Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Блакітная. Яе атрымоўваюць з алею крываўніка (глядзі Крываўнікавую). Некаторыя запраўляюць гарэлку, разводзячы ў вадзе бярлінскі лазурак, але гэта не вельмі добра для здароўя і не так прыгожа.
Цёмная. Цукар усыпаюць у каструльку і льюць вады столькі, каб ён растаў. Гатуюць на вугалях сіроп, пакуль не зарумяніцца ці не падгарыць. Затым разводзяць яго ў цёплай вадзе і дадаюць у гарэлку,
Лімонная. Выварваюць крокус, гэта значыць шафран, з вінным каменем у вадзе, потым сцэджваюць і зноў ставяць на агонь, але ўжо дабаўляюць цукар.
Зялёная. Змешваюць жоўты шафран з блакітным ці індыга з шафранам. Альбо настойваюць спірт на свежых апельсінавых лістах і зліваюць, пакуль ён не набудзе зялёны колер і пах. Льга і другі раз заліць гэтым жа спіртам свежыя лісты.
МІНДАЛЕЎКА
На тры гарцы спірту, двойчы перагнанага, бяруць гарнец мяккай вады, паўтара фунта горкага міндалю — старога, прагорклага, ачышчанага і патоўчанага, два лоты карыцы, адзін лот гваздзікі. Усё дыстылююць у перагонным кубе, потым дадаюць на кожны гарнец міндальнага спірту па паўгарца вады і паўтара ці два фунты цукру і запраўляюць гарэлку.
КРЬІВАЎНІКАВАЯ. Ц1 БЛАКІТНАЯ
Калі крываўнік цвіце, збіраюць яго кветкі, запаўняюць імі больш паловы куба і заліваюцьвадойда першага загібу. Пераганяюцьзвычайным спосабам. У лейку, праз якую вада будзе сцякаць у бутэльку, кладуць кавалак чыстай ваты. На ёй асядзе нешта падобнае на блакітны алей. Вадкасць гэту потым выціскаюць у спірт, дзе вымочваюць нават вату, пакуль з яе не выдзеліцца ўвесь масляны экстракт, што надае гарэлцы цудоўны блакітны колер, а таксама водар, прыемны і карысны, асабліва для тых, хто хварэе на гемарой.
NB. Пасля змешвання масла са спіртам нельга сыпаць шмат цукру, бо тады праз колькі месяцаў гарэлка з цудоўна блакітнай ператворыцца ў непрыгожую зялёную. У самым чыстым спірце водарны алей цэлы год захоўвае свой колер і толькі тады пачне яго зменьваць, калі ў наступным годзе зацвіце крываўнік. Таму не варта пераганяць яго больш, чым можна выкарыстаць на працягу года.
3 малой каструлі можа выцячы частка фарбы, бо вада моцна падымаецца ад паташу.
На кожны гарнец спірту бяруць вады адну кварту і свежай лімоннай мяты дзесяць лотаў, а таксама скуркі, зрэзанай з лупіны лімона, адзін лот. Вымочваюць тры дні гэтыя прыправы ў спірце, пераганяюць і дабаўляюць у гарэлку, як гаварылася вышэй.
КАВАВАЯ
Шэсць фунтаў кавы пражанай, як звычайна для варкі, змалоць, заліць трыма гарцамі двойчы перагнанага спірту і гарцам вады. Няхай тыдзень у цяпле настоіцца. Пасля спірт належыць перагнаць і заправіць гарэлку.
КАРЫЧНІК
Запраўляюць гарэлку карычным алеем ці заліваюць дванаццаць лотаў карыцы, старанна прамытай, высушанай і патоўчанай, квартай вады і гарцам спірту, даюць добра настояцца ў цяпле, а потым пераганяюць.
АПЕЛЬСІНАЎКА
Дабаўляюць у гарэлку апельсінавы алей ці пераганяюць ваду альбо спірт, добра настоены на патоўчаных галках з апельсінавых лупін, якіх бяруць паўфунта на гарнец спірту і дабаўляюць яшчэ паўфунта апельсінавых тонкіх скурак, зрэзаных з лупін (на іх не павінна быць белай мякаці).
Хто хоча атрымаць такую гарэлку цёмнага колеру, няхай не пераганяе яе праз куб, а пасля таго, як яна настоіцца два тыдні (абавязкова часта мяшаць і боўтаць), працэдзіць праз суконны мяшок і заправіць цукрам. Толькі тады ўжо неабходна браць спірт, тройчы перагнаны. Льга таксама спіртам заліць апельсінавыя лупіны на некалькі дзён, каб нацягнулі ў цяпле, і запраўляць гарэлку, не пераганяючы яе ў кубе. Яна набудзе прыгожы жаўтаваты колер і моцны водар.
