Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Пяты спосаб. Паўфунта пшанічнай мукі, столькі ж свінога тлушчу і адну неразрэзаную цыбуліну вараць у тыглі. Калі астыне, дабаўляюць тры восьмыя часткі фунта нягашанай вапны і чвэрць фунта працёртых каранёў чорнай чамярыцы (Heleborus nigra), два лоты цукру, чатыры лоты патоўчанага ў парашок шкла, адзін лот свежай, таксама здробненай у парашок кучалябы і зноў столькі, як і раней, свінога тлушчу. Няхай усё гатуецца на маленькім агні, а калі маса астыне, з яе робяць галачкі і раскідваюць іх дзе патрэбна.
ЯК ЗНІШЧАЦЬ ПАЛЯВЫХ МЫШЭЙ
Гэты звярок выкопвае сабе норы пад каранямі дрэў, паядае гародніну, пасаджаную на насенне, і ўсялякае зсрне, чым прыносіць значную шкоду садам і агародам. Пазбаўляюцца ад мышэй пры дапамозе пастак ці атручваюць наступным чынам. Жоўтую моркву, парэзаную на кавалкі, складваюць слаямі на трывалай паперы, перасыпаючы дробным парашком мыш’яку, закручваюць, абвязваюць вяроўкай і зверху моцна топчуць, каб морква насыцілася атрутай, а потым кладуць яе па тры ці чатыры кавалкі ў норы.
ЯК ЗНІШЧАЦЬ КРАТОЎ
П е р ш ы спосаб. Лягчэй за ўсё вылоўліваць іх пасткамі, знарок дзеля таго зробленымі. Альбо так. Злёгку націскаючы нагой на свежую кратовую кучку, стаць супраць ветру. Заўважыўшы, што звярок узяўся яе папраўляць, і зямля рухаецца, неабходна раптам падрэзаць яго рыдлёўкай і выкінуць разам з глебай.
Другі спосаб. Вараных ракаў кладуць як мага глыбей у норы. Іх смурод надоўга прагоніць кратоў. У гэтым я сама ўпэўнілася.
Трэці спосаб. Нашы сяляне абтыкаюць зрэзанымі галінкамі рабіны тыя месцы, адкуль маюць намер выгнаць кратоў.
Чацвёрты с п о с а б. У кратовыя дзіркі насыпаюць па лыжцы нягашанай вапны, пакрываюць зямлёй і трамбуюць. Калі звярок пачне рыць, вапна трапляе яму ў нос ці горла і атручвае яго. Рабіць гэта належыць толькі ў ясны дзень, каб вільгаць не пагасіла вапну.
П я т ы спосаб. Разразаюць удоўж земляных глістоў і перасыпаюць іх у гаршку свежай кучалябай. Дваццаць чатыры гадзіны трымаюць, перамешваючы, а потым па некалькі чарвякоў закопваюць у кратовыя ямы.
Шосты спосаб. Італьянскія арэхі вараць у лузе столькі, каб шалупінне зрабілася мяккім і яго льга было рэзаць нажом. Разбіўшы ці разрэзаўшы арэхі на кавалкі, кідаюць іх у норы.
С ё м ы с п о с а б. Італьянскія арэхі без шалупіння вараць разам са жменяй зелля цыкуты паўтары гадзіны, а потым кладуць у кратовыя дзіркі.
Восьмы с п о с а б. У кожную нару змяшчаюць камфару памерам з боб.
ЯК ЗВЕСЦІ КЛАПОЎ
П ерш ы спосаб. Калі жадаеце, каб яны не пладзіліся, найперш варта адзін ц: два разы ў тыдзень аглядаць і чысціць ложкі, а пасцель выносіць і выбіваць. Шчыліны ў ложках і сценах неабходна абмазаць наступнай сумессю. Два фунты тытуню заліць гарцам вады і кіпяціць пад накрыўкай. Затым працадзіць і нарэзаць туды фунт мыла, дадаць паўкварты солі. Як усё растане, выліць у бутэльку, моцна закаркаваць і ўжываць па патрэбе.
Другі спосаб.Гарэлкіівоцатупапаўбутэлькі,жменюсолі,два лоты альясу ставяць у бутэльцы на печ. Калі інгрэдыснты змяшаюцца, абмазваюць сумессю шчыліны.
Трэці спосаб. Бяруць шкіпінарнага алею і спірту па паўкварты, камфары адзін лот. Як змяшаецца і растане, масу старанна разбоўтваюць, мачаюць у яе пярынку ці губку і мажуць добра шчыліны, а куды нельга залезці губкай, дык туды заліваюць сумесь.
Чацвёрты спосаб. Дробна нарэзаць адзін фунт маладых галінак лістоўніцы з зелянінай, заліць іх гарцам мяккай вады і на маленькім агні выварыць да паловы. Яшчэ цёплым адварам абмазаць пры дапамозе пэндзля ложкі. Захоўваць яго ў закаркаванай бутэльцы ці ў гліняным гаршку.
