Лішнія
Дантэ Арфелі
Выдавец: Беларусь
Памер: 290с.
Мінск 1965
Люка выцягнуў руку і паказаў навакол сябе:
— Калі ласка, вось тое, што я бачыў. Невялічкі пакой, ложак, дзяўчына, якая ачуняла пасля хваробы... Што тьі думаеш? Пра нас таксама можна было б зрабіць кінафільм.
— Нішто сабе фільм.
— Ато што ж! I атрымаўся б, як усе. Кожны з нас нараджаецца са сваёй кінаплёнкай унутры, і паступова, пакуль чалавек жыве, яна раскручваецца і праяўляецца.
— Добра было б атрымаць тую плёнку і паглядзець, што там ёсць.
— Во калі дойдзем да апошняга дня, тады можна будзе ўзяць яе за абодва канцы і расцягнуць усю. I ўбачыш сапраўдны фільм.
— I бывае, што ў аднаго гэты фільм добры, у другога дрэнны.
— Ага. Але ўсё роўна, калі ён скончыцца і нехта прыйдзе і падпаліць плёнку, ад усіх застаецца тое ж самае: трохі попелу і трохі дыму...
У кіно Люка не пайшоў. I ў гэты вечар ён заснуў, паклаўшы галаву на край ложка, і дзяўчына павінна была пабудзіць яго, каб ён ішоў да сябе.
Так міналі дні. Лідзія часам цэлымі гадзінамі глядзела ў акно, на блакітны кавалачак неба, альбо думала пра грошы. Аднак цяпер напамінак пра грошы не засмучаў яе, як раней. Была нейкая лянота і кволасць унутры яе, а гэта рабіла абыякавымі, кволымі і яе думкі, выклікала нейкую бяздумнасць і абыякавасць да ўсяго. Дзяўчына марыла толькі пра тое, каб хутчэй паправіцца, пазбавіцца гэтых лішніх градусаў тэмпературы, праз якія яна мусіла ляжаць у ложку, гэтага невялікага кашлю, які ўсё яшчэ не пакідаў яе і перашкаджаў доктару сказаць ёй канчаткова: «Цяпер час падымацца і болып рухацца».
Неяк дзяўчына ўспомніла:
— Ужо канец мая, Я меркавала, што ў гэты час даўно буду хадзіць,
— Пачакай яшчэ трохі,— супакоіў Люка.— Пабачыш, што да канца месяца доктар цябе падыме.
— Трэба тым часам дастаць з шафы летнія плацці,— сказала Лідзія.— Калі я захварэла, было яшчэ холадна. Памятаеш, які быў дождж? I халадэча, як увосень.
— Цяпер ужо цёпла,— заўважыў Люка.— Пачалося лета.
— Каб доктар дазволіў мне хоць ненадоўга ўставаць, я перагледзела б свае сукенкі. Можа, сёетое трэба паправіць.
— Гэта можна будзе зрабіць пасля, неяк другім разам. Неабавязкова брацца за гэта зараз жа.
— Хто ведае, можа там завялася ўжо моль. Я перасыпала крыху нафталінам, калі складала, але ў мінулым годзе ўсё роўна некалькі штук залезла.
— Ха, моль павытрэсваць нядоўга. Гэта ўсё глупства,— сказаў Люка.
— I потым мне хочацца пагуляць па горадзе. Нябось, у магазінах цяпер столькі прыгожых рэчаў.
— Тое ж самае, як і заўсёды.
— To тады не трэба і ісці? — спытала Лідзія спакойна.— Можа, табе лепей, каб я заўсёды ляжала ў пасцелі?
— Хіба я гавару гэта? — прамовіў Люка.— Я, наадварот, кажу, што да канца месяца ты абавязкова ўстанеш.
— Але я хачу хутчэй,— настойвала дзяўчына.— Заўтра пагавару з доктарам. Мне надакучыла ўжо качацца ў ложку. Хіба я мала ляжу, а?
— Добра,— сказаў Люка, каб не спрачацца,— заўтра мы скажам доктару.
Дзяўчына супакоілася, думаючы пра тое, што назаўтра спытае ў доктара дазволу ўставаць. Хаця б на якую гадзіну-дзве кожны дзень.
На наступную раніцу доктар сапраўды прыйшоў. Лідзія, затаіўшы дыханне, спытала ў яго, ці можна ёй уставаць. Доктар аглядаў яе старанна, даўжэй, як звычайна. Было балюча назіраць за гэтымі дзвюма чалавечымі істотамі, як адна з іх лечыць другую, хворую. Кожны раз, калі Люка бачыў Лідзію вось так, як яна сядзела на ложку, падняўшы на плечы сарочку, з апушчанай галавой,— у яго заставалася цяжкае ўражанне. Гэта відовішча неяк асабліва выяўляла людскую галечу.