МАЛІНАЎКА
Чыстыя свежыя маліны ўсыпаюць у бутэльку, заліваюць тройчы перагнаным спіртам так, каб ён толькі пакрыў ягады, і ставяць на сонцы. Праз два-тры дні спірт зліваюць і дадаюць на кожны гарнец яго кварту вады і паўтара фунта цукру.
АНГЛІЧАНКА
У гарнец спірту сыплюць шэсць лотаў англійскага перцу, груба патоўчанага, некалькі тыдняў настойваюць у цяпле і пераганяюць праз куб. Абавязкова льюць кварту вады на кожны гарнец спірту.
КАРДАМОНАЎКА
Гатуюць яе накшталт англічанкі. Бяруць пяць лотаў кардамону на адзін гарнец спірту.
КМІНАЎКА
Пераганяецца, як і англічанка, са спіртам, залітым кмінам, ці запраўляецца алеем.
АЕРАЎКА
На тры гарцы спірту — адзін гарнец вады, дванаццаць лотаў сухога аеру, а калі ён свежы, дык у паўтара ці два разы больш, паўлота карыцы, столькі ж кардамону, адзін лот апельсінавых лупін. Спосаб перагону і запраўкі глядзі вышэй.
ГВАЗДЗІКОВАЯ
Тры гарцы спірту, гарнец вады, шэсць лотаў гваздзікі, лот белай карыцы і па паўлота лімонных лупін і кубебы (Cubeba officinalis).
МЯТНАЯ
Льга заправіць водарным алеем ці перагнаць спірт з сухой перцавай мятай, якой сыплюць чвэрць фунта на гарнец спірту. Вады дадаюць адну кварту з чвэрцю.
АНІСАЎКА
Два гарцы спірту, тры кварты вады, добрая жменя анісу, паўлота карыцы, столькі ж гваздзікі, лотлімонных лупін.
ЛІМОНАЎКА
Тры гарцы спірту, адзін гарнец вады, дзевяць лотаў вонкавых сухіх лімонных лупін, паўтара лота карыцы — усё пераганяюць разам. Ці, абрэзаўшы верхнюю тонкую скурку са свежых лімонаў, заліваюць яе тройчы перагнаным спіртам і на некалькі месяцаў ставяць у цяпло. Пасля, не пераганяючы праз куб, запраўляюць цукрам.
АБ ЛІКЁРАХ
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ ЗАПРАЎЦЫ ЛІКЁРАЎ
На кожны гарнец тройчы перагнанага спірту бяруць па дзве кварты мяккай вады, а на гарнец атрыманай сумесі — чатыры фунты цукру, з якога робяць сіроп, добра яго вараць, знімаючы пенку, і ўжо ў астуджаны льюць запраўлены спірт, а потым фільтруюць гэтак жа, як гарэлку. Хто не любіць моцнага лікёру, можа даваць тры кварты вады на гарнец спірту.
РУЖАВЫ
Запраўляюць ружавым алеем, а колер надаюць кармінам. Альбо, ачысціўшы свежыя пялёсткі ружы, што толькі напалову расцвіла, ад жоўтых канцоў, складваюць іх у бутлю і наліваюць тройчы перагнанага спірту столькі, каб ён насыціў ружу. Ставяць на тры дні на сонцы, затым сцэджваюць спірт з гэтых пялёсткаў і пераліваюць на свежыя.
Калі паўтарыць так тры разы, лікёр будзе дастаткова насычаны. Тады яго запраўляюць некалькімі кроплямі белай сернай кіслаты, якая з жаўтаватага колеру зробіць цудоўны ружовы. Трэба толькі засцерагацца, каб не наліць залішне, бо закісліцца ўвесь лікёр. Дабаўляюць кіслату не інакш, як кроплямі, і кожны раз пасля боўтання сочаць, ці ёсць ужо патрэбны колер.
У такі лікер льга замест звычайнай вады ўліць ружавую для ўзмацнення паху. Калі колер напітку будзе хутчэй чырвоны, чым ружовы, значыць, ён перанасычаны ружай. У такім выпадку даюць болып чыстага спірту, а пах узмацняюць ружавай вадой ці ружавым алеем.
ВАНІЛЬНЫ
На адзін гарнец чатыры разы перагнанага спірту бяруць паўлота ванілі, столькі ж перамытай, але не патоўчанай карыцы, тры гваздзікі, паўгарца вады. У цяпле ці на сонцы ўсё гэта стаіць некалькі тыдняў. Пасля сцэджваюць, запраўляюць цукрам, дабавіўшы да яго кварту вады для прыгатавання сіропу.
