Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Наогул лён, чым даўжэй ляжыць, тым робіцца мякчэй. Трэба толькі, каб ён быў найлепш вычасаны, туга сплецены ў косы альбо карасі, зложаны ў скрыні і моцна прыціснуты накрыўкай з каменем. Акрамя таго, кужаль трэба штогод старанна прычэсваць, каб пыл не пазбаўляў яго трываласці. Месца, дзе ён захоўваецца, мусіць быць сухім, туды не павінны трапляць пацукі і мышы.
ПЯНЬКА I МАНІЦЫ
Каноплі бываюць двух сартоў. Адны расліны толькі цвітуць — гэта маніцы, іншыя, штодаюць насенне, уласна каноплі.
Калі маніцы адцвітаюць, пылок з кветак рассыпаецца, сцябліны знізу бялеюць, а звсрху пачынаюць жаўцець, іх адразу рвуць. Ставяць уадрынеці калясцяны, якая дасценьля поўдня, бопакінутыя насонцы расліны залішнс перасыхаюць і жаўцеюць. Добра прасохлыя маніцы звязваюць у снапкі двума саламянымі перавясламі і замочваюць, як лён, у стаялай вадзе, прыціскаючы каменнем. Далей з імі абыходзяцца гэтак жа: трымаюць у вадзе ад васьмі да дванаццаці дзён.
Каноплі ж павінны стаяць у полі, пакуль не паспее добра зерне. Тады іх рвуць і размяшчаюць пад страхой. Калі прасохнуць, б’юць чым найстараннсй, а потым мочаць і сцелюць, як лён.
Мочачы і рассцілаючы каноплі і маніцы, неабходна звяртацьсамую пільнуюўвагу на тое, каб яны нестрацілі трываласці аддоўгага ляжання ці каб несвоечасова падабранае разам з кастрыцай валакно не пазбавілася яе пры трапанні.
Маніцы даюць валакно больш тонкае і мяккае, як вычасаныя і сплеценыя паляжаць некалькі гадоў пад гнётам, але іх штогод належыць вычэсваць ад пылу. Яны могуць ужывацца нават для вырабу тонкага палатна, што будзе крапчэй за льняное.
Каноплі ж, перапрацаваныя ў пяньку, звычайна прадаюць у нас у выглядзе сыравіны. Хто аднак хоча выткаць з іх палатно, той павінен і часацьканоплі, як лён, жалезнымі і зробленыміса шчаціння шчоткамі.
У сажалках, вялікіх і малых, паблізу ад жылля іабормачыцьпяньку нельга, бо яна не толькі атручвае рыбу, але і смурод ад яе шкодзіць людзям і жывёле, выклікаючы заразныя хваробы.
ШТО РАБІЦЬ 3 ІЛЬНОМ, А ПОТЫМ 3 ПРАЖАЙ
САРТАВАННЕ ВАЛОКНАЎ I ПРАЖЫ
Лён, прызначаны на продаж, належыць як мага больш старанна сартаваць, каб па магчымасці нс ткаць з розных валокнаў. Інакш палатно нават пасля адбельвання застанецца паласатым і няроўным. Самае дрэннае валакно — жоўта-рыжаватага ці чырвона-карычневага колеру, бо яго нельга добра і роўна выбеліць. Таму з горшага льну трэба ткаць горшае палатно, а з лепшага — лепшае.
Той, у каго няма маткоўаднолькавай якасці, няхай болынтрывалай пражай набірас аснову, а слабсйшую пускае на ўток.
ЯК ЗМЯКЧЫЦЬЛЁН
Калі лён грубы і тонка не прадзецца, туга плятуць яго ў карасі, акуратна кладу ць у жлукту, гэта значыць бочку на ножках, і заліваюць цёплым, але не гарачым лугам, працэджваючы праз два палатны. Няхай так ляжыць, пакуль луг цалкам не астыне. Тады валакно выціскаюць і развешваюць на гары, каб яго добра ахапілі моцныя маразы на працягу цэлага тыдня. Потым ўносяць ва ўмерана цёплае
памяшканнс, расплятаюць і рассцілаюць для належнага прасушвання. Толькі трэба асцерагацца, каб пакой, дзе сохне лён, не быў дымны.
Пасля маразоў лён адразу сушаць, бо сплецены вільготны, але не замарожаны, ён можа страціць крэпасць. Іншыя кіпяцяцьдля размякчэння ў лузе, а потым вымарожваюць і сушаць. Лепш аднак і надзейней кіпяціць яго некалькі гадзін у мыльнай вадзе. Потым ён хутка высыхае.
