• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

    Літоўская гаспадыня

    ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

    Выдавец: Полымя
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    123.53 МБ
    ТАКСАМА ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
    Збіраюцьу першыя дні чэрвеня ці ў апошнія дні мая бярозавае лісце і, прасушыўшы, захоўваюць. Каліспатрэбіцца, насыпаюцьстолькі,колькі возьме вада, добра кіпяцяць, працэджваюць і дабаўляюць лыжку куркумы і столькі ж галыну. Кладуць у вар маток нітак, кіпяцяць яго чвэрць гадзіны, потым вымаюць і высушваюць. У фарбу ж дадаюць па лыжцы прыгатаванага індыга, як апісана вышэй, і зноўапускаюцьу яе высушаныя маткі на кароткі час, у залежнасці ад таго, якое адценне жадаюць мець. Атрымаецца светла-зялёны колер. Каб ён быў цямнейшы, бяруць больш індыга. Самы цёмны колер надаюць пражы, дасыпаўшы яшчэ паўлота купарвасу, якога на фунт шэрсці ідзе ад трох да чатырох лотаў.
    ЯШЧЭ АДЗІН ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
    Дзве часткі альховай кары, адну частку дубовай моцна кіпяцяць дванаццаць гадзін, даліваючы мяккую ваду. Кары кладуць столькі, колькі змесціцца ў пасудзіне. Да пракіпеўшай фарбы дадаюць назаўтра на фунт шэрсці чвэрць фунта жоўтых трэсак (жоўтага дрэва (ксентаксілум). — Пер.), за дзень да таго намочаных у вадзе. Добра пракіпяціўшы, усыпаюць вялікую лыжку патоўчанага галыну, дзве сталовыя з верхам лыжкі куркумы і зноў кіпяцяць. Тым часам пражу намочваюць у кіслай сыроватцы, дастаюць яе і выкручваюць. Дабавіўшы ў фарбу па лыжачцы індыга, прыгатаванага з сернай кіслатой (глядзі Блакітны колер), кідаюць туды ніткі і крыху кіпяцяць. Для больш светлага адцення шэрсці даюць менш індыга і такія маткі раней вымаюць, а для больш цёмнага — бяруць больш індыга і даўжэй трымаюць пражу ў фарбе.
    ЛІЛОВЫ КОЛЕР
    Самую трывалую і найлепшую ліловую фарбу робяць наступным чынам. Расціраюць чатыры лоты персікавай фарбы (у разліку на фунт шэрсці), што называюць кутбер, разводзяць у цёплай вадзе і ўліваюць у вар. Тады дадаюць галыну ад двух да васьмі лотаў і, калі растане, кіпяцяцьу тым растворы пражу чвэрць гадзіны ці палову, у залежнасці ад таго, які колер жадаюць надаць: больш светлы ці больш цёмны. Затым ніткі вымаюць, усыпаюць у фарбу два — чатыры лоты паташу ікладуцьіхназад. Трымаюцьу растворы, колькі хтозахоча, кабпража набыла пажаданае адценне. А залежыць гэта як ад колькасці паташу і самой персікавай фарбы, так і ад часу знаходжання ў ёй шэрсці.
    ЛІЛОВЫ КОЛЕР МЕНШ ТРЫВАЛЫ
    Усефарбы, прыгатаваныя з бразілінам і фернамбукам, ад уздзеяння сонца выгараюць і трацяць колер. Пішу тут аб іх таму, што ў нас паўсюдна яны ўжываюцца.
    На фунт шэрсці бяруць ад трох да васьмі лотаў фернамбуку, столькі ж сіняга бразіліну. Замочваюць на ноч у вадзе, а назаўтра кіпяцяць, пакуль палова вады не выпарыцца. Тады зліваюць фарбу ў іншую пасудзіну, усыпаюць у яе ад чатырох да васьмі лотаў галыну і кладуць пражу. Затым кіпяцяць або толькі замочваюць, зыходзячы з таго, якое адценне хочуць мець. Яшчэ лепш фарбу мачыць і кіпяціць у мяшэчку.
    Афарбаваныя ніткі заўсёды прамываюць у халоднай вадзе.
    ІНШЫ ЛІЛОВЫ КОЛЕР
    Ягонадаюць пражы гэткім жа чынам, як і папярэдні, алефернамбук замяняюць шасцю — васьмю лотамі сіняга бразіліну. А некаторыя замест бразіліну кладуць толькі адзін фернамбук.
    Каб зрабіць колеры больш цёмнымі, трэба шэрсць некалькі разоў апускаць у фарбу, кожны раз вымаючы ці толькі праветрываючы для ахаладжэння. Пасля абавязкова паласкаць у вадзе.
    NB. Льга таксама для разнастайнасці тонаў даваць больш ці менш кожнай фарбы. Адзін раз набаўляюць бразіліну, другі — фернамбуку. Можна яшчэ вымыць пражу ў лузе ці, усыпаўшы ў фарбу пару лотаў паташу, замачыць у ёй ужо афарбаваную шэрсць. Менавіта так атрымоўваюць розныя адценні, заўсёды патрэбныя ў рабоце.
