Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
SAUMON (французская назва ласасёвага колеру. — ГІер.)
У сок, выціснуты ці вывараны з журавін, дадаюць марэны ад васьмі да дваццаці лотаў на фунт пражы і кіпяцяць яе. Каб ніткі набылі светлы колер, марэны сыплюць менш, а на цёмны тон, наадварот, набаўляюць. Маткі льга апрацаваць перад афарбоўкай галыном, як гаварылася раней.
ВІШНЁВЫ КОЛЕР
На адзін фунт пражы разводзяць у вадзе дзесяць лотаў галыну і два лоты віннага каменю. У гэтым адвары кіпяцяць шэрсць паўгадзіны, потым сушаць у цяні. У ахалоджаную вадкасць, што засталася, сыплюць марэну і кладуць апрацаваную галыном шэрсць. Трымаюць у цяпле паўгадзіны, увесь час памешваючы і пераварочваючы, пасля
чвэрць гадзіны павольна кіпяцяць. Маткі затым развешваюць на вольным паветры, а калі астынуць, палошчуць у вадзе.
ЧЫРВОНА-ЖАЎТАВАТЫ КОЛЕР
Фарбуюць гэтак жа, як і папярэдні, але дадаюць ад васьмі да шаснаццаці лотаў, а часам і цэлы фунт жоўтага дрэва, адпаведна той ступені жаўцізны, якую хочуць атрымаць. Замсст жоўтага дрэва бяруць яшчэ ад чатырох да шаснаццаці лотаў, а то нават і болей, куркумы.
ПУНСОВЫ КОЛЕР
Да папярэдняйфарбы, якая кіпела з куркумай, дабаўляюцьдва лоты сальвасэру, прыгатаванага з волавам (глядзі Пунсовы колер вышэй). Пасля з пражай робяць тое ж, што пры афарбоўцы ў вышэй згаданы тон.
ЧОРНЫ КОЛЕР
Кары чорнай вольхі кладуць у кацёл столькі, колькі ў ім змесціцца. Кіпяцяць доўга ў мяккай вадзе, даліваючы яе па меры патрэбы. Затым вадкасць сцэджваюць і выліваюць у паўфунта сіняга бразіліну, які моцна кіпіць. Усыпаюць туды фунты тры ці чатыры кавальскіх адходаў, дадаюць два лоты купарвасу, зноў моцна кіпяцяць, кладуць фунт шэрсці, перамешваюць і здымаюць з агню. Накрытая пража стаіць паўдня ў цяпле. Тады яе дастаюць, выкручваюць, развешваюць, a раствор яшчэ гатуюць на агні. Калі фарбы было няшмат, дабаўляюць ваду ад вываранай кары, дасыпаюць паўлота купарвасу і паўтара фунта сажы, кіпяцяць, кладуць туды пражу, перамешваюць, здымаюць з агню і пакідаюць зноў на паўдня.
Гэта паўтараюць, пакуль ніткі не зробяцца чорнымі, часам тры ці чатыры разы. Нарэшце палошчуць іх у вадзе.
Як шэрсць высахне і будзе забруджваць рэчы, трэба мыць яе з мылам ці ў нацёртай бульбе. Яна стане не такой прыгожай, але ўжо не запэцкае рукі і вопратку.
NB. Нашы сялянкі амаль у кожную фарбу кладуць кавалак сала. Я ўпэўнілася, што для чорнага колеру асабліва неабходны гэты тлушч. Таму раю і тут дадаць яго трохі пасля купарвасу. Атрымаецца і колер больш чорны, і_рукі не будуць брудзіцца.
ІНШЫ ЧОРНЫ КОЛЕР
Спачатку фарбуюць пражу ў цёмна-блакітны колер, ужываючы індыга (глядзі Блакітны колер). Тады разводзяць у шасці квартах рачной вады два лоты віннага каменю, восем лотаў купарвасу і замочваюць у атрыманым растворы ніткі. У двух гарцах вады выварваюць чатыры лоты чарнільнага арэшку, шэсць лотаў кампешавага дрэва, кладуць туды шэрсць, кіпяцяць яе, пераварочваючы і выціскаючы ўвесь час. Зрэдку пражу вымаюць, сушаць і зноў апускаюць у фарбу, пакуль не зробіцца зусім чорнай. Затым палошчуць яе ў вадзе, а калі прасохне і будзе пэцкаць рукі, мыюць мылам ці нацёртай бульбай.
Такі чорны колер самы трывалы і прыгожы.