— Думаю, што так,— сказаў доктар.— Думаю, што цяпер можна будзе ўставаць.
— Сёння?..
— Э, не... He так хутка. Я сказаў, што можна будзе, але не сёння.
Дзяўчына скарылася: і ў гэты дзень ёй нельга было нічога рабіць.
Потым Люка праводзіў доктара. Лідзія зноў выпрасталася на ложку, расчараваная, крыху засмучоная. Лежачы так і чакаючы Люку, яна раптам заўважыла, што не чула звычайнага бразгату дзвярэй у калідоры. Чаму б гэта? Значыць, доктар быў яшчэ ў калідоры. Што ён мог там рабіць? Дзяўчына прыслухалася і пачула гаворку. Размаўлялі ціха, напаўголасу. У галаве імгненна пранеслася трывожная думка. Яна скочыла з пасцелі і, як была, басанож, падбегла да дзвярэй. Нахілілася, прыклала вуха да замочнай шчыліны.
— ...яйкі, мяса... асабліва пабольш мяса...— данеслася да яе.
Потым зноў пачулася:
— ...і галоўнае — абсалютны спакой. Ніякіх хваляванняў і турбот. Калі не будзе гэтага, то яна не жыхар.
Дзяўчына яшчэ мацней прыціснула вуха да шчыліны, амаль да болю, імкнучыся ўлавіць кожнае слова.
— ...але баюся, што цалкам яе вылечыць не ўдасца. Вельмі цяжкая форма. Паспрабуем яшчэ праменні... а пасля трэба будзе ўладкаваць у санаторый.
Лідзія як быццам адчула моцны ўдар, галава ў яе закружылася, і яна ледзь не страціла прытомнасць. Зразумела толькі, што трэба вярнуцца ў пасцель, каб яе не заўважылі тут, ля дзвярэй. He памятала, як апынулася ў ложку, і зноў убачыла блакітны кавалак неба ў акне. Убачыла таксама, што ляжыць напалову раскрытая, але падумала, што накрывацца цяпер не было сэнсу. Здавалася, што яна ўжо не існавала, а бьілі толькі гэтыя думкі, якія луналі самі па сабе. I яна не ляжала тут, у ложку, а была недзе далёка, далёка ад гэтага пакоя, гэтага святла. Неяк падсвядома адчула, што дзверы адчыніліся і ўвайшоў Люка. Было, як быццам яна ведала і не ведала яго. Нібыта ён таксама з’явіўся аднекуль здалёк. Але дзяўчына зразумела, што трэба паглядзець на яго, нешта сказаць, хаця б адно слова. Яна ўсё бачыла, але глядзела на рэчы нібы чужымі вачыма.
— ...да канца месяца ты будзеш зусім здаровай.
Відаць, гэтыя словы сказаў Люка.
— Я хачу паспаць,— даляцеў да Лідзіі ўласны голас, і яна павярнулася. Люка пайшоў.
Тады дзяўчына заплюшчыла вочы. Гэты блакітны кавалак неба дакучаў ёй.
Аднак, калі дзяўчына апамяталася і пачала разважаць, то вырашыла пачакаць, пакуль грошай на кніжцы яшчэ паменшае. Кніжка цяпер была не ў яе,— ужо колькі часу яна захоўвалася ў Люкі. Лідзія перапісала ўклад на дваіх, і цяпер Люка сам хадзіў браць грошы, калі яна гаварыла, і атрымліваў столькі, колькі казала яна. Быў амаль канец месяца, і яны заплацілі доктару. Цяпер у кніжцы лічба стала карацейшай, але ўсё ж гэта была яшчэ сума.
Дзяўчына больш не пыталася, калі ўстане. Аднак час ад часу ўспамінала, што трэба гаварыць пра гэта і цікавіцца, і тады пачынала гаворку. Адчувала, што трэба нават настойваць, і тады настойвала. Аднаго разу было, што Люка ледзь не здаўся, і тады яна перастала настойваць. Усё гэта трэба было рабіць, пакуль быў Люка. Таксама як есці ці гаварыць, што яны пойдуць у кіно, калі яна зусім ачуняе. Нават пра сукенкі і моляў, якія іх псавалі, трэба было часамі ўспамінаць... Ўсё гэта, пакуль быў Люка. Калі ж дзяўчына заставалася адна, то магла думаць, як хацела. Але тады, як назнарок, нічога не прыходзіла ў галаву. Часам заўважала, што мінала амаль гадзіна, а яна яшчэ не паспявала ні аб чым падумаць. Проста ляжала, утаропіўшыся ў акно, а калі адводзіла позірк і глядзела на шафу, то бачыла толькі жоўтыя плямы; яны з’яўляліся і на столі, калі яна гдядзела на столь, і на коўдры, калі спыняла позірк на коўдры. I думала аб тым, што было ў яе ў сярэдзіне. Гэта там хавалася нешта такое, што прымушала доктара хмурыцца. Сама яна не адчувала нічога, нават калі стрымлівала дыханне. Нават калі стукала сябе кулаком у спіну, не было ніякага асаблівага болю. Але ж нешта нейкае
ўсё ж павінна там быць. I тады дзяўчыне здавалася, што ў грудзях яна адчувае нейкую цеплыню. У думках пра гэта, бывала, праходзіла гадзіна, другая, і ўвесь час яна быццам знаходзілася недзе далёка, у нейкім другім свеце.
