Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Маючы намер паліраваць мэблю, спачатку яе добра шліфуюць пемзай, якую мачаюць у льняны ці іншыалей’. Калі старая палітура будзе цалкам знішчана, а дрэва цудоўна зашліфуецца, яго старанна выціраюць фланеллю, каб увесь алей усмактаўся ў тканіну. Тады паліруюць наступным чынам. На жмут лямцу, кудзелі ці ваты наліваюць патроху палітуру і, накрыўшы зверху рэдкай старызнай, націраюць рэчы добра і роўна, спачатку павольна, а потым хутчэй і мацней, каб палітура адразу ўсмоктвадася і амаль што засыхала. Робяць так, пакуль йляск не будзе дастатковым.
NB. Сталяры яшчэ злёгку абмакваюць жмут у алеі, аднак я не раю часта мачаць, паколькі ўпэўнілася, што такая палітура, хаця і вельмі прыгожая, але зусім нетрывалая. Бо як толькі выцерці алей, бляск знікае, а калі трохі яго застанецца, дык у выглядзе плям у тых мссцах, дзе алею было менш, а палітуры больш.
ЛАК ДЛЯ ПАДЛОП
Два фунты шэлаку заліваюць трыма квартамі моцнага, тройчы перагнанага спірту. Трымаюць у цяпле ў няпоўнай, але закаркаванай бутэльцы, часта боўтаюць. Лепш за ўсё захоўваць у пяску ў печы. Калі шэлак растворыцца ў спірце, наносяць лак на падлогу пэндзлікам. Мажуць моцна і хутка. Як засохне першы слой, пакрываюць другі раз.
Hi васкаванне, ні націранне падлогі не дадуць такога бляску, як гэты лак. Трымаецца ён, прынамсі, тры месяцы. Пасля зноў наносяць яго, цяпер ужо толькі адзін раз.
NB. Хто хоча мець больш вадкі лак, няхай возьме чатыры кварты спірту на два фунты шэлаку.
ПАДЛОГА, ІІАФАРБАВАНАЯ 3 ПАКОСТАМ
Пры афарбоўцы звяргаюць больш увагі на тое, каб пакост быў добра звараны. У адваротным выпадку падлога добра не прасохне, і, прыстаючы да абутку, фарбы хутка сатруцца. Акрамя таго, ад пылу і амаль што незацёртых слядоў на ёй застануцца плямы. Неабходна таксама прадухіліць ужыванне клею, што маляры, а ў асаблівасці нашы яўрэі, часта робяць для эканоміі алею, бо такая фарба самая нетрывалая і ў кароткі час зношваецца.
Калі ж і пры належнай афарбоўцы падлога не высыхае гэтак хутка, як бы хацелася, трэба яе зверху крыху пакрыць шкіпінарным алеем і моцна ўцерці яго суконкай. Алей адразу сціскае і сушыць паверхню пакосту.
Старую палітуру знімаюць яшчэ настунным чынам. Апырскваюць мэблю алеем, пасыпаюцьтоўчанай цэглай, нрасеянай праз м\ слін, а нотым ^цна шаруюцьсуконкай, накуль палітура не знікне.
Такую падлогу штодзённа злёгку праціраюць анучкай, намочанай у чыстай вадзе, намыльваючы яе хаця б раз у тыдзень. Кожныя некалькі тыдняў заціраюць плямы алеем, а таксама і ўсю падлогу намазваюць ім суконнай анучай.
ВАСКАВАННЕ ПАДЛОП
Воск плавяць на агні і густа апрыскваюць ім усю падлогу. Тады, палажыўшы распаленыя вугалі ў нізкі вазок на колцах1, адзін чалавек павольна цягне яго па падлозе, робячы прыпынак у кожным месцы на столькі, каб воск разагрэўся, але падлога не падгарэла. Нехта іншы адразу растоплсны воск моцна ўцірас сукном, а потым ужо шчоткамі даводзіць да глянцу. Гэта паўтараюць штодзень, часам жа начышчаюць падлогу воскам з алеем (аб ім ніжэй).
