Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Другі с п о с a б. Расціскаюць журавіны, дадаюць да іх столькі ж вады і кіпяцяць там срэбра, якое пасля чысцяць дробным мелам і замшай або суконкай. Толькі пазалоце шкодзяць усялякія кіслоты.
Трэці спосаб. Льюць у ваду столькі сернай кіслаты, каб яна адчувалася, і чысцяць ёй рэчы, выціраючы пры гэтым дасуха сукном, пасыпаным дробным мелам. Паколькі пры частай чыстцы, наватсамай асцярожнай, заўсёды знімаецца трохі срэбра, лепш за ўсё замачыць посуд на ноч у халоднай вадзе, а назаўтра адмыць плямы і выцерці насуха. Іншымі ж спосабамі чысцяць срэбра толькі ў тым выпадку, калі згаданы будзе недастатковы для знішчэння бруду.
ЯК ЧЫСЦІЦЬ МЕДЗЬ I ЛАТУНЬ
Дробна расцёртььмі вугалямі, попелам, вапнай ці нарэшце дробна патоўчанай цэглай пасыпаюць суконку або старое палатно, націраюць рэчы, абмываюць іх лугам, ці гарачай брагай, ці сыроваткай, потым палошчуць чыстай вадой, высушваюць на сонцы або выціраюць насуха, бо ад усялякай вільгаці посуд псуецца.
Мелам, змешаным з серай і залітым воцатам, што ператварыўся ў густую кашку, таксама праціраюць латунныя прадметы. Гэта надае ім прыгожы жоўты колер.
ЯК ЧЫСЦІЦЬ ВОЛАВА
Адразу памыць мелам і сукном у гарачым лузе, а пасля папаласкаць вадой.
ЯК ЧЫСЦІЦЬ ФАРФОР I шкло
Робяць тое паташом ці дробным попелам з цёплай вадой, але не залішне гарачай, бо сталовы фарфор можа трэснуць ці атрымаць драпіны.
ЯК ЗБЕРАГЧЫ ЖАЛЕЗА I СТАЛЬ АД ІРЖЫ
Наогул усялякі тлушч засцерагае металічныя рэчы ад іржы, таму іх неабходна змазваць алеем сланечнікавым, ільняным ці канапляным, a ў асаблівасці дыстыляваным на сонцы тлушчам ад вугроў. Апошні не толькі захоўвае ад іржы, але нават знімае яе са сталі. Трэба нанесці яго на заржавелыя месцы і працерці дробна патоўчанай пемзай ці крэменем.
Стальныя прадметы намазваюць разведзеным вінным асадкам, a праз гадзіну праціраюцьсуконкай. Пасля некалькіх разоў такой чысткі іржа знікае.
ЯК ПАДТРЫМЛІВАЦЬ АФАРБАВАНЫЯ СЦЕНЫ I ШПАЛЕРЫ Ў ЧЫСЦІНІ
Калі вы жадаеце, каб фарбы і шпалеры добра захоўваліся на сценах, належыць праз дзень здымаць з іх пыл мяккай шчоткай з доўгім шчаціннем, замацаванай на палцы, альбо пучком пушыстага пер’я. 3
ужо забруджаных сцен неабходна спачатку мяшком змахнуць пыл, a потым кавалачкамі з сярэдзіны белага хлеба, лепш за ўсё такімі, у якіх зверху скарынка, злёгку працерці зверху і данізу. Той, хто залішне моцна будзе прыціскаць ці церці ў розныя бакі, яшчэ больш загоніць бруд у шпалеры. Але калі рабіць тое асцярожна зверху ўніз, дык пыл цалкам сатрэцца.
ЯК ЗАХАВАЦЬ
ПАЧАТКОВЫ ВЫГЛЯД ЛЮСТЭРКА
Трэба сачыць, каб яно не стаяла там, куды трапляюць сонечныя прамяні ці моцнае цяпло, бо ад гэтага растопліваецца жывое срэбра і на люстэрку ўзнікаюць плямы. Чысціць яго лепш гарэлкай з дробна патоўчаным паташом.
ЯК АДБЕЛЬВАЦЬ ПАЖОЎКЛЫЯ ВЫРАБЫ СА СЛАНОВАЙ I ІНШАЙ КОСЦІ
У гліняную пасудзіну з вадой сыплюць адну шостую частку нягашанай вапны, кладуць вырабы і ставяць на агонь. Яны мусяць кіпець, пакуль не пабялеюць. Тады здымаюць з агню, а як вада астыне, дастаюць іх і паліруюць.
I н ш ы с п о с а б. У халоднай вадзе разводзяць некалькі лотаў галыну, затым, закіпяціўшы, знімаюць з агню і ў яшчэ гарачую вадкасць кладуць вырабы з косці. Праз гадзіну вымаюць, абціраюць шарсцяной хусткай, укручваюць у яе рэчы і даюць ім яшчэ паляжаць некаторы час.
