Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
АРАНЖАВЫ КОЛЕР
На адзін фунт шэрсці бяруць па тры лоты чырвонага віннага каменю і галыну, а таксама тры жмені пшанічнага вотруб’я. У той вадкасці пражу кіпяцяць, здымаюць з агню і нарэшце сушаць.
Асобна на ноч замочваюць у кварце слабага піва ці ў вадзе фарбу кроп, гэта значыць марэну. Яе льга браць ад трох да дзесяці лотаў і нават да дваццаці, у залежнасці ад таго, які колер жадаюць атрымаць. Назаўтра дабаўляюць кварту моцнага воцату, а яшчэ праз некалькі гадзін уліваюць пяць квартаў вады і кіпяцяць. Нарэшце апускаюць у вар апрацаваную галыном пражу, кіпяцяць яе паўгадзіны, часта пера-
варочваючы і выціскаючы, каб колер размеркаваўся паўсюдна аднолькава. Затым здымаюць з агню, ахалоджваюць ніткі, не дастаючы з фарбы, а пасля палошчуць у вадзе і сушаць.
ТАКСАМА АРАНЖАВЫ КОЛЕР
Да пунсовай фарбы, прыгатаванай не для грунтоўкі, а ўжо для самога фарбавання, дадаюць на адзін фунт шэрсці чатыры лоты галыну, адзін лот віннага каменю. Калі раствор трохі пакіпіць, кладуць туды белую пражу і кіпяцяць яе паўгадзіны на слабым агні.
Адценні залежаць ад таго, колькі бяруць (больш ці менш) віннага каменю і як доўга трымаюць маткі ў фарбе на агні.
ІНШЫ АРАНЖАВЫ КОЛЕР
На адзін фунт нітак разводзяць шэсць лотаў галыну ў шасці квартах вару з мяккай вады. У растворы кіпяцяць шэрсць, а потым высушваюць яе, не вытрасаючы галыну. Тады траву ваўчаягады (збіраюць і сушаць у маі, калі яна пачынае цвісці) кладуць у гаршчок, заліваюць мяккай вадой і каля гадзіны гатуюць. Пасля сухія, апрацаваныя галыном маткі разам з травой кіпяцяць у гэтым растворы з паўгадзіны на маленькім агні. Зняўшы з агню, пакідаюць пражу накрытай на некалькі гадзін. Калі астыне, выціскаюць, кабафарбавалася раўнамерна. Затым высушаныя ніткі трымаюць у моцным гарачым альховым працэджаным лузе, пераварочваючы іх і выціскаючы, у цяпле як мага даўжэй. Льга нават закіпяціць свежы луг і другі раз палажыць у яго пражу.
АПЕЛЬСІНАВЫ КОЛЕР
На фунт шэрсці разводзяць у мяккай вадзе дзесяць лотаў галыну, адзін лот віннага каменю і кіпяцяць пражу з паўгадзіны. Калі астыне, вымаюць і сушаць, не вытрасаючы. Потым жоўтага дрэва шаснаццаць лотаў, марэны дванаццаць лотаў моцна вараць і выліваюць гэту фарбу ў ваду, што засталася ад грунтоўкі нітак, кіпяцяцьразам, а паслясухую загрунтаваную шэрсць ставяць у ёй на гадзіну на зусім маленькі агонь, каб не закіпела, а толькі нагрэлася. Нарэшце палошчуць ніткі ў вадзе і адразу сушаць.
АРЭХАВЫ КОЛЕР
З’яўляецца самым цёмным адценнем аранжавага. Фунт сіняга бразіліну гатуюць у мяккай вадзе ў паліваным гаршку, пакуль не застанецца ўсяго палова вады, засцерагаючыся, каб фарба не выцякала зверху. Дадаюць у яе моцны воцат з адгону і ў вар кладуць пражу, якую на слабым агні кіпяцяць яшчэ паўгадзіны. Выняўшы, палошчуць у чыстай вадзе.