ПАДЛОГА, ПАФАРБАВАНАЯ 3 ВОСКАМ
У каго няма апісанага вышэй вазка ці хто нс можа прадухіліць узнікаючы ад такой печкі чад, няхай той мажа сваю падлогу наступнай сумессю. Воскудва фунты, паташудванаццацьлотаў.сталярнага клею шэсць лотаў, простага мыла і гуміарабіку (гуміарабік — смала некаторых відаў трапічных акацый, якая лёгка раствараецца ў вадзе. Раней скарыстоўвалася ў якасці клсю. — Рэд.} таксама па шэсць лотаў вараць у двух гарцах рачной вады, пакуль не растворацца ўсе згаданыя рэчывы. Потым масу добра астуджваюць і ўжо зусім застылую расціраюць як мага лепш, каб не было ніякіх, нават самых малых камячкоў. Асобна заліваюць двума гарцамі рачной вады паўфунта куркумы і пакідаюць на тры-чатыры гадзіны. Тады мяшаюць, даюць настояцца, а асцярожна зліўшы ваду з больш буйных часцінак, дабаўляюць яе да застылай масы. Пасля прымешваюць яшчэ шэсць лотаў гумігуту, добра патоўчанага на малярным камяні і расцёртага ў мяшку з мяккай вадой. Мачаюць у фарбу пэндзаль і раўнамерна наносяць на вымытую, але ўжо сухую падлогу. Праз дзень ці два моцна труць шчоткамі, нарэшце паліруюць суконкай. Падлога будзе мець цудоўны светла-жоўты колер. Хто ж хоча надаць ёй цёмны колер, амаль такі, як чырвонага дрэва, той няхай замест гумігуту возьме два фунты фарбы, якую называюць Terra anglica, і васемнаццаць лотаў сурыку. Усе інгрэдыснты лспш купіць у аптэцы ў выглядзе парашку, бо ў хатах у вёсцы часта няма малярнага каменю. А менавіта на ім належыць расціраць патоўчаныя фарбы, інакш маса поўнасцю будзе сапсаванай.
ЯК ПАКРЫВАЦЬ ПАДЛОГУ БЯСКОЛЕРНАІІ МАСЦІКАЙ
Бяруць паўгарца вады, два фунты воску, паўфунта клею і вараць. Зняўшы з агню, даліваюць чвэрць фунта паташу і яшчэ трохі гатуюць. Затым астуджваюць, увесь час мяшаючы, каб утварылася аднародная
Такі вазок, ці печку зрабіць вельмі проста. Бляшаны ліст загінаюць з усіх бакоў высока ўверх, каб атрымалася нешта падобнае на скрыню. Гэтую скрыню саджаюць на чатыры колцы і з аднаго боку прымайстроўваюць ручку — маленькі дышаль, за які льга цягнуць вазок.
маса. Па патрэбе бяруць кавалак яе, разводзяць у гарачай вадзе і наносяць пэндзлем на падлогу. Пасля паліруюць шчоткамі і сукном.
ВОСК ДЛЯ НАЦІРАННЯ ПАДЛОП
Наваскаваўшы і пафарбаваўшы падлогу вышэй апісаным спосабам, неабходна яе стан увесь час падтрымліваць — націраць кожны раз воскам, прыгатаваным наступным чынам. На адзін фунт растопленага воску льюць кубачак горшага алею і шэсць лотаў шкіпінарнага алею. Усё ўзбіваюць і зліваюць потым у папяровыя формы.
ЯК ЗАХОЎВАЦЬ ВОКНЫ СВЕТЛЫМІ I ЧЫСТЫМІ
Дзеля таго каб шыбы не трацілі празрыстасці, не трэба іх ніколі мыць вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя промні, уздзейнічаючы на вільготнае шкло, надаюць яму мутны, зменены колер, што яго псуе. Калі ёсць у тым неабходнасць, дык варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухімі анучкамі. Але непараўнальна лепш, пасыпаўшы суконку дробным мелам, выціраць іх насуха. Мел абавязкова прасеяць, каб не пакідаў драпіны на шкле.
Штодзённа раніцай налсжыць выціраць з вокнаў вільгаць, якая асядае з паветра, тады яны заўсёды будуць чыстымі і светлымі.
Калі шкло ўжо мутнее, яму льга вярнуць празрыстасць, наносячы пэндзлем з абодвух бакоў разведзены ў вадзс мел. Звычайна ўвечары, а назаўтра ўранку выціраюць насуха. За мяжой у вялікіх гарадах гэта робяць штодзённа, і там вокны чыстыя, як крышталь. Добра таксама з вечара намазаць шыбы крапівой, а назаўтра выцерці да поўнай сухасці.
КАБ ВОКНЫ HE ЗАМЯРЗАЛІ
Дзеля гэтага яны павінны быць двайныя, адзінарныя ж у любым выпадку замерзнуць. Перад надыходам маразоў трэба своечасова ставіць другія рамы. Хто ж апомніцца залішне позна, ніколі цалкам не прадухіліць замярзання. Рабіць тое лепш у свстлы і сухі дзень, а ў
пакоях тады нельга паліць, бо вокны стануць вільготнымі. Паміж рамамі ставяць у біклазе з шырокім горла м купарвас альбо місачку з сухім паташом, нядаўна прапаленай вапнай з простай кухоннай соллю, a таксама папяровыя пакецікі з вугалямі. Папярэдне акно выціраюць дасуха.
У першых, вонкавых, рамах знарок пакідаюць шчыліны, зусім іх не затыкаюць, а другія, унутраныя, як мага больш старанна абклейваюць паперай ці замазваюць. Так дагледжаныя вокны ніколі не замерзнуць.