ЛІМОННЫ
На адзін гарнец спірту даюць паўгарца мяккай вады, жоўтых лімонных лупін: калі свежыя — фунт, калі сухія — паўфунта, карыцы паўлота. Трымаюць два тыдні ў цяпле, потым сцэджваюць, запраўляюць і фільтруюць, як ужо гаварылася вышэй.
Льга таксама ўліць у лікёр алею і зрабіць колер жоўтым шафранам (глядзі раздзел Аб падфарбоўванні гарэлак).
АПЕЛЬСІНАВЫ
Запраўляюць накшталт лімоннага.
БЛАКІТНЫ ЛІКЁР 3 КРЫВАЎНІКАМ
Гатуецца такім жа чынам, як і гарэлка з крываўнікам (глядзі вышэй), толькі цукрубяруць у чатыры разы больш, чым для гарэлкі.
КАВАВЫ
Глядзі вышэй гарэлку з такой жа назвай. Пры запраўцы лікёру больш даецца цукру.
ГВАЗДЗІКОВЫ
Белы запраўляюцьалеем гэтак жа, як гваздзіковую гарэлку (глядзі вышэй), чырвоны наступным чынам. Свежыя пялёсткі гваздзікі малінавага колеру заліваюць спіртам. Калі пастаяць на сонцы некалькі дзён і пачнуць жаўцець, спірт зліваюць на свежыя пялёсткі. Праз некалькі дзён яго сцэджваюць і запраўляюць лікёр звычайным спосабам. Як пах слабы, дабаўляюць гваздзіковы алей ці на гарнец спірту ўсыпаюць чвэрць лота непатоўчанай, але прамытай гваздзікі і з ёй зноў настойваюцьдзён дзесяць. Потым сцэджваюцьі, запраўляючы, сочаць за колерам. Калі ён яшчэ не будзе прыгожым і чыста малінавым, дык
дадаюць колькі кропель сернай кіслаты, як тое гаварылася пра лікёр з ружай.
МАЛІНАВЫ
Ягады адціскаюць, працэджваюць праз палатно, а як сцячэ сок, адмерваюць столькі шклянак цукру, колькі атрымалася соку. Сіроп кіпяцяць тройчы, кожны раз знімаючы пенку, а ў астуджаны наліваюць спірт. Колькі было соку, на столькі ж менш льюць вады, бо сок заменіць яе і аслабіць крэпасць спірту. Колькасць цукру такая ж, як і для іншых лікёраў.
СУНІЧНЫ
У бутлю кладуць трохі перабраных прыгожых суніц і напаўняюць яе спіртам. Два дні няхай стаіць у цёплым месцы ў цяні. Потым спірт зліваюць' і разводзяць яго вадой, у якой дагэтуль стаялі суніцы два ці тры дні. Вады бяруць не больш чым адну кварту на гарнец спірту, бо ён ужо разведзены тым сокам, што пусцілі ягады.
ВІШНЁВАЯ НАЛГЎКА
Заліваюць вішні спіртам так, каб ён добра пакрыў ягады, дадаўшы на кожны гарнец яго шэсць гваздзік і лот карыцы. Усё трымаюць на сонцы цэлы месяц. Калі вішні пажаўцеюць, спірт зліваюць і запраўляюць яго чатырма фунтамі цукру на гарнец вадкасці, як лікёр. Альбо бяруць толькі адзін фунт цукру на гарнец наліўкі, робяць з яе салодкую гарэлку і фільтруюць праз суконны мяшэчак ці прамакальную паперу.
Да спірту, аслабленага ўжо тым, што ён усмактаў у сябе сок з ягад, дабаўляюць столькі вады, колькі патрэбна для прыгатавання сіропу.
ІНШАЯ НАЛІЎКА 3 САДАВІНЫ
Выціскаюць праз кавалак палатна два гарцы вішань, змешваюць з тым сокам два гарцы спірту і выліваюць у бутлю. Калі напітак пастаіць на сонцы ці ў цяпле некалькі дзён і на дно пасудзіны выпадзе асадак, яго фільтруюць праз мяшок ад капелюша і зацукроўваюць.
3 патоўчаных костачак пераганяюць ваду і, узяўшы яе з куба першы гарнец ці паўтара, запраўляюць наліўку. На гэтай жа вадзе робяць цукровы сіроп, які надасць наліўцы салодкасць.
Хто не хоча ці не можа перагнаць ваду, няхай растаўчэ костачкі асобна і залье спіртам, а калі ён настоіцца ў цяпле, дадасць яго ў наліўку, захоўваючы прапорцыю.
Вострыя запраўкі лепш, каб упрэлі ў печы разам з хлебам, як ніжэй будзе моўлена, і даваць іх варта столькі, колькі неабходна для смаку.