Але больш за ўсё яе страшыла гэтае слова «санаторый». Яна захавала страх да яго яшчэ змалку. Жанчыны ў вёсцы вымаўлялі гэтае слова амаль шэптам, і пасля адразу замаўкалі, нібы стрымліваючы дыханне. Яна памятала адну сваю сяброўку, што паехала неяк у гэты «санаторый», і больш не вярнулася. Лідзія праводзіла яе да поезда, бо тады абедзве яны былі дзяўчынкамі і не ўяўлялі, куды едзе адна з іх. Сяброўка нават была задаволена, таму што трэба было ехаць поездам. Але ўсе дзеці ў вёсцы баяліся яе, бо дарослыя палохалі іх страшнай хваробай і не дазвалялі з дзяўчынкай гуляць.
Гэтае слова «санаторый» і цяпер гучала для Лідзіі неяк холадна, выклікала дрыжыкі, як тыя мокрыя анучы, што Люка прыкладаў ёй на лоб і ад якіх па скронях збягалі струменьчыкі вады. Пра дзяўчынку з вёскі ведалі даўно, што яна хварэе. Таму, калі былі з ёй побач, асцерагаліся нават паветра вакол яе. Гэта паветра было атручанае, небяспечнае, як быццам яна сваім дыханнем атручвала яго. I вось цяпер яна, Лідзія, атручвала паветра. Яна хацела папярэдзіць Люку, каб ён быў больш асцярожным; аднаго разу ледзь было не сказала пра гэта, але стрымалася. Яшчэ паспее папярэдзіць яго. Будзе час расказаць пра ўсё. А тым часам лепей устаць і трохі пахадзіць па пакоі.
Яна і сапраўды паднялася і цяпер тупала па хаце, здзіўляючыся: бо калі ляжала ў пасцелі, здавалася, што будзе болып прыемна ўстаць і прайсціся
ў першы раз. Непрыемна было глядзець на сябе. Яна неяк выцягнулася, ногі сталі доўгімі і худымі. Люка сцвярджаў, што яна не змянілася, але тое, што казаў Люка, цяпер не мела значэння. Лідзія нават не слухала яго. Толькі аднаго разу падумала, што ён усё ж вельмі добры хлопец. Гэтая думка выклікала другія, падобныя да ранейшых; потым неяк яшчэ раз дзяўчына адзначыла, што кахае хлопца. I тады адразу вярнуліся ўсе ранейшыя думкі. Усе тыя, што былі ў яе напярэдадні хваробы. Ёй нават захацелася пагуляць на вуліцы, бо яна яшчэ не выходзіла. Яна было спусцілася ўжо з лесвіцы, але потым перадумала і вярнулася. Лепей было стаяць і глядзець у акно. 3 акна аднолькава было відаць усё. Але самымі прыемнымі былі думкі пра Люку. Гэта было самае дарагое, што было ў яе ў гэтым доме, і дзяўчына імкнулася ўсяляк зрабіць прыемнае, задавальняць яго жаданні, старалася здавацца вясёлай як магла.
А грошай між тым рабілася ўсё менш. Значыць, трэба было спяшацца, калі яна не хацела пакінуць у бядзе свайго хлопца. I калі той паварочваўся спіной, Лідзія пазірала на яго вачыма, поўнымі адданасці і кахання. Аднойчы ёй вельмі захацелася пабыць з ім. Яна было памкнулася да Люкі, хацела паклікаць, потым у апошнюю хвіліну стрымалася. Але вырашыла, што неяк, хаця б яшчэ адзін раз, апошні, яна павінна пабыць з ім. У другі раз ад думкі пра тое, што час ужо настаў, ёй захацелася плакаць. I толькі прысутнасць Люкі дапамагла ёй стрымацца. Дзяўчына стала неяк па-іншаму глядзець на рэчы, як быццам бачыла іх упершыню. Усё ўяўлялася ёй у новым святле. Раней яна глядзела на рэчы і ведала, што яны будуць заўсёды.