ГНІЛА-ЗЯЛЁНЫ (FEUILLE MORTE) КОЛЕР
У арэхавую фарбу дабаўляюць ад двух да чатырох лотаў куркумы на фунт пражы і ад адной да дзвюх ці трох лыжачак індыга, падрыхтаванага з сернай кіслатой (глядзі Блакітны колер). У гэтым вары белыя маткі кіпяцяць чвэрць ці паўгадзіны на маленькім агні, пакуль не атрымаецца жаданае адценне. Чым больш бяруць індыга, тым колер будзе цямнейшы. А ад куркумы ён становіцца жаўцей.
ПАПЯЛІСТЫ КОЛЕР
У тую ж арэхавую фарбу з воцатам дадаюць адзін-два лоты паташу і падрыхтаванага індыга па адной лыжачцы (часам льга чатыры-пяць лыжачак). Ніткі набудуць папялістае адценне.
ПАПЯЛІСТЫ КОЛЕР ІНАКШЫ
На фунт шэрсці бяруць лот галыну, два лоты чырвонага віннага каменю і чарнільнага арэшку ад аднаго да чатырох лотаў. Усё таўкуць і гатуюць у васьмі квартах вады. Калі добра развядзецца і пачне кіпець, кідаюць туды шэрсць і кіпяцяць з паўгадзіны ці больш. Потым вымаюць, прымешваюць у раствор адзін ці два лоты купарвасу, зноў кіпяцяць у ім пражу. Нарэшце адстаўляюць ад агню, а як астыне, прапалоскваюць ніткі і сушаць.
Жадаючы афарбаваць некаторыя маткі ў больш цёмны колер, выняўшы першыя, дадаюць купарвас.
АЛІЎКАВЫ КОЛЕР
На фунт пражы разводзяць шэсць лотаў галыну ў шасці квартах мяккай закіпеўшай вады. У ёй паўгадзіны кіпяцяць бслую пражу, здымаюць з агню, астуджваюць і сушаць, нс страсаючы галын.
Асобна вараць у шасці квартах вады чатыры лоты куркумы, два лоты дробна патоўчанага чарнільнага арэшку, затым кіпяцяць там апрацаваную галыном шэрсць, пакуль яна не набудзе насычаны колер. Тады яе вымаюць, а ў фарбу дабаўляюць для больш светлага колеру адзін лот, а для больш цёмнага — два лоты купарвасу, які добра размешваюць. Пасля зноў кладуць ніткі і кіпяцяць паўгадзіны. У фарбе іх пакідаюць, а калі астынуць, палошчуць у вадзе і сушаць.
КАРЫЧНЫ КОЛЕР
На фунт шэрсці даюць чатыры лоты галыну, два лоты чырвонага віннага каменю, гатуюць іх у вадзе і ў атрыманым растворы грунтуюць пражу. Потым сушаць яе, не страсаючы галын. Бяруць марэнывосем лотаў, чарнільнага арэшку адзін лот і кіпяцяць у шасці квартах вады. Тады кідаюць у фарбу загрунтаваную пражу на паўгадзіны, затым здымаюць з агню, астуджваюць у пасудзіне, палошчуцьісушаць.
КОЛЕР КАВЫ
На фунт шэрсці сыплюць чатыры лоты чырвонага віннага каменю, чатырылотыгалыну, грунтуюцьяеі высушваюць. Шэсцьлотаў жоўтага бразіліну моцна кіпяцяцьу васьмі квартах вады, апускаюцьтуды на паўгадзіны загрунтаваныя ніткі, пасля дастаюць іх і прымешваюць у раствор яшчэ чатыры лоты марэны, адзін лот чарнільнага арэшку, два лоты купарвасу. Зноў кіпяцяць у ім пражу каля паўгадзіны ці больш. Зняўшы з агню, чакаюць, каб астыла, тады палошчуць і сушаць.