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАЖЫ
ДЛЯ ТКАННЯ ТРЫВАЛАГА I ЧАСТАГА ПАЛАТНА
Цяпер паўсюдна мыюць ніткі перад тым, як ткаць, бо ўпэўніліся, што палатно з іх непараўнальна тужэй, трывалей і бялей. Некаторыя заліваюць пражу у жлуктах цёплай вадой. Калі вада астывае, яе зліваюцьі паступова зменьваюць на ўсё больш гарачую на працягу не менш чым шасці гадзін. Альбо толькі прамьгваюць лён цёплай і халоднай вадой.
I н шы с п оса б. Ен складаецца з таго, што пражу таўкуць у ступах да тае пары, пакуль не расклеяцца і не сплешчуцца ніткі. Дзеянне тое, якое ўжывалася адной з нашых славутых гаспадынь, здавалася мне спачатку марнай тратай часу і пашкоджаннем пражы. I я вырашыла ў сябе нават не спрабаваць ніколі гэтым займацца. Пазней аднак зрабіла выснову, што час не праходзіць дарма: збітыя ніткі робяцца вельмі трывалымі, на стане для красён не рвуцца і хутка ткуцца, а палатно з іх атрымоўваецца частае, трывалае і добра беліцца. Таму я адмовілася ад сваёй папярэдняй прадузятай думкі і таўку пражу заўсёды.
Зранку маткі заліваюць гарачай рачной вадой і, накрыўшы пасудзіну, распарваюць цэлую гадзіну. Потым вымаюць па адным, акуратна кладуць у ступу і ў ёй чатыры жанчыны безупынна таўкуць іх таўкачамі, кожныя некалькі хвілін падкладваючы па аднаму, пакуль ступа не напоўніцца. Тады з гэтай ступы ў тым жа парадку перакладваюць па аднаму матку ў іншую, працягваючы таўчы. Такробяцьдзелятаго, кабтыяніткі, штобылі знізу, апынуліся зверху, і ўсе патаўкліся аднолькава. На шэсцьдзесят пяцічвэртных маткоў патрабуецца праца васьмі жанчын на працягу цэлага дня. Таўчы ніткіналежыцьтолькідляасновьі,адляўтку — неабавязкова.
Аднак я чула, хаця сцвярджаць не магу, што аддаючы палатно для адбельвання на фабрыку, дзе па галандскаму спосабу ўжываюць нашатыр, нельга папярэдне ні пражу, ні вытканае палатно прамываць і адбельваць. Інакш нашатыр, не маючы магчымасці выядаць суравізну, раз’есць само палатно, ад чаго яно стане нетрывалым.
Каб пража была моцнай, яетрэба прасці з ільну, найлепшым чынам вычасанага. I на верацёнах і шпулях доўга не трымаць, бо скручаная вільготнай, яна згніе.
Ніколі нельга пражу з гэтага году пакідаць на іншы, асабліва нямытую, бо наколькі лён робіцца лепш і мякчэй лежачы, настолькі ніткі ад часу шкодзяцца і трацяць трываласць, тым болып, калі маткі будуць вісець у пыле ці на сценах, пакрытых вапнай. Пасля таго як пражу зматаюць з верацёнаў, яе неабходна прасушыць, потым найлепшым чынам прамыць і захоўваць у сухім халаднаватым месцы, пакуль не спатрэбіцца.
Недапушчальна, каб ткач на стан адначасова наматваў многа пражы. Скручваючы вільготныя ніткі ў валікі, ён шкодзіць іх, пазбаўляе ўсялякай трываласці, бо натуральна, што мокрыя ў цёплым пакоі, не на скразняку, пачнуць гніць.
БЯЛЕННЕ ПАЛАТНА ЗВЫЧАЙНЫМ СПОСАБАМ
Палатно перад адбельваннем належыць падрубіць, а тонкае нават з абодвух канцоў абшыць аблямоўкай з тоўстай тканіны, каб яны не рваліся і не выцягваліся. Таксама ўздоўж палатна праз кожныя тры локці прышываюць петлі з моцнага шпагату: пры іх дапамозе палатно льга будзе расцягнуць на калах, убітых на траве.
Для выдалення з палатна першай фарбы, натуральнай, яго на дваццаць чатыры гадзіны замочваюць у вадзе ці ў лузе, крыху цёплым, амаль халодным, зменьваючы некалькі разоў. Іншыя, жадаючы выклікаць ферментацыю ў трохі цёплай вадзе, злёгку перасыпаюць слаі палатна жытняй мукой і прыціскаюць каменем, каб яно цалкам ляжала ў вадзе. У такім выпадку ваду ўжо не зменьваюць.