Пяты с п о с а б. Жадаючы ачысціць пакой ад клапоў, таўкуць палову фунта бураксу, змешваюць яго з нягашанай вапнай і беляць сцены.
Ці замсшваюць трохі мыш’яку з вапнай альбо засыпаюць іх гняздо персідскім парашком.
NB. Калі будуюць хату, неабходна прасачыць за тым, каб паміж бярвеннямі ў шчыліны ніколі не клалі чырвоны мох, а толькі белы, гэта значыць зялёны. Інакш ад-клапоў будзс не пазбавіцца, у чым я ўпэўнілася на вопыце. Нават нашы сяляне на гэта заўсёды звяртаюць увагу.
ЯК ЗВЕСЦІ БЛОХ
Пасыпаюць ложак персідскім парашком ці высцілаюць падлогу горкім палыном, які штодзённа вымятаюць і насцілаюць свежы.
ЯК ЗНІШЧЫЦЬ ПРУСАКОУ I ТАРАКАНАЎ
Першы спосаб. Паўфунта патоўчанага і прасеянага мыш’яку, чвэрць фунта цукру, таксама прасеянага, паўфунта пшанічнай мукі змяшаць разам і гэтым парашком пасыпаць тыя месцы, дзе насякомыя часцей за ўсё збіраюцца, менавіта ў печах, комінах і г. д.
Другі спосаб. Карані белага вадзянога гарлачыка (Nimphea alba), высушаныя і патоўчаныя, дабаўляюць у гарачае малако з цукрам і ставяць на плоскіх талерках на печы, вокнах і г.д. Ці сыплюць парашок кобальту на канцы нажа ў малако з цукрам.
Трэці спосаб. Зварыць у мяккай вадзе гарох, размяць яго ў масу, дадаць падсмажаную саланіну і з ёй яшчэ раз расцерці. Калі ўсё астыне, прымяшаць ртуць і церці так доўга, пакуль жывога срэбра не будзе бачна. Тады разлажыць масу ў плазаватыя міскі і паставіць дзе патрэбна.
Згаданыя спосабы знішчаюць насякомых, але самы дзейсны і надзейны — першы. Неабходна толькі атручаных насякомых спальваць, а не высыпаць туды, дзе іх можа з’есці птушка, бо несумненна і яна атруціцца.
Чацвёрты спосаб. Прусакі гінуць яшчэ ад персідскага парашку. Аднак і ад багуну яны таксама выводзяцца, а гэта абыходзіцца танней.
ЯК ТРУЦІЦЬ МУХ
П е р ш ы спосаб. Кавалак горкага дрэва, якое называюць Lignum quasia, кіпяцяць у вадзе, потым усыпаюць туды трохі цукру. Ставяць адвар на вокнах і печах. Льга быць упэўненым, што ўсе мухі паздыхаюць.
Другі спосаб. Англійскі перац, звараны ў малацэ і асалоджаны, добра атручвае насякомых.
Трэці с п о с а б. Адварыць разам лісты бэзу, кміну і чабору і тым адварам апырскаць падлогу і сцены. Мухі не толькі пачнуць мерці, але і вылятаць з хаты.
Ніколі не адчыняйце вокны, не заставіўшы іх рамамі з нацягнутым цюлем ці рэдкім муслінам. Нельга таксама ўносіць ежу ў пакоі, якія пажадана захаваць ад мух.
ЯК ПАЗБАВІЦЦА АД НАСЯКОМЫХ У СВІРНЕ
У ніжнія часткі засекаў кідаюць свежыя галінкі белага аптэкарскага бэзу і, насыпаючы зерне, перакладваюць яго праз кожныя два футы слаямі тых жа галінак не шчыльна. Гэта неабходна рабіць па магчымасці ў апошняй фазе месяца.
I хмель адганяе насякомых, таму варта класці яго ў свірне.
Сцены памяшкання мыюць адварам з альховых лістоў і тытуню, потым беляць вапнай, а ўсе шчыліны замазваюць дзёгцем. Праветрываюць будынкі, адчыняючы на доўгі час супрацьлеглыя вокны і дзверы. Засекі мыюць тым жа адварам.
У газеце "La semaine” пішуць, што пах свежых канапель знішчае і выганяе насякомых, якіх называюць жукамі-даўганосікамі (Charanon). Льга ўносіць у свірны толькі што выдраную каноплю-скубянец. Каб мець яе раней, гэта значыць падчас завозу зерня ў гумно, можна пасеяць расліны ў канцы сакавіка. Наогул усе насякомыя не пераносяць паху канапель, таму такі спосаб будзе вельмі дзейсны.