ЧЫМ ЗАЛЕПЛІВАЦЬ РАСКОЛІНЫ Ў ПЕЧЫ
Звычайная гліна сохне і трэскаецца, таму яе неабходна развесці ў салёнай вадзе ці дадаць клейсдар з жытняй мукі і чвэрць попелу. Замясіўшы, залепліваюць атрыманай замазкай расколіны. Яны ўжо ніколі не лопнуць.
ЯК ПАГАСІЦЬ АГОНЬ У КОМІНЕ
Хаця сакрэт той апісаны ў шматлікіх кнігах, але я, сама паспрабаваўшы яго дзейнасць, павінна нагадаць яшчэ і ў гэтай працы, якая з’яўляецца зборам не толькі новых звестак, але таксама сапраўды карысных і правераных. Калі ў коміне гарыць агонь, сыплюць на вугалі ці дровы жменю серы. Яна, запаліўшыся, сваім густым дымам задушыць полымя ўверсе.
Затыкаць жа комін зверху, што некаторыя робяць, не вельмі бяспечна, бо ў такім выпадку часта здараецца, што комін трэскаецца, a іскры разлятаюцца па гары і выклікаюць жудасны пажар.
ЯК ЧЫСЦІЦЬ БОЧКІ I ІНШЫ ПРАТУХЛЫ ПОСУД
Развесці ў вадзе самую свежую вапну, каб яна ператварылася ў густаватую масу, пакрыць ёю ўнутраныя сценкі бочкі і паставіць на
вольнае паветра, але не ў дождж і сырасць. Праз колькі дзён трэба саскрэбці вапну ці, адмачыўшы яе, вышараваць посуд. Паўтараць такую аперацыю даводзіцца рэдка.
I н ш ы спосаб. Запаліце ўнутры бочкі, выдаліўшы адно дно, невялікі агонь з саломы. Калі ўпэўніцеся, што адзін бок пасудзіны ўжо прапаліўся на паверхні, перавярніце яе і перакаціце на іншы бок, каб агонь і яго ахапіў. Пасля гэтага знікне ўсялякая гніль.
Аднак першы спосаб лепшы, бо тады не забруджваецца посуд.
ЯК ЗАХОЎВАЦЬ УСЯЛЯКУЮ РУХОМУЮ МАЁМАСЦЬ У ЗЯМЛІ ДОЎГІ ЧАС
У 1812 годзе, калі шматсем’яў страціла ўвесь свой набытак у выніку рабавання, наш скарб збярогся ў зямлі да вясны і быў ніколькі не пашкоджаны: ні ад вільгаці, ні ад молі. У сухім пясчаным высокім месцы, дзе меўся сцёк для вільгаці, мы павыкопвалі ямы і абклалі іх вакол бяростай, менавіта карой і лубам. Потым насыпалі туды сухога жыта з сушылкі і ў яго паставілі скрыні з бялізнай, вопраткай і футрам так, каб посуд непасрэдна не дакранаўся да зямлі.
Паколькі скрыні скрозь аддзяляюцца тоўстым слоем жыта, якое ўсмоктвае ўсю вільгаць і не дапускае яе да рэчаў, яны гэткім чынам могуць ляжаць без пашкоджання больш года. Трэба толькі вопратку перад пакаваннем добра прасушыць і перасыпаць сухім хмелем, камфарай і перцам. Гэта асабліва датычыць футра (глядзі ніжэй).
Такія ямы яшчэ лепш рабіць пад дахам.
NB. 3 прадуктаў у нас толькі масла ў сховішчы сапсавалася, бо, страціўшы расол, з’ялчэла. Вяндліна таксама перасохла, алебыла пры* датная да ўжывання. А калі сухое жыта выцягнула ўсю вільгаць з масла і вяндліны, дык зразумела, што ў бялізне і іншых рэчах яе не засталося.
I н ш ы спосаб рыхтаваць я м ы . Капаюць іх у гліне, напаўняюць сухімі дрывамі і запальваюць. Калі дровы згараць напалову, гасяць агонь дзірваном і, ачысціўшы ямы ад попелу, пакідаюць іх адкрытымі, каблепш прасохлі. Трэбазасцерагацца, кабтудынетрапілі вада і дождж. Як гліна зноў зробіцца сырая, паўтараюць выпальванне. Толькі на выпадак дажджу яму належыць шчыльна накрываць з ухілам.
NB. Для першага і другога віду ям вьтбіраюць месцы з нахілам.
