Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Гэткае цеста ў сухім месцы можа захоўвацца вельмі доўга.
Пры жаданні ўжо нарэзаныя булкі льга глазураваць ці пакрываць масай з цукру, бялкоў і міндалю.
СУХАРЫ НА ПЕНЕ
Бяруць дзве шклянкі паранай смятанкі, шклянку масла, пятнаццаць жаўткоў, конаўку тоўчанага цукру, конаўку дражджэй (калі свежыя і густыя, інакш — больш), гарнсц і паўкварты сухой мукі.
Як звычайна, заквашваюць цёплай смятанкай каліва мукі з дражджамі. Калі злёгку вырасце, дабаўляюць астатнія падрыхтаваныя інгрэдыенты, моцна мяшаюць, нарэшце ўліваюць пену з сямі бялкоў, напалову ўзбітую, і месяць, пакуль цеста не будзе адставаць ад рук. Тады чакаюць, каб падышло ў другі раз, а пасля робяць булачкі, як апісана вышэй.
ЗАПАРАНКІ
Кварту мукі, дастаткова сухой, запарваюць малаком, якое закіпела, моцна праціраюць і месяць, каб не было камячкоў і цеста пачало астываць. Уліваюць дзве конаўкі дражджэй і пакідаюць у цяпле расці. Затым дабаўляюць дваццаць цэлых яек альбо сорак жаўткоў без зародкаў, дзве з паловай конаўкі масла, чатыры кварты мукі, лыжачку солі, конавачку цукру, калі вадкае цеста, сыплюць яшчэ мукі. Добра мяшаюць і, як цеста ўжо не прыліпае да рук, ставяць яго ў цёплым месцы. Калі добра вырасце, рукамі, намазанымі маслам, робяць невялікія булачкі і на блясе даюць ім трохі падысці. Саджаюць у печ накшталт апісаных вышэй.
ЯЎРЭЙСКІЯ АБАРАНКІ
Муку разводзяць цсплай вадой найгусцей, дадаюць чвэрць кварты дражджэй на два гарцьь мукі, моцна соляць, усыпаюць чарнушку і добра вымешваюць цеста на стальніцы. Затым накрываюць на некаторы час. Калі яно значна вырасце, робяць абаранкі любых памераў і таўшчыні, качаюць іх яшчэ ў чарнушцы і, злёгку высушыўшы перад агнём на лйпаце, кідаюць па некалькі ў кіпячую падсоленую ваду, мяшаючы, каб не асядалі на дно. Тыя, што ўсплываюць, вымаюць пры дапамозе палачкі, укладваюць на драўляную лапату, багата апырскваюць халоднай вадой і саджаюць у цеплаватую печ. Падсохлыя скідваюць на чыста падмеценую чарэнь, каб спякліся.
ПЯЧЭННЕ,
ПАДОБНАЕ HA ТОЕ, ШТО У КАВЯРНІ НАЗЫВАЮЦЬ СМЕТАНКОВЫМ
Бяруць паўтара фунта мукі, восем лотаў цукру, адзін фунт несалёнага і нятопленага масла, адно яйка, усё добра перамешваюць і раскачваюць халоднаеда таўшчыні, роўнайдвум рублям, пакладзеным адзін на адзін. Пасля формай ці шклянкай вырэзваюць маленькія пячэнні, густа намазваюць іх зверху жаўтком, пасыпаюць цукрам і саджаюць на блясе ў цёплую печ. За паўгадзіны яны ўжо спякуцца. На стол пячэнне падаюць цёплым, тады яно мае цудоўны смак. Яго льга яшчэ пасыпаць зверху накрышаным міндалем.
КРОХКІЯ АЛАДКІ
Паўтары кварты прасеянай мукі змешваюць на стальніцы з яйкамі — іх бяруць сем, фунтам масла, паўфунтам цукру і невялікай колькасцю вады. Цсста тонка раскачваюць, кладуць на бляху, пасыпаную мукой, зверху мажуць яйкам, разведзеным у вадзе. Яшчэ кладуць яблыкі без лупіны і асяродка, нарэзаныя кружкамі, ці слівы, багата пасыпаюць цукрам і пякуць у цёплай псчы.
ШВЕЙЦАРСКІЯ ПІРАЖКІ 3 КМІНАМ
На пяць фунтаў мукі бяруць кварту з чвэрцю цёплага малака, фунт масла, конавачку цукру, самых лепшых дражджэй тры лыжкі (калі старыя і вытхнуліся, дык болын). Усё старанна перамешваюць і ставяць у цяпло падыходзіць. Потым лспяць малснькія круглыя аладкі, як для сухароў, у сярэдзіне іх робяць ямкі, куды змяшчаюць кавалачкі свсжага масла памерам з лясны арэх, пасыпаюць соллю, кмінам, краі мажуць яйкам.
NB. Хто хоча, можа пры той жа прапорцыі дадаць восем яек.