КОЛЕР ДЗІКАВАГА ШЧАЦІННЯ
Тры лоты цёмнага бразіліну кіпяцяць у вадзе і працэджваюць, Фунт сухой шэрсці, афарбаванай у дваццаці лотах марэны, апускаюць у тую вадкасць і трымаюць у ёй, пакуль пража не набудзе патрэбныколер.
ЯШЧЭ АРЭХАВЫ КОЛЕР
Вясной гатуюць у гаршку як мага даўжэй кару крушыны, потым у тымадварыкіпяцяцьшэрсцьбольшчым паўгадзіны. Выняўшы,абсыпаюцьяенягашанайвапнай, заліваюцьтой жафарбай, мяшаючы, пераварочваюць і выціскаюць. Пасля зусім дастаюць і палошчуць чыстай вадой.Іншаеадценнебудзс, калідакарыкрушыныдадацьяшчэальховую. Льга таксама некаторыя маткі не пасыпаць вапнай, а дабавіць купарвас.
ЯШЧЭ КОЛЕР КАВЫ
На фунт пражы бяруць чатыры лоты сушанай бярозавай кары, працёртай у парашок, столькі ж кары чорнай вольхі і лот чарнільнага арэшку. Кіпяцяцьзвадой напрацягугадзіны.потымзліваюцьфарбу засадку, кладуць туды шэрсць і кіпяцяць яшчэ паўгадзіны, мяшаючы. Потым здымаюць з агню, ахалоджваюць, дастаюць ніткі і сушаць іх.
Каліпража будзесухая, мочацьяенекалькі разоўу халоднымлузе.
NB. Можна апрацаваць ніткі галыном, перш чым палажыць у фарбу.
ЯШЧЭ КОЛЕР ДЗІКАВАГА ШЧАЦІННЯ
Папярэдняя фарба, але без чарнільнага арэшку.
КАРЫЧНЕВЫ КОЛЕР
На фу нт шэрсці даюць воссм лотаў галыну, разводзяць у вадзе, апрацоўваюць у ёй пражу і потым сушаць. Дзве часткі дубовай кары, трэць альховай гатуюць дванаццаць гадзін і ў гэтай фарбс кіпяцяць ніткі каля гадзіны на маленькімагні. Пасляздымаюцьіхзагню, астуджваюцьі добра мыюць у вапнавай вадзе. Альбо ў драўлянай пасудзіне, перасы-
паўшы вапнай, заліваюць пражутой жа гарачай фарбай, выціскаюць, a затым палошчуць у чыстай вадзе.
АЛІЎКАВЫ колер
Да аднаго фунта жоўтага бразіліну дабаўляюць чвэрць фунта карычневай фарбы, два лоты патоўчанага сіняга віннага каменю, столькі ж купарвасу. Бразілін спачатку моцна кіпяцяць некалькі гадзін, потым дадаюць іншыя інгрэдыенты. Калі яны добра растворацца, кладуць у вар маткі і нават трохі кіпяцяць іх: для цёмнага адцення — даўжэй, для светлага — менш.
ЯШЧЭ КАРЫЧНЕВЫ КОЛЕР
Шэсць лотаў галыну, чатыры лоты купарвасу, два лоты віннага каменю разводзяць у шасці квартах мяккай вады і кіпяцяць у тым растворы пражу паўгадзіны на маленькім агні, перамешваючы і пераварочваючы. Потым высушаную шэрсць фарбуюць у рэзедзе, чатыры — шэсць фунтаў якой гатаваліся ў мяккай вадзе. У гэтай фарбе павольна кіпяцяць ніткі на працягу паўгадзіны, нарэшце палошчуць у халоднай вадзе і сушаць.
NB. Хто хоча мець больш цёмны колер, няхай дадасць у фарбу на фунт шэрсці адзін-два лоты чарнільнага арэшку.