    Акрамя таго, найбольш трывалыя тыя ліловыя колеры, якія замацаваны паташом ці лугам. Іншыя ж спачатку апрацоўваюць маткі галыном — ці толькі ім, ці з дадаткам віннага каменю. На фунт шэрсці бяруць восем лотаў галыну і два лоты віннага каменю.
    ЛІЛОВАЕ АДЦЕННЕ
    Пяць васьмілотавых маткоў перасыпаюць жытнім вотруб’ем, заліваюць гарачай вадой і пакідаюць на гадзіну. Потым мыюць пражу ў крухмале з таго ж вотруб’я, старанна палошчуць у чыстай вадзе і
    ачышчаюць ад рэшткаў яго. Тады разводзяць у чыстай вадзе тры вядікія лыжкі галыну і ў ёй кіпяцяць ніткі каля чвэрці гадзіны. Затым здымаюць з агню, каб павольна астылі, нарэшцедастаюць і сушаць. Ад шасці да васьмі лотаў фернамбуку, што мок у вадзе на працягу ночы, кіпяцяць, пакуль не выпарыцца палова вады. Фарбу зліваюць, зноў ставяць на агонь і ў кіпячую апускаюць кожную чвэрць гадзіны па аднаму матку шэрсці, апрацаванай галыном. Неабходна мець макавы луг, гэта значыць падрыхтаваны з попелу ад макавых галовак і сцяблін, і ў гарачы маток за матком класці вынятую з фарбы пражу. Трымаць яе там належыць некаторы час, пераварочваючы і выціскаючы. Пасля кожнага матка варта зменьваць луг. Паколькі гэта фарба не пераносіць мыла, таму пражу трэба спачатку вымыць вотруб’ем для абястлушчвання. Льга таксама ў фарбе замочваць шэрсць, загрунтаваную для ружовага колеру, ад чаго будзе інакшае адценне.
    ЯШЧЭ ЛІЛОВЫ КОЛЕР
    Тры лоты фарбы Orceille (фарбавальны лішайнік. — Пер.), якую льга набыць у лаўках, гатуюць чвэрць гадзіны ў чыстай вадзе, а потым у ёй кіпяцяць на працягу гадзіны пражу. Выняўшы, ніткі палошчуць.
    ФІЯЛЕТАВЫ КОЛЕР ТРЫВАЛЫ I ПРЫГОЖЫ
    Спачатку фарбуюць пражу індыга ў блакітны колер розных адценняў. Потымрасціраюцьувадзеададнагодадвухлотаўкарміну — узалежнасці адтаго, якіколерхочуцьмець:цёмныцісветлы.Уліваюцьягоўзмешчаную на агонь ваду і альбо дадаюць да яс восем лотаў галыну і, ужо закіпяціўшы, апускаюцьтудыблакітнуюшэрсць,альбоблакітныяматкі,спачаткуапрацаваныя галыном і высушаныя, кладуць у ваду, запраўленую адным кармінам. Больш светлыя ніткі трымаюць у фарбе менш, цямнейшыя — даўжэй. Нарэшце,длясамыхцёмныхдадаюй.ьбольш карміну.
    Льга таксама маткі, афарбаваныя ў пунсовы колер, класці ў блакітную фарбу.
    ЖОЎТЫ КОЛЕР
    Некаторыя лічаць, што жоўты тон пражы добра набыцьдома. На самой жа справе афарбаваная ў гэты колер у хатніх умовах шэрсць не тое што на сонцы выгарае, але ад аднаго свежага паветра аблазіць. Толькі колер, нададзсны рэзедой фарбавальнай і травой, якую просты народ называекамянішнікам, нехуткаліняе. Аднакдлявыгодытых,хтонехоча карыстацца купленай пражай, я пішу аб усіх вядомых у нас спосабах.
    ТРЫВАЛЫ ЖОЎТЫ КОЛЕР, АЛЕ HE ВЕЛЬМІ ПРЫГОЖЫ
    Траву камянішнік сушаць, дробна рэжуць, гатуюць у мяккай вадзе і кіпяцяць у ёй сухую шэрсць, апрацаваную шасцю лотамі галыну.
    Затым дастаюць, палошчуць у моцным лузе з макавых галовак і сцяблін, нарэшце прамываюць у халоднай вадзе і сушаць.
    ЖОЎТЫ КОЛЕР ІНАКШЫ
    На фу н г шэрсці бяру ць ад чатыро х да шасці фунтаў фарбавал ьнай рэзеды — узалежнасціадтаго,наколькісветлымхочуцьмецьколер.Дробнаяе рэжуць і гатуюць у мяккай вадзе. Дадаўшы восем лотаў галыну, два лоты віннага каменю, паўгадзіны кіпяцяцьу растворы пражу, апотым высушваюць яе. Л ьга замочванне шэрсці ў адвары са свежай рэзеды паўтарыць яшчэ адзін ці два разы. Калі астыне, прапаласкаць. Ці можна адразу развесці ў вадзе галын з вінным каменем, загрунтаваць ніткі і высушыць, а пасля дабавіцьдаастатнягарастворувыварануюрэзедуіфарбавацьімматкі.Атрымаецца жоўтытонбольш трывалы, чым іншыя.
