам упершыню бачыла знаёмыя рэчы. Дзяўчына падоўгу ляжала на ложку, утаропіўшы позірк у блакітны квадрат акна, ні аб чым не думаючы. Толькі калі брала ў рукі кніжку, то вярталася зноў у думках да жыцця, успамінала пра тое, што было. Але цяпер жыццё ёй здавалася лягчэйшым. Яна не магла дачакацца таго часу, калі можна будзе ўстаць
з пасцелі, выйсці з пакоя, на вуліцу, апынуцца сярод натоўпу і трамвайнага шуму. Пасля хваробы ў яе з’явілася патрэба ў салодкім. Калі хлопец выходзіў з дому, ён мусіў купляць ёй карамелькі ці шакаладныя цукеркі. У доўгія вольныя часіны Лідзія бавіла час, падрабязна расказваючы Люку, што трэба купіць і як прыгатаваць. Аднаго разу ёй убілася ў галаву купіць курыцу. Доктар жа ўвесь час настойваў, каб харчы былі добрыя. Люка тады схадзіў на базар і купіў тую курыцу. Прынёс яе дадому, загорнутую ў газету, з якой матлялася галава з разяўленай дзюбай. Лежачы ў пасцелі, Лідзія вучыла хлопца розным аперацыям: як скубці пер’е, вымаць вантробы, раздзелываць і класці ў каструлю. Раніца прайшла весела, яны амаль не заўважылі кашлю, які час ад часу непакоіў дзяўчыну.	-	/
— От калі ўстану, зробім цудоўны абед,— марыла Лідзія.
— Тады чакаць ужо засталося нядоўга.
— Калі ты мяркуеш?
— Ха, я думаю, недзе ў сярэдзіне месяца,— гаварыў Люка.
— А вечарам абавязкова пагуляем і сходзім у кіно. У той жа самы вечар.
— Пабачым, можа не ў адзін вечар. Але ў кіно абавязкова сходзім.
Аднаго вечара Лідзія пачала настойваць, каб Люка пайшоў у кіно.
— Чаго ты сядзіш увесь час дома? — пыталася яна.— Схадзі ў кіно, наперадзе ж цэлы вечар.
— Навошта? — адказаў Люка.
— Як навошта? Навошта людзі ходзяць у кіно? Каб весела правесці час...
— Гэта цэлыя дзве гадзіны,— пярэчыў JiroKa.— А калі выходзіш, усё канчаецца, то як быццам нідзе і не быў. Каб я, напрыклад, учора паглядзеў кіно, то нічога б не змянілася, я быў бы такім жа, як цяпер. Ніякай розніцы. Так што можна лічыць, што я хадзіў у кіно кожны вечар.
— Нішто сабе! — усклікнула Лідзія, не ведаючы, як адказаць.— Тады,— дадала яна,— я таксама магу лічыць, што ўсе гэтыя дні хадзіла ў кіно.
— Ну, вядома.
Лідзія рассмяялася.
— У такім разе можна ўявіць што хочаш пра мінулае.
— Можаш нават лічыць, што нядаўна ты была мільянершай.
— А як гэта зрабіць?
— Проста ўявіць. Сёння ты ўжо не мільянерша. А магла быць кім хочаш. Калі гэта ў мінулым, то ўсё магло быць.
— To я хаця б памятала гэтыя дні,— заўважыла Лідзія.— Магла б марыць пра іх.
— Па-першае, мы марым заўсёды пра тое, што павінна прыйсці, што нас чакае. А навошта думаць пра мінулае? Для чалавека важна толькі тое, што будзе.
— Досыць, досыць,— сказала Лідзія,— схадзі лепш у кіно. I не лічы, што ты ўжо бачыў яго... А калі гаворыш, што табе ўсё роўна,— дадала яна пераможна,— то раскажы пра тое, што бачыў...