ЯК ЗАХОЎВАЦЬ ФУТРА ЎЛЕТКУ
На сканчэнні зімы ў зусім аддаленым пакоі, куды нікому не трэба заходзіць, прынамсі, два ці тры дні, свабодна развешваюць усё хатняе футра. Яго не толькі злёгку абкурваюць дымам, але і як мага мацней надымліваюць у памяшканні тытунём, сухой крапівой і рагавымі апілкамі, гэта значыць саскрэбанымі з рагоў і капытоў скаціны. Вугалі дзеля гэтага бяспечней класці ў гаршкі ці ў печ, у якой юшка зверху зачынена. Акрамя таго, у пакоі ставяць міску з хлорнай кіслатой, трохі апырсканай вадой. Газ, што выдзяляецца, атручвае і знішчае моль.
Скрыні для футра павінны быць зроблены са смалістага дрэва, звонку пакрытага алейнымі фарбамі, іабавязкова насычаны дымам ігазам, аб чым я гаварыла.
Пасля двух-трох дзён абкурвання адчыняюйь дзверы і вокны, каб праз іх выйшаў вельмі шкодны для людзей хлорны газ. Потым добра выбіваюць футра і перасыпаюць яго сухім хмелем, тытунём, перцам, камфарай, кветкамі лаванды, абшываюць грубым палатном, намочаным у адвары горкага палыну (яго падсольваюць). Льга нават на вон ■ кавы бок тканіны нанесці воск: спачатку ім націраюць палатно, а затым прасуюць.
На дно скрыні насыпаюць тоўстым слосм згаданыя вышэй інгрэдыенты, дадаюць яшчэ кавалкі мыла і свечкі з лою і ўсё зверху накрываюць паперай і старызнай. Тады ўкладваюць футра, перасыпаючы яго слаямі хмелю і тытуню.
Вельмі добра знішчае моль папера, апырсканая шкіпінарным алеем, аднак неабходна засцсрагацца, каб тлушч не забрудзіў верхняга пакрыцця футра. Ачышчае рэчы ад насякомых і моцнае вытрасанне. У крамах ужываюць толькі адзін гэты сродак.
ЯК ПАЗБАВІЦЦА АД МОЛІ, ШТО ГНЯЗДЗІЦЦА Ў МАТРАЦАХ
Ніяк іначай зрабіць тое нельга, акрамя як высушыць лямец на сонцы, выбіць яго, а потым выварыць у вадзе, дадаўшы солі і горкага палыну. Пасля неабходна зноў прасушыць лямсц найлепшым чынам.
Першас пакрыццё, менавіта насыпкі для матрацаў, робяць з грубага палатна, вымытага ў добра пасоленым адвары горкага палыну. Тканіну моцна націраюць воскам і злёгку праводзяць па ёй гарачым прасам. Моль ужо не затрымаецца ў так апрацаваных матрацах, бо соль і палын будуць яе адганяць.
ЯК АТРУЧВАЦЬ ПАЦУКОЎ
П е р ш ы спосаб. Адзін фунт мыш’яку дробна таўкуць і прасейваюць праз сіта, закрываючы яго палатном, каб пыл нс далятаў да чалавека, які прасейвае, дабаўляюць тры чвэрці фунта патоўчанага цукру, паўтара фунта пшанічнай мукі і перамешваюць усё. Частку
сумесі сыплюць ва ўсе вуглы і шчыліны, а з рэшткаў робяць галачкі, папярэдне дадаўшы масла, каб утварылася аднародная маса. Галачкі раскладваюць асцярожна — іх не павінны знайсці сабакі ці куры, a таксама самі пацукі не мусяць зацягнуць у нейкія прадукты, што стаяць нізка ненакрытыя.
Другі спосаб. Чатыры лоты цукру, адзін лот пшанічнай мукі, два лоты насення сабадылы змяшаць са сланечнікавым алеем ці каровіным маслам і, зляпіўшы галачкі, раскідаць іх у розных месцах.
Трэці спосаб. Разрэзаную на кавал кі цяляціну добра смажаць на тлушчы з цыбуляй, пасыпаюць свежай кучалябай і, старанна размяшаўшы, кладуць кучкамі там, дзе больш за ўсё ходзяць пацукі.
Чацвёрты спосаб. Адзін лот фосфару скрабуць у цёплай вадзе, трымаючы ў ёй увесь час пальцы, аднак каб іх не апячы. У гэтай жа вадзе разводзяць дзве кварты ці трохі больш пшанічнай мукі, дадаўшы чвэрць фунта цукру і столькі ж растопленага свінога тлушчу. Атрыманай масай абмазваюць паперу і заклейваюць ёю норы пацукоў. Атрута будзе дзейсная, пакуль не скісне, таму яе захоўваюць у холадзе.
Яшчэпацукоў выганяюцьзхаты, накідаўшы дзіванны (Verbascum) ці касталому лекавага (Cynoglosum oficinalis), назбіраных у пачатку лета. Жывёліны не пераносяць іх пахаў і ўцякаюць з хаты, але тады пераходзяць у бліжэйшыя будынкі. Таму ўсюды неабходна падрыхтавацца да іх сустрэчы. Багуну яны таксама баяцца.