Аб вырошчванні льну, прыгатаванні валокнау, бяленні палатна, мыцці бялізны і каляровых рэчау, а таксама аб вывядзенні розных плям і яшчэ шмат аб чым
АБ ВЫРОШЧВАННІ ЛЬНУ
Лён ніколі не трэба сеяць на глебе ўгноенай, агароднай, бо ён не будзе добрым. У сухія гады з яго атрымліваецца няшмат валокнаў, і то дрэнных і кароткіх, а ў сырую пару, хоць расліну і гоніць празмерна высока, яна дае пражу грубую, непрыдатную для тонкіх вырабаў. Акрамя таго, пустазелле, якога шмат расце на такой зямлі, глушыць лён, і тады патрэбна частая, амаль штодзённая праполка.
Таму належыць у месцы не залішне высокім, але і не зусім нізкім, не ў лагчыне, выбраць які-небудзь кавалак зямлі не надта пагорысты. пясчаны, аднак і не цвёрды, гліністы, што летась нсльга было засяваць збожжам ці агароднінай і ўзорваць на зіму. У апошнія дні красавіка яго ўзорваюць дробна, нібыта пад сяўбу іншага зерня, пакідаюць на пару тыдняў, нс чапаюць. Пасля добра скародзяць, каб не засталося адвальных пластоў. На гэтай роўнай раллі сеюць у наступны дзень чыстае двухгадовас насенне льну (насенне траў у ім ужо загінула). Робяць тое ў ясны дзснь, бо пасеяны ў сырое надвор’е лён вырасце травяністым і брудным. Тры дні чакаюць, каб пустазсллс ад сонца і паветра канчаткова загінула, а на чацвёрты злёгку валочаць па полі перакуленую барану, толькі трохі закрываючы насенне. Тады барозняць і абазначаюць, дзе патрэбна, раўкі для сцёку вады.
У нас звычайна ссюць лён з сярэдзіны красавіка да канца мая, часцей за ўсё перад святой Аленай Рускай. Аднак здараецца часам, што потым вясновыя прымаразкі шкодзяць расліне. Таму бяспечней сеяць да Мікалая ці Алены Польскай. Аднак гаспадары імкнуцца не рабіць тое ў пяты ці сёмы тыдзень пасля Вялікадня. У такім выпадку можна чакаць самага лепшага ўраджаю. Тым болып, што палоць наўрад ці давядзецца, бо калі нават яшчэ і заставалася дзе-нідзе пустазельнае насенне, дык загінула, паколькі забаранавалі не адразу пасля пасеву. А пакінутаму на сонцы ільняному насенню ніколькі гэта не пашкодзіць: яно ўтрымлівае ў сабс шмат тлушчавых часцінак. Нятлустае ж насенне траў прападзе, а сама глеба не родзіць пустазелля.
У нашай трохпольнай гаспадарцы лепш за ўсё аддаць пад лён папары, якія ў перыяд апрацоўкі пад азімыя не трэба ўзорваць і ўгнойваць, аб чым я ўжо гаварыла. Калі ж на яравым полі не засейваюць частку зямлі, пакідаючы папар, маюць на мэцс пасеяць на ёй лён вясной наступнага года. А тады, як гэта поле цалкам зрабілі папарам, кавалак.
засеяны льном, альбо будзе перашкаджаць выкарастанню папару пад пашу, альбо пасевы льну пачнуць шкодзіць рагатая жывёла ці авечкі1.
Клін пасля вырошчвання льну льга зноў ім засяваць толькі праз шэсць ці сем гадоў.
РВАННЕ I ЗАМОЧВАННЕ ЛЬНУ
Час уборкі льну надыходзіць, калі яго лісты ля зямлі пачынаюць жаўцець і гэткі ж колер набываюць галоўкі. Тады пры добрым надвор’і налсжыць рваць, колькі можна на працягу дня, укладваючы як мага раўней. Адны рвуць, іншыя ж на саламянай посцілцы зразаюцьгалоўкі ў той жа дзень касой, пасаджанай вастрыём увсрх паміж двума каламі, альбо грабянямі2.
Затым робяць з ільну маленькія снапкі, перавязваючы іх у двух месцах саламянымі перавясламі. Пукі павінны быць ад чатырох да шасці цаляў упоперак.
Далёка ад хат і абор не ў рацэ, а ў маленькай сажалцы, дзе няма балотных раслін, замочваюць лён на посцілцы з сухога бярозавага галля, раней падрыхтаванай. Пукі ўкладваюць верхнімі канцамі ў сярэдзіну, а зверху, каб не сплывалі і цалкам знаходзіліся пад вадой, прыціскаюць камянямі, бярвеннем ці карчамі, але толькі не дубовымі ці альховымі, бо яны фарбуюць.