Любым спосабам вымачанае палатно назаўтра палошчуць у мяккай вадзе і сушаць на мураве на калах. Потым ужо добра прасушанае запарваюцьу жлукце (глядзі ніжэй) на дванаццацьці пятнаццаць гадзін. Калі палатноцалкамастыне.ягомочацьучыстымцеплаватымлузе.большгрубое нават выбіваюць пранікам, а потым палошчуць у рацэ1 і зноў рассцілаюць на траве. Штодзённа пераварочваюць на іншы бок. Як прасохне, багата паліваюцьуспёкувадойзлейкі (зсеткай), кабпрамокланаскрозь.
Спачатку адбельванне ў жлуктах робяць часцей, амаль праз дзень, калі спрыяе надвор’е і палатно добра сохне. У сырое надвор’е ніколі нельга тым займацца. Потым кожныя тры ці чатыры дні можна бяліць. Для палатна, што ўтрымлівае не шмат фарбы ці саткана з пражы, прамытай вадой, шэсць — восем бяленняў дастаткова. Тады яго пакідаюць на ноч у pace, а ўранку палошчуць у вадзе.
Неабходна захоўваць палатно ад дажджу, асабліва падчас адбельвання. Калі яно ўжо пачынае бялець, трэба яго на паўдня замачыць у добра скіслай і працэджанай сыроватцы, потым прапаласкаць у рацэ, высушыць і зноў змясціць у жлукту. Замочванне ў сыроватцы варта паўтарыць некалькі разоў, да таго ж яно будзе больш дзейсным, калі папярэдне палатно скрозь намыліць. Некаторыя нават намыленае кладуць у жлукту з вечара і заліваюць варам з працэджанай сыроваткі, якая павінна ноч перад гэтым стаяць накрытай.
Назаўтра палатно трэба моцна прапаласкаць, а потым разаслаць і старанна паліваць, не даючы яму засыхаць, шэсць ці восем гадзін, каб кіслата сыроваткі не пашкодзіла яго. Увечары ж належыць запарыць вадой, што канчаткова зніме сцвярдзенне.
Добра таксама для паскарэння адбельвання і захоўвання трываласці палатна намыліць яго, вільготным разаслаць на сонцы, часта паліваць, a як добра высахне, злажыць у жлукту без папярэдняга паласкання.
Першыя дзве ці тры порцыі лугу ў пачатку бялення павінны быць больш моцнымі, а наступныя льга падрыхтаваць слабейшыя. У іх лепш за ўсё класці намыленае палатно і апошнія два разы запарыць толькі гарачай вадой, а назаўтра разаслаць непаласканае. Потым яго яшчэ раз трэба на ноч заліць мыльным варам, на другі дзень дачыста вымыць і не цалкам прасохлае выцягнуць роўна, разгладзіць складкі і, скручваючы ў трубку, выбіць шырокім пранікам. Пасля раскаціць
Калі палатно, вынятае з лугу, не будзе добра выціснута ці выбіта пранікам і дачыста выпаласкана, дык як толькі прасохне на сонцы, зробіцца ўсё ў плямах. Тады кажуць: луг запёкся. Плямы тьія льга выдаліць хіба што мылам і сыроваткай.
і зноў старанна разаслаць, каб добра высахла, а тады ўжо скруціць канчаткова.
NB. Мыла шкадавацьнеслед, бояно, надаючы трываласцьпалатну, двойчы ўзнагародзіць. А страціцца яго чвэрць фунта на шэсцьдзесят локцяў палатна.
БЯЛЕННЕ ПАЛАТНА НА ПРАЦЯГУ ДВУХ ТЫДНЯЎ
Спачатку гатуюць звычайны луг і ў цёплым замочваюць палатно на дваццаць чатыры гадзіны, затым у свежым нсгарачым лузе і палошчуць у чыстай вадзе. Зрабіўшы крыжавіну з дрэва на дне катла, насыпаюць туды попел і кладуць палатно, перасыпанае кавалачкамі мыла і тлушчу, якіх бяруць па аднаму фунту на кожны сувой даўжынёй у 30 локцяў. На попел сцелюць трохі саломы, ёй жа абкладваюць сценкі катла, пасля льюць гарачы луг і кіпяцяць у ім палатно сем гадзін, па патрэбе даліваючы луг. Тады труць яго ў чыстым лузе і рассцілаюць для бялення. Праз два дні прамываюцьу чыстай вадзе і кіпяцяцьу лузе шэсць гадзін згаданым вышэй спосабам. Пазнсй палошчуць у чыстай вадзе, сушаць два дні, зноў мочаць у моцным лузе дванаццаць гадзін, а назаўтра ў цёплым лузе шаруюць, намыліўшы скрозь і не палошчучы, выносяць на мураву ці расцягваюць на калах.