ЯК ЗАХОУВАЦЬ П'ЯВАК
Лепш за ўсё трымаць іх у гліняных непаліваных гаршках у рачной вадзе ці з сажалкі, прычым бяруць яе з аднаго месца. Калі ж узяцьадзін раз з сажалкі, другі — з ракі, а тым больш з калодзежа, дык п’яўкі напэўна загінуць, бо яны наогул не прымаюць калодзежную ці крынічную ваду.
Зменьваць ваду штодзённа не варта, лепш рабіць гэта раз у тыдзень. Толькі зімой няхай яна спачатку суткі пастаіць у пакоі.
П’явак неабходна берагчы як ад цяпла, так і ад замярзання на іх вады. Сонца яны не трываюць, а паветра да іх павінна трапляць праз рэдкае палатно, якім абвязваюць гаршчок.
Належыць штодзённа аглядаць п’явак, ці не загінула якая-небудзь з іх. У такім выпадку яе трэба не толькі адразу выкінуць, але і змяніць ваду, бо ад здохлых могуць хутка прапасці і здаровыя.
Некаторыя кладуць на дно гаршка мох таўшчынёй у дзве цалі і пасыпаюць яго злёгку чыстым друзам альбо змешаным з працёртымі вугалямі, ліпавымі ці бярозавымі. Там п’яўкі адкладваюць яйкі, з якіх потым распладжаюцца. Таму асцярожна зменьвайце ваду, каб не растрэсці мох. Льга зліваць яесупавай лыжкай ці, калі ёсць, празадтуліну ўнізе гаршка.
Аслабелым п’яўкам падкладвайце карані аеру.
ЯК НАЦКАВАЦЬ П’ЯВАК, КАБ ЛЕПШ ПРЫСМОКТВАЛІСЯ
Перш чым паставіць п’яўкі, іх неабходна на пару хвілін апусціць у віно, напалову разведзенае вадой, ці ў густое горкае піва. Калі так зрабіць, яны прагна хватаюцца за цела, папярэдне абмытае з мылам ад поту. Але памятайце, што мыла трэба старанна змываць чыстай вадой. Як п’яўкі не будуць ліпнуць зноў, тады натрыце цела салодкай смятанкай ці зацукраванай вадой. Аднак рухомых і жвавых п’явак не варта апускаць у віно, бо тады яны ачмурэюць. Толькі млявым яно надае хуткасць.
ПРЫГАТАВАННЕ СВЕЧАК 3 ЛОЮ
Самы цвёрдыісамы белытлушч казліны, за імідзебарановы, асамы мяккі валовы. А паколькі свечкі, зробленыя з казлінага ці барановага лою лёгка крышацца, а з валовага — хутка топяцца, дык тлушчы не-
абходна змешваць. Барановага бяруцьтры часткі ці палову. Hi адзін ні другі нс павінсн доўга ляжаць, асабліва ў вільготным ці цёплым месцы, бо раптам станс зялёным і згніе, ад чаго свсчкі будуць непрысмна пахнуць і цьмяна гарэць1.
Свежы тлушч належыць дробна нарэзаць і моцна патаўчы ў ступцы, а потым, склаўшы ў каструлю, павольна тапіць на маленькім агні ці ў цеплаватай печы, дзе ён паступова растане, але не прыгарыць. Кожны раз вадкі лой злівайце ў плазаватую місу, у якой ён мусіць застываць. Калі так не рабіць, расплаўлены тлушч прыгарыць і пацямнее, а астатні наогул добра нс растопіцца і нс аддзеліцца ад шкварак, бо будзе прыставаць да дна.
ІНШЫ СПОСАБ ТАПЛЕННЯ ТЛУШЧУ
Гаршчок, напоўнены растоўчаным лосм, устаўляюць у большую пасудзіну з вадой і кіпяцяць, пакуль не растопіцца ўвесь тлушч. Вадкі абавязкова зліваюць у посуд, дзе ён павінсн застываць. Гэты спосаб больш бяспечны, паколькі захоўвас тлушч ад прыгарання.
Некаторыя робяць іначай, а менавіта гэтак. Свежы лой мочаць у рачной вадзе, штодзённа яе зменьваючы, пакуль яна не пачне адыходзіць зусім чыстая, што можа зацягнуцца на тыдзень. Пасля тлушч, дробна нарэзаны і патоўчаны ў ступцы, заліваюць рачной вадой, якой бяруць у пяць разоў болын, чым тлушчу, і ў катле вараць на слабым агні, увесь час мяшаючы, каб нс прыстаў да дна. Цалкам растоплсны лой здымаюць з агню і трымаюць некалькі гадзін у цяпле. Усялякая каламуць і асадак апусцяцца на дно. Тады сцэджваюць ад шкварак, a калі тлушч застыне, аддзеліцца ад вады і цалкам збярэцца зверху, яго яшчэ раз у асобнай пасудзіне расплаўляюць на маленькім агні.Затым разліваюць у міскі ці талеркі і застылы выносяць у лядоўню.