КРОХКІЯ АБАРАНАЧКІ ДА ГАРБАТЫ
Паўгарца мукі разводзяць густа з вадой, як звычайна для абаранкаў, дабаўдяюць два яйкі і дзве лыжкі сырога масла, перамешваюць, дадаюць дражджэй пару лыжак, калі добрыя, а як нясвежыя, дык больш.
Калі цеста падыдзе адзін раз, лепяць тонкія невялікія абараначкі, якія ставяць зноў расці. Потым кідаюць іх у вар, тыя, што усплывуць наверх, вымаюць і, добра пасыпаўшы соллю і кмінам, саджаюць на блясе ў печ.
Гатовыя абараначкі яшчэ раз высушваюць у негарачай печы.
Хатнія сакрэты
ЯК СЯЧЫ ДРЭВА I РЫХТАВАЦЬ ДОШКІ ДЛЯ БУДАЎНІЦТВА
Часта скардзяцца, што цяперашнія будынкі нетрывалыя, але ніхто не звяртае ўвагі на прычыну гэтага зла, ніхто не спрабуе яго прадухіліць.
Галоўная ўмова моцы дрэва — адпаведны час яго нарыхтоўкі. Ёсць пэўная пара, калі трэба сячы, а менавіта, як сокі са ствала ідуць у зямлю, позняй восенню. Каб лепш ад іх пазбавіцца, вясной і ўлетку, калі прызначанае для ссячэння дрэва яшчэ стаіць на карані, належыць зрабіць на ім у розных месцах надрэзы, праз якія б выцякаў лішак смалы.
Нельга сячы ў поўню, бо якраз тады адбываецца некае ўзрушэнне раслінных сокаў, а чым больш іх застанецца ў дрэве, тым хутчэй яно сапсуецца.
ПІЛАВАННЕ ДРАЎНІНЫ
Пілуючы дрэва на дошкі, неабходна паглядзець, у якім напрамку праходзіць так званая лясная рыса, што ў кожным дрэве знаходзіцца ў верхняй частцы ствала. Усталёўваючы пілу, належыць накіроўваць разрэз у адным напрамку з лясной рысай, інакш дошкі заўсёды будуць трэскацца. Пры сушцы іх варта аддзяліць адну ад другой, складваючы чатырохвугольнікам, каб вецер і паветра мелі доступ да кожнай і абсушвалі іх. Дошкі ставяць на сонцы толькі рубам.
ЯК, УКОПВАЮЧЫ БЯРВЕННІ Ў ЗЯМЛК), ГІРАДУХІЛІЦЬ IX ГНІЕННЕ
Растопліваюць дваццаць чатыры лоты смалы, дадаюць тры гарцы канаплянага алею, тры ці чатыры палачкі расцёртай серы. Усё трэба добра размяшаць і намазаць гэтай сумессю бервяно, паверхня якога папярэдне трохі асмалена, гэта значыць злёгку апалена на дзве лініі. Льга таксама абмазаць яго той самай хваёвай смалой.
ЯК РЫХТАВАЦЬ ДРАЎНІНУ НА МЭБЛЮ I ПАДЛОГУ, КАБ HE ПАТРЭСКАЛАСЯ
Калоды вараць у катле, падліваючы столькі вады, каб яна цалкам пакрывала іх. Потым павольна сушаць на вольным паветра пад страхой, дзе вецер правейвае дрэва, а дождж і сырасць не даходзяць. Альбо кладуць кавалкі ў зачыненую пасудзіну, куды ўвесь час падаюць пару
з катла. Аднак пара павінна выходзіць адтуль праз якую-небудзь адтуліну, інакш яна знясе верхнюю частку пасудзіны ці зусім разарве. (Гэтазручнарабіцьу паравым катлебровара.) Паслядваццацічатырох гадзін выпарвання драўніну паступова прасушваюць на паветры пад страхой, а потым у цёплым зачыненым памяшканні ці ў асеці. Тады яно ўжо напэўна не патрэскаецца, асабліва калі пры распілоўцы звяртаць увагу на напрамак стрыжнёвай (лясной) рысы.
NB. Некаторыя, зрэзаўшы дрэва, адразу кідаюць яго на шэсць месяцаў у ваду, што выдаляе з яго сокі і сцягвае валокны.
ЯК ФАРБАВАЦЬ ДРАЎНІНУ ПАД ЧЫРВОНАЕ ДРЭВА
Кіпяцяць фунт фернамбуку (фернамбук — чырвоная фарба, атрыманая з дрэва фернамбук. — Рэд.) у мяккай вадзе, у якой драўніна ўжо мокла ўсю ноч, дадаюць яшчэ дзесяць лотаў галыну і восем лотаў паташу. Драўніну, асабліва дубовую. фарбуюць гэтай вадкасцю адзін ці два разы, а калі высахне, лакіруюць (пра тое будзе моўлена ніжэй). Ці, што лепш, толькі наносяць палітуру.