    ЖОЎТА-ЗЕЛЕНАВАТЫ КОЛЕР
    Яго надаюць гэтак жа, як і папярэдні, з той толькі розніцай, што да рэзеды прымешваюць адзі-два лоты паташу на фунт шэрсці.
    ЯШЧЭ ЖОЎТЫ КОЛЕР
    Фарбуюць накшталт згаданага вышэй спосаба, але замест рэзеды дабаўляюць Serratula tinctura, гэта значыць фарбавальную сярпуху.
    ТАКСАМА ЖОЎТЫ КОЛЕР
    Восемлотаў галыну, двалоты віннага камснюразводзяцьу вадзе, іў гэтым растворы грунтуюць маткі. На фунт шэрсці бяруць паўтара фунта жоўтагадрэва, варацьу мяккай вадзе, апотымнакожныфунтдрэва дадаюць па паўкварты збіранага малака, моцна вымешваюць і кіпяцяць. Малако згусне і асядзс на дно разам з каламуццю і часцінкамі бруду. У атрыманую фарбу ўліваюць раствор галыну з вінным каменем, у якім апрацоўваліпражу, і кладуцьтуды высушаныя маткі. Пасля фарбавання ніткі праветрываюць, палошчуць і сушаць. Тон іх больш светлы ці больш цёмны будзе залежацьад колькасці жоўтага дрэва ў адвары.
    Калі дабавіць салетравай кіслаты, прыгатаванай з волавам, шэрсць набывае яшчэ прыгажэйшы колер.
    ЯШЧЭ ІНШЫ ЖОЎТЫ КОЛЕР
    На фунт пражы разводзяць у вадзе восем лотаў галыну, два лоты віннага каменю і кіпяцяць яе паўгадзіны. Потым высушваюць, не абтрасаючы галыну. Восем лотаў кары квсрцітрону, завязаўшы ў тонкім і рэдкім мяшэчку, кладуць у ваду, куды дадаюць на кожны фунт шэрсці паўкварты збіранага малака. Фарба гэта мусіць быць вельмі цёплай, аленепавінна закіпаць. Калі яна ўжодобра развядзецца, льгадабавіць
    два лоты салетравай кіслаты, прыгатаванай з волава.м, як у папярэднім колеры. Потым апускаюць у раствор ніткі і трымаюць, зыходзячы з таго, які колер хочуць надаць: светлы ці цёмны. Уплывае таксама на адценні тона большая ці меньшая колькасць кверцітрону.
    ЖОЎТА-ЛЕМОННЫ КОЛЕР
    Лот галыну, чатыры лоты віннага каменю, лот куркумы, чатыры з паловай лоты салетравай кіслаты, прыгатаванай з волавам, — усё разбаўляюць мяккай вадой, кладуць туды фунт шэрсці і кіпяцяць на працягу гадзіны.
    I ЯШЧЭ ЖОУТЫ КОЛЕР
    Сыры жаўтазель гатуюць у вадзе на моцным агні, потым фарбу зліваюць і запраўляюць яе вялікай лыжкай галыну. Калі ён растане, кіпяцяцьу растворы пражу. Выняўшы яе з фарбы, апускаюцьу гарачы луг, накрываюць і пакідаюць так на два дні. Пасля палошчуць у чыстай вадзе.
    NB. Льга таксама і ў сушаным жаўтазелі фарбаваць шэрсць. Будзе некаторае адрозненне ў колеры, калі да двух частак гэтай травы дадаць трэць сярпухі. У астатнім усё робяць так, як вышэй гаварылася. Ці фарбуюць белыя ніткі накшталт апісанага ў раздзеле Іншы зялёны колер.
    ЗНОЎ ЖОЎТЫ КОЛЕР
    У чыстую ваду ўсыпаюць дзве сталовыя лыжкі галыну, добра кіпяцяцьі кідаюцьу вар восем лотаў шэрсці. Праз паўгадзіны дастаюць і высушваюцьу цяні. У настоенылугусыпаюць паўтары лыжачкі для кавы арлеану і дзве лыжачкі дробных кавалкаў мыла, моцна кіпяцяць і кладуць туды загрунтаваную пражу на паўгадзіны. Выняўшы яе, зноў высушваюць, нарэшце некалькі разоў прамываюць у цёплым лузе.
    Альбо ў цеплаватым лузе замочваюць на ноч у тонкім мяшэчку тры лоты арлеану. Назаўтра раніцай выціскаюць яго рукой поўнасцю, каб ніколькі не засталося. Пасля ўсыпаюць адзін лот нашатыру і ў атрыманым растворы фарбуюць ніткі.