КАБ ЗАМЁРЗЛЫЯ ВОКНЫ ХУТКА АДТАЛІ
Разведзенай у вадзе соллю праводзяйь па шыбах некалькі разоў, пакуль іней не сыдзе.
КІТ, ШТО СКЛЕЙВАЕ ШКЛО
Ен не толькі можа замяніць звычайную, на алеі, замазку для вокнаў, але і склейвае ўсялякі разбіты шкляны посуд.
Адтопліваюць у цеплаватай печы кіслае малако так, каб атрымаўся не крохкі і ператоплены тварог, а ледзь згусцелая маса. Сцадзіўшы сыроватку, расціраюць яе ў мялцы гэтак моцна, каб зрабілася як маладое масла. Тады ўсыпаюць патроху, працягваючы церці, спачатку нягашаную вапну ў выглядзе тонкага парашку, затым дробны пясок. Бяруць у роўнай колькасці і тое і другое. Льга таксама абысціся без пяску, а толькі адной вапнай.
Малако лсшп адтопліваецца, калі ў яго ўліць некалькі кропель воцату.
КІТ, ЯКІМ МОЖНА КЛЕІЦЬ ФАРФОР I ФАЯНС
П ерш ы с п оса б. У чыстым серным эфіры разводзяць капалу (капал — цвёрдая выкапнёвая смала расліннага паходжання. — Рэд.) столькі, колькі яго можа растаць, і трымаюць у шчыльна закаркаванай пасудзіне на холадзе. Па патрэбе бяруць, старанна перамешваюць з вадой і абмазваюць краі пасудзіны, якую будуць склейваць, прыклаўшы іх добра адзін да аднаго, моцна абвязваюць і пакідаюць так на некалькі дзён, каб засохла1.
Другі спосаб. Гэткі ж добры, як і першы: склеены посуд вытрымлівае агонь і вар. Чыстую масцікавую смалу разбаўляюць самым моцным спіртам, каб яна растварылася. Асобна ў такой жа колькасці спірту разводзяць чысты, размочаны ў вадзе рыбны клей, а яшчэ дадаюцькаледзі столькі, колькі яе можа растварыцца. Палегчыць гэта льга, як загадзя расцерці ў каменнай ступцы абедзве сумесі. Пасля іх размешваюць і разам захоўваюць у шкляной пасудзіне.
Трэці спосаб. У незбіранае малакоўліваюцьпакроплімоцны вінны спірт. Калі яно асядзе, выціскаюць сыроватку. На паўкварты
Пасудзіна ніколі не расклеіцца, хіба ппо ад спірту.
тварагу дабаўляюць тры яечныя бялкі і добра расціраюць у макатры. Пасля насыпаюць на стол нягашанай вапны і месяць у ёй масу, пакуль
неатрымаецца ліпкае цсста. Пасудзіна, заклееная гэтым клеем, ніколі не разыдзецца.
ЯК ЗАГАРТАВАЦЬ ШКЛЯНЫ I ФАЯНСАВЫ ПОСУД
Укруціўшы яго ў сена ці салому, змяшчаюць у пасудзіну, напоўненую халоднай і добра пасоленай вадой. Ставяць на агонь і даводзяць да кіпення. Праз некаторы час полымя патроху памяншаюць, a потым яго цалкам гасяць і чакаюць, пакуль вада астыне. Тады вымаюць посуд. Некаторыя загартоўваюць яго ў лузе.
NB. Салёную ваду разам з сенам даюць цялятам ці каровам:
ЯК ПАКАВАЦЬ ШКЛЯНЫ ПОСУД У ДАРОГУ
Абвязваюць рэчы сенам, больш цяжкія кладуць уніз, а лягчэйшыя — звсрху. Альбо меншы посуд запіхваюць у шчыліны паміж вялікім, каб не шавяліўся. Няблага нават змочваць сена, тады яно лепш зляжыцца. На скрынях пазначаюць верх, каб іх не пераварочвалі, калі вязуць ці перастаўляюць. Пакуючы фаянс, заўсёды ставяць яго бокам, перакладваючы сенам, і ён ніколі не разаб’ецца.
ЯК ЧЫСЦІЦЬ СРЭБРА
П ерш ы спосаб. Пасыпаюць на замшу ці на кавалак старога сукна вінны камень у парашку і ім праціраюць і чысцяць срэбраныя прадметы да бляску. Альбо ў гаршчок з мяккай вадой кідаюць лот віннага каменю і кіпяцяць, пакуль ён нс растворыцца. Срэбраны посуд пасыпаюць пшанічным вотруб’см і, мачаючы губку ў раствор, мыюць яго, а затым выціраюць чыстым і тонкім старым палатном.