Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Распаўсюджанае сёння штодзённае халоднае купанне, як летам7так і зімой, з’яўляецца не толькі сродкам захавання свежай скуры, але і загартоўвае нервы, гэтак цяпер у жанчын аслабленыя і раздражнёныя. He буду зараз гаварыць аб іншых якасцях вады, скажу толькі тое, што ўлетку найлепш купацца ў рацэ, а зімой у вадзе, налітай у ванну ў цёплым памяшканні на дваццаць чатыры гадзіны раней, каб не была залішне халодная. Жанчына павінна адразу ж апусціцца ў ваду па шыю і пасля некалькіх хвілін рухаў і націрання выйсці з ванны і моцна расцерці ўсё цела фланеллю. Потым належыць цёпла апрануцца і хутка хадзіць па пакоі больш паўгадзіны, каб разагрэцца.
Для здароўя неабходны таксама зімой і ўлетку штодзённыя прагулкі пехатой на свежым паветры.
Кожная жанчына павінна насіць гарсет, але калі яна будзе празмерна яго зацягваць, дык сама сябе загубіць. Няўжо ж стан на цалю танчэйшы можа папоўніць страту зубоў, смурод з рота, кругі пад вачамі і смугласць скуры? А ўсё гэта звычайны вынік празмернага сціскання сябе гарсетам, не кажучы ўжо пра далейшыя адхіленні, яшчэ больш сумныя і пагібельныя для здароўя тых жанчын, што з’яўляюцца ці будуць мацярамі.
Я чытала аб нашайславутай прыгажуні Зайончкавай, якая, ні быта другая Ninon de 1’Enclos, захавала прывабнасць маладосці амаль да васьмідзесяці гадоў. Яна спала на напханым лямцам саф’янавым мат-
рацы і гэткіх жа падушках, чым зберагла свежасць скуры і пазбегла выпадзення валасоў. Да таго ж ела няшмат і пераважна лёгкія стравы, куды ніколі не ўваходзілі вострыя прыправы і моцныя мясныя булёны, прычым яда была заўсёды ахалоджаная.
Прыгажуня не мусіць ужываць свініну, а таксама моцныя напіткі, гэта значыць каву, шакалад з ваніллю, віно, піва і г.д. Крынічная вада — самы лепшы і здаровы напітак для дам.
ЯК ЗМЯКЧЫЦЬ СКУРУ I ЗБЕРАГЧЫ ЯЕ НАДОЎГА СВЕЖАЙ 1 МАЛАДОЙ
Я ведала адну элегантную даму, што мела больш за пяцьдзесят гадоў, але выглядала на дваццаць. Яна ніколі не мыла твар іншай вадой, акрамя як вытапленай з сакавіцкага снегу1, а калі такой небыло, скарыстоўвала дажджавую, згатаваную з каранямі пятрушкі. Замест мыла ўжывала пшанічную булку, выпечаную без яек і масла, якая змякчае і разгладжвае скуру, ачышчае яе ад усялякага бруду і пылу. Акрамя таго, кожны вечар і раніцу дама жавала дзве ці тры салодкія міндаліны, ачышчаныя ад шалупіння, той густой масай намазвала сабе твар і рукі і зусім не змывала, асабліва ўвечары, а толькі выцірала тонкім палатном, як маса пачынала трохі засыхаць. Гэта настолькі распраўляла скуру, што ва ўзросце, калі ў іншых твар робіцца маршчыністы, у яе нідзе, нават пад вачамі, не было ніякіх зморшчынак. Праўда, яна яшчэ вельмі засцерагалася ўсялякага ветру, а менавіта сакавіцкага — ён бывае з сярэдзіны лютага да сярэдзіны красавіка. Ад яго скура робіцца смуглай і загарае. Таму ў тую пару жанчына, жадаючы мець прыгожы колер твару, ніколі не павінна выязджаць і выходзіць без густога вэлюму. Наогул жа ўсю вясну і восень належыць насіць хаця б лёгкі вэлюм, бо ад ветру і паветра, як і ад сонца, скура стане грубай і загарэлай. Хто не можа ці не хоча выкарыстоўваць сакавіцкую ваду, няхай тады мыецца мяккай дажджавой ці з сажалкі, але ніколі не бярэ дзеля таго крынічную ці калодзежную, бо ад такой вады скура грубее і лупіцца.
Толькі сродкі, змякчаючыя і разгладжваючыя скуру, робяць яе далікатнай і белай, надоўга захоўваюць свежай і маладой. Усе ж іншыя, вострыя і шчыпучыя, што ўжываюцца для паляпшэння скуры ці зняцця загару, толькі на момант даюць жаданы бляск, але і сцягваюць скуру, спрыяюць з’яўленню зморшчынак і дачаснаму старэнню.