I н ш ы спосаб. Выгаблеванае дрэва пакрываюць наступнайсумессю. Адзін лот Sangius dragonis (кроў дракона), тры драхмы Zingna bosis (язык быка), адну драхму Gummi aloes (гуміалоэ) заліваюць паўквартай спірту і ставяць у цёплым месцы на пяць дзён. Потым працэджваюць і захоўваюць да ўжывання ў добра закаркаванай пасудзіне.
ЯК НАДАЦЬ ДРАЎНІНЕ КОЛЕР ЧОРНАГА ДРЭВА
Дабаўляюць у ваду дванаццатую частку салетравай кіслаты і націраюць ёюдобра абгабляванаедрэва, а потым шліфуюць яго пемзай два разы.
Паўкварты моцнага воцату з чатырма лотамі жалезных апілак і паўфунтам тоўчанага чарнільнага арэшку ставяць на чатыры гадзіны ў глінянай паліванай пасудзіне ў кіпячую ваду альбо ў гарачы попел.
Пасля дадаюць восем лотаў зялёнага купарвасу ці кварту вады, лот бураксу і столькі ж індыга. Усё вараць спачатку на слабым, а затым на вялікім агні да з’яўлення пены. Атрыманай фарбай некалькі разоў націраюць дрэва, высушваючы яго кожны раз, і нарэшце надаюць бляск скурай, намочанай у двухвокісе крэмнію, які льга набыць у лаўках ці ў сталяроў. Калі бляску недастаткова, зверху пакрываюць палітурай (глядзі ніжэй).
КІТ СТАЛЯРСКІ ДЛЯ ЗАМАЗВАННЯ РАСКОЛІН У ДРАЎНІНЕ
Наскрэбці тонкімі апілкамі восем лотаў воску, добра намачыць іх у шкіпінарным алеі, усыпаць паўлота смалы ў парашку. У растопленую на вугалях сумесь дадаць паўлота чырвонага індыга, злёгку паварыць і замазаць ёю расколіны ў мэблі. Зверху пакрыць палітурай, як апісана ніжэй.
ЯК ЧЫСЦІЦЬ ЧЫРВОНАЕ ДРЭВА
Лепш за ўсё алеем. Ад яго драўніна цямнее і набывае прыгожы бляск. Толькі трэба папярэдне выціраць пыл сукном, каб бруд не ўядаўся ў чырвонае дрэва.
ЯК ЛАКІРАВАЦЬ ДРАЎНІНУ
Кварту льнянога алею гатуюць трыццаць хвілін, засцерагаючыся, кабне закіпеў. Потым уліваюць кубачак шкіпінарнагаалею. На дрэва, старанна ачышчанае ад бруду, наносяць анучкай гэты лак. Калі высахне, накладваюць другі слой і нават трэці, кожны раз абавязкова высушваючы. Паліраваць не трэба, бо лак сам па сабе густы і бліскучы.
NB. Галоўная ўмова добрай якасці лаку — каб быў бездакорна звараны. Інакш ён ніколі не высахне, усё да яго будзе прыставаць і ліпнуць, застануцца незамазаныя плямы.
ЯК ПАКРЫВАЦЬ МЭБЛЮ ПАЛІТУРАЙ
Хатняя мэбля, такая прыгожая знава, з цягам часу і ў выніку выкарыстання траціць свой бляск і цямнее. Таму любой гаспадыні прыемна, калі яна можа часта ўзнаўляць і асвяжаць абстаноўку, асабліва як тое робіцца без вялікіх затрат і турбот, што звязаны з запрашэннем у дом рамеснікаў. Няхай жа кожная гаспадыня падрыхтуе сабе апісаным тут спосабам запас палітуры і ўжывае яе па патрэбе.
Шэсць лотаў самага лепшага патоўчанага шэлаку заліваюць квартай моцнага, тройчы перагнанага спірту. Бутэльку, запоўненую толькі да шыйкі, абвязваюць пузыром, у некалькіх месцах праколаным шпількай, ставяць у гарачы пясок ці гарачую ваду, у якой паступова добра разаграюць, але не кіпяцяць, на працягу некалькіх гадзін1. Калі шэлак цалкам растворыцца ў спірце, пасудзіну з вадой, дзе ён разаграваўся, адстаўляюць у бок. Як вада астыне, вымаюць бутэльку і
У час нагрэву належыць часта штурхаць і трэсці бутэлькі за горла, не вымаючы іх
з вады.
зліваюць з асадку чысты лак. Яго належыць захоўваць у шчыльна закаркаваных бутэльках.
Альбо, жадаючы прыгатаваць гэткі ж лак з меншымі клопатамі, льга не ставіць яго ў гарачую ваду, а ў няпоўнай закаркаванай бутэльцы трымаць некалькі дзён у печы ці іншым гарачым месцы, часта боўтаючы, пакуль шэлак поўнасцю не растворыцца ў спірце.