ЯШЧЭ АЛІЎКАВЫ КОЛЕР
Атрымоўваюць, як і карычневы, але да рэзеды дадаюць трохі індыга, прыпраўленага сернай кіслатой: лыжачку ці дзве, у залежнасці ад патрэбнага адцення.
ЯШЧЭ КОЛЕР ДЗІКАВАГА ШЧАЦІННЯ
Пражу грунтуюць, як для афарбоўкі ў два папярэднія колеры, у галыне, купарвасе і вінным камені. Надаюць жа тон кампешавым дрэвам (кампешавае дрэва, ці сандалавае дрэва, сіні сандал — фарбавальнік. — Рэд.). Яго неабходна ўзяць шаснаццаць лотаў на фунт шэрсці і добра выварыць.
ЯШЧЭ КАРЫЧНЫ КОЛЕР
Фарбу юць у папярэднім растворы, толькі купарвасу бяруць палову ці нават чвэрць. А калі хочуць атрымаць больш цёмны колер, дабаўляюць ад аднаго да двух лотаў чарнільнага арэшку на фунт шэрсці.
ЦЁМНА-ФІЯЛЕТАВЫ КОЛЕР
У тую ж самую фарбу не кладуць бразілін.
ІНШЫ ЦЁМНА-ФІЯЛЕТАВЫ КОЛЕР
У вар усыпаюць два фунты сіняга бразіліну і тры чвэрці фунта чырвонага, гатуюць пяць гадзін, даліваючы рачную ваду, працэджваюць і зноў ставяць на агонь. Калі закіпіць, дадаюць тры чвэрці фунта галыну, адзін лот кінавару (кінавар — чырвоная фарба, якую атрымліваюцьзсярністай ртуці. — Рэд.) і кіпяцяцьяшчэнекалькі гадзін. Затым кідаюць у раствор шэрсць, праз паўгадзіны здымаюць з агню, a калі астыне, дастаюць і добра прапалоскваюць у халоднай вадзе.
Альбо паўфунта фернамбуку, чвэрць сіняга бразіліну заліваюць на ноч двума гарцамі вады. Назаўтра вараць, пакуль фунт шзрсці не замокне ў фарбе. Тады працэджваюць, дабаўляюць восем лотаў галыну, кіпяцяць у растворы пражу, пасля здымаюць з агню, а калі астыне, мыюць у моцным халодным лузе з мылам і палошчуць вадой.
ЯШЧЭ ТАКІ КОЛЕР
На фунт шэрсці бяруць два лоты купарвасу і заліваюць гарачай вадой. Як растворыцца, намочваюць ніткі, пасля чаго высушваюць іх. Сіняга бразіліну ад чвэрці да паўфунта ў мяшэчку апускаюць на ноч у мяккую ваду. Назаўтра кіпяцяць, зліваюць чыстую фарбу і ў вар кладуць маткі, апрацаваныя купарвасам. Трымаюць на агні ў залежнасці ад таго, наколькі цёмную хочуць мець пражу. Потым палошчуць яе ў мяккай вадзе. Льга таксама дабавіць трохі чырвонага бразіліну.
ЗНОЎ КОЛЕР ДЗІКАВАГА ШЧАЦІННЯ
Бяруць столькі васьмілотавых маткоў, колькі жадаюць надаць адценняў, і ўсе загрунтоўваюць як для афарбоўкі ў згаданы вышэй пунсовы колер, апускаючы іх адзін за адным. Тыя, што будуць ляжаць у растворы даўжэй, стануць больш цёмнымі, а каторыя менш — зробяцца больш светлымі. Паўфунта сіняга бразіліну, на працягу ночы мочанага ў вадзе, моцна кіпяцяць і працэджваюць. У вар з фарбы ўсыпаюць вялікую сталову ю лыжку галыну і кладу ць адзін за другім маткі пражы. Увесь час яе пераварочваюць і выціскаюць. Святлейшыя маткі дастаюць з фарбы раней, цямнейшыя — пазней.