ЯК ЗНІМАЦЬ ЗАГАР
Калі з’явіцца жаданне хутка пазбавіцца загару, льга нанач некалькі разоў абмыцца густым кіслым малаком. Змываюць яго, пакуль цалкам не засохне, а тады альбо паўтараюць абмыванне малаком,
Пад сакавіцкім снегам падразумяваюць толькі той, што выпаў у гэтым месяцы: яго збіраюць, не змешваючы са старым. Ваду, вытапленую з яго не на агні, а ў пакоі, трымаюць у бутэльках на ўвесь гцц, у склепе.
2
Вельмі разгладжвае і змякчае скуру свіное малако. Аднак свіння — істота настолькі супрацьлеглая ўсялякай элегантнасці, што я не асмелілася аб ёй успомніць інакш, як у заўвазе.
альбоадкладваюць гэта на наступны дзень, алеадразу націраюць твар разжаванай міндалінай.
I н ш ы с посаб. Сем — дзевяць горкіх міндальных арэхаў, ачышчаных ад шалупіння, растоўкаюць у мязгу, змочваючы трохі вадой. Асобна труць на талерцы бялок з аднаго яйка кавалачкам нягашанага галыну, пакуль усё не ператворыцца ў жэлепадобную белую масу. Тады выкладваюць яе ў бутэльку, куды ўжо наліта поўная шклянка мяккай сакавіцкай вады, добра боўтаюць, дадаўшы тоўчаны міндаль. У атрыманую сумесь мачаюць ручнік і абціраюць твар уранку і ўвечары пасля таго, як памылі ўжо мяккай вадой.
Сумесьвельмі хутка знішчае загар. Яна мае яшчэ і тую якасць, што ахалоджвае скуру і захоўвае яе ад прышчоў і сыпу. Але, паўтараю, толькі ў надзвычайным выпадку трэба яе выкарыстоўваць, бо хаця і ў меншай ступені, чым іншыя сродкі, яна ўсё ж сцягвае скуру і спрыяе з’яўленню зморшчынак, як і кіслае малако.
АГУРЭЧНАЯ ВАДА ДЛЯ СКУРЫ
Свежыя агуркі, ачышчаныя ад лупін, наразаюць і кладуць у бутэлькі. Запоўніўшы посуд да паловы, агуркі заліваюць гарэлкай і ставяць на сонцы. Праз дванаццаць дзён выносяць у сухі склеп. Ужываюць так: вымыты і сухі твар выціраюць тонкім ручніком, намочаным у гэтай вадзе. Яна не толькі асвяжае скуру, але і ўмацоўвае вочы.
СРОДКІ АД СЫПУ I ПРЫШЧОЎ НА ТВАРЫ
Амаль у кожнай маладзенькай дзяўчыны на твары з’яўляюцца прышчы. Каб ад іх пазбавіцца, трэба кожныя тры месяцы прымаць на працягу некалькіх дзён нешта для сцягвання скуры, але заўжды ахаладжальнае, а не запаляючас. Так, напрыклад, піць нанач разведзеную ў вадзе глаўбераву соль — адну сталовую лыжку ці паўтары, адразу ж запіваючы яе вадой з іншай шклянкі. Гэта належыць паўтарыць праз тры ці чатыры дні.
Альбо, што яшчэ лепш, выпіваць чатыры ці шэсць бутэлек горкай вады (bitter Wasser) — па адной штодзённа адпаведна парадам урача
ці аптэкі. Апрэтура на абодвух ці мазь Бюхнера сцягваюць уніз запаленне з твару, але рабіць так лепш толькі ў крайнім выпадку, бо ахаладжэнне крыві і ачышчэнне страўніка мінеральнай вадой даюць той жа самы вынік, але са значна меншымі нспрыемнасцямі і болем.
Некаторыя таксама, каб адцягнуць запаленне з твару, моцна націраюць паміж лапаткамі чырвонай суконкай. Плечы і спіна пакрываюцца сыпам і прышчамі, але яны паступова знікаюць з твару.
ЯК ЗАХАВАЦЬ СКУРУ НА РУКАХ МЯККАЙ I ДАЛІКАТНАЙ
Маладыя паненкі павінны дзень і ноч насіць пальчаткі ці пульсэткі, інакш рукі іх ніколі небудуцьбелымі і далікатнымі. Шмат якія мацеры лічаць, што пальчаткі, асабліва на кончыках пальцаў, мусяць быць цеснымі1.
Аднак урачы справядліва зазначаюць: перашкоджанне раўнамернаму кровазвароту ў любой частцы цела сапраўды пагібельна для здароўя, асабліва ў маладым узросце. Таму лепці, каб кожная маці пакінула прыродзе фарміраванне частак цела дзяцей, а свае клопаты звярнула на догляд за імі і іх удасканаленне.