Калі на працягу аднагодня не паспяваюць замачыць увесь лён, дык варта прынамсі захаваць яго ад спёку, каб не пажоўк: накрыць саломай ці трымаць у цяні пад страхой.
Якпаветра, азначыць, і вада ўтой дзеньбылі цёплыя, льгаўжопраз чатыры дні паглядзець, ці дастаткова лён намок. Дзеля гэтага некалькі вынятых з вады сцяблінак абкручваюць вакол пальца. Калі валокны аддзяляюцца і сцябліна не ломіцца, лён ужо добра намок. У адваротным выпадку яго пакідаюць у вадзе, але сочаць штодзённа. У халоднае надвор’е, здарасцца, лён мокне ад шасці да дзевяці дзён, аднак лепш, каб ён не пераляжаў у вадзе. Тады яго рассцілаюць на зямлі, як мага больш тонкім слоем і раўней.
Час падбірання разасланага льну можна вызначыць толькі вопытным шляхам. Жменьку сцяблін расціраюць у руках. Калі валокны лёгка адстаюць ад іх, гэта значыць ад кастрыцы, лён трэба адразу падымаць і ставіць пукі, абапіраючы на агароджу ці жэрдкі, для прасушкі. Пераляжалы ж, ён дае слабае валакно, а недаляжалы не аддзяляецца ад кастрыцы і пры расціранні шмат яго псуецца. Таму як замочаны, так і разасланы лён штодзённа варта аглядаць і вызначаць яго стан, прычым кожныя два ці тры дні неабходна пераварочваць на іншы бок. У сырыя і слакотныя дні ён мусіць ляжаць ад пяці да васьмі дзён, а ў добрае надвор’е — да дванаццаці.
Нашы селяне часцей за ўсё сеюць лён на лагчынах, дзе вызначылася, што пасля зімы вымакла жыта ці пшаніца. На землях, якія доўга ляжалі пад папарам, цудоўны расце лён.
Зрэзаныя галоўкі правейваюць ад пустазелля, рассыпаюць іх тонкім слоем і мяшаюць, каб не перагрэліся. Калі добра прасохнуць, малоцяць і захоўваюць насенне ў кадзях у сухім, крыху халаднаваты.м месцы.
У нас звычайна мочаць лён, прызначаны на продаж, а для выкарыстання ў сваёй гаспадарцы яго толькі рассцілаюць на нізкім сырым месцы. Такілённазываеццасланцам. Ён мякчэй мочанага і таму болып тонка выпрацоўваецца. Яго таксама ў патрэбны час пераварочваюць, а потым ставяць сушыць. Пры частых дажджах і росах лён ляжыць разасланы тры ці чатыры тыдні, а ў сухое і халоднае надвор’е — да шасці ці сямі тыдняў. Дастаткова вылежалы падбіраюць, праветрываюць на агароджы, а потым складваюць пукі пад страхой. I абавязкова добра высушваюць. Сушню для гэтага майструюць так, каб адтуліны ў печы знаходзіліся звонку, тады льга пазбегнуцьдыму і пажару. Датаго ж пабудова павінна мець акно, праз якое выходзіць вільгаць з ільну.
Паставіўшы лён у сушні, яе напальваюць паступова, даводзяць да тэмпературы дваццаць-дваццаць адзін градус па Рэамюру. Такое цяпло захоўваюць некаторы час. Затым адчыняюць акно, каб вышла пара з ільну. Калі яна перастане выдзяляцца, акно зачыняюць і тэмпературу паступова павышаюць да трыццаці шасці градусаў па Рэамюру.
Высахлылён вымаюць, патроху ахалоджваюцьі звычайна ўвосеньскую непагадзь труць у цёплым памяшканні. Залішне перасохлы ў церніцы псуецца. Наогул моцныя штурханні, прыцісканні і нацягванне шкодзяць ільну, рвуць яго, а таксама пакулле, таму неабходна ўважліва сачыць за тым, як працуе церніца. Потым лён трэплюць драўлянымі трапламі. Валакно, што падае пры гэтым, называюць атрэп’ем. 3 яго робяць мяшкі. Пасля трапання лён чэшуць на драўляных грабянях. 3 выдраных імі валокнаў прадуць грубую пражу, з якой ткуць дзяружнае палатно, радніну. Нарэшце чэшуць лён ужо на жалезных шчотках, а тады на густых са шчаціння. Калі робяць тое неахайнаіняўважліва, будзепашкоджана шмат ільну. Тое, штознімаецца са шчотак, — ачос. 3 яго выходзіць хоць і залішне тонкае, але добрае палатно, асабліва калі прадуць ніткі не на гладкай прасніцы, а на драўляных грабянях. Часаны лён у нас называюць кужалем.