Рукі, як і твар, ніколі нельга мыць вадой з калодзежа і крыніцы, a толькі дажджавой ці ўзятай з ракі альбо сажалкі. Замест мыла — якое робіць скуру грубай, выклікае лушчэнне, з’яўленне трэшчын — найлепш ужываць міндальнас вотруб’е (калі не маеце дома ў дастатковай колькасці, яго можна лёгка набыць у аптэцы), а нс дык пшанічнае ці муку з гароху, фасолі, бобу.
Калі ж скура пачала лупіцца, варта разагрэць увечары над свечкай у лыжцы піва з кавалачкам чыстага тлушчу казы, намазаць гэтай сумессю рукі і спаць у пальчатках усю ноч. Паўтарыўшы тое некалькі вечароў, убачыце, што рукі зрабіліся цалкам гладкімі і далікатнымі.
Яшчэ расціраюць какававы алей (Buturum cacao) з жаўтком крута зваранага яйка і ўжываюць, як вышэй апісана.
ЯЕЧНАЕ МЫЛА
Шэсць сырых яек кладуць у сыроватку і ставяць у цяпло на дванаццаць дзён, тры разы зменьваючы сыроватку. За гэты час на іх замест шкарлупіны застанецца мяккая плеўка. На кожныя тры такія яйкі бяруць фунт простага мыла, наразаюць яго і таўкуць разам з яйкамі, пакуль яно не стане мяккім, як цеста. Тады дадаюць лыжку спірту і чацвёртую частку лота добрай салетры і зноў таўкуць, пакуль усё змяшаецца. Затым лепяць галачкі і высушваюць іх. Такое мыла асвяжае скуру і зганяе загар.
Кажучы аб доглядзе за рукамі, мушу дадаць, што і ногі патрабуюць гэткіх жа клопатаў. Нельга ім даваць залішне расці з дзяцінства. Наадварот, неабходна сціскаць іх абуткам цесным і трохі болый доўгім, чым ступня, і абавязкова яго зменьваць, як толькі пачне выходзіць з формы.
KAJII ПАЦЕЮЦЬ РУКІ I ПАД ІІАХАМІ
Гэту патлівасць не трэба раптам затрымліваць, бо могуць узнікнуць адмоўныя вынікі для здароўя. Аднак не пашкодзіць штодзённа мыць месцы, якія пацеюць, моцным воцатам, разведзеным напалам з вадой ці адэкалонам альбо з простым спіртам, што ўмацоўвае скуру, дубіць яе і робіць менш схільнай да пацення. Няблага часта выціраць рукі і пад пахамі крухмалам. Льга таксама заліць паўтары унцыі водарных траў (Species aromaticum) штофам белага віна. Калі настоіцца на працягу сутак ці больш, працадзіць і дабавіць столькі ж адвару кораня алтэі (Radix Althea mandate). Атрыманай сумессю мазаць патлівыя месцы, пакуль яны не стануць менш патлівымі.
Некаторыя вераць, нібыта паценне рук спыніцца, як вясной узяць у кожную руку па адной маладой жабцы і пачакаць, каб яны здохлі.
Вельмі добра яшчэ націраць рукі суніцамі.
ЯК ЗБЕРАГЧЫ ЗУБЫ ЗДАРОВЫМІ I БЕЛЫМІ
Жадаючы мець здаровыя зубы, ніколі не трэба ўжываць стравы і напоі гарачыя ўперамешку з халоднымі, бо ад гэтага эмаль на зубах псуецца і трэскаецца. Лепш за ўсё ўсялякую ежу есці напалову ахалоджанай і засцерагацца кіслот, ласункаў і солі.
Зубы належыць уранку, увечары і кожны раз пасля яды паласкаць вадой не залішне халоднай ці цёплай, а такой, якая бывае ўлетку ў рацэ. Рабіць тое варта дзеля таго, каб на зубах не заставаліся часцінкі ежы, што іх раз’ядаюць і псуюць. Асадак жа на паверхні зубоў, a асабліва ля самых дзяснаў, неабходна штодзённа чысціць знарок зробленай прыладай альбо пазногцем, прычым асцярожна, каб не параніць дзясны і не сцерці эмаль, бо тады зубы будуць адчувальнымі да кожнага змянення тэмпературы ежы і нават самога паветра. 3 тае ж прычыны недапушчальна карыстацца цвёрдымі шчоткамі, а можна толькі мяккімі, губкаватымі. Нельга таксама штодзённа шараваць зубы парашкамі. Лепш два разы ў тыдзень ужываць парашок з бярозавага вугалю, як мага драбней патоўчанага і прасеянага праз муслін. Ён надае зубам цудоўны белы колер і ніколькі іх не псуе. У іншыя дні раю чысціць зубы мяккім тытунём, працёртым без попелу, што мае якасць марыць чарвячкоў, якія псуюць нашы зубы, а таксама з’яўляецца сродкам прадухілення захворвання і лякарствам супраць зубнога болю. Такі ж вынік дае і парашок з тытуню, прапаленага ў люльцы.